Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Пры перадачы чужога выказвання споса-бам У.м. замяняецца суб’ектна-аб’ектны і ма-дальны аспект чужой мовы: адбываюцца ад-паведныя замены асабовых форм дэеяслова, асабовых і прьшалежных займеннікаў з ары-ентацыяй на апавядальніка, але часавы план чужога выказвання захоўваецца (Марыля ска-зала: «Я абавязкова заўтра прынясу гэту кні-гу» (прамая мова); Марыля сказала, што яна абавязкова заўтра прынясе гэту кнігу (У.м.)| Пытальныя сказы прамой мовы афармляюй-ца ва У.м. як ускосныя пытанні і далучаюцца да слоў аўтара пры дапамозе пьггальных зай-меннікаў, прыслоўяў і часціцы «ці». У.м. менш э.мацыянальная, чым прамая і няўлас-
усомля 267
на-прамая мова. Яна больш уласціва афіц,-дзелавому і навук. стылям.
Літ.: Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2 выд. Мн., 1980; Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мн., 1986. І.І.Крамко.
УСКОСНЫЯ ПАДАТКІ, гл. ў арт. Па-даткі.
УСКРАІННАЕ МОРА. мора, якое пры-мыкае да мацерыка і слаба адасоблена ад акіяна і суседніх мораў паўастравамі і астравамі. Звычайна размяшчаецца на шэльфе і мацерыковым схіле (напр., Баранцава, Лапцевых, Нарвежскае).
УСЛАР П’ЁТРЫ (Uslar Pietri) Артура (16.5.1906, Каракас — 28.2.2001), вене-суэльскі пісьменнік, літ.-знавец. У 1946—51 праф. Калумбійскага ун-та (ЗШЛ), з 1950 у Каракаскім ун-це. Пер-шыя апавяданні (зб. «Варава і іншыя апавяданні», 1928) напісаны ў духу кас-тумбрызму. У раманах «Рознакаляровыя коп’і» (1931) і «Шлях на Эльдарада» (1948) гіст. падзеі. Аўтар раманаў «Зды-мак адной геаграфіі» (1962), «Час ма-сак» (1964), «Памінальная служба» (1976), «Востраў Рабінзона» (1981), «Падарожжа ў часе» (1990), зб-каў апа-вяд. «Мошкі, дрэвы і людзі» (1973), вершаў «Маноа» (1972), гіст.-літ. прац «Літаратура і дзеячы Венесуэлы» (1948), «Кароткая гісторыя іспана-амерыкан-скага рамана» (1954) і інш.
Тв.: Рус. пер. — Заупокойная Mecca. М., 1984; Дождь: Рассказы. М., 1988.
УСЛбН, даўні від бел. нар. мэблі. Рабі-лі з тоўстай дошкі на 4 ножках, нярэдка з расколатага дрэва з 4 роўна падпілава-нымі сукамі, якія служылі ножкамі (ча-сам — на 2 ножках з аднаго канца, другі клалі на лаву). Самаробныя У. трапляюцца і ў наш час.
УСМОКТВАННЕ, рэзорбцыя, пе-раход рэчываў праз клетачныя элемен-ты жывёльных тканак у кроў і лімфу. Адбываецца пераважна ў стрававальным тракце, таксама з поласці лёгкіх, плеў-ры, маткі, мачавога пузыра, з паверхні скуры, слізістых абалонак і інш. Найб. спецыялізаванае — У. ў кішэчніку паз-ваночных праз варсінкі або мікравар-сінкі эпітэліяльных клетак.
Большасць высокамалекулярных пажыў-ных рэчываў перад У. ферментатыўна гідралі-зуецца і ператвараецца ў простыя злучэнні (напр., бялкі — у амінакіслоты, вугляво-ды — у монацукрыды). Праз клетачныя мем-браны рэчывы пранікаюць пасіўна (дыфузія, фільтрацыя, электраосмас і інш.) і актыў-на — з удзелам спец. пераносчыкаў і з затра-тай энергіі. У працэсе У. ўдзельнічаюць кле-тачныя арганоіды — мітахондрыі, комплекс Гольджы, эндаплазматычная сетка. Парушэн-не У. прыводзіць да знясілення арганізма. Адваротнае У. адбываецца ў сакраторных і экскрэторных органах (напр., у ныркавых ка-нальцах пры мочаўтварэнні). Гл. таксама Бія-лагічныя мембраны, Транспарт рэчывау.
Літ:. Фнзнологня всасывання. Л., 1977.
А. С.Леанцюк.
УСНЁЯ (Usnea), род лішайнікаў сям. пармеліевых. Каля 600 відаў. Пашыра-ны ўсюды. На Беларусі каля 17 відаў. Найб. пашырана У. шорсткавалосая
Уснея: 1 —даўжэйшая; 2 — квітучая; 3 — эс-тонская; 4 — арагаве-лая; 5 — густабародая.
(U. hirta), у Чырв. кнігу занесены У. арагавелая (U. ceratina), квітучая (U. florida) і эстонская (U. estonica). Растуць на дрэвах.
Слаявіна кусцістая, звычайна павіслая, часта ў выглядзе шаравата-зялёных «барод», да субстрату прымацоўваецца дыскападобнай асновай. Даўж. слаявіны ад 5 см да 2 м, са шматлікімі ніткападобнымі галінкамі, у цэн-тры якіх знаходзіцца восевы цыліндр, угвора-ны шчыльным перапляценнем гіфаў. Пладо-выя целы (апатэцыі) размешчаны збоку або на канцах галінак, часта ўтвараюцца сарэдыі. Многія У. адчувальныя да забруджвання па-ветра (біяіндыкатары). Выкарыстоўваюць для атрымання антыбіётыкаў (уснінавая к-та і інш.). Н.М Кобзар.
УСОЕВА Надзея Аляксееўна (н. 7.1.1942, г. Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне анат. і мед. антрапалогіі. Д-р мед. н. (1993). Скончыла Мінскі мед. ун-т (1969). 3 1970 у НДІ мацярынства і дзя-цінства, з 1980 у Бел. мед. акадэміі пас-лядыпломнай адукацыі. 3 1983 у Гро-дзенскім мед. ун-це. Навук. працы па анат. і мед. антрапалогіі дзяўчынак дзіця-чага, падлеткавага і юнацкага ўзросту.
УСОЕЎ Сяргей Сяргеевіч (н. 5.3.1942, г. Уладзімір, Расія), бел. вучоны ў галі-не мед. генетыкі і анат. антрапалогіі. Д-р мед. н. (1980), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1966) і працаваў у ім у 1972—82. 3 1982 у Гродзенскім мед. ун-це (да 2001 заг. кафедры). Навук. працы па анат. і мед. антрапалогіі.
Тв: Дерматоглнфнка у детей, страдаюшмх врожденнымн порокамн, с хромосомнымн аберрацнямн м без нмх // Генетнка. 1972. Т. 8, № 7; йспользованне дерматоглнфнкм роднтелей в оценке генетнческого рнска // Там жа. 1979. Т. 15, № 3.
УСЬЛЛЕ-СІБІРСКАЕ. горад у Іркуц-кай вобл. Расіі, на левым беразе р. Ан-гара. Засн. ў 1669 як с. Усолле, з 1925 горад. 3 1940 сучасная назва. 104 тыс. ж. (2000). Прыстань. Чыг. станцыя. Стараж. цэнтр солеварэння. Прам-сць: хім., у т.л. хім.-фармацэўтычная, дрэва-апр., маіп.-буд., лёгкая, харчовая; найб. ў Расіі солевакуумны з-д. Вытв-сць буд. матэрыялаў. Філіял Іркуцкага політэхн. ін-та. Каля У.-С. — бальнеагразевы ку-рорт (вядомы з 17 ст.).
УСбМЛЯ, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 14 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. больш за 2 к.м2, даўж. 2,1 км, найб. шыр. 1,7 км, найб. глыбіня 3,2 м, даўж. берага-вой лініі 7 км, пл. вадазбору 8,6 км2. Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 7—9 м (на Пн 3—5 м), разара-ныя, на Пд пад лесам і хмызняком. Бе-рагі пераважна нізкія, пясчаныя, на У і Пд сплавінныя (шыр. сплавіны 10—150 м), на ПнЗ і ПдУ стромкія, абразійныя. Востраў пл. 0,3 га. Дно да глыб. 1,3—2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Зарастае ў прыбя-рэжнай зоне на шыр. 15—170 м, да
268 УСОХСКАЯ
глыб. 1,4 м. Мінералізацыя вады да 130 мг/л, празрыстасць 0,3 м. Эўтрофнае. Выцякае ручай у воз. Канашы.
УСОХСКАЯ БЎДА, вёска ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсаве-та і калгаса. За 45 км на ПдУ ад г. Доб-руш, 70 км ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Церахоўка. 509 ж., 213 двароў (2002). Сярэдняя школа, Палац кульгуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая Marina сав. воінаў і партызан.
УСІІЕННЕ БАГАРОДЗІЦЫ адно з дванадзесятых свят у праваслаўі (гл. Прачыстая). У каталіцызме догмату аб У.Б. адпавядае догмат аб цялесным Унебаўзяцці Дзевы Марыі, які быў кан-чаткова зацверджаны ў 1950.
Г.1 Успенскі
УСПЕНСКІ Глеб Іванавіч (25.10.1843, г. Тула, Расія — 6.4.1902), рускі пісь-меннік, публіцыст. Вучыўся ў Пецяр-бургскім (1861) і Маскоўскім (1862—63) ун-тах. Друкаваўся з 1862. Супрацоўні-чаў у час. «Современннк» (1865—66), «Огечественные запнскн» (1864-—84). Яго творы адметныя дэмакр. накірава-насцю, сац. выкрывальнасцю, спалу-чэннем рэчаіснасці і маст. абаіульнен-ня. У цыклах нарысаў і аповесцей «Звычаі Расцяраевай вуліцы» (1866), «Разарэнне» (1869—71) рэаліст. паказ сац. з’яў 1-га паслярэформеннага 10-год-дзя. У час паездкі за мяжу (1872, 1875— 76) зблізіўся з дзеячамі народніцтва. 3 2-й пал. 1870-х г. пераважная тэма тво-раў — побыт і свядомасць сялянства, працэсы эканам. і сац. расслаення аб-шчыннага сялянства як вынік укаранё-нага капіталізму: цыклы «3 сялянскага дзённіка» (1877—80), «Селянін і сялян-ская праца» (1880), «Улада зямлі» (1882), «Жывыя лічбы» (1888) і інш.
Тв.. Полн. собр. соч. Т. 1—14. М.; Л., 1940—54; Собр. соч. Т. 1—9. М., 1955—57; Бел. пер. — Звычаі Расцераевай вуліцы. Мн., 1938.
Літ.: Пруцков Н.Н. Глеб Успенсклй. Л., 1971; Бельчнков Ю.А. Г.Успенскнй. М., 1979; Барабохнн Д.А. Г.Успенскмй н русская журналнстнка. Л., 1983; Г.Н.Успен-скнй в русской крнтнке. М.; Л., 1961.
Л.В Календа.
УСПЕНСКІ Мікалай Васілевіч [май 1837, с. Ступіна (па інш. звестках — 1834, с. Вялікае Скуратава) Яфрэмаў-скага р-на Тульскай вобл., Расія —
2.11.1889], рускі пісьменнік. Вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі, у Пецярбургскім ун-це. Друкаваўся з 1857. У апавяданнях і нарысах паказваў нястачу і бяспраўе нар. мас, асабліва сялян. Першы ў рус. л-ры рэзка кры-тычна адзначыў іх духоўную неразві-тасць і руціннасць мыслення («На шля-ху», «Добрае жыццё», «Вядзьмарка» і інш.). Выкрывальныя тэндэнцыі харак-тэрны і для парэформенных нарысаў пра вёску, земскія ўстановы, духавен-ства, лёсы разначыннай інтэлігенцыі («Юрская фармацыя», «Фёдар Пятро-віч», «Ягорка-пастух», «У земскай уп-раве» і інш.).
Тв.: Собр. соч. М., Л., 1931; Повестн, рас-сказы н очеркн. М., 1957; йздалека н вблйзн. М., 1986; Хорошее жмтье: Рассказы, повестн. Красноярск, 1987.
Літ.: Достоевскнй Ф.М. Рассказы Н.В.Успенского // Полн. собр. соч. Л., 1979. Т. 19; Б у н н н Н.А К будушей бнеграфнн Н.В.Успенского // Собр. соч. М., 1967. Т. 9.
УСПЁНСКІ Фёдар Іванавіч (19.2.1845, Горкі Галіцкага павета Касграмской губ. — 10.9.1928), рускі гісторык-візанцініст. Акад. Пецярбургскай АН (1900). Скончыў Пецярбургскі ун-т. 3 1879 праф. Нова-расійскага ун-та ў г. Адэса. У 1894— 1914 дырэктар заснаванага ім Рус. архе-ал. ін-та ў Канстанцінопалі. Арганізаваў шэраг археал. экспедыцый у Балгарыю, Сірыю, Палесціну і інш. У 1915—28 рэ-дактар час. «Внзантнйскнй временннк». У 1922—27 чытаў курс лекцый у Ленін-градскім ун-це. Адзін з першых стаў вывучаць гісторыю агр. адносін у Візан-тыі. Гал. праца «Гісторыя Візантыйскай імперыі» (т. 1—3, 1913—48) ахоплівае гісторыю Візантыі і сумежных з ёю дзяржаў у 5—15 ст., грунтуецца на вял. колькасці крыніц. Падкрэсліваў уплыў грамадскага ладу славян, якія прынеслі з сабою абшчынныя парадкі, на сац.-эканам. развіццё Візантыі.
УСПЁНСКІ Эдуард Мікалаевіч (н 22.12.1937, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл.), рускі пісьменнік. Скончыў Мас-коўскі авіяцыйны ін-т (1961). Друкуец-ца з 1960. Шырокую вядомасць набылі яго кніжкі для дзяцей: аповесці-казкі «Кракадзіл Гена і яго сябры» (1966), «Уніз па чарадзейнай рацэ» (1972; экра-нізавана пад назвай «Там, на невядо-мых сцежках», 1982), «Гарантыйныя ча-лавечкі» (1975), «Жаб Жабыч Скаварод-кін» (1999); п’есы «Чабурашка і яго сяб-ры» (1970), «Спадчына Бахрама» (1973), «Адпачынак кракадзіла Іёны» (1974, усе разам з Р.Качанавым); зб-кі вершаў «Усё ў парадку» (1976), «Калі быў бы я дзяўчом» (1983) і інш. Творы У. выхоў-ваюць у дзецях любоў да дабра і прыга-жосці, па-даросламу ставяць сур’ёзныя маральныя праблемы. Аўтар гіст. рама-на «Лжэдзмітрый Другі сапраўдны» (1999). Па многіх творах У. зняты мультфільмы. У Магілёўскім абл. драм. т-ры ставілася яго п’еса «Дзядзька Фё-дар, сабака і кот» (1983).