• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УСУРЫЙСКІ КРАЙ. традыцыйная назва Пд Далёкага Усходу Расіі. Уклю-чае паўд. частку хр. Сіхатэ-Алінь, Пры-
    ханкайскую нізіну і хрыбты, што пры-лягаюць да яе на 3.
    УСХОД, жылы раён ва ўсх. частцы Мінска. Забудоўваецца з 1966. Арх. В.Анікін, П.Воўчак, Л.Гафо, Г.Горына, А.Гуль, Я.Дзятлаў, І.Жураўлёў, І.ГІапо-ва, А.Сап’янік, Г.Сысоеў і інш. Абме-жаваны Скарыны праспектам, вуліца.мі Каліноўекага, Кедышкі, Славінскага, участкам Сляпянскага водна-паркавага паўкальца. Разлічаны на 17 тыс. жыха-роў. Уключае 2 мікрараёны: Усход 1 і Усход 2. Арх.-планіровачная структура раёна абумоўлена яго размяшчэннем на ўездзе ў горад з У. Цэнтр ансамбля зна-ходзіцца ў мікрараёне У. 1, складаецца з 4 груп спараных 14—16-павярховых буйнапанэльных жылых дамоў, тарцы якіх упрыгожаны мазаічнымі пано «Мінск — горад-воін», «Мінск — го-рад-будаўнік», «Мінск — горад навукі», «Мінск — горад культуры» (маст. А.Кі-шчанка). У спалучэнні з працяглымі 9-павярховымі жылымі дамамі з прыбуда-ванымі 2-павярховымі ўстановамі культ.-быт. прызначэння яны ствара-юць пластычна развітую дынамічную структуру, запамінальны сілуэт усяго ансамбля. Вышынная дамінанта раё-на — комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (арх. А.Белаконь, Н.Гра-чова, Сысоеў, Папова) па вул. Каліноў-скага. У агульную арх.-прасторавую кампазіцыю мікрараёнаў арганічна ўва-ходзіць траса Сляпянскай воднай сістэ-мы. Яе развітая водная акваторыя з фантанам, набярэжнымі, шматступень-чатым каскадам, падпорнымі сценкамі з’яўляецца асн. кампазіцыйным акцэн-там прасторавай арганізацыі жылога раё-на і гал. магістралі горада — праспекта Скарыны. У забудове раёна вылуча-юцца будынак эксперым. сярэдняй школы № 137 з плавальным басейнам, які мае рассоўны дах (1978, арх. Э.Гальдштэйн, А.Сабалеўскі, А.Луком-ская, Я.Дворак), гандл.-грамадскія цэнтры «Всрас» і «Усход 1», комшіекс спарг. т-ва «Працоўныя рэзервы».
    АД.Воінаў.
    «УСХОД», 1) серыя сав. аднамесных касм. караблёў (КК) для палётаў па ка-ляземнай арбіце. Прызначаліся для вы-вучэння ўздзеяння ўмоў арбітальнага палёту на арганізм чалавека, праверкі
    Жылы раён у Мінску Усход
    УСХОДНЕ
    273
    «Усход». a — касмічны харабель: 1 — спус-кальны апарат; 2 — прыборны адсек; 3 апошняя ступень ракеты-носьбіта; б — 3-сту-пеньчатая ракета-носьбіт.
    прынцыпаў пабудовы КК, адпрацоўкі іх канструкцый і сістэм. Створаны пад кі-раўнштвам С.П.Каралё'ва.
    КК «У.» складаліся са сферычнага спус-кальнага апарата, які адначасова з’яўляўся кабінай касманаўга, і прыборнага адсека з бартавой апаратурай і тармазной рухальнай устаноўкай. Маса да 4,73 т; макс. дасягнутая працягласць пілатуемага палёту 5 сут. Пасля выпрабавальных (беспілотных) палётаў выве-дзены на арбіту ШСЗ 6 пілатуемых КК «У.» (1961—63). Упершыню ажыццёўлены палёты: чалавека ў космас (ЮАГагарын, 1961), гру-павы 2 КК (ХВ.Нікалаеў, ПР.Наповіч. 1962), жанчьшы-касманаўга (ВУ .Церашкова, 1963).
    2	) Сав. 3-ступеньчатыя ракеты-нось-біты (РН) для вывядзення касм. апара-таў на арбіту ШСЗ. Стартавая маса 287 т, макс. маса карыснага грузу 4730 кг. Першы запуск РН «У » з 1-м ШСЗ — 4.10.1957. Пры дапамозе РН «У.» выво-дзіліся ў космас КК «У », першыя касм. апараты серыі «Месяц», некаторыя ШСЗ серыі «Космас» і інш. Выкарыс-тоўваліся каля 30 гадоў (запускі з кас-мадромаў Байканур і Плясецк).
    У. С.Ларыёнаў.
    УСХОДАЗНАЎСТВА. арыенталіс-т ы к а (ад лац. orientalis усходні), ком-плекс навук. дысцыплін, якія вывуча-юць геаграфію, гісторыю, эканоміку, мо-вы, л-ру, этнаграфію, мастацгва, філасо-фію, рэлігію, помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходу (пераважна краін Азіі і Паўн. Афрыкі). Галіны У.: арабістыка, асірыялогія, егіпталогія, індало-гія, семіталогія, сіналогія, хеталогія, цюрка-логія, эфіопіка, японазнаўства і інш. У Еў-
    ропе вывучэнне ўсх. краін пачалося ў ся-рэдневякоўі (запісы еўрап. падарожнікаў М.Пола, П.Карпіні, рускіх АНікіціна, Данііла Паломніка, С.Наўгародца і інш.). У 16—17 ст. з’явіліся апісанні ўсх. краін еўрап. купцоў, місіянераў, па-дарожнікаў Дж.Рамузіо, П’етра дэла Ва-ле (Італія), Р.Хэклейтама (Англія), Ж.Тавернье, Ж.Шардэна (Францыя) і інш.; справаздачы рус. дыпламатаў І.Петліна, Ф.І.Байкова, М.Г.Спафарыя, у т.л. выхадцаў з ВКЛ — В.Цюмянца і І.Цякуцьева, працы І.К.Рассохіна і А.Л.Лявонцьева; нататкі беларуса Ігна-ція Смаляніна пра падарожжа ў Візан-тыю і паломніцгва ў Іерусалім, дзённік М.К..Радзівіла Сіроткі пра паломніцтва ў Палесціну (выд. ў 1601). У Парыжскім (16 ст.), Оксфардскім і Лейдэнскім (17 ст.) ун-тах створаны кафедры ўсх. моў. У 18 — пач. 20 ст. закладзены навук. асновы У., створана сетка азіяцкіх тава-рыстваў: Бенгальскае (Калькута, 1784), Азіяцкае (Парыж, 1822), Каралеўскае (Лондан, 1823), Герм. ўсходазнаўчае (Лейпцыг, 1845), навук. ўстановы па вывучэнні ўсх. моў і г.д. У Расіі створа-ны Імператарскае т-ва У., Рус. к-т для вывучэння Сярэдняй і Усх. Азіі, Тава-рыства рус. арыенталістаў у Пецярбургу і інш. Дзейнічаў цэнтр У. ў Віленскім ун-це. У 20 ст. традыцыйныя кірункі вывучэння У. саступаюць месца больш дыферэнцыраванаму вывучэнню асоб-ных, больш вузкіх галін. Значны ўклад ва У. зрабілі беларусы М.К.Баброўскі, ХА.Гашкевіч, В.М. Кавалеўскі, КА.Ка-
    УСХбДНЕ-АЗІЯЦКАЯ БІЯІ ЕАГРА-ФІЧНАЯ ВОБЛАСЦЬ, Г і м а л а й -
    Да арт. Усходне-Азіяцкая біягеаграфічная вобласць. Характэрныя прадстаўнікі фауны: 1 — га-даюка лаш^жковая; 2 — вусач рэлікгавы; 3 —■ харза; 4 — панда малая; 5 — панда вялікая (мядз-ведзь бамбукавы); 6 — ібіс чырвананогі; 7 — такін; 8 — алень вадзяны.
    совіч, ІЛО.Крачкоўскі, АВ.Мухлінскі, БАІў-раеў, ВА.Сянкоўскі, АХ.Ходзька, І.І.Ходзька, у навейшы час — Р.Т.Ахрамовіч, У.В.Ба-лабушэвіч, І.Н.Віннікаў, А..В.Макавель-скі, Р.А.Удьяноўскі і інш. На Беларусі праблемамі У. займаюцца ў БДУ, Мін-скім лінгвістычным ун-це. Створана секцыя У. пры Бел. геагр. т-ве.
    Літ: Захаранка I. Беларускае ўсхода-знаўстна // Кантакты і дыялогі. 2001. № 11; Я г о ж. Дорога временн // Бел. думка. 2003. № 1; Я го ж. Этапы развмгня отечественного востоковедення // Беларусь — Японія: Ма-тэрыялы другіх міжнар. чытанняў, прысв. па-мяці Іосіфа Гашкевіча. Мн., 2003.
    І.А.Захаранка.
    «УСХОД—ЗАХАД», шыротная аўтама-гістраль у ЗША: Нью-Йорк—Індыяна-паліс—Канзас-Сіці—Дэнвер—Лас-Ве-гас—Лос-Анджэлес. Агульная даўж. 3,7 тыс. км. Праходзіць праз 10 шта-таў.
    «УСХОД—ЗАХАД», чыгуначная магіс-траль у ЗША: Філадэльфія—Калум-бус—Індыянапаліс—Дэнвер—Солт-Лейк-Сіці—Сан-Францыска. Злучае пар-ты Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Даўж. 4,3 тыс. км. Шыр. каляі 1435 мм. Пабу-давана ў 1880—90-я г., рэканструявана ў 1940—50-я г. Праходзіць праз 11 шта-таў. Mae адгалінаванні.
    274 усходне
    с к a - К і т а й с к а я біягеагра-фічная вобласць. Уключае: Прымор’е, Паўн. і Сярэдні Кітай, Ка-рэю, Японію (акрамя в-ва Хакайда), Усх. Тыбет і ўсх. ч. паўд. схілу Гімалаяў. Уваходзіць у царства Арктагею.
    Асн. расл. фармацыяй з’яўляецца лісцевы лес (на Пд вечназялёны). Вял. тэрыторыю займаюць горы (з верт. занальнасцю раслін-насці). 3 сям. раслін найб. паказальныя суб-эндэмічныя — дыіггэракарпавыя і няпента-савыя, эндэмічныя — тэтрамерыстацыевыя і сцыфастэгіяцыевыя. Жывёлыіы свет разнас-тайны. Сярод млекакормячых найб. харак-тэрныя розныя віды аленяў (беламорды, ва-дзяны, плямісты і інш ), казлы (гарал, серау, такін), малпы (макакі, танкацелы), эндэміч-ныя віды насякомаедных (гімнуры, магеры, землярыйка-крот); з грызуноў — пішчухі, эндэмічныя паўднёваазіяцкія палёўкі, пацуко-вападобныя хамячкі, дрэвавы заяц; з драпежні-каў — янотападобны сабака, чырвоны воўк, гімалайскі мядзведзь, малая і вял. панды, тыгр, дымчаты леапард, ірбіс, харза. Сярод птуіпак шмат разнастайных фазанаў, зімарод-каў, жураўлі, стрыжы, чырвананогі ібіс; з паў-зуноў — чарапахі трыоніксы, полазы, ксе-надэрмы, гадзюкі (бірманская, ланцужковая), шчьггаморднік, яшчаркі (геконы, сцынкі, лясная даўгахвостка); з земнаводных — тры-тоны, іспалінская, або гіганцкая, саламан-дра. Сярод рыб: карась сярэбраны, белы і чорны амуры, жаўтапёры, касаткавыя самы і інш. У энтамафауне каля 50% эндэмічных ві-даў, сярод насякомых шмат рэліктавых жукоў (пырскуны, рэліктавы вусач) і матылёў, якія нагадваюць трапічныя формы. А.М.Петрыкаў
    УСХбДНЕ-АЎСТРАЛІЙСКАЕ ЦЯ-Ч^ННЕ, цёплае паверхневае цячэнне Ціхага ак. каля ўсх. берага Аўстраліі. га-ліна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіра-вана з Пн на Пд, каля в-ва Тасманія зліваецца з цячэннем Зах. Вятроў. Шыр. паміж 25 і 32» паўд. ш. 100—200 км. Т-ра вады зімой 11—20 °C, летам 15—26 »С. Скорасць 1,1—1,8 км/гадз, у цэнтры больш за 2,7 км/гадз. Салё-насць каля 35,5%.
    УСХбДНЕ-АЎСТРАЛІЙСКІЯ ГбРЫ тое, што Вялікі Водападзельны хрыбет.
    УСХбДНЕ-АФРЫКАНСКАЯ РЫФТА-ВАЯ СІСТЭМА, сістэма буйных разло-маў (скідаў) і грабенаў (рыфтаў), разві-тых на фоне навейшых падняццяў ва Усх. Афрыцы. Цягнецца ад паўн. ускра-іны Чырвонага м. да нізоўяў р. Замбезі. Уключае таксама грабены Чырвонага м. з адгалінаваннямі (залівы Суэцкі і Ака-ба) і Адэнскага зал. Працягваецца на Пн праз Мёртвае м. да падножжаў гор Таўр. На тэр. Афрыкі складаецца з 2 га-лін (Зах. і Усх. рыфты), выражаных у рэльефе глыбокімі і шырокімі (40—50 км) далінамі з абрывістымі схіламі і дэпрэсіямі, дно якіх занята азёрамі (Танганьіка, Малаві і інш.). Да разло-маў прымеркаваны вулканы выш. больш за 5 тыс. м (Кенія. Кіліманджа-ра, Элган і інш.). Павышаная сейсміч-насць сведчыць пра сучасныя зрушэнні па разломах. Фарміраванне сістэмы ідзе
    з алігацэну, адбываецца ва ўмовах рас-цяжэння і рассоўвання кантыненталь-най кары з аддаленнем Аравійскага і Самалійскага блокаў ад уласна Афры-канскага.
    УСХОДНЕ-АФРЫКАНСКАЯ
    РЫФТАВАЯ СІСТЭМА
    УСХОДНЕ БЕЛАРЎСКАЯ ПРАВІН-ЦЫЯ, фізіка-геаграфічная правінцыя на У Беларусі. Ахоплівае ПнУ і У Магі-лёўскай вобл. і крайні ПдУ Віцебскай вобл. Мяжуе з Беларуска-Валдайскай правінцыяй і Перадпалескай правінцыяй. Падзяляецца на фізіка-геагр. раёны: Ар-шанска-Магілёўская раўніна і Горацка-Мсціслаўская ўзвышаная раўніна. Цяг-нецца з ПнЗ на ПдУ, шыр. каля 100 км, пл. 15,1 тыс: км2. Выш. 150—200 м, найб. 239 м (за 6 км на 3 ад в. Раздзел Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.).
    Прымеркавана да Аршанскай упадзіны і Су-ражскага пахаванага выступу. Платформавы чахол складзены з парод верхняга пратэра-зою, дэвону, на Пд — юры, мелу, палеагену і неагену, перакрытых адкладамі антрапагену (магутнасць 40—80 м). Рэльеф — павышаная платопадобная, месцамі ўвалістая і спадзіста-хвалістая марэнная раўніна, сфарміраваная сожскім ледавіком, укрытая лёсападобнымі пародамі ў час паазерскага зледзянення. Ка-рысныя выкапні: мел, мергель. гліны, няскі, пясчана-жвіровы матэрыял, фасфарыты, трэ-пел, мінер. воды, торф. Клімат кантыненталь-ны. Сярэдняя т-ра студз. ад -7,5 да -8,2 'С,