Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.: Булахов М.Г., Жовтобрюх М.А. Кодухов В.Н. Восточнославянскне языкн М„ 1987. А.В.Зінкевіч.
УСХОДНЕ-ТУВІНСКАЕ НАГОН’Е У гарах Паўд. Сібіры, у Тыве (Расія). Во-дападзел рэк Вял. Енісей (Бій-Хем) і Малы Енісей (Ка-Хем). Выш. да 2895 м. Складзены пераважна з асадкава-вулка-нагенных тоўшчаў і гранітоідаў. Уклю-чае высакагорныя хрыбты (гал. — Ака-дэміка Обручава) і ўпадзіны, якія іх па-дзяляюць. Сляды стараж. зледзянення (кары, трогі, марэны). На схілах •— та-ежныя лясы з лістоўніцы і кедра; вы-шэй за 2200 м — кедравыя лясы, імхо-ва-лішайнікавая тундра.
УСХОДНЕ-ЦІХААКІЯНСКАЕ ІІАД-НЯЦЦЕ, падводны сярэдзіннаакіяніч-ны хрыбет ва ўсх. частцы Ціхага акіяна. Даўж. 7600 км, шыр. да 850 км, най-меншая глыб. над грэбенем 732 м. Схі-лы шырокія, выцягнутыя, рыфтавыя даліны слаба выражаныя. У паўн. ч. во-севай зоны грэбень або вузкі хрыбет. Найвыш. пункты над У.-Ц.п. угвараюць а-вы Вялікадня і Галапагас.
«УСХОДНІ ВАЛ» (ням. «Ostwall»), стратэгічны абарончы рубеж у Вял. Айч. вайну, створаны ням. войскамі на сав.-германскім фронце да восені 1943 на лініі р. Нарва — г. Пскоў—Ві-цебск—Орша — р. Сож — сярэдняе цячэнне р. Дняпро — р. Малочная з мэтай спыніць наступленне Чырв. Арміі і выйграць час, спадзеючыся на раскол у антыфаш. кааліцыі і сепаратны мір з ЗІПА і Вялікабрытаніяй. Асн. частка «У.в » — умацаванні на Дняпры. У вер. 1943 рубеж у паласе ням. групы армій «Поўдзень» і «А» стаў называцца пазі-цыяй «Ватан», у паласе груп армій «Поўнач» і «Цэнтр» — пазіцыяй оПан-тэра». Да канца вер. 1943 сав. войскі нанеслі паражэнне праціўніку на Лева-
бярэжнай Украіне, фарсіравалі Дняпро і месцамі прарвалі «У.в ». У ходзе нас-тупальных Бранскай аперацыі 1943, Го-мельска-Рэчыцкай аперацыі 1943, Віцеб-ска-Аршанскай аперацыі 1944 сав. войскі пераадолелі абарончыя пазіцыі «Пантэ-ры».
«УСХОДНІ ІІАКТ», Усходнееў-рапейскі рэгіянальны пакт, праект дагавора аб калект. узаемадапа-мозе паміж СССР, Чэхаславакіяй, Польшчай, Латвіяй, Эстоніяй, Літвой і Фінляндыяй на выпадак аірэсіі нацысц-кай Германіі, распрацаваны ў 1934. Іні-цыіраваны франц. міністрам замежных спраў Л.Барту і сав. урадам пасля выха-ду Германіі з Лігі Нацый, зыходу яе дэ-легацыі з міжнар. канферэнцыі па раз-збраенні (14.10.1933) і пачатку фарсіра-ванай мілітарызацыі герм. эканомікі. У маі—чэрвені 1934 СССР і Францыя па-гадзіліся заключыць двухбаковы лага-вор. 14 чэрв. ўрад СССР прапанаваў усім зацікаўленым бакам стаць удзель-нікамі пакта. Прадугледжавалася, што Францыя далучыцца да пакта як яго га-рант, a СССР стане гарантам Лакарн-скіх дагавораў 1925. Гатоўнасць далу-чыцца да пакта выказалі ўрады Чэха-славакіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі (Эстонія і Латвія — пры ўмове далучэння да пакта Германіі і Польшчы). Калі Герма-нія і Польшча адмовіліся ад удзелу ў гэ-тым дагаворы, тое ж зрабші прыбалт. краіны, а фінл. бок не адказаў на фран-ка-сав. прапанову. У гэтых умовах, a таксама пасля забойства Барту (9.10.1934) і перамогі ва ўрадзе Францыі праціўнікаў заключэння пакта яго пра-ект не быў ажыццёўлены.
УСХбДНІ ІІЕРАНбС ПАВЕТРАНЫХ MAC, устойлівы перанос паветра з У на 3 у тропіках (пасаты) або палярных шыротах (пераважна над акіянам каля Антарктыды); таксама летні перанос паветра з У на 3 над усім паўшар’ем у стратасферы на выш. больш за 20 км.
УСХОДНІ ПРАХОД, Крузенштэрна праход, Цусімскі праліў, паўднёва-ўсходні праход Карэйскага праліва, паміж а-вамі Цусіма на 3 і а-вамі Ікі і Акіносіма на У. Найменшая шыр. 46 км, найменшая глыб. на фарватэры 92 м. Праз У.п. з Усх.-Кітайскага м. ў Японскае м. праходзіць пастаяннае цёплае Цусімскае цячэнне.
УСХОДНІ САЯН, горная сістэма на Пд Сібіры, у Расіі. Цягнецца ў паўд.-ўсх. напрамку ад левабярэжжа р. Енісей да воз. Байкал. Даўж. болып за 1 тыс. км. Найб. вяршыня — г. Мунку-Сардык (3491 м). Складкавая струкгура У.С. прадстаўлена мегаантыклінорыем, які прымыкае да паўд.-зах. краю Сібірскай платформы. Складзена пераважна з гнейсаў, слюдзіста-карбанатных і крышт. сланцаў, мармураў, кварцытаў, амфіба-літаў. Карысныя выкапні: золата, гра-фіт, баксіты, слюда (мускавіт), азбест, фасфарыты і інш.; крыніцы мінер. вод.
Зах. ч. У.С. складаецца з пласкаверхіх хрыбтоў выш. 1500—2000 м — «белагор’яў» (Манскае, Канскае і інш.); цэнтр. і ўсх. ч. — высакагорныя масівы з альпійсквмі формамі рэльефу (Вял. Саян, Тункінскія і Кітойскія Гальцы). Вял. ўчасткі стараж выраўнаванага рэльефу, паката-нахіленыя вулканічныя пла-то, ёсць маладыя вулканічныя ўтварэнні. У міжгорных катлавінах (Тункінская) рознвія тьты акумулятыўнага рэльефу, складзеныя з ледавіковвіх, водна-ледавіковых і азёрных ад-кладаў. На У шматгадовая мерзлата. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. ад -17 да -25 °C (на схілах гор) і да -30 °C (у катлавінах), ліп. 12—16 °C і да 20 °C аднавед-на. Ападкаў на зах. і паўд -зах. схілах да 800 мм, на паўн. да 400 мм, на ўсх. і паўд.-ўсх. схі-лах да 300 мм за год. Каля 100 невял. леда-вікоў (агульная пл. каля 30 км2). Рэкі нале-жаць да бас. Енісея, найб.: Туба, Сыда, Сісім, Мана, Кан, Біруса і інш. На падзолістых і тарфяна-балотных глебах пашыраны таежныя лясы (кедр, елка, лістоўніца), якія падыма-юцца да выш. 1700—1800 м, вьшіэй — рэд-калессе, якое зменьваецца хмызняковай і ім-хова-лішайнікавай тундрай; каменныя асыпкі і курумы. У тайзе водзяцца лось, марал, ка-барга, бурві мядзведзь, рысь, вавёрка, заяц і інш. У адгор'ях У.С. —запаведнік «Сталбы».
УСХбдНІ ТЫМбР (тэтум Timor Lorosa’e, партуг. Timor-Leste), Д э -макратычная Рэспубліка Усходні Тымор (тэтум Republika Demokratika Timor Lorosa’e, партуг. Republica Democratica de Timor-Leste), дзяржава на ПнУ в-ва Тымор, у паўд. ч. Малых Зондскіх а-воў Малайскага архі-пелага. У складзе У.Т. а-вы Атаура (Камбінг) і Жаку і анклаў Акусі (Пантэ-Макасар) на паўн.-зах. беразе вострава. Мяжуе на ПдЗ з Інданезіяй; абмываецца Тыморскім, Саву і Банда морамі. Пл. 15 тыс. м2. Нас. 952,6 тыс. чал. (2002). Афіц. мовы — тэтум і партугальская. Сталіца — г. Дылі. Падзяляецца на 13 акруг. Нац. свята — Дзень незалежна-сці (28 ліст.).
Прырода. Рэльеф гарысты. На 3 горы выш. да 2963 м (г. Фоха-Татамайлаў), на У камяністае плато, на паўд. узбя-рэжжы вузкая раўніна. Карысныя вы-капні: нафта, прыродны газ, гаручыя сланцы, золата, марганцавыя руды, мармур. Клімат субэкватарыяльны, му-сонны. Сярэдняя гадавая т-ра на ўзбя-рэжжы 25—27 °C, у гарах 21 °C. Алад-каў каля 1500 мм за год, частыя павод-кі, апоўзні. Рэкі ў сухі сезон перасыха-
усходняе 279
юць. Пашыраны высакатраўныя саванны з рэдкімі акацыямі і эўкаліптамі. Віль-готныя трапічныя лясы трапляюцца на паўд. узбярэжнай раўніне. Жывёльны свет бедны — алень, горны казёл, дзік, кускус. Шмат птушак.
Насельніцтва. Народы У.Т. належаць да ўсходнеінданезійскага антрапалагіч-нага тыпу (тэтумы, мамбаі, такодэ, бу-накі, макасаі і інш.). Жывуць таксама метысы (нашчадкі ад шлюбаў еўрапей-цаў з мясц. жанчынамі), кітайцы і інш. Вернікі пераважна католікі (90%), ёсць мусульмане (4%), пратэстанты (3%), анімісты. Сярэдняя шчыльн. каля 63 чал. на 1 км2. Найб. горад — Дылі (ка-ля 30 тыс. ж.).
Гісторыя Стараж. насельніцтва в-ва Ты-мор — плямёны, блізкія да папуасаў. Бліжэй да н.э. тут з’явіліся плямёны мангалоіднай расы, якія размаўлялі на аўстранезійскіх мо-вах. У 16 ст. на Тыморы пасяліліся тэтумы — найб. народнасць сучаснага У.Т. У 16 ст. туг з’явіліся партугальцы, у 17 ст. —галандцы. У канцы 18 ст. ўсх. ч. Тымора замацавана за Партугаліяй, зах. — за Нідэрландамі. У 1942—45 востраў акупіраваны яп. вбйскамі. 3 1973 У.Т. — аўт. правінцыя Партугаліі. Пасля звяржэння ў Партугаліі фаш. рэжыму (1974) створаны паліт. apr-цыі У.Т.: Рэв. фронт за незалежны У.Т. (ФРЭТЫЛІН; адстойваў поў-ную незалежнасць У.Т.), Тыморскі дэмакр. саюз (УДТ; стаяў за захаванне цесных сувя-зей з Партугаліяй) і Тыморскі нар.-дэмакр. саюз (АПОДЭТЫ; стаяў за далучэнне У.Т. да Інданезіі). У жн. 1975 УДТ здзейсніў спробу дзярж. перавароту, што прывяло да грамадз. вайны, у якой перамог ФРЭТЫЛІН 28.11.1975 ФРЭТЫЛІН абвясціў Нар.-Дэ-макр. Рэспубліку У.Т. У адказ АПОДЭТЫ і УДТ звярнуліся за дапамогай да Інданезіі, якая 7.12.1975 увяла свае войскі ва У.Т. У ліп. 1976 Інданезія абвясціла У.Т. сваёй 27-й пра-вінцыяй. што не прызнала ААН. ФРЭТЫЛШ працягваў партыз. вайну супраць інданез. акупацыі (з 1986 сумесна з УДТ). Інданез. войскі ажыццяўлялі масавыя рэпрэсіі. якія забралі больш за 100 тыс. жыццяў.
ІІасля падзення ў Інданезіі дыктатуры (1998) новы інданез. ўрад правёў 30.8.1999 плебісцыт, на якім каля 80% жыхароў У.Т. выказаліся за незалеж-насць. Узбр. выступленні праінданез. сіл прывялі да ўводу на тэр. У.Т. ў вер. 1999 войск ААН і стварэння Часовай адміністрацыі. У жн. 2001 адбыліся вы-бары ў Канстытуцыйную асамблею, якая ў кастр. 2001 прыняла канстыту-цыю У.Т. У крас. 2002 прэзідэнта.м У.Т. выбраны кіраўнік узбр. барацьбы за не-залежнасць, лідэр ФРЭТЫЛІН Ш.Гуж-маў. 20.5.2002 абвешчана незалежнасць У.Т. Ва У.Т. дзейнічаюць наліт. партыі: Рэв. фронт за незалежны У Г., Дэмакр. партыя, С.-д. партыя. У.Т. — чл. ААН (з 2002).
Гаспадарка. У.Т. — слабаразвітая аг-рарная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) на 1 чал. складае каля 500 дол. (2001j. 25,4% ВУП ствараецца ў сельс-кай гаспадарцы, 17.2% — у прам-сці, 57,4% — у абслуговых галінах. Аснова эканомікі — плантацыйная гаспадарка, якая спецыялізуецца на вьпв-сці эк-спартных культур: кавы, какосавай пальмы. Гал. харч. культуры — рыс, кукуруза, касава, copra, батат. бабовыя,
цукр. трыснёг, манга, бананы, ваніль. Гадуюць буйвалаў, коз, коней (мясц. нізкарослая парода). Рыбалоўства, па-ляванне, лесанарыхтоўкі (сандалавае дрэва). Прам-сць развіта слаба. Дроб-ныя кава- і рысаачышчальныя прад-прыемствы, мылаварныя з-ды. Здабыча мармуру. Рамёствы (кавальскае, ткац-кае, пляценне, вытв-сць керамікі). Транспарт аўгамаб. і марскі. Даўж. аўта-дарог 3,8 тыс. км. Гал. порт — Дылі. Экспарт (8 млн. дол., 2001) кавы, коп-ры, сандалавага дрэва; імпарт (237 млн. дол., 2001) машын і абсталявання і інш. Гал. гандл. партнёры: Аўстралія, ЗША, Партугалія, Сінгапур, Японія. Краіна атрымлівае фін. дапамогу ад міжнар. арганізацый (2,2 млрд. дол. у 1999— 2001). Грашовая адзінка — долар ЗША.
Літ.-. Заказннкова Е. Восточный Тнмор: В ожлданнн незавнснмостн // Азня н Афрнка сегодня. 2002. №2.