• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    284	УТАР-ПРАДЭШ
    прапаведавала агульначалавечую роў-насць і братэрства людзей. Важным этапам у развіцці сац.-утапічных ідэй сталі вучэнні пра ідэальны грамадскі лад І.Мора і Т.Кампанелы. У найб. раз-вітым і сістэматызаваным выглядзе У.с. выявіўся ў творах КА.Сен-Сімона, Ф.М.Ш.Фур'е, Р.Оўэна, якія асэнсавалі супярэчнасці ірамадскага жыцця 19 ст. і прапанавалі тэарэт. і пракгычныя пра-екты перабудовы ірамадства. Асн. пры-чыну сац. няроўнасці сацыялісты-ута-пісты 19 ст. бачылі ў асабістай уласнас-ці; першачарговымі задачамі ірамад-скай перабудовы яны лічылі стварэнне грамадскай уласнасці на сродкі вытв-сці, арганізацыю дэмакр. самакіравання, справядлівага размеркавання жыццёвых даброт. Значную ролю ў распрацоўцы ідэй У.с. адыгралі рус. рэвалюцыйныя дэмакраты АА.Герцэн і М.Г Чарнышэўскі. 3 канца 19 ст. У.с. прыпыніў сваё раз-віццё, але ў пэўнай ступені паўплываў на далейшую эвалюцыю грамадскай думкі і паліт. практыкі. Гл. таксама Сацыялізм, Утопія.
    Літ.: Сен - Снмон А Мзбр. соч.: Пер. с фр. Т. 1—2. М.; Л., 1948; Оуэн Р. йзбр. соч.: Пер. с англ. Т. 1—2. М.; Л., 1950; Ф у -рье Ш. Мзбр. соч.: Пер. с фр. Т. 1—4. М.; Л., 1951—54; Энгельс Ф. Развіццё сацы-ялізму ад утопіі да навукі: Пер. з ням. Мн., 1970; А й р а п е т о в А.Г., Юднн AM. За-падноевропейсклй н русскнй утопнческнй соцналнзм нового временн. М., 1991; Map -ц е в а Л.М. Проблемы труда в угопнческом, научном м реальном соцналнзме. Красно-ярск. 1993; Ш т е к л н А.Э. Утопнм н соцм-аллзм. М., 1993; Самсонова Т.Н. Спра-ведлнвость равенства н равенство справедлн-востн: Мз нсторнн западноевроп. угопнч. мыслн XVI—XIX вв. М., 1996. Т.І.Адула.
    ЎІАР-ІІРАДЭШ, пггат на Пн Індыі. Пл. 238,6 тыс. км2. Нас. каля 165 млн. чал. (2001), пераважна хіндустанцы. Адм. ц. — г. Лакхнаў. Гал. гарады: Кан-пур, Варанасі, Агра, Алахабад. Займае цэнтр. ч. Гангскіх раўнін. Гал. р. Ганг з прытокам Джамна. Клімат субэкватары-яльны, мусонны. Раўніны пераважна ўзараныя. У эканоміцы гал. роля нале-жыць сельскай гасладарцы. Вял. пло-шчы арашальных зямель. Вырошчваюць цукр. трыснёг, пшаніцу, бабовыя і алейныя культуры, бульбу. Пладавод-ства. Гадуюць буйн. par. жывёлу. Разві-та апрацоўка с.-г. сыравіны (цукр., алейная галіны). Традыц. галіны — тэкст. (баваўняная, шарсцяная) і гар-барна-абутковая. Вытв-сць паперы, Mi-Hep. угнаенняў, каўчуку, эл.-тэхн. выра-баў, с.-г. машын і інш. Саматужныя промыслы. Транспарт чыг., аўтамаб., водны. Турызм. Алахабад, Варанасі — месцы рэліг. паломніцтва індуістаў.
    ЎГАЧКІН Сяргей Ісаевіч (12.7.1876, г. Адэса, Украіна — 13.1.1916), спарт-смен-авіятар, адзін з першых расійскіх лётчыкаў. У 1886—91 вучыўся ў Ры-шэльеўскай гімназіі ў Адэсе. Здзейсніў некалькі палётаў на паветр. шары
    (1907), выпрабоўваў планеры. У сак. 1910 ажыццявіў свой першы палёт на самалёце «Фарман-4». Пабудаваў сама-лёт-біплан тыпу «Фармана», на якім выконваў паказальныя палёты ў многіх рас. гарадах і за мяжой. Удзельнік пера-лёту рас. авіятараў Пецярбург — Мас-ква (1911).
    УГКІН Валерый Сцяпанавіч (14.1.1922, с. Алёшына Разанскай вобл., Расія — 25.6.1944), удзельнік баёў на Беларусі ў
    Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнан-таў (1941). У Вял. Айч. вайну на фронце з ліст. 1941. Камандзір стралк. роты ст. лейтэнант У. вызначыўся 25.6.1944 у баях каля в. Святое Возера Рагачоўскага р-на: ён і С.Р.Дрынь са звязкамі проці-танк. гранат кінуліся пад варожы танк, чым сарвалі контратаку праціўніка. Па-хаваны ў г. Рагачоў, на магіле помнік.
    М.Уткін. Партрэт АГрыбаедава. 1829.
    ЎТКІН Мікалай Іванавіч (19.5.1780, г Цвер, Расія — 17.3.1863), рускі гравёр; буйнейшы майстар партрэтнай разцо-вай гравюры 1-й пал. 19 ст. Чл. шэрагу еўрап. AM. Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1785—1800; у 1803—14 пенсіянер у Парыжы і Лондане), з 1815 выкладаў у ёй (з 1817 заг. гравіравальнага класа,. з 1831 праф.). Творам уласцівы інтэрпрэ-тацыя арыгінала, якая ўзманняе змяс-
    тоўнасць характарыстыкі партрэтуемага, багацце і разнастайнасць штрыха: «Іаан Хрысціцель» (1802, з карціны А.Р.Менг-са); 20 гравюр з медальёнаў Ф.Талстога, прысвечаных вайне 1812; партрэты А.Куракіна (1812), І.Крылова (1816, з мал. А.Кіпрэнскага), А.Суворава (1818), М.Карамзіна (1819, з арыгінала У.Бара-вікоўскага), А.Пушкіна (1827 і 1838, з арыгінала Кіпрэнскага), А.Грыбаедава (1829).
    УТЛК^ЦКІ ЛІМАН, заліў Азоўскага м . аддзелены ад яго косамі Фядотава і Бі-ручы востраў. Даўж. 46 км, шыр. каля ўвахода 12 км, найб. шыр. 16,7 км, глыб. 5—7 м. На зах. беразе — г. Гені-часк (Украіна).
    УТНАПІШТЫМ, У т - Н а п і ш т ы м, герой вавілонскага міфа, які выратаваў-ся ў час сусв. патопу. Паводле міфа, бог Эа (гл. Энкі) папярэдзіў У. пра зні-йічэнне ўсяго жывога на Зямлі ў выні-ку патопу і параіў яму пабудаваць спец. карабель. На гэтым караблі (куды ён узяў «семя ўсяго жывога») У. з сям’ёй накіраваўся на востраў за «водамі смер-ні». Пасля патопу людзі ад сям’і У. зноў засялілі зямлю, а савет багоў дараваў У. бессмяротнасць. Міф быў пашыраны сярод народаў стараж. Б. Усходу, ён ук-лючаны ў эпас пра Плыамеша. У ака.і-скай міфалогіі У. адпавядае Зіусудра, у шумерскай — Атрахасіс, у Бібліі — Ной.
    утбк у т к а ц т в е, сукупнасць раз-мешчаных паралельна нітак, якія ідуць упоперак тканіны тэкстыльнай, дывана або інш. тэкст. вырабу. Ніткі У. пера-плятаюць (звычайна перпендыкулярна) з ніткамі асновы ў працэсе ткацтвй, дыванаткацтва.
    УТбПІЯ (ад грэч. u не + topos месца, г. зн. месца, якога няма), 1) від сац.-па-літ. фантазіі і форма адлюстравання грамадскага і прыватнага жыцця людзей уяўнай краіны, якія адпавядалі пэўнаму ідэалу сац. гармоніі. Тэрмін паходзіць ад назвы твора Т.Мора «Утопія» (1516), дзе створаны цэласны вобраз добра ўпарадкаванай на аснове натуральнага права дзяржавы на быццам бы існую-чым востраве з аднайм. назвай. Для У. (у адрозненне ад антыутопіі) харак-тэрна вера ў магчымасць стварэння дас-каналага грамадства, сац. і духоўнага ўдасканалення чалавецтва і наогул у гіст. прагрэс.
    Утапічныя ўяўленні ўзнікалі на працягу ўсёй гісторыі грамадскай думкі, пачынаючы з міфа пра «залаты век», выкладзенага ў паэме Гесіёда (8—7 ст. да н.э.). Першае утапічнае апісанне ідэальнай дзяржавы, у якой арганіч-на спалучаліся інтарэсы ўсіх саслоўяў, пана-валі мудрасць, дабро і справядлівасць, даў Гілатон («Дзяржава», «Тымей»). Хрысц. філо-саф Аўгусцін «зямному гораду» (дзяржаве) проціпастаўляў містычны «божы горад» («Пра горад божы», 413—426). Аналагічныя погля-ды выказвалі хрысц. тэолагі Іаахім Флорскі («Каментарыі да Апакаліпсіса», 1527), Я.Бро-карда («Ажрыццё святога Іаана», 1582), Т.Ба-каліні 1«Весткі з Парнаса», 1612—13), І.В.Ан-
    утрыманцы	285
    дрэ («Хрысціянаполіс», 1619). Утапічныя пра-екты грамадскага ўладкавання прапаноўвалі ў сваіх творах мысліцелі стараж. і сярэдневяко-вага Кітая (Ма-цзы, Лао-цзы, Шан Ян і інш.), Б. і Сярэдняга Усходу (Фарабі, Ібн Ба,-джа, Ібн Туфайль, Нізамі і інш ).Аптымальны на той час ліберальна-дэмакр. варыянт дзярж. ладу распрацаваў Дж. Гарынгтан («Рэспубліка Акіянія», 1656). Пазней угапічныя творы ста-лі адным з жанраў фантастычнай літарату-ры. Вучэнне пра ідэальнае грамадства, засна-ванае на агульнасці маёмасці, абавязковай працы і справядлівым размеркаванні, пакла-дзена ў аснову розных плыней утапічнага са-цыялізму. Радыкальныя сац. утапічныя ідэі антыпрыгонніцкай накіраванасці, прасякну-тыя пафасам натуральнай свабоды і шчасця людзей, непрымальнасці насілля, хлусні і дэспатызму, маюцца ў творах бел. мысліцеляў і асветнікаў П.Бжастоўскага, М.Ф.Карповіча, Т.Млоцкага, І.І.Ю.Л.Храптовіча, І.М.Ялен-скага, М.В.Лавіцкага, З.Серакоўскага і інш.
    Зах.-еўрап. сацыяліст. У. паўплывалі на станаўленне марксізму і марксізму-ленінізму, пра што сведчыць няўдача практычнай рэалізацыі ідэй сацыялізму ў СССР і інш. краінах. Як алыэрнатыва марксізму і ідэалізацыя новых праграм і шляхоў рэфармавання грамадства ў 2-й пал. 20 ст. атрымалі пашырэнне утапіч-ныя працы Ф.Хаека, У.Мура, Ч.Р.Міл-са, Г.Маркузе, А.Турэна і інш. Пагроза тэхнагеннай, ядзернай і экалагічнай ка-тастрофы, грамадскіх канфліктаў і кры-зісаў садзейнічае ўсведамленню неаб-ходнасці рэалізацыі на практыцы скан-струяваных ідэальных мадэлей інфарма-цыйнага грамадства, постіндустрыяльнага грамадства і інш.; адсюль трансфарма-цыя У. ў практопію. Замацаваная яшчэ ў 18—19 ст. накіраванасць У. ў будучы-ню і стаўка на навук.-тэхн. прагрэс на-далі ёй вядомую футуралагічную і кас-малагічную каштоўнасць, калі ўзорныя, ідэальныя дзяржавы пачалі адкрываць не толькі на зямным шары, але і ў між-планетнай прасторы. Для разнастайных па змесце і форме У. агульным з’яўля-ецца прамая ці ўскосная крытыка наяў-най сац. рэальнасці, прызнанне магчы-масці выправіць яе недахопы і канчат-кова вырашыць усе сац.-эканам., паліт. і духоўна-маральныя праблемы шляхам ператварэння ў сапраўднасць інтэлекту-альнага, утапічнага праекта або мадэлі. 2) Навукова неабгрунтаваны сац., эка-нам., тэхн. ці інш. праект.
    Літ.\ Кампанелло Т. Город Солнца: Пер. с лат. М., 1954; В ол одн н AM. Уто-пня м нсторня. М., 1976; Клнбанов AM. Народная соцнальная утопня в Росснм. М., 1977; Mop Т. Утопвя: Пер. с лат. М., 1978; Соцнокультурные утопнн XX в. Ч. 1—2. М,, 1979—83; Ушаков А.М. Утопнческая мысль в странах Востока. М., 1982; Русская лмтературная угопня. М., 1986; Утопня н уто-пнческое мышленне: Антол. заруб. лмт.: Пер. с англ., нем., фр. н др. М., 1991; Самсо-н о в a Т.Н. Справедлнвость равенства н ра-венство справедлнвостм: Мз нсторлм западно-европ. утопнч. мыслн XVI—XIX вв. М., 1996.
    С. Ф.Дубянецкі.
    УІ'ОРАЎ ( В т о р а ў) Барыс Пятровіч (н. 29.3.1932, Масква), расійскі і бел. рэжысёр. Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчукіна ў Маскве (1955) і Бел. тэ-атр.-маст. ін-т (1965). 3 1965 рэжысёр-
    пастаноўшчык Саратаўскага, рэжысёр Пензенскага, гал. рэжысёр Чэлябінска-га і Архангельскага драм. т-раў. У 1977—81 і з 1984 рэжысёр-пастаноў-шчык Бел. дзярж. муз. т-ра (з 2001 в.а. гал. рэжысёра), у 1981—84 — Бел. т-ра імя Я.Купалы. Адначасова з 1977 вык-ладае ў Бел. AM. У 2000—02 рэжысёр опернай студыі пры Бел. акадэміі музы-кі. Сярод спектакляў (каля 80) на бел. сцэне: «Доля-індычка» А.Сафронава (1963), «У дзень вяселля» В.Розава (1965) у Дзярж. рус. драм. т-ры; «Нес-церка» (1979) і «Судны час» (1984) Р.Суруса, «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані (1985), «Вольны вецер» І.Дунаеўскага (1986), «Пэггі» У.Дашкевіча (1987), «Джулія» (1991) і «Шклянка вады» (1994) У.Кандрусевіча, «Дарагая Памэ-ла» М.Самойлава (1998) у Дзярж. т-ры муз. камедыі; «Ажаніцца — не журыц-ца» М.Чарота і бр. Далецкіх (1979), «Ус-паміны» А.Арбузава (1982), «Валенсіян-скія вар’яты» Лопэ дэ Вэгі (1983) у Бел. т-ры імя Я.Купалы; «Гора баяцца — шчасця не ўбачыць» С.Маршака (1961), «Цыліндр» Э.Дэ Філіпа (1991) у Бел. т-ры імя Я.Коласа; «Пінская шляхта» В.Дуні-на-Марцінкевіча у Магілёўскім (1978) і Гродзенскім (1987) абл. драм. т-рах; «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага (1984), «Хто баіцца Рэя Брэдберы» У.Максімава (1991) у Т-ры-студыі кіна-акцёра; «Трубадур» Дж.Вердзі (2001) у Нац. т-ры оперы Беларусі. Лаўрэат 1-га Нац. фестывалю «Музыка і тэатр» (1996, Мінск). ГЛ.Чэбан.