Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УСЯЖА, вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Усяжа, на аўтада-розе Смалявічы—Лагойск. Цэнтр Пры-лепскага с/с. За 14 км на ПнЗ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Смалявічы, 35 км ад Мінска. 439 ж., 137 двароў (2002). Трансп. прадпрыемства. Сярэдняя і спарт. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
УСЯЛЕНСКІЯ САБбРЫ. з’езды вы-шэйшага духавенства хрысціянскай царквы, на якіх абмяркоўваюцца і вы-рашаюцца пытанні багаслоўскага, цар-коўна-паліт. і дысцыплінарнага харак-тару. Вял. месца ў дзейнасці У.с. займа-ла барацьба з ерасямі. Праваслаўная царква прызнае толькі 7 першых У.с., якія адбыліся да падзелу цэркваў і склі-каліся рым. і візант. імператарамі. 3 12 ст. папы рымскія склікаюць з’езды толькі вышэйшага духавенства каталіц-кай царквы, але называюць іх У.с. і прысвойваюць lm адпаведна парадкавыя нумары. Назвы У.с. атрымліваюць ад месца, дзе адбыліся.
У.с.: 1) I Нікейскі, 325; 2) I Канстанціно-пальскі, 381; 3) Эфескі. 431; у 449 скліканы новы Эфескі сабор, які, аднак, на наступным саборы быў аб’яўлены «разбойніцкім» і вык-лючаны са спіса У.с.; 4) Халкідонскі, 451; 5) II Канстанцінопальскі, 553; 6) III Канстан-цінопальскі, 680—81; у 692 у Канстанціно-палі скліканы У.с., які атрымаў назву Пята-шостага, таму што яго рашэнні дапаўнялі ра-
шэнні 5-га і 6-га У.с.; 7) II Нікейскі, 787; 8) IV Канстанцінопальскі, 869—70, на якім выявіліся вострыя супярэчнасці паміж зах. і ўсх. хрысціянскімі цэрквамі; яго рашэнні, накіраваныя супраць канстанцінопальскага патрыярха Фоція, былі скасаваны на V Кан-станцінопальскім саборы; 9) I Латэранскі, 1123; 10) II Латэранскі, 1139; 11) III Латэран-скі, 1179; 12) IV Латэранскі, 1215 (санкцыяні-раваў інквізіцыю); 13) I Ліёнскі, 1245; 14) II Лі-ёнскі, 1274, унія з правасл. царквой; 15) В’ен-скі, 1311—12; 16) Канстанцкі, 1414—18; 17) Базельска-Фларэнційскі, 1431—49; 18) УЛа-тэранскі, 1512—17; 19) Трыдэнцкі, 1545—63; 20) I Ватыканскі, 1869—70; 21) II Ватыкан-скі, 1962—65. Гл. таксама Ватыканскія саборы.
Літ.: Лозннскнй С.Г. Мсторня пан-ства. М., 1961.
УСЯЛЕНЦЫ, тое, што імігранты.
УСЯНОЧНАЯ. усяночнае (дбан-не) н я с п а н н е, вячэрняе наба-жэнства правасл. традыцыі напярэдадні нядзелі або асобных царк. свят. Аб’яд-ноўвае службы вял. вячэрні, ютрані і 1-й гадзіны. Рэліг. сэнс У. у духоўным перажыванні падзей старазапаветнаіа часу (вячэрня) і Новага Запавета (ют-рань). У. ўключае малітваслоўі, прызна-чаныя для чытання (псалмодыя) і спе-ваў (антыфоннага, эпіфоннага, рэспан-сорнага, з канонархам і гімнічнага). Тэксты песнапенняў падзяляюцца на нязменныя (абавязковыя) і зменныя (прымеркаваныя да асобных свят).
У. існавала ў 1-я стагоддзі хрысціянства. Як чын пашырылася ў Візантыі і правасл Усходзе ў 4 ст адначасова з літурпяй Знач-нае месца ў развіцці муз.-паэт драматургіі У. належыць Іаану Дамаскіну (8 ст ). 3 11 да 17 ст. на Русі песнапенні У. выконваліся пе-раважна дзямественным спевам, знаменным спевам і пуцявым, пазней —балг., грэч. і кі-еўскім, з 17 ст. — у стылі партэеных спеваў (на Беларусі з 2-й пал. 16 ст ). Кампазітары 18 — пач. 19 ст. на тэксты У стваралі хар творы канцэртнага характару (Дз. Бартнян-скі, АВедэль, С.Дзегцяроў). 3 2-й пал. 19 ст пашырыліся цыклічныя хар., арыгінальныя творы ці апрацоўка стараж. распеваў .(«Уся-ночнае дбанне» ААрхангельскага, АГрачані-нава, М.Іпалітава-Іванава, АКастальскага, С.Рахманінава, П.Чайкоўскага, П.Часнакова)
На Беларусі зафіксаваны мясц. вары-янты песнапенняў У., у т. л. чын вячэр-ні і ютрані Супрасльскага ірмалоя (1598—1601, адзін з першых рукапісных помнікаў квадратнай натацыі). Літургіч-ныя жанры, у т.л. У., у творчасці бел. кампазітараў М.Анцава, А.Бандарэнкі, А.Туранкова, М Шчаглова- Куліковіча, М.Бутона, а таксама С.Бельцюкова, АХа-доскі, Л.Шлег.
Літ.: Успенскнй Н.Д. Члн Всеноіц-ного бдення на православном Востоке н в русской церквн // Богословскне труды. М., 1978. Сб. 18—19; Пікарда Г. дэ. Царкоў-ная музыка на Беларусі, 989—1995. Мн., 1995; Г а р д н е р Й.А Богослужебное пенне русской православной церквн. Сергнев Посад, 1998; Протопопов В.В. Музыка рус-ской лнтургнн: Пробл. цнклнчностн: Нсслед. М., 1999. Г.Г.Осіпава.
УСЯНЬ, другая назва г. Сучжоу ў Кітаі.
УСЯСЛАЎ БРАЧЫСЛАВІЧ (каля 1029 — 14.4.1101), князь полацкі [1044—1101], Сын полацкага кн. Бра-
чыслава Ізяславіча. У 1060 удзельнічаў разам з Яраславічамі (Ізяславам, Свя-таславам, Усеваладам) у паходзе суп-раць качэўнікаў торкаў. Імкнуўся па-шырыць Полацкае княства і адстойваў яго самастойнасць. У 1065 няўдала на-паў на Пскоў, але здолеў разбіць войска наўгародскага кн. Мсціслава на р. Ча-рэха, пасля чаго ў 1066 захапіў Ноўга-рад, вывез з Сафійскага сабора званы і інш. рэчы, а ч. горада спаліў. У Няміг-скай бітве 1067 разбіты 3 братамі Ярас-лавічамі, вераломна захоплены імі ў па-лон у час перагавораў каля Оршы і зня-волены ў Кіеве. У час Кіеўскага паў-стання 106S—69 вызвалены народам з цямніцы і 7 месяцаў быў вял. князем у Кіеве. У час паходу супраць бьшога вял. кн. Ізяслава У.Б. вярнуўся ў Полацк, але прагнаны адтуль Ізяславам. 3 вой-скам, набраным сярод фінскага племя водзь, у 1069 разбіты пад Ноўгарадам. У 1071 вярнуў княжанне ў Полацку. Па будаваў Полацкі Сафійскі сабор. К 1078 захапіў часова Смаленск. За рашучасць, розум і энергію празваны Чарадзеем. Адзін з герояў «Слова аб паходзе Ігара-вым», упамінаецца ў бьшінах кіеўскага цыкла. Меў сыноў Барыса (Рагвалода), Давыда, Глеба, Расціслава, Рамана, Святаслава.
Літ.: Леонардов Д.С. Полоцкнй князь Всеслав н его время // Полоцко-Вм-тебская стармна. Внтебск, 1912. Вып. 2; 1916. Вып. 3; Р ы б а к о в Б.А. Древняя Русь: Сказанмя. Былнны. Летопясн. М., 1963; Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX— XIII вв: (Очеркн нсторнн Северной Белорус-снн). М., 1966; Ермаловіч М. Стара-жытная Беларусь: Полацкі і новагародскі пе-рыяды. Мн., 1990; Т a р a с а ў С.В. Чарадзей з сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн., 1991. Г.В.Штыхаў.
УСЯСЛАЎ ВАСІЛЬКАВІЧ. князь по-лацкі, віцебскі і друцкі ў 2-й пал. 12 ст. Сын полацкага кн. Васількі Святаславі-ча. У летапісах згадваецца з 1161. На думку В.Я.Данілевіча, да 1162 У.В. кня-жыў у Віцебску. У гэты год палачане абралі яго на княжацкі сталец у Полац-ку замест Рагвалода Барысавіча, які му-сіў пакінуць сталіцу і пайсці княжыць у Друцк. Пад 1175 летапісы паведамля-юць пра У.В. як пра князя віцебскага, з яго дачкой узяў шлюб уладзіміра-суз-дальскі кн. Яраполк Расціславіч. Пад 1178 і 1180 У.В. зноў згадваецца як князь полацкі. Пад 1186 паведамляецца, што ён зноў княжыць у Друцку. У.В. нейкім чынам быў звязаны са смален-скім кн. Давыдам Расціславічам, бо ў 1168—67 уступіў яму Віцебск. У 1167 У.В. знайшоў часовы прытулак у Віцеб-ску, ратуючыся ад нечаканага нападу на Полацк гарадзецкага кн. Валадара Гле-бавіча. У барацьбе за суздальскі сталец У.В. падтрымаў свайго зяця Яраполка Расціславіча, у выніку чаго быў пару-шаны саюз са Смаленскам, які трымаў бок праціўніка Яраполка.
Літ.: Данмлевнч В.Е. Очерк мсторнм Полоцкой’землн до конца XIV столетня. Кл-ев, 1896; Р а п о в О.М. Княжескне владення на Русн в X — первой половмне XIII в. М., 1977. Л.УКалядзінскі.
Усяслаў Брачыславіч Фрагмент мініяцюрЫ Радзівілаўскага летапісу 15 ст.
УСЯСЛАЎ ІЗЯСЛАВІЧ (? — 1003), князь палацкі [1001—03]. Сын полац-кага кн. Ізяслава Уладзіміравіча, пасля смерці якога атрымаў трон у Полацку. Звестак пра дзейнасць У.І. летапісы не даюць. Некат. даследчыкі, абапіраючы-ся на паведамленне В.М.Тацішчава, лі-чаць, што полацкі трон у 1001 заняў Брачыслаў Ізяславіч, брат У. I.
В. С.Пазднякоў.
УСЯСЛАЎ МІКЎЛІЧ, князь лагожскі (лагойскі) у 2-й пал. 12 ст. Сын кн. Мі-кулы. Упамінаецца сярод іншых князёў Полацкай зямлі, якія ў 1180 удзельніча-лі ў паходзе на Друцк. В.С.Пазднякоў.
К.Утамара Партрэт з серыі «Вялікія галовы» 1790.
утапічны 283
УСЯСЛАЎ РАГВАЛОДАВІЧ мяркуемы князь у Полацкай зямлі ў 2-й пал. 12 ст. Пад 1160 Іпацьеўскі летапіс паве-дамляе, што ў паходзе князёў на чале са Святаславам Ольгавічам на Вшчыж прымаў удзел «Всеслав нс Полотьска». Позні Густынскі летапіс называе яго Рагвалодавічам (полацкім князем у той час быў Рагвалод Барысавіч, відаць, яго бацька). Некат. навукоўцы атаясамліва-юць У.Р. з Глебам Рагвалодавічам або Усяславам Васількавічам. В.С.Пазднякоў.
УТАМАРА Кітагава (1753 або 1754, г. Кавагоэ, Японія — 30.10 або 19.6.1806), японскі майстар каляровага дрэварыту і жывапісец, адзін з буйнейшых прад-стаўнікоў укіё-э. Працаваў у Эдо. Твор-чую дзейнасць пачаў з твораў, якія ма-юць характар натуральных штудый (альбом «Кніга насякомых», 1788), пйс-ля звярнуўся да тэмы «бідын-га» (ад-люстраванне прыгажунь). Плаўнай, ця-кучай лініяй вытанчана ствараў вобразы прыгажунь пагрудна або па пояс на ліс-тах вял. фармату з прымяненнем слю-дзянога парашку, што надае эфект се-рабрыстага мігатлівага фону (серыя «Вялікія галовы», 1790; «Дзесяць жано-чых харакгараў», пач. 1790-х г.). Адмет-ныя рысамі ідэалізацыі, вббразы жан-чын разам з тым не пазбаўлены жыццё-вай верагоднасці, што асабліва выявіла-ся ў кампазіцыях на тэмы паўсядзённай працы (серыя «Жанчыны за шыццём», 1790-я г.).
У ТАН (22.1.1909, Пантанаў, М'янма — 25.11.1974), м’янманскі дышіамат. Ву-чыўся ў Янгонскім ун-це. Настаўнічаў. 3 1947 дырэктар дэпартамента друку М’янмы, з 1948 — м’янманскага радыё, з 1949 сакратар мін-ва інфармацыі, з 1952 у прадстаўніцтве М’янмы ў ААН, з 1957 пастаянны прадстаўнік М'янмы ў ААН. У 1959 абраны нам. ген. сакратара ААН. Пасля гібелі ў ліст. 1961 Ц.Хамар-шэльда в.а. ген. сакратара ААН, у 1962—71 ген. сакратар ААН.
ЎТАНЬКА, адна з назваў р. Гніва ў Вет-каўскім р-не Гомельскай вобл.
УТАІІІЧНЫ САЦЫЯЛІЗМ, у шырокім сэнсе — вучэнні пра карэнную перабу-дову грамадства на сацыялістычных ас-новах, якія не ўлічваюць аб’ектыўных законаў сац. развіцця; у вузкім сэнсе — сац. вучэнні 19 ст., якія папярэднічалі марксізму і сталі адной з яго тэарэт. крыніц. Вытокі У.с. — ва ўласцівым усім народам паданні пра «залаты век», калі нібьгга панаваў ідэальны грамадскі лад, заснаваны на прынцыпах справяд-лівасці і роўнасці сацыяльнай людзей. Адно з першых утапічных сац. вучэн-няў — платонаўская канцэпцыя ідэаль-най дзяржавы, заснаванай на прынцы-пах роўнасці, калекгывізму і адзінства. Мадэль справядлівага грамадскага ладу прапанавала ранняе хрысціянства, якое