Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.: Мнхайлов А.й. Архнтектор Д.В. Ухтомскмй м его школа. М., 1954: Кнпарнсова ААД.Ухтомсюій // Зод-чне Москвы. М., 1981. Кн. 1; Архнтектор Д.В.Ухтомскнй: Кат. М., 1973.
УХТОМСКІ Аляксей Аляксеевіч (25.6.1875, с. Васлома Яраслаўскай вобл., Расія — 31.8.1942), расійскі ву-чоны ў галіне фізіялогіі. Акад. АН СССР (1935, чл.-кар. 1932). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1906), дзе і працаваў (1922—42 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні працэсаў тармажэння і ўзбуджэння, механізмах лабільнасці-Адкрыў адзін з асн. прынцыпаў дзей-насці ц.н.с., названы ім дамінантаю
(1923), устанавіў сувязь яе з парабіёзам. Стварыў вучэнне аб засваенні органамі рытмаў знешніх раздражняльнікаў (1928). Прэмія імя У.І.Леніна 1932.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—6. Л., 1950—62.
Літ.: Айрапетьянц Э.Ш. А.А.Ухтом-скнй. Л., 1969.
УХУ, горад ва ўсх. ч. Кітая, прав. Ань-хой. Каля 500 тыс. ж. (2000). Марскі порт на р. Янцзы. Трансп. вузел і гандл.-размеркавальны пункт с.-г. раёна бас. Янцзы. Прам-сць: металургічная, маш.-буд., у т.л. суднаверфі, баваўня-ная, шаўковая, харч., гарбарная, гума-вая.
«УЦЁКІ КАПІТАЛУ», працэс стыхійна-га перамяшчэння капіталаў з адной краіны ў іншую з мэтай больш выгад-нага іх выкарыстання або надэейнага і
уша 289
даходнага ўкладання. Выяўляецца ў форме пераводу капіталаў на рахункі банкаў у інш. краінах, набыцця замеж-ных каштоўных папер, а таксама кан-трабанднага вывазу золата, замежнай і нац. валюты. Асн. прычыны «У.к.»; эка-нам. і паліт. няўстойлівасць, валютны крызіс, інфляцыя, рэзкія ваганні валют-ных курсаў, чаканне дэвальвацыі і рэ-вальвацыі, павелічэнне працэнтных ста-вак. Вядзе да пагаршэння плацежнага балансу, валютна-фін. становішча краі-ны. У пэўныя перыяды эканам. развіц-ця ўласцівы многім краінам.
УЦЁС, вёска ў Баранавіцкім р-не Брэс-цкай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на Пд ад г. Баранавічы, 222 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Лясная. 428 ж., 194 двары (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евантельскай. Брацкія магілы сав. воі-наў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч, вайну.
УЦЁСАЎ (сапр. Вайсбейн) Леанід Восіпавіч (21.3.1895, г. Адэса, Украі-на — 9 3.1982), расійскі артыст эстра-ды, спявак. Нар. арт. СССР (1965). 3 1911 выступаў на эстрадзе, з 1921 адна-часова ў аперэце. 3 1929 кіраўнік і са-ліст, а таксама дырыжор і кан<[/ерансье створанага ім першага сав. джазавага калектыву «Тэа-джаз» (з 1948 Дзярж. эстр. аркестр Расіі), з якім У. упершы-ню выканаў многія песні сав. кампазі-тараў. Яго выкананню ўласцівы лірызм, грамадзянскасць, жыццялюбства. 3 джазавым калекгывам зняўся ў кіна-фільме «Вясёлыя хлопцы» (1934). Аўтар кніг «3 песняй па жыцці» (1961), «Дзя-куй, сэрца!» (1976).
Літ.: Дмвтрнев Ю.А. Леонвд Утесов. М., 1982; Ревельс А Рядом с Утесовым. М„ 1995.
ЎЦІН Мікалай Ісакавіч (8.8.1840, С.-Пецярбург — 30.9 1883), расійскі рэва-люцыянер-дэмакрат, кіраўнік Рускай секцыі 1-га Інтэрнацыянала. За ўдзел у студэнцкім руху ў 1861—62 арыштаваны і выключаны з Пецярбургскага ун-та. У 1862 кааптаваны ў ЦК т-ва «Зямля і воля». Кіраваў тайнай друкарняй у Люцьшскім пав. Віцебскай губ. У 1863 эмігрыраваў у Лондан. У Жэневе ўвахо-дзіў у рэдакцыю час. «Народное дело» (орган рус. рэв. эмігрантаў). Разам з Хф\.Трусавым у 1870 арганізаваў Рус. секцыю 1-га Інтэрнацыянала. Пад-трымліваў кантакты з К.Марксам і Ф.Энгельсам, на Лонданскай канфе-рэнцыі 1-га Інтэрнацыянала (1871) удзельнічаў у ідэйным разгроме анар-хістаў — прыхільнікаў М.А.Бакуніна. У сярэдзіне 1870-х г. ад паліт. дзейнасці адышоў. У 1878 вярнуўся ў Расію.
Літ.: Козьммн Б.П. Русская секцня Первого Ннтернацнонала. М., 1957; Шпа-д а р у к Н.П. Борцы за народное дело. Мн., 1968.
УЦІУРА, Вулканічны заліў, заліў Ціхага ак. каля паўд. ўзбярэжжа в-ва Хакайда (Японія). Mae акруглую
форму, дыяметр каля 55 км, шыр. ля ўвахода каля 30 км, глыб. да 100 м. Бе-рагі пераважна нізкія, з асобнымі вул-канамі (Усу, Камагатаке і інш.). Порт — Мураран.
УЦУНбМІЯ, горад у Японіі, у цэнтры в-ва Хонсю. Адм. ц. прэфектуры Тацігі. Каля 400 тыс. ж. (2000). Цэнтр. с.-г. ра-ёна. Прам-сць: эл.-тэхн., харч., цэлю-лозна-папяровая, тэкстыльная. Ун-т. Каля У. ў гарах — нац. парк Ніко. Ту-рызм.
УЦЬ, другая назва в. Вуць у Добруш-скім р-не Гомельскай вобл.
УЧАН, бел. старажытнае дашчанае суд-на. 3 13 ст. бытавалі на Зах. Дзвіне, Касплі і інш. рэках.
УЧЫНАК у п р а в е, правіннасць, за якую прадугледжана адм. адказнасць. У. можа быць здзейснены наўмысна і па неасцярожнасці. Паводле адм. зака-надаўства Рэспублікі Беларусь адказ-насці за У. падлягаюць асобы, якія на момант яго здзяйснення дасягнулі 16-гадовага ўзросту. Пры малазначнасці У. орган (службовая асоба), які права-моцны вырашаць справу, можа вызва-ліць парушальніка ад адм. адказнасці і абмежавацца вуснай заўвагай, папярэ-джаннем.
УЧЫЦЕЛЬ Яфім Юльевіч (28.10.1913, г. Ціраспаль, Малдова — 18.8.1988), ра-сійскі аператар і рэжысёр дакумент. кі-но. Нар. арт. СССР (1976). Вучыўся ў Ленінградскім ін-це кінаінжынераў (1930—35). Адзін з аператараў фільма «Лінія Манергейма» (1940). У Вял. Айч. вайну франтавы аператар, рэж.-апера-тар (сумесна з інш.) фільмаў: «Ленін-град у барацьбе» (1942, Дзярж. прэмія СССР 1943), «Лагер смерці Клаога» (1944, абодва дэманстраваліся на Нюрн-бергскім працэсе як абвінаваўчыя даку-менты), «Прарыў блакады Ленінграда» (1944), «Берлін», «Парад Перамогі» (абодва 1945) і інш. Тэма Расіі, партрэ-ты сучаснікаў у фільмах «Рускі харак-тар» (1957), «Дочкі Расіі» (1959), «Мір дому твайму» (1963, за ўсе Дзярж. прэ-мія Расіі 1967), «Тваё шчодрае сэрца» (1967), «Вілягодскія мужыкі» (1971), «Граніца» (1972), «Помнік» (1975), «Добрай раніцы, людзі» (1981) і інш.
Літ.: Вольман Н. Б. Ефнм Учнтель. Л., 1976.
УЧЭЛА [Uccello; сапр. д ы Д о н a (di Dono)] Паала (1397, г. Фларэнцыя, Іта-лія — 10.12.1465), італВянскі жывапі-сец, прадстаўнік фларэнційскай школы. Вучыўся ў майстэрні Л.Гіберці (1407— 14). Працаваў у Фларэнцыі, Венецыі (1425—30), у Падуі (каля 1447) і Урбіна (1465—68). У ранні перыяд звяртаўся да гатычных традыцый. Пад уплывам Да-натэла, Ф.Брунелескі і Мазачыо далу-чыўся да рэнесансавага руху. Першы італьян. баталіст. Аўтар фрэсак у сабо-ры (конны партрэт кандацьера Дж.Аку-та, 1434) і ў царкве Санта-Марыя Наве-
ла. (сярэдзіна 1430-х г. і каля 1450), са-боры Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ (1436) у Фларэнцыі; трох карцін з эпізодамі біт-вы пры Сан-Рамана (сярэдзіна 1450-х г.) і інш. Творы вылучаюцца дынаміч-насцю, смелымі перспекгыўнымі пабу-довамі, ураўнаважанасцю кампазіцый, гучнасцю вытанчанага каларыту.
УЧЭПІСТАПАЛЬЦЫЯ, сямейства паў-зуноў, гл. Геконавыя.
УША, рака ў Нясвіжскім р-не Мінскай вобл. і Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 105 км, пл. вадазбору 1220 км2. Пачынаецца каля зах. ускраіны в. Качановічы Няс-віжскага р-на, цячэ праз воз. Свіцязь, упадае ў р. Нёман на У ад в. Ярэмічы Карэліцкага р-на. Асн. прытокі: Гарад-ніца, Сноўка, Змейка, Цятранка (зле-ва), Міранка (справа). Даліна слаба вы-ражаная, схілы пераважна нізкія, заба-лочаныя, месцамі павышаюцца да 12 м. Пойма двухбаковая, забалочаная. Шыр. разліву ў ніжнім цячэнні да 2,5 км, у верхнім і сярэднім — ад 100 м да 1 км. Рэчышча звілістае, у вярхоўі на працягу 10,1 км каналізаванае. Каля г. Нясвіж і в. Качановічы цячэ праз сажалкі. Берагі абрывістыя, у верхняй і ніжняй ч. заба-лочаныя. Ледастаў ад сярэдзіны снеж. да канца сакавіка. Веснавое разводдзе на працягу 1 мес, найб. ўзровень над межанню 3 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,3 м3/с. Выкарыстоўваец-ца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.
А.А.Макарэвіч.
П.Учэла. Конны помнік кандацьеру Хаўкву-ду. Фрэска сабора Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ ў Фларэнцыі. 1436.
10. Бел. Эн. Т. 16.
290 уша
УПІА, рака ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., пра-вы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 89 км, пл. вадазбору 725 км2. Вы-токі за 2 км на Пд ад в. Смольніца Смалявіцкага р-на, цячэ па паўд.-ўсх. схілах Мінскага ўзв., упадае ў р. Бярэзі-на за 4,5 км на У ад в. Уша Бярэзінска-га р-на. Асн. прытокі: Маконь, Рэчка (злева), Клёнаўка, Беліца (справа). Да-ліна да в. Уборкі Чэрвеньскага р-на не-выразная, на астатнім працягу трапеца-падобная, шыр. 0,9—1,2 км, найб. каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, выш. 5—20 м. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м, да вусця р. Маконь забалочаная, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая. Рэ-чышча сярэдне звілістае, у вярхоўі ка-налізаванае, у вусці пратокі і астравы. Берагі пераважна стромкія і абрывіс-тыя, складзены з тарфяніку, у ніжнім цячэнні пясчана-тарфяныя і пясчаныя. Ледастаў ад канца ліст. да сярэдзіны са-кавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 50% гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень у сярэдзіне красавіка. Сярэднегадавы расход вады 4,2 м3/с. Выкарыстоўваецца як вода-прыёмнік меліярац. сістэм.
Рака Уша ў Карэ-ліцкім раёне Гро-дзенскай вобл.
УША, рака ў Валожынскім і Маладзе-чанскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Вілія (бас. р. Нёман). Даўж. 75 км, пл. вадазбору 780 км2. Пачына-ецца на ПнЗ ад в. Будраўшчына Вало-жынскага р-на, цячэ па паўн.-зах. схі-лах Мінскага ўзв., упадае ў р. Вілія за 1,8 км на Пн ад в. Заскавічы Валожын-скага р-на. Асн. прытокі: Гадзея (зле-ва), Цна (справа). Даліна ў вярхоўі тра-пецападобная, шыр. 0,6—1 км, у сярэд-нім цячэнні невыразная, у ніжнім — скрынкападобная, схілы спадзістыя і сярэдне стромкія. Пойма роўная, пад
лугам, шыр. 400—700 м, ніжэй г. Мала-дзечна шыр. 4—5 км, перасечана асу-шальнымі каналамі, куп’істая. Рэчышча звілістае, месцамі каналізаванае, шыр. 10—15 м. Ледастаў ад канца снеж. да канца сакавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 40% гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6 м3/с. На рацэ г. Маладзечна.
УША, вёска ў Бярэзінскім р-не Мін-скай вобл., на р. Уша, на аўгадарозе Бе-разіно—Барысаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 20 км на ПнЗ ад г. Беразіно, 120 км ад Мінска, 32 км ад чыг. ст. Ба-рысаў. 255 ж., 98 двароў (2002). Сярэд-няя школа, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі гарадзішча штрыхаванай керамікі і банцараўскай культур (1—5 і 6—8 ст.).