• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УЭЛЕН, мыс на У Чукоцкага п-ва, у Берынгавым праліве, на 3 ад мыса Дзяжнёва, у Чукоцкай аўт. акрузе Расіі. Выш. каля 100 м. Паблізу мыса — нас. пункт Уэлен. Палярная станцыя (з 1936).
    У^ЛЕР (Weller) Томас Хакл (н. 15.6.1915, г. Ан-Арбар, ЗША), амеры-канскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл Нац. АН ЗША. Скончыў Мічыганскі ун-т (1936), Гарвардскую мед. школу (1940). 3 1940 у дзіцячым шпіталі г Бостан, з 1954 праф. у Гарвардскай мед школе. Навук. працы па вывучэнні ме-тадаў культуры тканак. Распрацаваў ме-тад культывавання віруса поліміэліту, што спрыяла атрыманню вакцын для эфекгыўнай прафілактыкі захворвання Вылучыў цытамегалавірус (1955), вірус, што выклікае краснуху (1962). Нобелеў-ская прэмія 1954 (разам з Ф.Ч.Робінсам і Цж.Ф.Эндэрсам). В.Ф.Ермакоў
    УЭЛІНІТАН, Велінгтан (Wellington) Артур Уэлслі (Wellesley; 1.5.1769, г. Дублін, Ірландыя — 14.9.1852), брытан-скі палкаводзец, дзярж. дзеяч і дьшла-мат. Герцаг Уэлінгтан (1814), фельдмар-шал (1813). Вучыўся ў Ітанскім арыс-такратычным каледжы і ваен. школе ў г. Анжэ (Францыя). 3 1787 у брыт. ар-міі. Удзельнік ваен. дзеянняў супраць рэв. Францыі ў 1794—95. У 1796—1805 у
    Індыі, камандаваў брыт. войскамі пры заваяванні княства Майсур і Маратхскіх княстваў. 3 1806 у Англіі, дэп. парламен-та ад Торы. У 1807—08 дзярж. сакратар па справах Ірландыі. У 1808—13 галоўнака-манд. саюзнымі англа-партуг. войскамі ў вайне супраць напалеонаўскай Фран-цыі на Пірэнейскім п-ве. У 1814 брыт. пасол у Францыі пры двары Людовіка XVIII. У 1815 каманд. англа-галандскай арміяй, якая разам з прускай арміяй ген.-фельдмаршала ГЛ.Блюхера нанесла вырашальнае паражэнне Напалеону I у бітве пры Ватэрлоо. У 1815—18 галоў-накаманд. саюзнымі акупац. войскамі ў Францыі. Удзельнік Венскага кангрэса 1814—15, Ахенскага 1818 і Веронскага 1822 кангрэсаў. У 1826 падпісаў у Пе-цярбургу англа-рас. пратакол аб ддносінах да падзей у Грэцыі. У 1827—52 галоўна-каманд. брыт. арміяй, адначасова прэм'ер-міністр Вялікабрьпаніі (1828—30), міністр замежных спраў (1834—35), міністр без партфеля (1841—46).
    УЭЛІНГІАН, Велінгтан (Wellington), горад, сталіца Новай Зеландыі, на Пд Паўночнага в-ва. Размешчаны на схілах гор, якія акаймоўваюць зал. Порт-Нікалсан Ціхага ак. 327 тыс. ж. з прыгарадамі (1998). Марскі порт. Чыг. станцыя. Міжнар. аэрапорт Ронгатаі. Гал. эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харч., у т.л. малочная, мяс-ная, тэкст. (пераважна шарсцяная), маш.-буд. (трансп., эл.-тэхн.), папяро-вая, дрэваапрацоўчая. Ун-т Вікторыя, ін-ты. Картэраўскае т-ва Новай Зелан-дыі, Новазеландская акадэмія выяўл. мастацтва і музыкі, Картэраўская абсер-ваторыя. Нац. маст. галерэя. Нац. му-зей. Тэатры. Бат. сад.
    У 1-й пал. 19 ст. на месцы У. жылі плямё-ны маоры і некалькі белых пасяленцаў — маракоў і кітабояў. У 1840 англ. каланісты засн. паселішча на беразе заліва Порт-Нікал-сан; з 1853 горад. У 1865 сюды перанесены з Окленда сядзіба брыт. ген.-губернатара і цэнтр. ўрад. У 1880 названы ў гонар брьп. палкаводца і дзярж. дзеяча А Умінгпшна
    Панарама і. Уэлінгтан
    УЙЛС (Wells) Герберт Джордж (21.9.1866, Бромлі, каля Лондана — 13.8.1946), англійскі пісьменнік; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў жанру навук.
    фантастыкі. Скончыў Лонданскі ун-т (1888). Д-р біял. н. (1942). Першы літ. твор — аповесць «Арганаўгы хронасу» (1888; накід рамана «Машына часу», 1895). Аўтар сац.-паліт. твораў, напіса-ных у навук.-фантаст. жанры: «Востраў доктара Мора» (1896), «Чалавек-неві-дзімка» (1897), «Вайна сусветаў» (1898), «Першыя людзі на Месяцы» (1901), «Ежа багоў» (1904), «У дні каметы» (1906) і інш.; сац.-быт. раманаў: «Колы фартуны» (1896), «Каханне і містэр Лю-ішэм» (1900), «Кіпс» (1905), «Анпа-Ве-роніка» (пра эмансіпацыю жанчыны), «Тона-Бенге» (абодва 1909), «Білбі» (1915) і інш.; раманаў-трактатаў: «Су-часная утопія» (1905), «Новы Макіяве-лі» (1911) і інш. У рамане «Вызвалены свет» (1914) праблема выкарыстання атамнай энергіі ў ваен. і мірны час, у кн. артыкулаў «Вайна, якая скончыць з войнамі» (1914) і рамане «Містэр Брыт-лінг п’е чашу да дна» (1916) супярэчлі-выя адносіны да 1-й сусв. вайны. Выс-тупіў з антыфаш. раманамі: «Напярэ-дадні» (1927), «Самадзяржаўе містэра Паргема» (1930), аповесцю «Гулец у кракет» (1936) і інш. Прапаганда рэлігіі у аповесцях «Бог — нябачны кароль», «Душа епіскапа» (абедзве 1917) і інш. Аўтар Навук.-папулярнай кн. «Навука жыцця» (т. 1—3, 1930; з Дж.Хакслі), шматлікіх п’ес, кінасцэнарыяў і інш. Уражанні ад паездак у Расію ў кнігах «Расія ў змроку» (1920), «Вопыт аўтабія-графіі» (1934). На бел. мову яго асоб-ныя раманы пераклаў Т.Тамашэвіч. На бел. сцэне паводле аднайм. рамана У. пастаўлены спектакль «Чалавек-неві-дзімка» (1981). Многія яго творы экра-нізаваны.
    Тв:. Бел. пер. — Вайна ў паветры. Мн., 1931; Першыя людзі на Месяцы. Мн., 1931; На дне акіяна. Мн., 1939; У кн.: Уэлс Г. Вай-на сусветаў; Чалавек-невідзімка; Лагерлёф С. Пярсцёнак Лёвеншольдаў.' Мн., 1997; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—15. М., 1964.
    Літ: Кагарллцкнй 10 14 Герберт Уэллс: Очерк жнзнм н творчества. М., 1963; Любнмова А.Ф. Проблематнка н поэтн-ка романов Г.Уэллса 1900—1940-х гг Мр-кутск, 1990; Левндова Н.М., П а р ч е в -ская Б.М. Г.Дж.Уэллс: Бяблногр. рус. пе-реводов н крнтнч. лнт. на рус. яз . 1898— 1965. М., 1966.
    УЭЛС, У э л е с (Welles) Орсан (6.5.1915, г. Кеноша, ЗША — 10.10.1985), амеры-канскі рэжысёр, акцёр, сцэнарыст, прадзюсер. 3 1931 у т-ры, з 1934 на ра-дыё. Рэж.-наватар пастановак «Макбет» (1936) і «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра (1937), «Вайна сусветаў» паводле Г.Уэл-са (1938, на радыё). Для творчасці ха-рактэрны смелыя пошукі ў драматургіі і кінамове, імкненне да абагульненых прытчавых форм маст. выказвання, ува-саблення рэзкіх кантрастаў і маштаб-ных характараў. Паставіў фільмы: «Гра-мадзянін Кейн» (1941, прэмія «Оскар», аўтар сцэнарыя з Дж.Манкіевічам, вы-канаўца гал. ролі), «Цудоўныя Эмберсо-ны» (1942), «Макбет» (1948), «Атэла» (1952, гал. прыз Міжнар. кінафестыва-лю ў Канах), «Пячатка зла» (1958),
    «Працэс» (1962), «Паўночныя званы» (1966) і інш. Зняўся ў фільмах «Пада-рожжа ў страх», «Трэці чалавек», «Мобі Дзік», «Ватэрлоо», «Матылёк» і інш. Спец. прэмія «Оскар» 1970. Залаты прыз Міжнар. кінафестывалю ў Вене-цыі (1982) за ўклад у сусв. кіно.
    Літ:. Орсон Уэллс: Статьн. Сввдетельства. Ннтервью. М., 1975.
    Уэлсі, сорт яблыні.
    УЭЛСІ. восеньскі сорт яблыні амер. паходжання. Пашыраны ў Расіі, краінах Прыбалтыкі, на Беларусі, Украіне і інш.
    Дрэвы нізкарослыя. Крона высокакругла-ватая або шырокапірамідальная, рэдаая. Пла-ды сярэдняга памеру, круглавата-канічнай формы, гладкія. Скурка тонкая, зеленавата-жоўтая з паласатым румянцам. Мякаць бела-ватая, часам з чырв. пражылкамі, сакаўная, кісла-салодкая. Пладаносіць шчодра і рэгу-лярна з 4—6-га года. Ураджай у вер., захоўва-ецца да сярэдзіны лютага.
    У^ЛЦІ (Welty) Юдора (13.4.1909, г Джэксан, штат Місісіпі, ЗША — 23.7.2001), амерыканская пісьменніца. Скончыла Жаночы ун-т штата Місісіпі, у 1929 атрымала ступень бакалаўра. Друкавалася з 1936. Вядомасць прынёс зб. навел «Зялёная заслона» (1941), у якім жыццё жыхароў поўдня апісана з іроніяй, падчас з насмешкай, але заўсё-ды з выразнай сімпатыяй. У рамане «Заручыны ў Дэльце» (1946) праз ус-прыманне 9-гадовай дзяўчынкі паказа-ны калект. партрэт сямейнага клана жыхароў поўдня, у рамане «Нерашучае сэрца» (1954) будні правінцыяльнага га-радка. Аўтар раманаў «Прайграныя біт-вы» (1970), «Дачка аптыміста» (1972), аповесці «Жаніх-разбойнік» (1942), зб-каў навел «Залатыя яблыкі» (1949), «Нявес-та з Інісфалена» (1955), аўгабіяірафіі «Вытокі аднаго пісьменніцкага жыцця» (1984) і ІНШ. А.В.Спрынчан.
    УЭЛЬВА (Huelva), горад на ПдЗ Іспа-ніі, адм. ц. прав. Уэльва ў аўт. вобл. Ан-далусія. Каля 140 тыс. ж. (2000). Порт на беразе Кадыскага зал. Прам-сць: хім., нафтаперапр., каляровая металур-гія; вытв-сць рыбных кансерваў, аліўка-вага алею, вінаробства. Музей Х.Калум-ба. На Пд ад У. кляштар Ла Рабіда (15 ст.), у якім Калумб распрацаваў план сваёй першай экспедыцыі.
    УЙЛЬС, У э л с (Wales), паўвостраў на 3 Вялікабрытаніі. Абмываецца Ірланд-скім м., пралівам Св. Георга, залівамі Кардыган і Брыстольскім. Берагі пера-важна скалістыя, моцна парэзаныя. Большую ч. тэр. займаюць Кембрый-скія горы (г. Сноўдан, выш. да 1085 м). Радовішчы каменнага вугалю. Клімат умераны, марскі. Сярэдняя т-ра студз. 5—6 °C, ліп. 15—17 °C. Ападкаў на раўнінах 750—1500 мм, у гарах каля 2500 мм за год. Лугі, тарфянікі, верасо-выя пусткі, участкі шыракалістых лясоў. Некалькі рэзерватаў. Порты: Кардыф, Ньюпарт.
    УЭЛЬС (Wales), адм.-паліт. частка Вя-лікабрытаніі. Займае п-аў Уэльс і в-аў Англсі. Пл. 20,8 тыс. км2. Нас. 2,9 млн. чал. (1999), пераважна валійцы (уэльс-цы). Падзяляецца на 6 графстваў. Гал. горад-порт — Кардыф. Вылучаюцца прамысл. поўдзень і сельскія цэнтр і поўнач. Гал. галіны прам-сці: чорная і каляровая металургія, нафтаперапр., хім. і нафтахім., машынабудаванне, у т.л. эл.-тэхн., лёгкая. Здабыча каменна-га вугалю. У горнай ч. развіты авечкага-доўля, мясная і малочная жывёлагадоў-ля, на ўзбярэжнай нізіне — раслінавод-ства. Рыбалоўства. Транспарт чыг., аў-тамаб., марскі. Турызм.
    Гісторыя. Тэр. У. ў старажытнасці на-сялялі кельцкія плямёны кімраў, у 1—5 ст. яна часткова пад уладай рымлян. У выніку англасаксонскага заваявання (5— 6 ст.) і нармандскага заваявання Англіі J066 кельты У. разам з адцесненай сю-ды ч. брытаў апынуліся адрэзанымі ад інш. кельцкамоўных рэгіёнаў. У 1282—
    Б.Уэст. Смерць на белым кані. 1796.
    84 У. канчаткова заваяваны англамі, у 1301 ён перададзены як леннае ўладан-не сыну англ. караля Эдуарда I (з гэтага часу нашчадкі англ. прастола носяць тытул «прынц Уэльскі»); да 1536 аўта-номнае княства. Нац.-вызв. паўстанні валійцаў (карэнныя жыхары У.), у т.л. буйное ў пач. 15 ст., пацярпелі няўдачу,
    уэст 297
    але рух за нац.-культ. аўтаномію У. не спыняўся да 20 ст. У выніку актаў уніі 1536 і 1542 У. аб’яднаны з Англіяй. Ад-сюль паходзіла дынастыя Цюдараў. У пач. 20 ст. брыт. ўрад надаў У. ўнутр. культ. аўтаномію. У 1997 на мясц. пле-бісцыце большасць уэльсцаў (валійцаў) выказалася за ўтварэнне ўласнага пар-ламента, у 1999 ён выбраны ўпершыню.
    УЙЛЬСКАГА ПРЫНЦА МЫС (Cape Prince of Wales), на п-ве Сьюард (ЗША, штат Аляска), самы заходні пункт Паўн. Амерыкі (65°35' паўн. ш. і 168° зах. д.).