Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Да сярэдзіны 16 ст. на месцы У. стараж. нагайскае паселішча Туратаў. У 1574 туг засн. крэпасць У., якая ў 1586 атрымала статус го-рада. У 17 ст. гандл. цэнгр на шляху з Цэнтр. Расіі ў Сібір. 3 1708 у складзе Казанскай губ., у 1728—44 цэнтр правінцыі, з 1744 у Арэн-бургскай губ. У 1773—74 вытрымала 4-месяч-ную аблогу войск ЕЛ.Пугачона У 1788 ва У. створана Духоўнае ўпраўленне мусульма-намі ўсёй Расіі на чале з муфтыем. 3 1781 — цэнтр Уфімскага намесніцгва, з 1796 у Арэн-бургскай губ., з 1802 рэзідэнцыя арэнбургска-га губернатара, з 1865 — цэнтр Уфімскай гу-берні. У 1890 праз У. пракладзена чыгунка Самара—Златаусг. У 2-й пал. 19 ст. прамысл. цэнтр (29 фабрык і заводаў у 1897). У 1918 створайа Уфімская дырэкпюрыя. 3 1922 сталі-
ца Башкірскай АССР, з 1990 — Рэспублікі Башкортастан.
УФАЛОГІЯ (англ. ufology дзейнасць па вывучэнні UFO, ці НЛА — неапазна-ных лятальных аб’екгаў), галіна навуко-ва-тэхн. дзейнасці, якая складаецца са збору, класіфікацыі і спроб інтэрпрэта-цыі рознай інфармацыі, у тл. паведам-ленняў сведак, пра назіранні НЛА. Ад-на з праблем У. — мера аб’ектыўнасці паведамленняў і ўзнаўляльнасць назі-ранняў.
УФІМСКАЯ ДЫРЭКТОРЫЯ. Ч а с о -вы ўсерасійскі ўрад, анты-балыпавіцкі орган улады ў Расіі ў 1918 у час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі. Створана 23.9.1918 у падкантрольным чэхаславацкім (гл. Чэхаславацкага кор-пуса мяцеж 1918) і белагвардзейскім войскам г. Уфа т.зв. Дзярж. нарадай (прадстаўнікі Камітэта членаў Устаноў-чага сходу, Часовага сібірскага ўрада і інш. рэгіянальных урадаў); у кастр. 1918 пад націскам Чырв. Арміі пераехала ў г. Омск. Старшыня — правы эсэр М.Дз.Аўксенцьеў. У.д. спрабавала арга-нізаваць узбр. барацьбу супраць баль-шавікоў і ўстанавіць сваю ўладу на тэр. Урала і Сібіры, планавала ў лют. 1919 зноў сабраць выбраны ў 1917 і разагна-ны бальшавікамі Устаноўчы сход. 18.11.1918 адм. А.В.Калчак з дапамогай манархічна настроеных вайскоўцаў скі-нуў У.д. і абвясціў сябе вярх. правіце-лем Расіі.
Літ:. Гармнза В.В. Крушенне эсеров-скнх правнтельств. М., 1970; Ларьков Н.С. Начало гражданской войны в Снбнрн: Армня н борьба за власть. Томск, 1995.
УФІЦЫ, адна з буйнейшых карцінных галерэй Італіі. Размешчана ў г. Фларэн-цыя, у будынку, узведзеным для ўрада-вых канцылярый (1560—85, арх. Дж.Ва-зары і Б.Буанталенці). Засн. ў 1575 на базе калекцый роду Медычы. Захоўвае багацейшы ў свеце збор італьян. жыва-пісу 13—18 ст., у т.л. работы Дуча, Джота, Учэла, П’ера дэла Франчэска, С.Батычэлі, Леанарда да Вінчы, Рафаэ-ля, Тыцыяна і інш., творы ант. мастац-
тва, большасці школ еўрап. жывапісу, унікальны збор аўтапартрэтаў еўрап. мастакоў.
ЎХАВА Людміла Іосіфаўна (н. 4.6.1925, станіца Ольгінская Прыморска-Ахтар-скага р-на Краснадарскага краю, Расія), бел. хімік-арганік. Д-р хім. н. (1978), праф. (1991). Скончыла Ленінградскі ун-т (1948). 3 1952 у Ін-це хіміі, з 1959 у Ін-це фізіка-арган. хіміі (заг. лабара-торыі), у 1974—96 у Ін-це біяарган. хі-міі АН Беларусі (у 1974—91 заг. лабара-торыі, адначасова ў 1974—81 нам. ды-рэкгара). Навук. працы па хіміі гетэра-цыклічных злучэнняў. Сінтэзавала шэраг вытворных дэкагідрахіналінаў з выбіральнай н-халінаблакіруючай і про-ціарытмічнай актыўнасцю, прапанавала прэпарат для лячэння піраміднай спас-тычнасці.
Тв.: Стереохнмня сннтеза 2,9-днметнл- н 1. 2, 9-трнметмлдекапідрохннолонов-4 н некото-рых нх оксшіронзводных (у сааўт.) // Хн-мня гетероцнклмч. соеданеняй. 1977. № 6; Необычная гндратацня стереонзомерных траяс-1,2-днметнл-4-вннмлэтнннлдекапідро-хннолонов-4 (у сааўт.) // Там жа. 1980. № 8.
УХАНЬ. горад у Кітаі, пры ўпадзенні р. Ханьшуй у Янцзы. Адм. ц. прав. Хубэй. 4,41 млн. ж. (2000). Рачны порт (дас-тупны для марскіх суднаў). Вузел чыгу-нак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: чорная металургія, машынабудаванне (станкабудаванне, энергет., трансп., ра-дыётэхн. і інш.), хім., тэкст., харчовая; вытв-сць буд. матэрыялаў. Філіял АН КНР. Ун-т. Сярод арх. помнікаў — 7-ярусная пагада Баота (13 ст.). Для аховы У. ад навадненняў уздоўж берагоў рэк Янцзы і Ханьшуй пабудаваны дамбы.
У эпоху Чжоў (1027—256 да н.э.) пасё-лак. вузел шляхоў зносін. У перыяд Саньго (220—280 н.э.) вялося інтэнсіўнае горада-будаўніцтва; пры дынастыі Сун (960—1279) наз. Ханькоў — адзін з 4 буйных гандл. цэнтраў дзяржавы, пры дынастыі Юань (13— 14 ст.) наз. Учан — адм. цэнтр прав. Ху-бэй. У 1853 заняты паўстанцамі-тайпінамі. 3 1861 пачалі стварацца замежныя гандл. кан-цэсіі. Тут пачалася Сіньхайская рэвалюцыя 1911—13. У Рэвалюцыю 1925—28 у Кітаі размяшчаўся Уханьскі рэв. ўрад (1926—27). У 1938—45 акупіраваны яп. войскамі. У 1949 вызвалены ад гаміньданаўцаў Нар,-вызв. арміяй Кітая.
УХВАЛА. тое, што ўстава.
УХВАЛА, вёска ў Крупскім р-не Мін-скай вобл., на р. Можа, каля аўтадарогі Беразіно—Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад г. Крупкі, 158 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Бобр. 970 ж., 373 двары (2002). Торфа-брыкетны з-д «Туршоўка», 2 лясніцгвы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбі-нат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
288 УХВАНАВА
Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ах-вяр фашызму. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і А.С.Лука-шэвічу.
УХВАНАВА-ШМЫГАВА Ірына Фро-лаўна (н. 19.6.1951, Мінск), бел. мова-знавец, сацыёлаг. Д-р філал. н. (1997), праф. (1997). Скончыла Мінскі пед. ін-т замежных моў (1973). 3 1973 працуе ў БДУ (з 1999 заг. кафедры англ. мовы і маўленчай камунікацыі). Даследаванні па прагмалінгвістыцы, сацыялінгвісты-цы, тэорыі мовы. Сааўтар кн. «Мова і ідэалогія» (1981), «Прагматычныя ас-пекты функцыянавання мовы» (1983), «Новыя даследаванні ў замежнай лін-гвістыцы» (1996), «Метадалогія даследа-ванняў палітычнага дыскурсу: Актуаль-ныя праблемы зместу аналізу грамад-ска-палітычных тэкстаў» (вып. 1—2, 1998—2000), «Электаральныя сацыяла-гічныя даследаванні» (2002), падручні-каў і навуч. дапаможнікаў.
УХВІШЧА, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Альзініца, за 32 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,57 км2, даўж. 2,6 км, найб. шыр. 460 м, найб. глыб. 23,5 м, даўж. берагавой лініі 6,1 км, пл. вадазбору 24,4 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—8 м (на ПдУ 14—18 м), пясчаныя, пад ле-сам, на Пн, ПнУ і ПнЗ разараныя. Бе-рагі нізкія, пясчаныя, на Пд забалоча-ныя, на У і ПдУ зліваюцца са схіламі, укрыты хмызняком. Дно падзелена на 2 катлавіны, злучаныя мелкаводлым пра-лівам. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае і ілістае. Зарастае ў прыбярэжнай ч. на шыр. 5—40 м, да глыб. 4,9 м. Злучана пратокай з воз. Жадунь, упадаюць 4 ручаі, у т.л. з воз. Мярэдзеж, выцякае ручай у р. Альзініца.
УХІЛЁННЕ АД ВАЕННАЙ СЛУЖБЫ, прадугледжаныя крымін. законам зла-чынствы супраць устаноўленага парадку прызыву, воінскага ўліку і нясення ва-ен. службы. Паводле КК Рэспублікі Бе-ларусь да гэтых злачынстваў адносяцца: ухіленне ад прызыву па мабілізацыі ў ваен. і ў мірны час, у т.л. шляхам сіму-ляцыі хваробы або праз нанясенне сабе цялесных пашкоджанняў ці падлогу да-кументаў; ухіленне ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы; ухіленне прызыўніка або ваеннаабавязанага ад воінскага ўлі-ку; дэзерцірства; ухіленне ваеннаслужа-чага ад нясення абавязкаў ваен. службы шляхам членашкодніцтва, самавольнае пакіданне месца службы ў баявой сітуа-цыі і да т.п. За ўчыненне такіх дзеянняў прадугледжаны меры пакарання: цгграф, папраўчыя работы, арышт і аб-межаванне свабоды на пэўны тэрмін ці накіраванне ў дысцыплінарную вайск.
часць, пазбаўленне волі на вызначаныя законам тэрміны. Э.І.Кузшянкова.
УХІЛЕННЕ АД УПЛАТЫ НАДАТКАЎ, правапарушэнне супраць парадку ажыццяўлення эканам. дзейнасці дзяр-жавы. Ўчыняецца шляхам утойвання ці наўмыснага заніжэння прыбыткаў, да-ходаў, аб’екгаў падаткаабкладання або шляхам ухілення ад падачы дэкларацыі пра даходы і маёмасць, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйных памерах. У Рэспубліцы Беларусь кры-мін. адказнасць за такія дзеянні прад-угледжана арт. 243 КК: вінаваты ў іх можа быць пазбаўлены права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, прыцягнуты да арышту і аб-межаванню свабоды, а ў выключных выпадках асуджаны да доўгатэрміновага пазбаўлення волі з канфіскацыяй маё-масці. Ю.Я.Савельеў.
УХЛЯСЦЬ, рака ў Быхаўскім р-не Ма-гілёўскай вобл., левы прыток р. Дняп-ро. Даўж. 48 км, пл. вадазбору 478 км2. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Ля-жанка, цячэ ў межах Аршанска-Магі-лёўскай раўніны, вусце за 500 м на ПнЗ ад в. Прыбар. Асн. прьггок — Варонін-ка (справа). Рэчышча каналізаванае. Ледастаў ад пач. снеж. да канца сакаві-ка. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2,6 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае каля 55% гадавога сцёку.
УХСАЙ Якаў Гаўрылавіч (26.11.1911, с. Слакбаш, Башкортастан — 6.7.1986), чувашскі паэт. Нар. паэт Чувашыі (1950). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1930—33). Друкаваўся з 1928. Аўтар зб-каў «Вершы» (1934), «Кніга радасці» (1936), «Сельская хроніка» (1937), «На-віна» (1963), паэм «'Залатая кніга наро-даў» (1937), «Казка пра шчасце» (1940), «Слова пра адзін полк» (1943—47), «Ў рускім полі» (1944—46), «На беразе Влтавы» (1945—47), «Дзед Кельбук» (1951), «Перавал» (1952), «Зямля» (1957—60); рамана ў вершах «Лебядзі-нае возера» (1950—54) і інш. У зб. «Салдацкія паэмы» (1982), паэме «Зор-ка майго дзяцінства» (1967) працягваў градыцыі нац. фальклору. Дзярж. прэ-мія Расіі імя М.Горкага 1972. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Р.Барадулін, Ю.Свірка, М.Чарняўскі.
Тв:. Бел. пер. — у кн : Песні волжскага краю. Мн., 1988; Рус. пер. — Мзбр. про-нзв. Т. 1—2. М., 1983.
Літ.: Власенко АН. Я.Ухсай. М.. 1976..
УХТА, горад у Рэспубліцы Комі (Расія), на р. Ухта і яе прытоку Чыб’ю. Горад з 1943. 100 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр нафтагазавай прам-сці Рас. Поўначы. Акц. аб’яднанні «Комі-нафта» і «Прагрэс» (эл.-тэхн. абсталя-ванне). 3-ды: «Ўхтагазбудмаш» (тэхніка для буд-ва газаправодаў), ляснога ма-шынабудавання, мех. (буд. тэхніка);
мэблевая ф-ка, прадпрыемствы харч. прам-сці. Індустр. ін-т.
ЎХТАМСКІ (У х т о м с к і) Дзмітрый Васілевіч (1719, с. Сямёнаўскае, Ярас-лаўская вобл., Расія — 15.10.1774), рус-кі архітэктар. Скончыў Школу матэм. і навігацкіх навук у Маскве (1733). Пра-цаваў пад кіраўніцтвам \.Мічурына (1733—41) і І.Корабава (1741—44). Ра-боты ў стылі рус. барока сярэдзіны 17 ст. адметныя пластычным багаццем арх. форм: у Маскве — трыумфальныя Красныя вароты (не захаваліся), Сенац-кі дом у Лефортаве (абодва 1753—57; апошні перабудаваны), Кузнецкі мост цераз р. Няглінка (1754—57; не заха-ваўся). Праектаваў і завяршыў буд-ва званіцы ў Троіца-Сергіевай лаўры. Стваральнік першай у Расіі арх. школы, дзе вучыліся М.Казакоў, Х.Какорынаў, Х.Староў і інш.