Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УТРЫЛА (Utrillo) Марыс (26.12.1883, Парыж — 5.11.1955), французскі жыва-пісец-пейзажыст. Вучыўся ў маці, мас-тачкі С.Валадон, у А.Рэнуара, А.Тулуз-Латрэка і інш. Зазнаў’уплыў К.ІІісаро Майстар гар. пейзажа: пераважна віды Манмартра, ваколіц Парыжа. Росквіту яго творчасць дасягнула ў 1910—15, у т.зв. белы перыяд, калі мастак пісаў карціны пераважна ў белых тонах; «Ву-ліца на Манмартры» (каля 1910), «Вулі-ца Мон-Сені на Манмартры» (1914), «Мулен дэ ла Галет» (1915). 3 канца
1910-х г. яго работы набылі большую яркасць каларыту, графічнасць: «Вуліца Сен-Рустык» (1922). Творы У. адмет-ныя своеасаблівым успрыманнем пра-сторы, аб’ёмаў дамоў, некат. наіўнасцю. Афармляў спектаклі, у т.л. «Рускія сезо-ны» С.Дзягілева.
УГРЫМАННІ 3 ЗАРАБОТНАЙ ПЛАГЫ устаноўленыя заканадаўствам падставы, пры якіх па распараджэнні наймальніка з работніка можа быць угрымана частка яго заробкаў. Паводле КЗаП Рэспублікі Беларусь утрыманні для пагашэння за-пазычанасці наймальніку могуць рабіц-ца: для няртання авансу, выдадзенага ў кошт зарплаты, а таксама сум, urro за-лішне выдадзены ў выніку падліковых памылак; для пагашэння непатрачанага авансу на службовую камандзіроўку або перавод у інш. мясцовасць, на гасп. патрэбы — калі работнік не аспрэчвае падставы і памер утрыманняў; пры звальненні раббтніка, які выкарыстаў працоўны водпуск, — за неадпрацава-ныя дні водпуску; пры пакрыцці шко-ды, нанесенай наймальніку па віне ра-ботніка. Памеры ўтрыманняў рэгламен-туюцца заканадаўствам і не могуць пе-равышаць 50% пры кожнай вьшлаце зарплаты. Ю.Я. Савельеу.
УТРЫМАНЦЫ, асобы, якія знаходзяц-ца на поўным утрыманні ў інш. асобы
М.Утрыла. Вуліца Мон-Сені на Ман-мартры. 1914.
або атрымліваюць ад яе дапамогу, якая з’яўляецца пастаяннай і асн. крыніцай сродкаў для існавання. Юрыд. значэнне гэты факт набывае пры пенсіённым за-беспячэнні, кампенсацыі шкоды, нане-сенай смерцю карміцеля, наданню пе-раваг пры пакіданні на рабоце пры ска-рачэнні штатаў, пры падаткаабкладанні і ў інш. выпадках. Паводле Закона Рэс-публікі Беларусь «Аб пенсіённым забес-пячэнні» пры назначэнні пенсіі з вы-падку страты карміцеля члены сям’і па-мерлага лічацца яго У. пры наяўнасці
286 утрэхт
вышэйназваных умоў. Непаўналетнія дзеці памерлых бацькоў, як правіла, лі-чацца У., і гэты факт не патрабуе якіх-н. доказаў. Ю Я.Савельеў.
УТРЭХТ (Utrecht), горад у Нідэрландах. Адм. ц. прав. Утрэхт. 234 тыс. ж. (2000), з прыгарадамі каля 500 тыс. ж. Буйны трансп. вузел. Порт у дэльце р. Рэйн. Стараж. гандл.-фін., прамысл., культ. цэнтр краіны. Прам-сць: маш.-буд., хім., харч., тытунёвая, тэкст. (з 11 ст.). Ун-т (з 1636). Міжнар. кірмашы (з 1917).
Першапачаткова паселішча батаваў, на месцы якога каля 47 рымляне заснавалі крэ-пасць Альбіабола. 3 1-й пал. 8 ст. — рэзідэн-цыя біскупа; з пашырэннем тзр. Утрэхцкага біскупства — цэнтр буйнога царк. княства. У 11—12 ст. У. — найб. значны ганда.-рамес-ны горад Паўн. Нідэрландаў (шарсцяное і льнаткацкае рамяство). У 2-й пал. 15 ст. У. пад уладай герцагаў Бургундыі, пры Карле V секулярызаваны і ўключаны ў нідэрланд-скую Бургундскую акругу (1528). У 1559 біс-купства У. ператворана ў архібіскупства. У ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. У. увайшоў у Рэспубліку Злучаных пра-вінцый, аб'яднаных падпісанай тут Утрэх-цкай уніяй 1579. Туг падпісаны Утрэхцкі мір 1713. У 1795 заняты франц. войскамі, у 1807—10 рэзідэнцыя караля Галандыі Луі Ба-напарта, у 1810—13 цэнтр франц. дэпарта-мента Зейдэрзэ. У 2-ю сусв. вайну акупірава-ны (1940—45) ням.-фаш. войскамі.
Забудова У. высока ўзнята над узроўнем вады (набярэжныя 2-ярусныя). Старую ч. го-рада пераразаюць каналы, пабудаваныя ў 16 ст. Захаваліся фрагменты rap. умацаванняў 13 і 16 ст. Арх. помнікі: раманскія касцёлы св. Яна (11, 16, 17 ст.), св. Пятра (II ст., перабу-даваны), св. Мікалая (з крыптай 12 ст.), св. Якава (13, 15—16 ст.) і св. Катарыны (каля 1470—1550, вежа і фасад каля 1900); гатычны сабор (1254—1520, вежа 1321—82, унутр. га-лерэя І4—15 ст.), прытулак св. Барталамея з капліцай 15 ст., дом папы рым. Адрыяна VI (1517), камяніцы 14—15 ст., ратуша пач. 19
Утрэхт. Фрагмент Старога горада.
ст. Вылучаюцца пабудовы ў стылі функцыя-налііму: асабняк Шродэра (1924), комплексы жылых дамоў у рабочых раёнах на Эраэмус-лан (1930-я г.) і Хоггравен (1950-я г.) і інш Музеі: кляштара св. Катарыны (нац. збор царк. мастацгва), Цэнтральны (галерэя жыва-пісу). чыгункі, фанаграфіі.
Н.К.Мазоўка (архітэктура).
УТР^ХЦКАЯ ЎНІЯ 1579, ваенна-паліт. саюз 7 (спачатку 5) паўн. правінцый гіст. Нідэрландаў (Галандыя, Зеландыя, Утрэхт, Гелдэрн, Аверэйсел, Фрыслан-дыя, Гронінген) у час Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. Заключана 23.1.1579 у г. Утрэхт пасля Араскай уніі 1579. Мела на мэце захаванне рэв. зава-яванняў і аб’яднанне сіл правінцый для паспяховага завяршэння імі нац.-вызв. вайны супраць Іспанй; прадугледжвала-ся вядзенне агульнай знешняй палітыкі, стварэнне адзіных армій, манетнай сіс-тэмы, федэратыўнае паліт. ўладкаванне і інш. Садзейнічала вызваленню паўн. Нідэрландаў ад ісп. панавання і заклала аснову самаст. дзярж. існавання Рэс-публікі Злучаных правінцый (папярэд-нік сучаснай нідэрл. дзяржавы).
УІРЭХЦКІ МІР 1713, агульная назва шэрагу двухбаковых мірных дагавораў, якія разам з Раійтацкім мірам 1714 за-вяршылі ў Еўропе вайну за іспанскую спадчыну. Падпісаны ў г. Утрэхт (Нідэр-ланды) у ходзе міжнар. кангрэса: 11 крас. — паміж Францыяй і яе праціўні-камі (Вялікабрытанія, Галандыя, ГІру-сія, Савоя, Партугалія), 13 ліп. — па-між Іспаніяй і Вялікабрытаніяй, Іспані-яй і Савояй (пазней адпаведна 26.6.1714 і 6.2.1715 паміж Іспаніяй і Галандыяй, Іспаніяй і Партугаліяй). За Філіпам V Бурбонам прызнана права на Іспанію і яе заакіянскія ўладанні, пры ўмове ад-рачэння яго і яго нашчадкаў ад правоў на франц. карону. Іспанія страціла ўла-ду над Сіцыліяй, Манферата, ч. Мілан-скага герцагства (на карысць Савоі), ч. Верхняга Гелдэрна і інш. землямі (на карысць Прусіі). Францыя прызнала тытул «караля прускага» за курфюрстам Брандэнбурга. Найб. выгадныя ўмовы міру былі для Вялікабрытаніі, пад уладу якой ад Іспаніі перайшлі Гібралтар і порт Маон (в-аў Менорка), а ад Фран-цыі — шэраг уладанняў у Паўп. Аме-рыцы (землі вакол Гудзонава заліва, в-аў Ньюфаўндленд і інш ). У.м. спрыяў зацвярджэнню гандл. і калан. панаван-ня Вялікабрытаніі.
УТЫЛІЗАЦЫЯ АДХОДАЎ, выкарыс-танне ў нар. гаспадарцы прамысл. і ка-мунальных адходаў і выкідаў. Уключае утылізацыю забруджвальнікаў і ней-тральных рэчываў. Mae вял. эканам. і прыродаахоўнае значэнне.
Выкарыстанне другаснай сыравіны (макула-туры, лому металаў, бітага шкла, тэкстыль-ных адходаў) зніжае патрэбу ў імпарце шмат-лікіх відаў сыравіны і энергіі. Напр., утыліза-цыя 1 т макулатуры зберагае ў вытв-сці папе-ры 4 м3 драўніны; выкарыстанне ў шыхце шклаварачных печаў 10% бітага шкла зніжае расход энергіі на 2%, выкарыстанне 80% біта-
га шкла памяншае шкодныя выкіды ў ат.мас-феру на 20%, расход вады — на 50%.
На Беларусі штогод утвараеца каля 2 млн. т цвёрдых быт. адходаў, большасць з якіх выдаляецца на палігоны, каля 4% утьыізуецца на мінскім смеццеперапра-цоўчым заводзе. 3 25 млн. т цвёрдых адходаў прам-сці (асн. крыніца адходаў) утылізуецца каля 15%. Драўляныя адхо-ды лесапілавання і дрэваапрацоўкі вы-карыстоўваюцца на 94%, адходы вытв-сці пластмас — на 93%, гумазмяшчаль-ныя — на 82%, вытв-сці харч. пра-дукгаў -— на 97,5%, лігніну гідролізна-га — на 59%, адходы з рэшткамі наф-тапрадуктаў — на 60%, гальванашла-маў — на 4%, фасфагіпсу — на 3,4%. Наспелі праблемы утылізацыі буйната-нажных адходаў і адходаў павышанай небяспекі (галітавых і глініста-салявых шламаў, металургічных шлакаў, гарэлай зямлі, лігніну, гальванаадходаў і інш.).
У свеце індэкс У.а. складае: у Герма-ніі — 50%, Нідэрландах — 45%, Япо-ніі — 39%, ЗША — 25%.
Літ:. Состоянне окружаюіцей среды Рес-публнкм Беларусь; Нац. доклад. Мн., 2001.
А.С.Клопаў.
УГЫЛІЗАЦЫЯ ЗАБРЎДЖВАЛЬНІ-КАУ, вылучэнне і гасп. выкарыстанне рэчываў, якія змяшчаюцца ў прамысл. і камунальных выкідах і адходах. Гл. так-сама Утылізацыя адходаў.
УТЫЛІТАРЫЗМ (ад лац. utilitas ка-рысць, выгада), 1) прынцып ацэнкі ўсіх з’яў з пункту гледжання іх карыснасці, магчымасці служыць сродкам для да-сягнення пэўнай мэты. 2) Кірунак у этыцы, прадстаўнікі якога разглядаюць карысць як аснову маральнасці, крытэ-рый ацэнкі ўсіх чалавечых учынкаў. Быў шырока распаўсюджаны ў Англіі ў 19 ст. Асн. прынцыпы У. распрацаваны англ. філосафамі І.Бентамам і Дж.С.Л//-лем. Тэарэт. аснова поглядаў Бента-ма — натуралістычны падыход да чала-века, дзе за аснову маралі прымаецца прыроднае імкненне людзей адчуваць асалоду і пазбягаць пакут. Маральным ідэалам Бентам абвясціў «найбольшае шчасце найбольшай колькасці людзей» іпляхам задавальнення іх прыватных ін-тарэсаў; на яго думку, узровень мараль-насці кожнага ўчынку можна разлічыць з матэм. дакладнасцю ў выглядзе балан-су прыемнасцей і пакут, якія з’яўляюц-ца выпікам паводзін чалавека ў пэўнай сітуацыі. Міль імкнуўся да паслаблення гранічнага эгаізму Ў.; асн. палажэнні У. ён дапоўніў прынцыпам салідарнасці і ўзгаднення асабістых інтарэсаў усіх людзей. Прыхільнікі У. спрабавалі вы-карыстаць утылітарысцкі падыход у тлу-мачэнні сац., эканам. і дзярж.-прававых з’яў. У. паўплываў на англ. сацыялогію 19 ст. (Г.Спенсер і ілш.). Своеасаблівае прадаўжэнне У. — прагматызм, які па-шырыў прынцып пракгычнай карыс-насці на веды. в.іБоўш.
УФА, рака ў Чэлябінскай, Свярдлоў-скай абл. і Башкортастане (Расія), пра-вы прыток р. Белая (бас. р. Кама).
ухвала 287
Даўж. 918 км, пл. бас. 53,1 тыс. км2. Выцякае з Уфімскага воз. на Сярэднім Урале. У верхнім цячэнні — горная ра-ка, цячэ ў вузкай даліне, ніжэй упа-дзення р. Юрузань даліна пашыраецца. Асн. прытокі: Ай, Юрузань (злева), Бі-серць, Цюй (справа). Сярэдні гадавы расход вады каля Паўлаўскай ГЭС у ніжнім б’ефе 329 м2/с. Ледастаў з канца кастр. — пач. снеж. да крас. — пач. мая. У бас. У. каля 600 азёр. Суднаход-ная на 135 км вышэй і на 170 км ніжэй Паўлаўскай ГЭС. Выкарыстоўваецца ддя водазабеспячэння. На У — гарады Краснаўфімск, Уфа.
УФА, горад, сталіца Башкортастана (Расія), на р. Белая, пры ўпадзенні ў яе рэк Уфа і Дзёма. 1088 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя; вузел аўтадарог. Аэра-порт. Адзін з найбуйн. у Расіі цэнтраў нафтаперапрацоўю. Асн. галіны прам-сці: паліўная (здабыча нафты і вытв-сць нафтапрадуктаў), хім. і нафтахім. (выра-бы са шкловалакна, сінт. каўчук, поліэты-лен, тавары быт. хіміі), машынабуда-ванне і металаапрацоўка (рухавікі і зап-часткі да аўтамабіляў, абсталяванне для жывёлагадоўлі, снегаходы, мотаблокі, бартавыя выліч. машыны, электраруха-вікі, генератары, сродкі аўгаматызацыі), лясная і дрэваапр., лёгкая, харчовая; вытв-сць буд. матэрыялаў. Башкірскі філіял Pac. АН. 3 ун-ты, 4 ін-ты. Тэат-ры: драм., оперы і балета, Рус. драм., лялек. 4 музеі, у т.л. Башкірскі дзярж. музей (з 1864).