• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УСХОДНІ ХРЫБЕТ, другая назва Ус-ходне-Сахалінскіх гор.
    УСХОДНІ ХРЫБЕТ, горная сістэма на У Камчаткі (Расія). Даўж. 600 км, выш. да 2485 м (вулкан Кізімен). Складзены пераважна з асадкавых і вулканаген-ных парод (базальт, туф), на Пд — з крышт. сланцаў і гранітаў. Уключае шэ-раг кулісападобных высакагорных хрыбтоў (Ганальскі, Валагінскі, Тумрок, Кумроч). Вулканы. На схілах — парка-выя лясы з каменнай бярозы і зараснікі кедравага сланіку, каменнай вольхі, ра-дадэндрану.
    УСХОДНІЯ ГАТЫ, горы ў Індыі, утва-раюць усх. ўскраіну Дэканскага пласка-гор’я. Выш. да 1680 м (г. Дэвады-Мун-да). Складзены з гнейсаў, крышт. слан-цаў, кварцытаў. Расчлянёныя на асоб-ныя плоскавяршынныя глыбавыя масівы (Веліконда, Наламалай, Усх. горы і інш.). Схілы, звернугыя да Бен-гальскага зал., больш стромкія, чым за-ходнія. На схілах лістападныя мусон-ныя лясы.
    УСХОДНІЯ КАРДЫЛЬЕРЫ АНДАЎ (Cordilleras Orientales de los Andes), хрыбты. якія ўтвараюць усх. краявыя ланцугі горнай сістэмы Андаў, пераваж-на ў Калумбіі і Эквадоры; у Перу і Ба-лівіі прадстаўлены Субандыйскімі Кар-дыльерамі. Месцамі перавышаюць 5000 м (5897 м — вулкан Катапахі), найб. высокія вяршыні ўкрыты снегам; уз-доўж разломаў дзеючыя і патухлыя вул-каны. Усх. наветраныя схілы глыбока расчлянёныя рэкамі, моцна ўвільготне-ны (ападкаў да 4000—5000 мм за год), укрыты вечназялёнымі лясамі (горнай гілеяй); на паўн. і паўд. ускраінах і зах. схілах — лістападна-вечназялёныя ля-сы і рэдкалессі.
    УСХОДНІЯ СЛАВЯНЕ, адна з трох (разам з заходнімі і паўднёвымі) асноў-ных груп славян. Склаліся ў 6—9 ст. на тэр. Усх. Еўропы. Займаліся ворным земляробствам, жывёлагадоўляй, паля-ваннем, рыбалоўствам, бортніцгвам.
    Падзяляліся на племянныя саюзы па-лян, драўлян, валынян, дрыгавічоў, крыві-чоў, радзімічаў, вяцічаў і інш. У 1-й пал. 9 ст. мелі раннедзярж. аб’яднапні (кня-жанні) у Сярэднім Падняпроўі і Пры-ільменні, якія сталі асновай Кіеўскай Русі. Да 16 ст. склаліся народнасці: бе-ларусы, рускія, украінцы.
    УСХОДНЯЕ САМОА (англ. Eastern Samoa), уладанне ЗША у Ціхім ак., на ўсх. астравах архіпелага Самоа. Пл. 199 км2. Нас. 65,4 тыс. чал. (2000). Афіц. мова — англійская, выкарыстоўваецца таксама самаанская. Адм. ц. — Пага-Пага (каля 3 тыс. ж.) на в-ве Тутуіла. Падзяляецца на 3 акругі. Нац. свята — Дзень Сцяга (17 крас ).
    Прырода. У.С. ўключае а-вы Тутуіла (137 км2), Мануа, Аунуу, атолы Роз і Суэйнс. В-аў Тутуіла заняты невысокімі гарамі (да 652 м), якія стромка абрыва-юцца да акіяна. Схілы гор парэзаны глыбокімі далінамі. Усе астравы акай-маваны каралавымі рыфамі. Клімат тра-пічны, пасатны. Вылучаюцца 2 сезоны: сухі зімовы і вільготны летні. Сярэдня-месячныя т-ры 25—27 ЧС. Ападкаў 2000—3000 мм за год. Рэкі і ручаі ця-куць па схілах гор, многія не дасягаюць узбярэжжа. Масівы вільготных трапіч-ных лясоў з дрэвападобнымі папараця-мі, ліянамі і эпіфітамі займаюць каля 70%. Мора багатае рыбай.
    Насельніцтва. Большасць насельніц-тва — самаапцы (89%), народ паліне-зійскага паходжання. Жывуць таксама танганцы (4%), карэйцы, кітайцы, аме-рыканцы. Сярод вернікаў пераважаюць пратэстанты (50%) і католікі (20%). Ся-рэдняя шчыльн. насельніцтва 329 чал. на 1 км2. Найб. шчыльна заселены в-аў Тутуіла. Натуральны прырост 2,2%. На-селеныя пункты невялікія.
    Гісторыя. Гісторыю У.С. да 1899 гл. ў арт. Заходняе Самоа. 3 1899 уладанне ЗША, з 1922 «недалучаная тэрыіорыя» ЗША, да 1951 пад кіраваннем міністэрства ВМФ. У 1948 ство-раны мясц. заканад. савет. У 1967 прынята
    280	усходняя
    канстытуцыя, у 1977 мясц. насельніцгва ат-рымала права выбару губернатара У.С.
    Гаспадарка. Эканоміка У.С. арыента-вана на ЗША. Валавы ўнутр. прадукт у 1995 складаў 2,6 тыс. дол. на 1 чал. Ас-нова эканомікі — рыбаперапр. і рыба-кансервавая прам-сць (занята 34% пра-цаздольнага насельніцтва), вытв-сць копры. Рыбу пастаўляюць пераважна амер., тайваньскія і паўднёвакарэйскія прамыславікі, мясц. рыбакі — невял. ч. ўлову. Вырабляюцца таксама мясныя кансервы. Вытв-сць электраэнергіі што-год каля 100 млн. кВтгадз. Невял. зда-быча пемзы. Развіты рамёствы. Планта-цыі какосавай пальмы. На мясц. патрэ-бы вырошчваюць бананы, тара, ямс, цукр. трыснёг, батат, кукурузу, анана-сы, цытрусавыя, каву, тытунь і інш. Га-дуюць буйн. par. жывёлу, свіней (7,6 тыс. галоў) і птушак (27,4 тыс. галоў). Лоўля рыбы (пераважна тунца), крабаў, малюскаў. Транспарт марскі і аўтама-більны. Гал. порт — Пага-Пага. Даўж. аўтадарог 350 км. Міжнар. аэрапорт Та-фуна (каля Пага-Пага). Экспарт (313 млн. дол., 1996) рыбных кансерваў (98%), копры. Імпарт (471 млн. дол., 1996) матэрыялаў для кансервавання, харчавання, нафтапрадуктаў, машын і запчасгак. Гал. гандл. партнёры: ЗША, Японія, Новая Зеландыя, Аўстралія, Фіджы. У Пага-Пага буйнай ваенна-марская база ЗША. Грашовая адзін-ка — долар ЗША.
    УСХбДНЯЯ АЗІЯ, прыродная краіна (часам разглядаецца як група прырод-ных краін) у Азіі, якая прымыкае да Ці-хага ак. ва ўмераным, субтрапічным і трапічным паясах, на Пд ад 60° паўн. шыраты. У межах У.А. размешчаны ўсх. ч. тэр. Рас. Федэрацыі і Кітая, Японія, КНДР, Рэспубліка Карэя; часам да яе адносяць Філіпіны. У рэльефе сярэдне-вышынныя і высокія горы і нагор’і (Джугджур, Сіхатэ-Алінь, Маньчжура-Карэйскія, Паўд.-Кітайскія і інш.) чар-гуюцца з буйнымі акумулятыўнымі раў-нінамі (Прыамур’я, Паўн.-Усх. Кітая, Вял. Кітайская). Значная ч. У.А. ў ме-жах Зах.-Ціхаакіянскага геасінкліналь-нага пояса. Характэрны вулканізм (на Камчатцы і горна-астраўных дугах), моцная сейсмічнасць. Клімат мусонны з вільготным летам і адносна сухой зі-мой. Летам і восенню бываюць тайфу-ны, навадненні. Натуральная раслін-насць — пераважна лясы, на Пн — мяшаныя і таежныя, на Пд шыракаліс-тыя субтрапічныя і трапічныя. У менш вільготных раёнах — лесастэпавыя і стэпавыя фармацыі.
    УСХОДНЯЯ АФРЫКА, прыродная краіна, якая займае ўсх. ч. Афрыкі ў эк-ватарыяльным і субэкватарыяльных па-ясах, паміж Эфіопскім нагор’ем на Пн, упадзінай Конга на 3, ніжнім цячэннем р. Замбезі на Пд і Індыйскім ак. на
    У. У межах У.А. размешчаны (цалкам або часткова) Кенія, Уганда, Руанда, Бурундзі, Танзанія, Замбія, Малаві, Са-малі, Эфіопія, Эрьггрэя, Джыбуці. Большую ч. займае Усх.-Афрыканскае пласкагор’е (выш. больш за 1000 м), разбітае тэктанічнымі разломамі (гл. Ус-ходне-Афрыканская рыфтавая сістэма). У рэльефе — складанае спалучэнне ўзвышаных цокальных раўнін, скідавых упадзін і ўступаў, глыбавых гор, лава-вых плато і вулканічных конусаў (сярод іх найвышэйшы пункт Афрыкі — г. Кі-ліманджара, 5895 м). Клімат экватары-яльны і субэкватарыяльны, мусонны, гарачы, сезонна-вільготны. Ападкаў ад 500 да 3000 мм за год. Усх.-Афрыкан-скае пласкагор’е — водападзел паміж бас рэк Ніл, Конга, Замбезі і інш. Шмат азёр (Вікторыя, Танганьіка, Нья-са і інш.). Пераважаюць розныя тыпы саваннаў і рэдкалессяў, у гарах — вы-шынная пояснасць. Жывёльны свет ба-гаты і разнастайны (асабліва фауна млекакормячых).
    УСХОДНЯЯ БІЯГЕАГРАФІЧНАЯ ВОБ-ЛАСЦЬ, адна з адзінак біягеаграфічнага раянавання, тое, urro Інда-Малайская бія-геаграфічная вобласць.
    УСХОДНЯЯ ЛІТВА, гл. Сярэдняя Літ-ва.
    УСХОДНЯЯ РУМЕЛІЯ, аўтаномная вобласць у складзе Асманскай імперыі. Створана на тэр. Паўд. Балгарыі павод-ле рашэння Берлінскага кангрэса 1878 (гал. г. Плоўдзіў). Кіравалася ген.-гу-бернатарам, які прызначаўся тур. султа-нам са згоды вял. дзяржаў. У выніку нар. паўстання ў вер. 1885 далучана да Балгарскага княства,. што фактычна прызнана тур. ўрадам у лют. 1886.
    УСХОДНЯЯ СІБІР. тэрыторыя Сібіры на У ад р. Енісей да хрыбтоў ціхаакіян-скага водападзела, у Расіі. Пл. 7,2 млн. км2. Большая ч. занята Сярэднесібірскім пласкагор ’ем, на Пн — паласа нізін (Паўн.-Сібірская, Цэнтральная якуц-кая, Яна-Індыгірская), на Пд — горы Паўд. Сібіры.
    ЎСЦІ (Usti), Усці-над-Лабай (Usti nad Labem), горад на ПнЗ Чэхіі, на р. Лаба. Каля 90 тыс. ж. (2000). Чыг. вузел. Рачны порт. Прам-сць: хім. (вытв-сць сернай к-ты, мінер. угнаен-няў, фарбавальнікаў і інш ), маш.-буд., харч.; традыц. шкляная вытв-сць. Арх. помнікі 14—19 ст. Цэнтр турызму, вод-ных відаў спорту.
    УСЦІЛОВІЧ (У с ц і н о в і ч) Аляк-сандр Харытонавіч (1897, в. Мянькі Бе-раставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 1937), дзеяч рэв. руху. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Петраградзе, падаў-лення мяцяжу Керанскага—Краснова. У 1917—18 чл. выканкома Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі ў Петра-градзе. Са студз. 1918 камісар, з ліп. 1918 нам. кіраўніка справамі Беларуска-га нацыянальнага камісарыята (Белнац-
    кома). 3 лют. 1918 камандзір атрада Чырв. гвардыі, які ўвайшоў у Камуніст. атрад Петраградскага к-та РКП(б). Дэ-легат Усерасійскага з’езда бежанцаў з Беларусі ў Маскве (17—21.7.1918). Пас-ля ірамадз. вайны на парт. і сав. рабо-це. У 1937 неабгрунтавана арыштаваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1973.
    Э.А Карніловіч.
    УСЦІНАВА Ніна Мікалаеўна (н. 20.11.1949, г. Беліц, Германія), бел. кампазітар. Скончыла Маскоўскую кан-серваторыю (1974). 3 1974 выкладчык Віцебскага муз. вучылішча. Працуе ў розных жанрах камерна-інстр. і вак.-ха-равой музыкі, значнае месца займае му-зыка для дзяцей. Сярод твораў: опера для дзяцей «Трыццаць два волаты» (паст. 1983), «Партыі» для хору і сімф. арк. на вершы В.Стрыжонка (1982), «Дзіцячая кантата» на вершы А.Пра-коф’ева' (1973), лірычная кантата для хору і сімф. арк. «Тысячагадовы горад мой» на вершы Д.Сімановіча (1987); сімф. паэма «Уваходжанне» (1979), «Бе-ларускія карцінкі» для стр. арк. (1979), п'есы «Накцюрн» і «Скерца» (абедзве 1986) для нар. арк.; творы для фп., хары а капэла, музыка да драм. спектакляў, песні і ІНШ. Р.Р.Каленька.
    УСЦІНАВА Таццяна Аляксееўна (н. 1.1.1909, г. Цвер, Расія), расійскі балет-майстр. Нар. арт. СССР (1961). Скон-чыла Маскоўскае харэаграфічнве вучы-лішча (1931). У 1933—43 кіраўнік танц. групы і актрыса Т-ра юнага гледача ў Маскве. 3 1938 гал. балетмайстар Рус нар. хору імя Пятніцкага. Развівала тра-дыцыі рус. нар. танца. Сярод пастано-вак танцаў: «Маскоўскія карагоды», «Варонежскі карагод», «Гусачок» і інш. Стварыла харэаграфічныя кампазіцыі на сучасныя тэмы: «Зорны карагод», «Прывітанне, Волга», «Сказ пра рускую зямлю» («Вярбінка») і інш. Аўтар кніг «Рускія танцы» (1955), «Берагчы прыга-жосць рускага танца» (1959), «Зорны карагод. Сучасныя сюжэтныя танцы» (1964), «Рускі народны танец» (1976) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1952. Дзярж. прэмія Расіі імя Глінкі 1971.