• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УГАНДА (Uganda), Рэспубліка У г а н д a (Republic of Uganda), дзяр-жава ва Усх. Афрыцы. Мяжуе на Пн з Суданам, на 3 з Дэмакр. Рэспублікай Конга, на Пд з Танзаніяй і Руандай, на
    У з Кеніяй. Пл. 236 тыс. км2. Нас. 23,3 млн. чал. (2000). Дзярж. мова — ан-глійская; выкарыстоўваюцца суахілі, лу-ганда. Сталіца — г. Кампала. Падзяля-ецца на 39 акруг. Нац. свята — Дзень незалежнасці (9 кастр.).
    Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1995. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на 5 гадоў. Заканад. ўладу ажыццяўляе аднапалатны парламент — Нац. сход (276 дэпутатаў; 214 — выбіраюцца ўсе-агульным прамым галасаваннем, 62 — калегіяй выбаршчыкаў). Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які ўзначальвае прэзідэнт.
    Прырода. У. размешчана ў межах Усх.-Афрыканскага пласкагор’я. На Пн пашыраны плоскія раўніны (выш. да 1000—1500 м) з астанцовымі гарамі, на Пд — спадзіста-хвалісты рэльеф. На 3 — глыбокая тэктанічная даліна, або грабен (зах. адгалінаванне Усходне-Аф-рыканскай рыфтавай сістэмьі), занятая азёрамі Мабуту-Сесе-Сека і Эдуард, па-між якімі ўзвышаецца горны масіў Ру-вензоры (выш. да 5109 м, пік Маргеры-та), на ПдЗ — вулканы групы Вірунга, на У — вулкан Элган (выш. да 4322 м). Карысныя выкапні: медныя, кобальта-выя, вальфрамавыя, жал., калумбіта-танталавыя руды, апатыты, золата, бе-рылы, сера, вапнякі і інш. Клімат суб-экватарыяльны мусонны. Сярэднія ме-сячныя т-ры ад 18 да 25 °C. Ападкаў ад 750 да 1500 мм і больш за год. Рэкі на-лежаць да бас. р. Ніл. Буйныя азёры: Вікторыя, Мабуту-Сесе-Сека, К’ёга, Эдуард. Глебы чырвоныя фералітныя, у засушлівых раёнах чырвона-бурыя ажа-лезненыя. Пераважаюць другасныя вы-сакатраўныя саванны, ёсць масівы ліс-тападна-вечназялёных лясоў (пад лесам 28% тэр.). Характэрна вышынная пояс-насць ландшафтаў. У складзе жывёль-нага свету антылопы, жырафы, гіены, леапарды, малпы, трапляюцца сланы, ільвы, насарогі. Нац. паркі: Рувензоры, Кабарэга, Кідэпа і інш.; некалькі фау-ністычных рэзерватаў.
    Насельніцтва. 99% — афрыканцы, у т.л. народы моўнай групы банту (70% насельніцтва): ганда (17%), сога (8%), н’яколе (7%), руавда (6%), багісу (5%) і інш.; нілоцкай моўнай групы: тэса (8%), лангі (6%), ачолі (4%) і інш. Жы-вуць таксама еўрапейцы, арабы, азіяты. На тэр. У. каля 205 тыс. бежанцаў з Су-дана, Руанды і Дэмакр. Рэспублікі Кон-га. Сярод вернікаў пераважаюць хрыс-ціяне (66%, пратэстанты і католікі), ёсць прыхільнікі мясц. традыц. культаў (18%), мусульмане (16%). Сярэднегада-вы прырост насельніцтва 2,7% (2000). Сярэдняя шчыльн. 99 чал. на 1 км2.
    Герб і сцяг Уганды
    Найб. густа заселены раён каля воз. Вікгорыя, найменш — паўн. і паўн.-ўсх. раёны. Гар. насельніцтва 14%. Найб. га-рады: Кампала (1212 тыс. ж., 2000), Джынджа, Кабале, Масака, Мбале, Та-
    УГАНДА 159
    рора, Энтэбе. У сельскай гаспадарцы занята 80% эканамічна актыўнага на-сельніцтва, у прам-сці 4%, у абслуговых галінах 16%.
    Псторыя. Тэр. У. заселена чалавекам з ча-соў палеаліту. У пач. 1-га тыс. н.э. тут з’явілі-ся плямёны банту-земляробаў, а ў пач. 2-га тыс. — нілотаў-жывёлаводаў. У 13—14 ст. у Міжазер’і ўзнікла дзяржава Кітара, ад якой у 17—18 ст. гегемонія перайшла да дзяржавы Буньёра (Уньера). Да пач. 19 ст. ўзвысілася дзяржава народа ганда — Буганда. Першыя еўрапейцы, якія наведалі У. ў 1862, былі англ.
    У Г А Н Д A
    Маштаб 1:12 000 000
    падарожнікі Дж.Спік і Дж.Грант. Неўзабаве туг з’явіліся еўрап. місіянеры, пад уплывам якіх правіцель (кабака) Буганды Мутэса I у 1877 прыняў хрысціянства. Паводле герм -брыт. пагаднення 1890 У. стала сферай брыт. ўплыву. У 1894 Буганда абвешчана брыт. пра-тэктаратам, да пач. 20 ст. брыт. ўлада пашы-рылася на ўсю тэр. краіны; Буганда і яе вярхі занялі прывілеяванае становішча ў сістэме калан. кіравання Пасля 2-й сусв. вайны тут узніклі першыя паліт. партыі. У 1952 створа-ны Нац. кангрэс У., ад якога ў 1959 адкалоў-ся Нар. кангрэс У. (НКУ). Адначасова пры
    Увярэднік: 1 — лясны; 2 — скіпетрападобны; 3 — Каўфмана.
    160	УГАРАЎ
    падтрымцы правіцеля Буганды Мутэса II засн арг-цыя «Кабака ека».
    9.10.1962 абвешчана незалежнасйь У. ў складзе Садружнасці, 9.10.1963 У. абвешчана рэспублікай. Прэм’ер-мі-ністрам У. абраны лідэр НКУ — М.Аботэ, прэзідэнтам — Мутэса II. У маі 1966 Аботэ, які адстойваў ідэю уні-тарнай рэспублікі, адхіліў ад улады Му-тэсу II, які стаяў за федэрацыю, і стаў прэзідэнтам. У вер. 1967 прынята кан-стытуцыя, якая абвясціла У. унітарнай рэспублікай. 25;5.1971 ваенныя на чале з ген. І.Амінам скінулі Аботэ, прэзідэн-там стаў Амін. Палітыка яго ўрада выз-
    Да арт. Уганда. Від на г. Кампала.
    началася надзвычайным авантурызмам ва ўнутр. і ў знешняй палітыцы. Выг-нанне азіятаў у 1972 і татальная каруп-цыя прывялі эканоміку У. да калапсу, a масавыя паліт. рэпрэсіі, ахвярамі якіх сталі цэлыя народнасці, выклікалі гра-мадз. вайну. Пасля развязанага Амінам узбр. канфлікту з Танзаніяй танзаній-скія войскі сумесна з апазіцыяй У. скі-нулі рэжым Аміна. У 1980 прэзідэнтам У. зноў абраны Аботэ, але яго ўрад быў
    няздольны вырашыць складаныя эка-нам. і міжэтн. праблемы краіны; ён быў вымушаны весці барацьбу з паўстанцамі з Нар. арміі супраціўлення (НАС) на чале з І.Мусевені. У 1986 НАС авалода-ла сталіцай У., і Мусевені абвешчаны прэзідэнтам краіны. Яго ўрад ажыцця-віў шэраг стабілізацыйных мерапрыем-стваў для адраджэння эканомікі. У 1995 прынята канстытуцыя У., у 1996 Мусе-вені на ўсеагульных выбарах абраны прэзідэнтам краіны. У. — чл. ААН (з 1962), Афр. саюза. Дзейнічаюць паліт. партыі: Нац. рух супраціўлення, Нар. кангрэс У., Дэмакр. партыя і інш. Дып-ламат. адносіны паміж У. і Рэспублікай Беларусь усталяваны ў кастр. 1998.
    Гаспадарка. У. — эканамічна слаба-развітая агр. краіна. Валавы ўнутр.
    прадукт (ВУП) у 1999 склаў 22,7 млрд. дол., каля 1020 дол. на 1 чал. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае каля 40% ВУП, прам-сці — 18%, буд-ва — 7%, сферы паслуг — 35%. Сельская гаспа-дарка дае каля 95% валютных паступ-ленняў. Пад ворнымі землямі занята 25% тэр., пад шматгадовымі культурамі і пашай — па 9%. Пераважаюйь дроб-натаварныя гаспадаркі. Гал. экспартныя культуры — кава (збор каля 180 тыс. т нггогод, 2-е месца ў Афрыцы), чай, ба-воўнік, тытунь — пашыраны на Пд і 3 краіны На ўнутр. патрэбы вырошчва-юць (млн. т, 1998): бананы (9,3), касаву (2,5), батат (2,4), кукурузу (0,9), проса (0,6), бабовыя (арахіс, соя, сезам — 0,3), copra, цукр. трыснёг, цытрусавыя.
    Бананы вырошчваюць на Пд ад воз. К’ёга, кукурузу на Пн ад воз. Вікторыя, касаву і бабовыя паўсюдна. проса на Пн і 3, copra на ПнУ і ПдЗ краіны. Экстэнсіўная жывёлагадоўля. Гадуюйь (млн. галоў, 1997): буйн. par. жывёлу (5,5), коз (5,8), авечак (1), свіней (1,4), птушак (22,3). Рыбалоўства (улоў рыбы ў 1999 — 218 тыс. т). Нарыхтоўка драў-ніны. У прам-cui гал. роля належыць
    Б.Угараў. За зямлю, за волю. 1970.
    першаснай апрацоўцы экспартуемай с.-г. сыравіны — кавы, чаю, бавоўны, тытуню — пераважна на дробных прад-прыемствах. Больш значныя прадпры-емствы сканцэнтраваны ў гарадах Джынджа (медзе- і сталеплавільны, дрэваапр. з-ды, тэкст. ф-ка), Кампала (гарбарна-абутковая і тэкст. ф-кі, дрэ-ва- і металаапр. з-ды), Тарора (цэмен-тны, азбеставы і хім. з-ды, ф-ка па вытв-сці джутавых мяшкоў), Мбале (тэкст. ф-ка, харч. і дрэваапр. з-ды). Вытв-сць кухоннай солі і калійных уг-наенняў каля воз. Катве. Гал. цэнтр па апрацоўцы рыбы — М’янзі (на воз. Вікторыя). Вытв-сць электраэнергіі (792 млн. кВттадз, 1999) пераважна на ГЭС Оўэн-Фолс і невял. ЦЭС. Транспарт чыг., аўтамаб., паветраны, водны. Даўж. чыгунак 1241 км, аўтадарог 12 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 1,8 тыс. км. 4 аэрапорты. Суднаходства па азёрах Вікторыя і Мабуту-Сесе-Сека. У 1999 экспарт склаў 471 млн. дол., імпарт 1,1 млрд. долараў. Асн. тавары экспарту: кава (70%), рыба і рыбапрадукты, чай, бавоўна, электраэнергія. Імпарт: машы-ны, нафта, медыкаменты, збожжа. Асн. знешнегандд. партнёры: Кенія, Нідэр-лацды, Швейцарыя, Германія, Вяліка-брытанія, Івдыя і інш. Міжнар. турызм (даход 142 млн. дол.). Краіна атрымлі-вае штогод каля 730 млн. дол. фін. да-памогі ад асобных краін і міжнар. арга-нізацый. Грашовая адзінка — угандый-скі шылінг.
    УГАРАЎ Барыс Сяргеевіч (6.2.1922, С-Пецярбург — 1991), расійскі мастак. Нар. маст. СССР (1982). Правадз. чл. AM СССР (1978). Скончыў Ін-т жыва-пісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэ-піна ў Ленінградзе (1951), з 1964 выкла-даў у ім (з 1971 праф., з 1979 рэктар). 3 1983 прэзідэнт AM СССР. Творы вьыу-чаюцца эмацыянальнасцю вобразнага ладу, шырокай манерай пісьма, суро-вым пафасам: «Пачатак вясны» (1952), «Ленінградка. 1941 год» (1965), «За зям-лю, за волю» (1970), «Ліпень 1941 года» (1975), «Адраджэнне» (1980), «Вяртан-не», «А.С.Пушкін» (абодва 1985). Аўтар серый малюнкаў «Пскоў» (1960), «Ле-нінград» (1969). Дзярж. прэмія Расіі імя Рэпіна 1976. Дзярж. прэмія СССР 1985.
    УГРУМАЎ
    161
    УГАРЫТ, старажытны горад-дзяржава ў Паўн. Фінікіі, на месцы сучаснай Рас-Шамры (Сірыя). Вядомы з пач. 2-га тыс. да н.э. 3 16 ст. да н.э. пад уладай Егіпта, з пач. 14 ст. да н.э. — хетаў. У пач. 12 ст. да н.э. разбураны землетра-сеннем. На тэр. У. знаходзілася каля 180 земляробчых паселішчаў-абшчын, жыхары якіх плацілі падаткі і выконвалі павіннасці на карысць цара. У руках цара былі вял. зямельныя ўладанні, ра-месная вытв-сць, гандаль. У. з’яўляўся цэнтрам міжнар. гандлю Егіпта, краін Эгейскага мора, М.Азіі, Двухрэчча і Цэнтр. Сірыі.
    УГАРЫЦКАЕ ПІСЬМб, квазіалфавіт-нае клінапіснае кансанантнае пісьмо, якое ўжывалася ў 15—14 ст. да н.э. для запісу тэкстаў на гліняных таблічках. Гэтыя таблічкі з’яўляюцца адзінай кры-ніцай вывучэння угарыцкай мовы — адной з семіцкіх моў, што была пашыра-на ў канцы 3-га — 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. на тэр. Угарыцкага царства (гл. Угарыт). Вядомы таксама угарыцкія надпісы на хурыцкай і акадскай мовах. Мяркуюць, што У.п. развілося са скла-довага клінападобнага лінейнага пісьма (не захавалася). Існуе гіпотэза, што першапачаткова знакі У.п. абазначалі спалучэнні пэўнага зычнага з любым галосным, а пазней — толькі зычныя. Для аблягчэння чйгтання У.п. выкарыс-тоўвала словараздзяляльнікі (вертыкаль-ныя кліны), а не пазней 14 ст. да н.э. ва У.п., як і ў інш. відах зах.-семіцкага пісьма, пачалі выкарыстоўваць matres lectionis (літаральна — мацеркі чытан-ня) —^ адмысловыя знакі некат. зыч-ных, якія ўжываліся для абазначэння галосных.