Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
месцамі зліваецца з прылеглай мясцо-васцю; схілы пакатыя і спадзістыя, сла-баперасечаныя. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, куп’істая, перасе-чаная старыцамі і асушальнымі канала-мі, шыр. ад 100—200 м у верхнім ця-чэнні да 1—5 км на астатнім працягу, у разводдзе затапляецца на глыб. 0,5—2 м тэрмінам да 1—1,5 мес. Рэчышча свабодна меандруе, звілістае, у ніжнім цячэнні моцназвілістае, зрэдку трапля-юцца нізкія пясчаныя астравы, якія за-тапляюцца. Шыр. рэчышча 10—15 м, у нізоўі месцамі да 60 м. Берагі стромкія і абрывістыя, радзей спадзістыя, забало-чаныя. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Замярзае ў пач. снежня. Вес-навое разводдзе пачынаецца ў 1-й пал. сак. (найб. выш. над межанным узроў-нем 4 м, сярэдняя 1,8—2,7 м), заканч-ваецца ў сярэдзіне мая. На веснавое разводдзе прыпадае 49% гадавога сйёку. Устойлівая межань настае ў ліп. (пра-цягласць у сярэднім 3 мес), амаль што-год парушаецца 1—2 дажджавымі па-водкамі. Зімовая межань (найніжэйшы ўзровень у студз.) адносна ўстойлівая, парушаецца паводкамі ў асобныя гады. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 24,4 м3/с. Выкарыстоўваецца як водапрыём-нік меліярац. сістэм. На рацэ гар. па-сёлкі Алеўск (Украіна), Лельчыцы (Бе-ларусь). А.А.Макарэвіч.
УБАР^ВІЧ Еранім Пятровіч (14.1.1896, в. Антандрыя Уценскага пав., Літва — 11.6.1937), сав. ваенны дзеяч, палкаво-дзец. Камандарм 1-га рангу (1935). Скончыў Канстанцінаўскае артыл. ву-чылішча (1916). 3 1915 у арміі, удзель-нік 1-й сусв. вайны. У кастр. 1917 адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Бесара-біі. У студз.—лют. 1918 камандаваў рэв. палком у баях супраць рум. і аўстра-герм. войск; паранены, трапіў у палон, адкуль у жн. уцёк. Накіраваны на Паўн. фронт. 3 кастр. 1919 каманд. 14-й армі-яй на Паўн. Каўказе, з ліп. 1920 — 13-й арміяй на Паўд.-Зах. фронце, кіраваў баявымі дзеяннямі супраць войск Поль-шчы і ген. Урангеля. Са студз. 1921 пам. каманд. войскамі Украіны і Крыма, нам. каманд. войскамі Тамбоўскай губ. У 1921 у БССР, чл. Рэв. ваен. савета Мінскага раёна і каманд. войскамі Мін-скай губ.; удзельнік барацьбы супраць атрадаў Булак-Балаховіча. Са жн. 1921 каманд. 5-й арміяй і войскамі Усх.-Сіб. ваен. акругі; у жн.—кастр. 1922 ваен. міністр Далёкаўсх. рэспублікі і галоўна-камандуючы Нар.-рэв. арміяй. 3 ліст. 1924 нам. каманд. войскамі і нач. штаба Укр. ваен. акругі. 3 лют. 1925 каманд. войскамі Паўн.-Каўказскай, з ліст. 1928 — Маск. ваен. акруг. 3 чэрв. 1930 нач. узбраення РСЧА і нам. наркома абароны СССР. У 1931—37 каманд. войскамі Беларускай ваеннай акругі. У гэты час ён на манеўрах войск акругі распрацаваў тэорыю глыбокай апера-цыі, звярнуў увагу на ўзаемадзеянне рэ-гулярных войск з партызанамі. Чл. РВС СССР з 1926, у 1930—31 нам. старшыні РВС СССР. Чл. Ваен. савета НКА
СССР з 1934. Канд. у чл. ЦК ВКП(б) з 1930. Чл. ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б з 1931. Чл. ЦВК СССР з 1922, чл. ЦВК БССР і яго Прэзідыума з лют. 1934. 29.5.1937 арыштаваны па справе т.зв. «антысав. трацкісцкай ваен. арганізацыі». 11.6.1937 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітава-ны ў 1957.
Тв:. Подготовка комсостава РККА. М.; Л., 1928; Оператнвно-тактнческая н авнацвонная военные нгры. М.; Л., 1929.
Літ.: Алдан-Семенов A.Н. Словоо командарме. М., 1981; Командарм Уборевнч. Владнвосток, 1978; Реабнлнтацня: Полнт. процессы 30—50-х гг. М., 1991.
У.ІВернігораў.
УБЕЖА У б е ж ж а, возера ў Расон-скім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Дрыса, за 12 км на Пд ад г.п. Расоны. Пл. 0,34 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 420 м, найб. глыб. 14,3 м, даўж. берага-вой лініі 4,4 км, пл. вадазбору 8,1 км2. Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—10 м (на ПдУ да 3 м), пад хмызня-ком, у верхняй ч. разараныя. Берагі злі-ваюцца са схіламі, на 3 нізкія, пясча-ныя, парослыя хмызняком. Дно да глыб. 1,2 м пясчанае, ніжэй ілістае. За-растае да глыб. 1,3 м. Упадае ручай з Сяляўскага воз., выцякае ручай у р. Дрыса.
ЎБЕЛЬСКАЯ СЯДЗІБА Існавала ў 2-й пал. 18 — пач. 20 ст. ў б. фальварку Манюшкаў Убель Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл. Вядома па гравюры Н.Орды 1872. Уключала сядзібны дом, капліцу-пахавальню, гасп. пабудовы, парк. Цэнтр кампазіцыі — драўляны сядзібны дом — 1-павярховы прамаву-гольны ў плане будынак з мезанінам, завершаны высокім паўвальмавым да-хам. Спалучаў традыцыі нар. дойлідства і элементы класіцызму. Цэнтр мансар-давага гал. ўвахода быў вылучаны 4-ка-лонным порцікам з трохвугольным франтонам. Сцены звонку вертыкальна ашаляваны, аконныя праёмы прамаву-гольныя. Перад домам быў невял. nap-Tap з круглым у плане кветнікам, за ім — пейзажны парк з капліцай-паха-вальняй — цэнтрычным 2-ярусным збудаваннем пад шатровым дахам, гасп. пабудовы. Захаваліся фрагменты парку над р. Волма. У 1819 ва У.с. нарадзіўся кампазітар С.Манюшка. У 1966 у парку пастаўлены абеліск, прысвечаны Ма-нюшку (на ім нотны запіс з яго оперы «Галька»). Ю.А.Якімовіч.
Убельская сядзіба
УБОРАК 155
УБЕРАБА (Uberaba), горад на ПдУ Бра-зіліі, штат Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1809. Каля 300 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр с.-r. раёна (жывёлагадоўля, рыс, кукуруза, соя). Прам-сць: харч., тэкст., цэм., гарбарна-абутковая.
УБЕРЛАНДЫЯ (Uberlandia), горад на ПдУ Бразіліі, штат Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1852. Каля 400 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунж і аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна жывёлагадоўлі, збожжавай гаспадаркі, птушкагадоўлі. Прам-сць: харч. (мясахаладабойная, му-камольная), гарбарна-абутковая, тэк-стыльная. Ун-т.
УБІКВІСТЫ (ад лац. ubique скрозь, усюды), віды раслін і жывёл з шырокай экалагічнай валентнасцю, здольных нар-мальна развівацца ў розных умовах на-вакольнага асяроддзя. Напр., трыснёг звычайны (расце ў вадзе і на сушы, на гліністым і пясчаным грунце), папараць арляк (звычайная расліна ўмераных шырот Паўн. паўшар’я, тропікаў і суб-тропікаў Паўд. паўшар’я), воўк (сустра-каецца ў тундры, хвойных і лісцевых лясах, стэпах, гарах і інш.). Асабліва шматлікія і добра выражаныя У. ў вод-ным асяроддзі. Гл. таксама Касмапалі-ты.
УБІКВІТЭТ, паўсюдна пашыраны пры-родны рэсурс, напр., паветра.
УБІХІНбНЫ, тлушчарастваральныя хі-ноны, якія выконваюць функцыі пера-носу электронаў у ланцугах тканкавага дыхання. Пашыраны ў тканках жывёл, раслін, у бактэрыях. Малекулы У. сус-тракаюцца ў свабоднай, акісленай і ад-ноўленай формах і ў злучэнні з бялком.
Бясколерныя крышт. рэчывы, нераства-ральныя ў вадзе, растваральныя ў арган. рас-тваральніках. Біял. дзеянне У. засн. на іх здольнасці да абарачальных акісляльна-аднаў-ляльных ператварэнняў. І.М.Семяненя.
УБбРАК, вадасховішча ў Добрушскім р-не Гомельскай вобл., за 1 км на Пн ад в. Уборак. Створана ў 1983. Пл. 0,27 км2, даўж. 700 м, найб. шыр. 380 м, найб. глыб. 6,4 м, аб’ём вады 1,1 млн. м3. Абвалавана земляной дамбай даўж. 2,1 км. Наліўное, напаўняецца вадой з р. Няцёша па водападвадным канале даўж. 2,2 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,8 млн. м3. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 5,8 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. утоддзяў і рыба-гадоўлі.
5БОРАК вёска ў Лоеўскім р-не Го-мельскай вобл., на левым беразе р. Бра-гінка, каля аўтадарогі Брагін—Холмеч. Цэнтр сельсавета і калект. с.-г. унітар-нага прадпрыемства. За 29 км на ПнЗ ад г.п. Лоеў, 83 км ад Гомеля, 42 км ад чыг. ст. Рэчыца. 646 ж., 259 двароў (2002). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, цэнтр нар. рамёстваў, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбі-
156 УБОРАЧНЫЯ
нат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ах-вяр фашызму.
УБбРАЧНЫЯ МАШЫНЫ, машыны для ўборкі зернебабовых, кармавых (на сена, сянаж, сілас, травяную муку), алейных і некаторых пладова-агарод-нінных культур, бульбы, буракоў. Скла-даюць адну з асн. частак сельскагаспа-дарчай тэхнікі.
Комплекс У.м. па збожжавых культурах ук-лючае жняяркі, збожжаўборачныя камбайны, падборшчыкі, капаклады, самаразгружальныя трансп. сродкі, машыны для пасляўборачнай апрацоўкі збожжа (зернеачышчальныя машыны, сартавальныя, калібровачныя), зернесушылкі, зернепагрузчыкі і інш. Ва ўборачныя комплек-сы па інш. культурах уваходзяць: бацвінне-, бурака-, ільно-, канопле-, коране-, сенаўбо-рачныя машыны, бульба-, корма-, кукуруза-, сіласаўборачныя камбайны (гл. адпаведныя арт.), а таксама бульбакапалкі, граблі, прэс-падборшчыкі, стагакіды, сушылкі, трыеры, чае-зборачныя машыны і інш.
На Беларусі розныя тыпы У.м. вы-пускае Гомельскі завод сельскагаспадар-чага машынабудавання, Лідскі завод сельскагаспадарчых машын і інш. Гл. таксама Сельскагаспадарчае машынабу-даванне. В.М.Кандрацьеў.
ЎБСУ-НУР, У б с а, бяссцёкавае салё-нае возера ў Манголіі і Тыве (Расія). Размешчана ва Убсунурскай катлавіне, паўн. ч. Катлавіны Вял. Азёр, на выш. 753 м. Пл. 3350 км2. Берагі нізінныя, месцамі забалочаныя, з участкамі са-ланчакоў, пяскоў і зараснікаў трыснягу. Ледастаў з ліст. да красавіка. У У.-Н. упадаюць рэкі Тэс і Нарыйн-Гол.
УБСУНЎРСКАЯ КАТЛАВПІА. тэкта-нічнае паніжэнне на ПнЗ Манголіі і ў суседніх раёнах Тывы (Расія), паміж хр. Тану-Ала (на Пн) і Хан-Хухійн-Ула (на Пд). Выш. 753—1500 м. Друзаватая раў-ніна з апустыненымі стэпамі. У катлаві-не знаходзіцца воз. Убсу-Нур.
УБЫВАЮЧАЙ ДАХбДНАСЦІ ТЭб-РЫЯ, адзін з тэзісаў неакласічнай тэо-рыі вытв-сці, паводле якога паслядоў-нае павелічэнне на адзінку выдаткаў ад-наго з фактараў вытв-сці (працы, капі-талу, зямлі) пры нязменнай велічыні іншых і нязменных тэхн. умовах дае па-ніжальную аддачу ў выглядзе прыросту прадукцыі. Паступовае памяншэнне пра-дукцыйнасці пэўнага фактару вытв-сці прыводзіць да ўраўноўвання яго цаны і выручкі ад прадукцыі, якая атрымліва-ецца за кошт выкарыстання дадатковых адзінак гэтага фактару. У.д.т. сфармуля-вана ў пач. 20 ст. А.Маршалам, Ф.Эджу-артам і інш. (прадстаўнікі Кембрыдж-скай школы). Яна не дзейнічае ва ўмо-вах, калі маштабы вытв-сці пашыраюцца і адначасова павялічваецца выкарыстан-не ўсіх фактараў, а таксама ва ўмовах тэхн. прагрэсу. Гл. таксама Прадукцый-насці тэорыі.
УВАГА, засяроджанасць псіхічнай дзей-насці суб’екта ў пэўны момант часу на
якім-небудзь рэальным або ідэальным аб’екце (прадмеце, падзеі, вобразе, раз-важанні і інш.). Вылучаюць 3 віды У. Мімавольная У. (найб. про-стая і генет. першапачатковая) мае па-сіўны характар, бо навязваецца суб’екту знешнімі падзеямі. Фізіялагічнае пра-яўленне гэтага віду У. — арыенціровач-ная рэакцыя. Пры адвольнай У. дзейнасць кіруецца свядомымі наме-рамі суб’екта і патрабуе з яго боку валя-вых намаганняў. Яна мае актыўны ха-рактар, складаную структуру, апасрод-каваную сацыяльна выпрацаванымі спосабамі арганізацыі паводзін і каму-нікацыі; звязана з прац. дзейнасцю. Пры постадвольнай У. захоўва-ецца адпаведнасць накіраванасці дзей-насці свядома прынятым мэтам, аднак яе выкананне не патрабуе спец. разумо-вых намаганняў і абмежавана ў часе толькі стомленасцю ці знясіленнем рэ-сурсаў арганізма. Да характарыстык У., вызначаных шляхам эксперым. даследа-ванняў, належаць выбіральнасць, аб’ём, устойлівасць, магчымасць размеркаван-ня і пераключальнасць.