• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УВАГНЎТАСЦЬ к р ы в о й, уласці-васць крывой, калі ўсе пункты любой яе дугі ляжаць вышэй за хорду, што сцягвае гэтую дугу. Гл. таксама Выпук-ласць і ўвагнутасць.
    УВАЗНАЯ ПбіПЛІНА, гл. ў арт. Мыт-ны тарыф, Пошліна дзяржаўная
    УВАЛ, выцягнутае ўзвышша з плоскай або злёгку пукатай вяршыняй і спадзіс-тымі схіламі без выразнага падножжа. Адносная выш. звычайна некалькі дзе-сяткаў метраў, часам да 150—200 м, значна расчлянёны, звычайна ўкрыты лясамі. Бываюць тэктанічнага, эразій-нага, ледавікова-акумулятыўнага і інш. паходжання.
    УВАРАВА Галіна Уладзіміраўна (н. 29.10.1953, Вена), бел. вучоны-экана-міст Дачка У.П.Уварава. Д-р эканам. н. (2000). Скончыла Бел. ін-т нар. гаспа-даркі (1975) і да 1977 працавала ў ім. У 1980—94 у Бел. ун-це інфарматыкі і ра-дыёэлектронікі. 3 1997 у Ін-це прыва-тызацыі і менеджменту. 3 2001 у кан-салцінгавай фірме « BE Р-Engineering and Consulting». Навук. працы па праблемах эканам. арганізацыі прадпрыемства (кантролінг), сучасных тэхналогій кіра-вання фінансамі і эканомікай прадпры-емства, сістэмы і структуры менедж-менту, прафес. кансалцінгу прадпрыем-стваў па пытаннях эканомікі і фінансаў. Распрацавала спец. тэхналогію фін. аналізу для прыняцця кіраўніцкіх ра-шэнняў на бел. прадпрыемствах.
    Te:. Innovationen im System des gegenwartigen Finanzkapitals // Wissenschaftliche Zeitschrift. Finanz-kapital im Wirkungsmechanismus der okonomischen Gesetze. 1989. Jg. 38, heft 5; Экономнческмй co-ветняк менеджера. Мн., 1996 (разам з В.ААн-ташовым); Стратегня реструктурязацнн пред-прнятнй (подходы н решення). Мн., 1997; Управленне фйнансамн предпрвятня (разам з В.Анташовым) // Днректор. 2002. № 11.
    УВАРАВІЦКІ РАЁН, адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1926—62. Утвораны 8.12.1926 у Гомельскай акр. (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Гомельскай вобл. Цэнтр — г.п. Уваравічы Падзя-ляўся на 39 сельсаветаў. 30.12.1927 у выніку ўзбуйнення зацверджаны 21 сельсавет. 24.8.1950 на тэр. раёна ство-раны р.п. Бальшавік. 17.4.1962 раён скасаваны, яго тэр. перададзена ў Буда-Кашалёўскі і Гомельскі р-ны.
    УВАРАВІЧЫ, гарадскі пасёлак у Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Уза (прыток р. Сож). За 21 км на ПдУ ад Буда-Кашалёва, 27 км ад Гоме-ля, 8 км ад чыг. ст. Ўза на лініі Го-мель—Жлобін; аўтадарогамі злучаны з Гомелем і Буда-Кашалёвам. 2,8 тыс. ж. (2002). Цэнтр эксперым. базы «Увараві-чы» Гомельскай абл. с.-г. доследнай станцыі. Працуюць: камбінат буд. матэ-рыялаў, аўтапарк, камбінат быт. абслу-гоўвання, сярэдняя і муз. школы, дзіця-чы сад, дзіцячы Дом творчасці, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана, магіла ахвяр фашызму. Каля гар. пасёл-ка археал. помнік Уваравічы.
    У пісьмовых крыніцах упершыню ўпаміна-юцца ў 1483. У канцы 15 — пач. 16 ст. ў Чар-нігава-Старадубскім княстве, уладанне кн. Мажайскіх. У час вайны Маскоўскай дзяржа-вы з ВКЛ 1534—37 пацярпелі ад ваен. дзеян-няў. 3 1566 у Рэчыцкім пав. Мінскага ваяв. Паводпе інвентара 1640 Гомельскага старос-тва сяло, 11 дымоў. 3 1772 у Рас. імперыі, мястэчка. 3 1773 у Гомельскай вол. Рагачоў-скай правінцыі, з 1777 у Беліцкім пав. Магі-лёўскай губ. У 1825 засн. гарбарнае прадпры-е.мства, млын. 3 1852 мястэчка Гомельскага пав. Магілёўскай губ. У 1858 — 935 ж. У 1861 адкрыта нар. вучылішча. У 1875 пабудавана мураваная правасл. царква Раства Багародзі-цы, у 1876 засн. крупадзёрнае прадпрыемства. У 1880 — 902 ж, 165 двароў; 2 цагельныя прадпрыемствы, бровар, 4 ветраныя млыны, 8 крам, правасл. царква, 2 яўр. малітоўныя дамы. У пач. 20 ст. належалі Ліпінскім і Ува-равіцкай сельскай грамадзе. У 1909 — 2372 ж., 314 двароў. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР, цэнтр воласці. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр Уваравіцкага раёна Гомельскай акр., з 1938 у Гомельскай вобл. У 1926 — 2391 ж., 519 двароў. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. 3 17.4.1962 у Буда-Кашалёўскім р-не.
    В.В.Віталёва.
    УВАРАВІЧЫ, гарадзішча і курганны могільнік каля г.п. Уваравічы Буда-Ка-шалёўскага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішча 7ст. да н.э. — 1 ст. н.э. мілаградскай культуры і зарубінец-кай культуры. Пляцоўка амаль прамаву-гольная (65x67 м). Даследаваў у 1988—90 А.М.Драбушэўскі. Выяўлены рэшткі 5 пабудоў, некалькі дзесяткаў гасп. і слу-павых ям. Амаль у цэнтры пляцоўкі вы-яўлены сляды доўгага дома, дзе даследа-ваны рэшткі бронзаліцейнай вытв-сці — фрагменты домніц, тыгляў, льячак, ліцейных форм для бранзалетаў, ка-валкі шлакаў і інш. У адной з пабудоў выяўлены невял. скарб бронзавых уп-рыгожанняў. У курганным мо-г і л ь н к у канца 10 — пач. 12 ст. 34 насыпы (раней было 150) выш. 0,5—1,7 м, дыям. 5—12 м. Адкрыў у канцы 19
    ст. Е.Р.Раманаў, даследаваў у 1892 мясц. настаўнік, у 1976 абследаваў Я.Г.Звяру-га. Пахавальны абрад — трупапалажэн-не. Знойдзены падвескі, нож, гліняны гаршчок, арабскія манеты 933 г.
    А.І.Драбушэўскі, А.А.Макушнікаў.
    УВАРАЎ Леанід Васілевіч (н. 19.3.1934, с. Мікалаеўка Вейдзелеўскага р-на Бел-гародскай вобл., Расія), бел. філосаф. Д-р філас. н. (1981), праф. (1984). Скончыў БДУ (1957). 3 1960 у Ін-це фі-ласофіі і права АН Беларусі. 3 1974 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1974—92 заг. кафедры). 3 1998 у Бел. ін-це кіравання, фінансаў і эканомікі. 3 1999 у Бел. нац. тэхн. ун-це. Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі пазнання, мадэліравання і сімвалізму ў культуры. Распрацаваў канцэпцыі суад-носін асобасных і надасобасных ведаў, метафарычных і тэарэт. мадэлей у паз-нанні, ролі міфа і сімвала ў развіцці ра-цыянальна-вобразнага светаразумення.
    Тв.: Образ, свмвол, знак: (Аналнз современ. гносеол. снмволнзма). Мн., І967; Гносеологн-ческне проблемы формалнзацнп Мн., 1969 (у сааўт ); Снмволнзацня в познаннн. Мн., 1971; Бномедяцннская этвка. 2 нзд. Мн., 2002 (у сааўт.).
    УВАРАЎ Уладзімір Паўлавіч (25.5.1925, г. Уварава Тамбоўскай вобл., Расія — 3.7.1983), бел. вучоны-эканаміст, мова-знавец, журналіст. Бацька V¥.Уваравай. Д-р эканам. н. (1977), праф. (1977). Скончыў Ваен. ін-т замежных моў (1949). 3 1949 у газ. «Osterreichische Zeitung» («Аўстрыйская газета»), У 1956—58 у Мінскім пед. ін-це замеж-ных моў, з 1960 у Бел. ін-це нар. гаспа-даркі (у 1960—64 заг. кафедры, у 1964—65 і 1974—78 дэкан ф-та). 3 1978 заг. кафедры ў Ін-це павышэння квалі-фікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ, у 1978—79 адначасова ў Вы-шэйшай эканам. школе ў Празе. Навук. працы па праблемах паліт. эканоміі, гісторыі эканам. вучэнняў, па сістэме вывучэння паліт. эканоміі і эканам. гіс-торыі вучэнняў з выкарыстаннем ЭВМ, тэорыі і практыкі разумення і перакла-ду замежнага тэксту.
    Тв.: Как научнться поннмать н переводнть нностранный текст. Мн., 1968 (у сааўт.); йде-ологня современного реформнзма. Мн., 1970; Семннары по полнтнческой экономня с прм-мененнем ЭВМ: (Нсслед. пробл. управлення учеб. процессом). Мн., 1982; Нсторня эконо-мвческях ученнй. М., 1983 (у сааўт ); Эконо-мнческое соуправленне: Полнтэкон. аналяз соц.-демокр. теорвм н буржуаз. практнкн. Мн., 1985 (разам з Л.Ф.Заікам).
    УВАРАЎСКІ ЛЁТАПІС, гл. Слуцкі ле-тапіс.
    УВАСКРЭСЕННЕ паводле хрысціян-скага веравучэння, вяртанне да жыцця распятага на крыжы і памерлага ў паку-тах Ісуса Хрыста. У памяць яго У., якое, паводле падання, адбылося ў ня-дзелю, кожная нядзеля ў хрысціян лі-чыцца святочным днём. На 1-м Уся-ленскім (Нікейскім) саборы (325) было вырашана святкаваць У. Хрыстова што-год у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, з умовай несупа-
    дзення даты з іудзейскай Пасхай (гл. Вялікдзень).
    .УВАСКРкЕННЕ ХРЫСТбВА», «Васкрэсенне Хрыстова і сашэствіе яго ў а д », помнік бел. л-ры канца 18 ст.; ананімны вер-шаваны твор. Узнік пад непасрэдным уплывам укр. твора «Вершы на Вялік-дзень», напісаны ў стылі травесці, пе-райшоў у фальклор і бытаваў у вуснай форме ў розных рэдакцыях. Адзін з ва-рыянтаў апубл. ў зб. І.Насовіча «Бела-рускія песні» (1873), другі —у рукапіс-ным зб. «Беларускія народныя легенды, быліны і песні сялян былога Себежска-га павета Віцебскай губерні, 1882—1890 г.». Напісаны на рэліг.-царк. тэматыку, але асвятляе з’явы ў жартоўнай, бурлеск-най форме, адлюстроўвае асаблівасці жыцця і побыту бел. сялянства 18 ст. Аўтар у гумарыст. тоне апісвае біблей-скі сюжэт аб другім прышэсці Ісуса Хрыста, настанні суднага дня і царства боскага. Біблейскія героі Адам, Ева, Самсон, кніжнік Майсей, мудрэц Сала-мон і інш. пададзены ў тагачасных аб-ставінах; сваёй мовай, паводзінамі, ры-самі характару яны больш падобны да звычайных сялян. У творы выразна прасочваецца асоба аўтара, яго погляд на жыццё і светабудову. Ідэйны змест «У.Х.» і аўтарская канцэпцыя света-ўспрымання надаюць твору антырэліг. характар.
    Пуб.і Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэс-таматыя. Мн., 1971.
    Літ:. Ахрыменка П.П., Ларчанка М.Р. Старажытная беларуская літаратура. Мн., 1968; Л а з а р у к М.А. Станаўленне бе-ларускай паэмы. Мн., 1968. І.В.Саверчанка.
    УВЁК, У к е к, адзін з гал. гарадоў За-латой Арды ў 13—14 ст. Знаходзіўся ка-ля вусця р. Увекаўка паблізу сучаснага г. Саратаў. У пач. 14 ст. чаканіў свае манеты. Руіны У. даследавалі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Знойдзены рэшткі бу-дынкаў, лазняў, мячэцей, палацаў, ган-чарныя печы, мусульм. некропалі; маў-залей 14 ст. з багатым жаночым паха-ваннем, хумы для вады і збожжа, кера-міка, фрагменты каменных пасудзін, кафля, водаправодныя трубы, сярэбра-ныя і медныя залатаардынскія манеты, бронзавыя ідальчыкі, крыжы і інш.
    УВЕРЦЙРА (франц. ouverture ад лац. apertura адкрыццё, пачатак), 1) інстру-ментальны ўступ да муз.-тэатр. (опера, балет, аперэта), вак.-інстр. (араторыя, кантата), інстр. (сюіта) твораў, а такса-ма да спектакляў драм. т-ра і кінафіль-маў. Увасабляе абагульненыя ідэйна-маст. сэнс, вобразы або характар твора. Звычайна грунтуецца на асн. муз. матэ-рыяле, часам самастойная.
    Узнікла ў Італіі як уступ да оперы («Арфей» К.Мантэвердзі, 1607). Тэрмін *У_» вядомы з 2-й пал. 17 ст. У 17 ст. сфарміраваліся яе ўстойлівыя тыпы: італьян. (хуткая — паволь-ная — хугкая ч.), франц. (павольная — хут-кая — павольная ч.); у 18 ст. сцвердзілася ў санатнай форме. Узмацненне вобразна-тэма-тычных сувязей з операй, узбагачэнне муз. драматургіі і форм спрыялі далейшаму развій-цю У. Сустракаюцца У. складанай 3-частка-
    уводу	157