• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Асн. этапы развіцця Т. адпавядаюць гіст. перыядам (археал. эпохам) чалавецтва, этапам развіцця грамадскай вытв-сці. Першыя пры-лады працы і віды зброі ўзніклі ў каменным веку: грубаабабітыя каменныя ручныя рубілы, востраканечнікі, скрэблы, разцы, касцяныя прылады (усяго ў познім палеаліце было да 100 тыпаў прылад); у мезаліце — лук і стрэ-лы з крамянёвымі наканечнікамі, дзіды, дро-цікі, нажы, скрабкі і інш.; у неаліце — гліня-ны посуд, сякеры, долаты, булавы, кліны, шырокія нажы, цёслы, пілы, молаты, матыкі, зерняцёркі, сярпы і інш.; у энеаліце — пер-шыя медныя прылады. У бронзавым веку ра-зам з каменнымі пашырыліся вырабы з брон-зы (матыкі, сякеры, сярпы, молаты, мячы, нажы і інш.), удасканальваліся вёсельйыя і ветразевыя судны, колавыя павозкі і інш. У
    150	ТЭХНІКА
    жалезным веку асвоены выраб крычнага жа-леза з дапамогай сырадутнага працэсу, пашы-рылася вытв-сць жал. прылад і зброі, ка-вальскае і ганчарнае рамяство. Вынаходства мех. прадзільнай і паравой машын далі штур-шок прамысловаму перавароту канца 18 — пач. 19 ст., у выніку якога адбыўся пераход ад мануфактуры да машыннай вытворчасці. За-мест ручнога (рамеснага) вырабу мех. станкоў і машын паступова ўзнікла іх прамысл. вытв-сць — машынабудаванне. 3 канца 19 ст. паравыя машыны выцясняюцца больш экана-мічнымі і кампактнымі рухавікамі ўнутранага згарання, якія дазволілі стварыць новыя тыпы рабочых і трансп. машын (аўтамабілі, самалё-ты, цеплаходы, экскаватары, трактары і інш.). Укараненне электрычных рухавікоў прывяло да паўсюднага выкарыстання іх у групавых і індывідуальных прыводах машын. Выкарыс-танне аўтаматаў, ЭВМ, камп’ютэрных сістэм і інш. садзейнічала шырокаму ўкараненню аўтаматызацыі вытворчасці. У сярэдзіне 1940-х г. пачалася навукова-тэхнічная рэвалю-цыя, якая прывяла да ўзнікнення новых і якасных змен ва ўсіх галінах Т. і ў тэхнал. метадах вытв-сці (гл. Тэхналогія).
    Літ:. Мсторня техннкн. М., 1962; 111 у -харднн С.В. Основы нсторнн техннкм. М., 1961; Мелешенко Ю.С. Техннка н закономерностн ее развмтня. Л., 1970; Лнл-л м С. Людн, машмны н нсторня: Пер. с англ. М., 1970; Боголюбов А.Н. Творе-ння рук человеческнх: Естественная нсторня машмн. М., 1988; Кнрнллнн В.А. Стра-нмцы нсторнм наукя н технккм. 3 нзд. М., 1994; Наука н техннка Советской Белорусснн в 1917—1990 гг.: Хроняка важнейшнх собы-тнй. Мн., 1991; Полнкарпов В.С. Нсто-рня наукм н технмкм. Ростов н/Д, 1999.
    /. І.Леановіч, У. М. Сацута. ТбХНІКА БЯСПЁКІ, сістэма арганіза-цыйных мерапрыемстваў і тэхн. срод-каў, якія прадухіляюць уздзеянне на ра-ботнікаў небяспечных вытв. фактараў; ахова ўсяго арганізма чалавека або асобных яго органаў ад неспрыяльнага ўшіыву тэхнал. працэсаў, тэхн. сродкаў і прадметаў працы. Сістэма нарматыў-ных актаў Т.б. Рэспублікі Беларусь, зас-наваная на КДнстытуцыі і Кодэксе за-конаў аб працы, абавязковая для выка-нання ўсімі арг-цыямі незалежна ад формы ўласнасці.
    Арганізац. мерапрыемствы па Т.б. ўключа-юць: інструктаж і навучанне работнікаў бяс-печным і бясшкодным метадам працы, ка-рыстанню ахоўнымі сродкамі, распрацоўку і ўкараненне рэгламентаў працы і адпачынку пры выкананні цяжкіх работ у шкодных умо-вах і г.д. Паводле сферы выкарыстання ад-розніваюць а д з і н ы я правілы па Т.б. для ўсіх галін нар. гаспадаркі; міжгаліно-в ы я, што рэгламентуюць бяспеку прайы для пэўнага віду работ у розных галінах вытв-сці; г а л і н о в ы я, якія адносяцца да канкрэт-най вытв-сці. Абавязкі па Т.б. заканадаўствам ускладзены на наймальніка. Нагляд і кан-троль за яе выкананнем ажыццяўляюць спец. ўпаўнаважаныя органы, прафсаюзы, Саветы дэпутатаў, мін-вы і ведамствы, пракуратура. Гл. таксама Ахова працы. Ю.Я.Савельеў.
    Т^ХНІКУМ, адзін з тыпаў сярэдніх спе-цыяльных навучальных устаноў. Створа-ны ў 1920, з 1937 пераважна тэхн. про-філю (розных галін прам-сці, буд-ва, транспарту, сувязі, с.-г), а таксама стат., фінансавыя, гандлёвыя. На Бела-
    русі дзейнічаюць самастойна і ў складзе вучэбна-вытв. комплексаў (Т.-прадпры-емства), вучэбна-навук. аб’яднанняў (Т.-ПТВ, Т-ВНУ). На дзённыя аддзя-ленні прымаюцца асобы з базавай ці агульнай сярэдняй адукацыяй, на вя-чэрнія і завочныя з агульнай сярэдняй адукацыяй. Тэрмін навучання пасля 9 кл. — 3—4 гады, пасля 11 кл. — 2—3 гады. У 2002/03 навуч. г. на Беларусі 38 Т., у т.л. 7 недзяржаўных.
    ТЭХНІЧНАЯ ДЫЯГНбСТЫКА, наву-кова-тэхнічная дысцыпліна, якая выву-чае і вызначае прыкметы дэфектаў тэхн. аб’ектаў, распрацоўвае метады і сродкі выяўлення і пошуку такіх дэфектаў. Асн. задача — арганізацыя эфектыўнай праверкі спраўнасці, працаздольнасці, правільнасці функцыянавання тэхн. аб’ектаў (дэталей, элементаў, вузлоў, вырабаў, агрэгатаў, сістэм і інш., а так-сама працэсаў перадачы, апрацоўкі і за-хоўвання матэрыі, энергіі і інфарма-цыі).
    Адрозніваюць сістэмы тэставай і функцыя-нальнай Т.д. Тэставую Т.д. праводзяць пры вырабе і захоўванні аб’екта, яго рамонце, пры правядзенні прафілактычных мерапры-емстваў, перад выкарыстаннем і пасля яго і інш. Пры такой дыягностыцы на аб’ект пада-юцца спец. тэставыя ўздзеянні. Ф у н к ц ы -янальная Т.д. праводзіцца пры эксплуа-тацыі аб’екта паводле яго прызначэння пры неабходнасці праверкі адпаведнасці функцы-янавання зададзенаму алгарытму работы і по-шуку дэфектаў, якія перашкаджаюць ёй. Пры гэтым на аб’ект падаюцца ўздзеянні, пра-дугледжаныя алгарытмам яго работы. Для рас-працоўкі і стварэння сістэм Т.д. вывучаюцца аб’ект, магчымыя дэфекты і іх прыкметы, ствараюцца матэм. мадэлі аб’екта ў праца-здольным і непрацаздольным станах, алгарыт-мы дыягностыкі і інш.
    ТЭХНІЧНАЯ ТКАНІНА, асноўны або дапаможны матэрыял для вырабу дэта-лей машын, установак і інш. у розных галінах прам-сці; разнавіднасць тканіны тэкстыльнай. Вырабляюць Т.т. пера-важна з валокнаў хімічных, звычайна па-латняным перапляценнем, якое забяс-печвае найб. моцную сувязь паміж ас-новай і ўтком. Бывае адна- і шматслой-ная Выкарыстоўваюць Т.т. як фільтра-вальныя і ізаляцыйныя матэрыялы, для вырабу аўтамаб. шын (гл. Корд), тран-спарцёрных стужак і прывадных пасаў (гл. Бельтынг), спец. ахоўнага адзення (гл. Брызентў пажарных рукавоў, пара-шутаў і інш.
    ТЭХНІЧНАЯ ЭСТЭГЫКА навуковая дысцыпліна, што вывучае сацыяльна-культ., тэхн. і эстэт. праблемы фарміра-вання гарманічнага рэчыўнага асярод-дзя чалавека, якое ствараецца сродкамі прамысл. вытв-сці. Складае тэарэт. ас-нову дызайну, вывучае яго грамадскую прыроду і заканамернасці развіцця, прынцыпы і метады мастацкага кан-струявання і інш. Фарміруе таксама патрабаванні да прамысл. прадукцыі, яе тэхніка-эстэт. паказчыкаў, якасці, адпа-веднасці маст. формы функцыян. пры-значэнню рэчаў.
    ТЭХНІЧНЫ ПРАГРбС, адзін з факта-раў развіцця мат.-тэхн. базы эканомікі
    за кошт выкарыстання н.-д. і доследна-канструктарскіх распрацовак; гл. Наву-кова-тэхнічны прагрэс.
    ТЭХНІЧНЫЯ ВІДЫ СПбРТУ, агуль-ная назва розных комплексаў агульна-фізічных практыкаванняў, навыкаў і ўменняў у галіне валодання і кіравання спарт. тэхн. снарадамі, у т.л. снарадамі-апаратамі; сістэма правядзення спабор-ніцтваў па гэтых комплексах. Кожны Т.в.с. мае канкрэтнае прыкладное зна-чэнне. Выкарыстоўваюцца розныя тэхн. сродкі (аўтамабілі, матацыклы, паветра-ныя і водныя судны, радыётэхн. прыла-ды, агнястрэльная зброя і інш.). Асаблі-васць Т.в.с. ў тым, што спарт. вынікі залежаць не толькі ад фіз. якасцей спартсмена, а і ад ступені дасканаласці валодання тэхн. сродкамі, якімі яны ка-рыстаюцца, і майстэрства кіравання імі.
    Развіваюцца з канца 19 ст. разам з развіц-цём тэхн. сродкаў іх забеспячэння, пераважна на прафес., камерцыйнай аснове. Напачатку развіваліся ў еўрап. краінах, да сярэдзіны 20 ст. пашырыліся ў краінах усіх кантынентаў. Праводзяцца асабістыя і камандныд спабор-ніцтвы (чэмпіянаты краін, кантынентаў, све-ту), некаторыя (напр., стралковыя) уключа-юцца ў праграму Алімп. гульняў.
    На Беларусі Т.в.с. развіваюцца з 1950-х г. Найб. значныя дасягненні атрыманы ў авія-цыйным спорце, аўтамабільным спорце, мата-цыклетным спорце, падводным спорце, радыё-спорце, стралковым спорце, суднамадзльным спорце.
    ТЭХНІЧНЫЯ ВУЧЫЛІШЧЫ, прафе-сійна-тэхнічныя навуч. ўстановы ў СССР, у т. л. на Беларусі, якія рыхтава-лі кваліфікаваных рабочых для абслу-гоўвання склдданай тэхнікі. Створаны ў 1954. У 1961—63 рэарганізаваны ў праф.-тэхн. навуч. ўстановы. У 1966 ад-ноўлены пры буйных прамысл. прад-прыемствах, с.-г., буд. і інш. арг-цыях. У сістэме навуч. устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі складалі каля 30%. Тэрмін навучання 1—2,5 года. Наву-чэнцы атрымлівалі веды па ўскладне-ным курсе агульных і спец. тэхн. дыс-цыплін, паліт. эканоміі, пытаннях пра-ва, эстэтычным і фіз. выхаванні. У 1984 у выніку рэформы агульнаадук. і пра-фес. школы Т.в. аб’яднаны з прафес,-тэхн. вучылішчамі.
    ТЭХНІЧНЫЯ ІНСПЁКЦЫІ ПРАЦЫ, спецыяльныя органы прафсаюзаў, якія ажыццяўлялі нагляд і кантроль за выка-наннем заканадаўства аб працы, правіл і норм па яе ахове. 3 утварэннем Камі-тэта па інспекцыі працы пры Мін-ве працы Рэспублікі Беларусь 11.4.1997 функцыі Т.і.п. перайшлі да дзярж. ім-спектараў працы, якім дадзены правы правяраць на аб’ектах наймальніка вы-кананне заканадаўства аб працы, стано-вішча бяспекі і гігіены працы, ажыц-цяўляць праверкі мін-ваў і інш. органаў дзярж. кіравання, выканаўчых і распа-радчых органаў і наймальнікаў, выда-ваць наймальніку і службовым асобам адпаведныя прадпісанні аб устараненні парушэнняў, накладваць на іх штрафы за парушэнне заканадаўства і да т.п.
    ТЭХНІЧНЫЯ КУЛЬТЎРЫ, расліны, асобныя часткі якіх выкарыстоўваюць як сыравіну для прам-сці. Крухмаланос-ныя культуры маюць крухмал у клубнях (бульба, батат, ямс і інш.), цукраносныя культуры — цукар у сцёблах (цукр. трыснёг, цукр. клён), караняплодах (цукр. буракі), суквеццях (цукр. і вінная пальмы). У алейных культур расл. алеі назапашваюцца ў насенні і пладах (сла-нечнік, арахіс, соя, клешчавіна, pane, кунжут, гарчыца, лён алейны, какоса-вая і алейная пальмы, масліна, тунг), у эфіраалейных культур эфірныя алеі — у надземных частках (мята, герань, базі-лік), кветках (ружа эфірнаалейная, ла-ванда, тубероза, бэз), пладах (каляндра, аніс, фенхель), каранях і карэнішчах (ветыверыя, касач). Прадзільныя культу-ры маюць тэкст. валокны ў сцёблах (лён-даўгунец, джут, кенаф, каноплі), лісці (новазеландскі лён), насенні (ба-воўнік), пладах (сейба). Вылучаюць так-сама дубільныя расліны (скумпія, бадан, елка, лістоўніца, некат. віды дуба), каў-чуканосныя расліны (гевея, гваюла), фар-бавальныя расліны (марэна, вайда, сафо-ра японская, шафран), лекавыя расліны (валяр’ян, наперстаўка, беладонна, хін-нае дрэва, жэньшэнь), наркатычныя расліны (тытунь, махорка, індыйскія ка-ноплі, мак опійны), гутаперчаносныя (эўкомія, палаквіум, паена, брызгліна), карканосныя (коркавы дуб), інш. Як Т.к. выкарыстоўваюць хмель, варсянку і інш.