• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТЭТМАЕР, Пшэрва-Тэтмаер (Przerwa-Tetmajer) Казімеж (12.2.1865, в. Людзьмеж, Польшча — 18.1.1940), польскі пісьменнік; прадстаўнік «Мала-дой Полыйчы». Скончыў Ягелонскі ун-т у Кракаве (1889). Друкаваўся з 1886. Выдаў 8 зб-каў вершаў (1891—1924), якім уласцівы імпрэсіяністычна-сімва-лісцкі характар, метафарычнасць, му-зычнасць; звяртаўся да пейзажнай, ін-тымнай і філас. лірыкі. У драмах «Сфінкс» (1893), «Завіша Чорны» (1901), «Рэвалюцыя» (1906) сімвалісцкія тэндэнцыі. Сэнс быцця чалавека, пра-блемы сучаснасці і мастацтва ў раманах «Анёл смерці» (1898), «Пані Мэры» (1901), «Гібель» (1905); прырода, трады-цыі і побыт жыхароў польскіх Татраў у цыкле апавяд. «На Скалістым Падгаллі» (1903—10). У гіст. рамане «Легенда Тат-раў» (1910—11) маст. асэнсаванне гісто-рыі Польшчы 17 ст. Раман «Канец эпа-пеі» (т. 1—4, 1913—17) пра вайну 1812 і ўдзел у ёй палякаў. Асобныя творы Т. ў перакладзе на бел. мову друкавалі-ся ў газ. «Наша ніва» (1910—13).
    Тв.: Poezje wybrane. 2 wyd. Wroclaw etc., 1968, Pyc. nep. — Язбр. проза. M., 1956.
    М.М.Хмяльніцкі.
    ТЭТНЎЛЬДЫ. вяршыня ў цэнтр. ч. Вял. Каўказа, у Грузіі. Выш. 4852 м. Складзена пераважна з крышт. парод. Вышэй за 3000 м — вечныя снягі і ле-давікі. Агульная пл. зледзянення каля 46 км2.
    146	ТЭТРАДА
    ТЭТРАДА [ад грэч. tetras (tetrados) чац-вёрка], характэрная для раслін грўпа з 4 гаплоідных клетак, якая ўтвараецца ў выніку меёзу з адной мацярынскай дыплоіднай клеткі (мікраспарацыта або мегаспоры). Таксама 4 храматыды, аб’яднаныя цэнтрамерамі ў пары ў пра-фазе меёзу. Такая Т. складае бівалент.
    ТЭТРАДРАХМА, старажытнагрэчаская, пераважна сярэбраная, манета вартасцю ў 4 драхмы.
    ТЭТРАКбНХ (ад грэч. tetra чатыры + конха), тып цэнтрычнага хрысц. храма сярэдневякоўя і Адраджэння; 4-пялёст-кага плана, утворанага апсідамі, крыжа-падобна звернугымі да цэнтр. падку-пальнага квадратнага аб’ёму (напр., храм Джвары ў Мцхеце, 586/587—604, Грузія; царква Санта-Марыя дэла Кан-салацыёне ў Тодзі, 1508—1617, Італія).
    ТЭТРАЛбГІЯ (грэч. tetralogia), чатыры адносна самастойныя паводле будовы творы, звязаныя агульнасцю задумы, сюжэта, дзейных асоб. У ант. л-ры Т. — цыкл з трох трагедый і сатыр. драмы (трылогія «Арэстэя» і драма «Праметэй» Эсхіла). У сучаснай л-ры Т. сустракаецца рэдка, паколькі патра-буе спецыфічнага зместу — вял. матэ-рыялу, панарамнага ўвасаблення часу, часцей біяграфіі героя, які доўга функ-цыянуе ў сюжэце. Да Т. можна аднесці раман Ц.Гартнага «Сокі цаліны», у якім, аднак, творы-часткі выдзелены слаба. Узорам Т. ў бел. л-ры з’яўляецца аповесць А.Васілевіч «Пачакай, затры-майся...», дзе асобныя часткі («Расці, Ганька», «Доля знойдзе цябе», «Новы свет», «Пачакай, затрымайся...») склада-юць сюжэтна завершаныя аповесці, звязаныя гісторыяй жыцця гал. гераіні.
    А М.Пяткевіч
    ТЭТРАХЛОРМЕТАН, тое, што чаты-роххлорысты вуглярод.
    ТЭТРАЭДР (ад грэч. tetra чатыры + hedra грань), адзін з 5 тыпаў правільных мнагаграннікаў, правільная трохвугольная пірсшіда. Mae 4 грані (трохвугольныя), 6 рэбраў, 4 вяршыні (у кожнай сыходзяц-ца 3 рабры). Аб’ём Т. У = а3-у2/12® «0,1179 а3, дзе a —даўжыня рабра.
    Тэтраэдр
    ТЭТРАЭТЫЛСВІНЁЦ (ТЭС), най-болып пашыранае свінецарган. злучэн-не (CjHj^Pb; антыдэтанатар маторна-га паліва.
    Бясколерная масленая лятучая вадкасць, шчыльн. 1650 кг/м3; кіпіць з раскладаннем (Ікіп 200 °C), павольна раскладаецца пры пакаёвай т-ры. He раствараецца ў вадзе, змеш-ваецца з арган. растваральнікамі. У прам-сці атрымліваюць узаемадзеяннем этылхларыду С2Н5СІ са сплавам свінцу з натрыем, элек-тролізам водна-спіртавога раствору этылбра-міду C2HsBr і гідраксіду натрыю на катодзе з губчатага свінцу і графітавым анодзе. Выка-рыстоўваюць у выглядзе этылавай вадкасці як антыдэтанацыйную прысадку да бензіну, як каталізатар у арган. сінтэзе (напр., полімеры-зацыі алефінаў, вінілхларыду і акрыланітры-лу, алкіліравання вуглевадародаў), напаўняль-нік у лічыльніку Гейгера. Высокатаксічны; лёгка пранікае праз скуру, ГДК 0,005 мг/м3. ТЭТРЙД [ад грэч. tetra чатыры + (электр)од], чатырохэлектродная элек-тронная лямпа. Mae катод, анод і 2 сет-кі (кіроўную і экранную). Прапанаваны ням. вучоным В Шоткі (1919) і з’яўля-ецца ўдасканаленым трыёдам. 3-за ды-натроннага эфекту (уплыву другаснай электроннай эмісіі з паверхні электро-даў) прыёмна-ўзмацняльныя Т. замене-ны прамянёвымі Т. і пентодамі. У пра-мянёвых Т. з дапамогай спец. пласцін ствараецца стужачны паток электронаў, у выніку чаго паблізу анода ўзнікае па-тэнцыяльны бар’ер, які адбівае выбітыя з аноду другасныя электроны. Т. выка-рыстоўваюцца для ўзмацнення і генера-цыі ваганняў нізкай і высокай (да 1 ГГц) частот у радыёэлектроннай апара-туры.
    ТЭТРбЗЫ, ніжэйшыя монацукрыды з 4 вугляроднымі атамамі ў малекуле (эрытроза, тэтрулоза). Важны прамеж-кавы прадукт пры фотасінтэзе — фос-фаэрытроза.
    ТЭТУАН, горад на Пн Марока, на р. Мартыль, адм. ц. аднайм. правінцыі. Засн. ў 9 ст. на месцы стараж.-рым. па-селішча Тамуда. Каля 500 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-прамысл. ц. паўн. ч. Марока. Прам-сць: харч., тэкст., мета-лаапр., дрэваапр., хім., цэментная. Са-матужная вытв-сць дываноў і скураных вырабаў. Акадэмія мастацтваў, Вышэй-шая школа музыкі і танца. Музеі: мара-канскага мастацтва і археалагічны. Гар. сцены, крэпасць-касба (14—18 ст.). Вял. мячэць, палац (17 ст.).
    ТФТЧЭР (Thatcher) Маргарэт Хільда (н. 13.10.1925, Грантэм, Вялікабрытанія), брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч. Баране-са Т.Кестывен (з 1992). Вучылася ў Окс-фардскім ун-це (1944—47). Працавала на хім. прадпрыемствах, займалася ад-вакацкай практыкай. У 1959—92 дэп. палаты абшчын. У 1970—74 міністр ас-веты і навукі ва ўрадзе Э.Р.Дж.Аітеа. 3 1975 лідэр апазіцыі. У 1975—90 лідэр Кансерватыўнай партыі. У 1979—90 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі (першая ў брыт. гісторыі жанчына на гэтай паса-дзе). Урад Т. праводзіў манетарысцкую (гл. Манетарызм) эканам. палітыку ў духу неакансерватызму («тэтчэрызм»), даў незалежнасць Зімбабве (1980), з да-памогай узбр. сіл вырашыў на карысць Вялікабрытаніі англа-аргенцінскі кан-
    флікт 1982, заключыў дагавор з Кітаем аб перадачы яму ў 1997 брыт. калоніі Ганконг (1984), падтрымліваў палітыку «перабудовы» ў СССР. 3 1992 чл. пала-ты лордаў. Аўтар мемуараў (т. 1—2, 1993—95).
    Літ.'. Огден К. Маргарет Тэтчер: Жен-шнна у властн: Портрет человека н полнтнка: Пер. с англ. М., 1992; Перегудов С.П. Тэтчер н тэтчернзм. М., 1996; В о р о п а е -в a О. Маргарет Тэтчер. Мн., 1998; П о п о в В Н. Маргарет Тэтчер: человек н полнтнк: Взгляд рос. днпломата. 2 нзд. М., 2000.
    М Тэтчэр
    ТЭЎАНТЭПЁК (Tehuantepec), Т э ў -антэпекскі перашыек, пала-са сушы паміж зал. Кампечэ Атлантыч-нага ак. і зал. Тэўантэпек Ціхага ак., на тэр. Мексікі. Шыр. 215—240 км. Уз-доўж берагоў — алювіяльна-марскія ні-зіны, ва ўнутр. ч. — узвышшы да 650 м. Трапічныя лясы і саванны. Буйныя ра-довішчы нафты, газу і самароднай серы. Праз перашыек праходзяць чыгунка, шаша, нафта- і газаправоды, якія злуча-юць узбярэжжы. Порт — Каацакааль-кас. Па Т. часта праводзяць паўн. мяжу Цэнтр. Амерыкі.
    ТЭЎАНТЭПЁК (Tehuantepec), заліў Ці-хага ак., каля паўд. берагоў Мексікі, у раёне аднайм. перашыйка. Даўж. 110 км, шыр. ля ўвахода каля 450 км, глыб. пераважна да 200 м, найб. (каля ўвахо-да) да 2000 м. Прылівы паўсутачныя (Да 2,6 м). Гал. порт — Саліна-Крус.
    ТЭЎЛІ, вёска ў Кобрынскім р-не Брэсц-кай вобл., на аўтадарозе Камянец— Кобрын; чыг. ст. на лініі Брэст—Бара-навічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на ПнЗ ад г. Кобрын, 52 км ад Брэста. 691 ж., 246 двароў (2002). Пач. школа-сад, клуб, б-ка, бальніца, амбу-латорыя, аптэка, аддз. сувязі. Вайско-выя могілкі рас. салдат, якія загінулі ў 1-ю сусв. вайну. Брацкая магіла сав. воі-наў. Помнік землякам, якія загінўлі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэкту-ры — Свята-Успенская царква (1874), Свята-Дзмітрыеўская капліца (18 ст ).
    ТЭЎТАТ, у старажытнай кельцкай мі-фалогіі і рэлігіі бог плем. калектыву, апякун ваен. і мірнай дзейнасці. Т. прыносіліся чалавечыя ахвяры (лю-дзей тапілі ў вадзе). У перыяд рым. па-навання ў населенай кельтамі Галіі Т. атаясамлівалі з рым. богам вайны Марсам.
    ТЭХАСКАЯ 147
    ТЭЎтбНСКІ бРДЭН (лац. Ordo Theu-tonicorum), Нямецкі ордэн, афі-цыйная назва Ордэн шпіталя найсвяцейшай дзевы М a -рыі ў Іерусаліме, каталіцкая рыцарска-манаская арг-цыя і дзяржава. Засн. ў Палесціне ў 1198—99 пасля 3-га крыжовага паходу для апекі над піліг-рымамі, хворымі і барацьбы з «нявер-нымі» (мусульманамі). У ім дамінавалі немцы. У Т.о. уваходзілі браты-рыцары, капеланы і працаўнікі. Вышэйшы кі-раўнік — пажыццёва выбраны вял. ма-гістр, якому падпарадкоўваліся цэнтр. ўраднікі — комтур, маршал і інш. Рэзі-дэнцыі вял. магістра — гарады Акон у Палесціне (да 1291), Венецыя (1291 — 1309), Мальбарк (1309—1457), Караля-вец (Кёнігсберг; з 1457). Уладанні ордэ-на ў розных частках «Свяшчэннай Рым. імперыі» падзяляліся на вобласці на ча-ле з краёвымі магістрамі: Нідэрланды, Багемія, Аўстрыя, Цюрынгія-Саксонія, Эльзас-Бургундыя, Латарынгія, Коб-ленц, Марбург, Боцэн і Вестфалія. У 1221 рым. папа вызваліў Т.о. ад кантро-лю свецкіх улад. Усталяванне ордэна ў Прусіі адбывалася на падставе прывілея імператара Фрыдрыха I/ (1226), Круш-віцкага дагавора з кн. Конрадам I Ма-завецкім (1234), які дазволіў стварэнне рыцарскай дзяржавы ў Прусіі, і булы папы Грыгорыя IX (1234), які перадаў зямельныя ўладанні ордэну ў якасці папскага лена. Па просьбе мазавецкага князя рыцары пачалі барайьбу з пруса-мі, якіх канчаткова падпарадкавалі да 1283. У 1233 да Т.о. далучана ч. Даб-жынскага ордэна, у 1237 —Лівонскі op-dan. Ордэнская дзяржава імкнулася па-шырыць сваю тэр. за кошт суседзяў — ВКЛ (гл. Паходы Тэўтонскага ордэна на Беларусь) і Польшчы, у якой у 1308—09 захапіла Гданьскае Памор’е, а пазней і інш. землі. Экспансія Т.о. на елав. і літ. землі была спынена паражэннем у Грун-вальдскай бітве 1410, пасля чаго пачаў-ся яго заняпад. Паражэнне ў Трынацца-цігадовай вайне 1454—66 пазбавіла ор-дэн шэрагу зямель і гарадоў, у т.л. Мальбарка, і ператварыла яго ў васала Польшчы (гл. Тарунскі мір 1466). У 1525 апошні вял. магістр Альбрэхт Брандэн-бургскі секулярызаваў ордэнскую дзяр-жаву і ператварыў яе ў свецкае герцаг-ства Прусія (гл. таксама Прусія). Як міжнар. каталіцкая арг-цыя Т.о. існуе і цяпер (сядзіба і архіў у Вене), вядзе рэ-ліг. і асв.-дабрачынную дзейнасць.