Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
У сучаснай бел. паэзіі сустракаецца ў Я.Сіпакова, А.Грачанікава і інш.
В.П.Рагойша.
ТЭРЦЫЯ (лац. tertia трэцяя), гл. ў арт. Інтэрвал у музыцы.
ТЭРЦ&Т (італьян. terzetto; ад лац. tertius трэці) у м у з ы ц ы, 1) ансамбль (пераважна вакальны) з трох удзельні-каў («Т. для дзвюх скрыпак і альта» А.Дворжака). 2) Муз. твор для такога складу выканаўцаў; самаст. п’еса ці пумар у оперы, кантаце, араторыі, аперэце, месе і інш. (Т. Кармэн, Фраскіты, Мер-седэс з 3-га акга оперы Ж.Бізэ «Кармэн»),
У вершаскладанні Т. (трохрадкоўе) — страфа, якая складаецца з трох радкоў. Існуе некалькі яе відаў: рыфмуюцца ўсе радкі (ааа), рыфмуюцца толькі 2 радкі (ааб, абб ці аба), радкі зусім не рыфмуюцца (абв); напр.:
Я — кропля вялікага творчага мора, Я — іскра квяцістага полымя зораў, Я — водблеск нябёсных адвечных прастораў... Памру — не памрэ безупынная сіла, Што думы пад неба да зорак насіла, Што кіне вянок на нямую магілу.
(З.Бядуля)
Часам у вершы, напісаным Т., ужыва-юцца адначасова розныя яго віды. У выглядзе монастрафы Т. сустракаюцца не часта. Найчасцей уваходзяць у склад буйнейшай вершаванай формы (напр., санета) або звязваюцца адно з адным ланцуговымі рыфмамі. У бел. паэзіі ня-рэдкія творы, у якіх 2 Т., графічна ад-дзеленыя, аб’ядноўваюцца рыфмай у своеасаблівыя пары:
Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла; Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіняваты з кадзіла, Рэдкі, правідны туман.
(М.Багдановіч) Г.Р.Куляшова, В.П.Рагойша (у вершаскладанні).
ТЭРЫ (Terry) Элен Аліс (27.2.1847, г. Ковентры, Вялікабрытанія — 21.7.1928), англійская актрыса. Дэбютавала ў 1856. 3 1867 у т-ры «Ліцэум» пад кіраўніц-твам Г.ірвінга (яе пастаянны партнёр да 1898), у 1902—03 кіраўнік т-ра «Імпе-рыял». Створаныя ёй вобразы вылуча-ліся эмацыянальнасцю і задушэўнас-цю: Афелія, Порцыя, Віёла, Беатрычэ («Гамлет», «Венецыянскі купец», «Два-наццатая ноч», «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра), Маргарыта («Фауст» І.Гё-тэ), Алівія («Алівія» У.Уілса паводле О.Годдсміта). Паставіла (з сынам Э Г.Крэ-гам) «Ваеўнікі ў Хельгеландзе» Г.Ібсена (выканала ролю Іордыс) і «Многа шуму з нічога» (1903). Сярод інш. роляў: лэдзі Сесілія («Вяртанне капітана Брэсбаўн-да» Б.Шоу, роля напісана спецыяльна для яе), Эліс Грэй («Эліс-сядзі-каля-агню» Дж.Бары) і інш. Здымалася ў кі-но. Апублікавала аўтабіяграфію «Гісто-
рыя майго жыцця» (1908), у 1931 выда-дзены цыкл яе лекцый пра Шэкспіра і перапіска з Шоу. Акцёрамі былі і яе сёстры — К е й т Т. (1844—1924), Ф л о -рэнс Т. (1854—96), Марыён Т. (1856—1930), брат Фрэд Т. (1863— 1933).
ТЭРЫГЁННЫЯ АДКЛАДЫ (ад лац terra зямля + ...генез), абломкавыя асад-кі і абломкавыя горныя пароды, якія складаюцца са знесеных з сушы (у вы-ніку яе дэнудацыі) абломкаў розных па-род і мінеральных зерняў. Утвараюцца ў вадаёмах (марскіх і прэснаводных) і ў наземных умовах. 3 Т.а. звязаны россы-пы каштоўных рэдкіх і рассеяных мета-лаў, алмазаў, бурштыну, радовішчы буд. матэрыялаў і інш. Гл. таксама Марскія адклады.
ТЭРЫКбН (франц. terri conique ад terri пародны адвал + conique канічны), ад-вал шахтавых горных парод ці адходаў абагачэння, якія адсыпаюцца ў форме конуса.
ТЭРЫЛЁН, гандлёвая назва поліэфірна-га валакна, што вырабляюць у Вяліка-брытаніі.
ТЭРЫТАРЫЯЛЫІАСЦЬ у ж ы в ё л, форма выкарыстання асобінамі, сем’я-мі, папуляцыямі жывёл тэрыторыі, якая вызначае прасторавыя ўзаемаадносіны паміж імі. Садзейнічае больш раўнамер-наму размяшчэнню арганізмаў і з’яўля-ецца механізмам, які лімітуе іх коль-касць. Найб. характэрна для жывёл са складанымі рэпрадуктыўнымі паводзі-намі: вышэйшых ракападобных, паву-коў, насякомых, малюскаў, рыб, земна-водных, рэптылій, часцей для птушак, млекакормячых.
У аснове Т. — канкурэнцыя з-за прасторы з усімі яе рэсурсамі (прыстанішчы, корм, асо-біны процілеглага полу). Праяўляецца Т. у індывід. ці групавой, пастаяннай ці сезоннай ахове тэрыторыі (участкі гнездавыя, індывід., сямейныя, каланіяльныя, паляўнічыя, спа-роўвання) пры дапамозе дыстантных ці кан-тактных сігналаў. Да дыстантных належаць апавяшчэнне канкурэнтаў гукамі (стракатан-не цвыркуна, спевы птушак, выццё ваўкоў), пахам (мечанне тэрыторыі мачой у кашэчых і памётам у капытных). Набор пагражальных сігналаў (афарбоўка, позы, паводзіны) выка-рыстоўваецца пры сутыкненні асобін на агульнай мяжы (кантактныя сігналы). Асобі-ны, не здольныя ўтрымаць тэрыторыю, вы-ключаюцца з размнажэння; пры празмерна высокай шчыльнасці папуляцыі сутыкненні завяршаюцца гібеллю слабейшых.
ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫЯ вбды, т э -рытарыяльнае мора, марскія (азёрныя) воды, якія прылягаюць да су-хапутнай тэрыторыі пэўнай дзяржавы і знаходзяцца пад яе суверэнітэтам. Шыр. ад 3 да 12 марскіх міль. Судны ўсіх дзяржаў могуць карыстацца правам мірнага праходу праз Т.в., выконваючы пры гэтым палажэнні міжнар. пагад-ненняў, законы і правілы прыбярэжных дзяржаў; у адносінах да ваен. караблёў многія дзяржавы прытрымліваюцца да-звольнага або паведамляльнага парадку. Рэжым Т.в. рэгулюецца Жэнеўскай
Канвенцыяй аб тэр. моры і прылеглай зоне 1958.
ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫЯ ВОЙСКІ, 1) вайсковыя фарміраванні, якія стваралі-ся на аснове тэрытарыяльна-міліцый-най сістэмы. У СССР, у т.л. ў БССР, існавалі ў 1923—38 (гл. Міліцыйная ар-мія). 2) У шэрагу дзяржаў — частка ўзбр. сіл, прызначаных для папаўнення рэгулярных войск. Выкарыстоўваюцца для аховы і абароны аб’ектаў у глыбіні краіны (аэрадромаў, баз, пунктаў кіра-вання і інш.), барацьбы з дэсантамі, дыверсійнымі групамі і інш. Тэр.-за-нальны прынцып, на аснове якога ад-бываецца камплектаванне і выкарыс-танне Т.в., прадугледжвае падзел тэр. краіны на зоны (адм. раёны) абароны. Т.в. Фінляндыі, Нарвегіі і Даніі наз. войскамі мясц. абароны («Хэмверн»), у ЗША — нац. гвардыяй, у ФРГ — вой-скамі абароны радзімы («Гайматшутц»). Звычайна з’яўляюцца састаўной част-кай сухап. войск. На Беларусі Т.в. фарміруюцца і разгортваюцца ў пагра-жальны перыяд, а таксама ў ходзе ву-чэнняў, напр., комплекснага аператыў-на-тактычнага вучэння «Бярэзіна-2002». На іх ускладваюцца задачы: узмацненне асобных прыгранічных участкаў, дзе не плануецца вядзенне баявых дзеянняў рэгулярнымі войскамі; удзел у барацьбе з дэсантна-дыверсійнымі сіламі праціў-ніка і незаконнымі ўзбр. фарміравання-мі, падтрымка рэжыму ваен. станові-шча; эвакуацыя насельніцтва і матэры-яльных рэсурсаў з раёнаў магчымых баявых дзеянняў, выкананне мерапры-емстваў па ліквідацыі наступстваў пры-мянення зброі масавага знішчэння; ахо-ва і абарона тылавых аб’ектаў (раёнаў), гарадоў і інш. населеных пунктаў; вя-дзенне ўзбр. барацьбы на часова захоп-ленай праціўнікам тэр. і інш. Асн. фар-міраванні: асобныя стралк. батальён, рота, узвод. Кіраўніцтва Т.в. ажыццяў-ляюць камандуючы сухап. войскамі, ад-паведныя структуры аператыўных на-прамкаў, нач. зон тэр. абароны і інш.
А.М.Любачка.
ТЭРЫТбРЫЯ (лац. territorium ад terra зямля), 1) частка паверхні зямной сушы з прыроднымі, а таксама створанымі ў выніку чалавечай дзейнасці ўласцівас-цямі і рэсурсамі. Характарызуецца пра-цягласцю (плошчай), асаблівасцямі ге-агр. становішча, пэўным тыпам пры-роднага ландшафту, гасп. асвоенасцю і інш. 2) Адм.-тэр. адзінка ў некат. краі-нах; вылучаецца нараўне з асн. адм. адзінкай па прыкметах (адзнаках) мен-шай абжытасці і асвоенасці і інш., з аб-межаванымі правамі мясц. кіравання. Т. вылучаецца ў Аўстраліі, Венесуэле, Індыі, Канадзе (нараўне са штатамі і інш. адм. адзінкамі).
ТЭРЫТОРЫЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ, частка зямнога шара, якая знаходзіцца пад сў-верэнітэтам пэўнай дзяржавы. У склад Т.дз. уваходзяць суша з яе нетрамі, во-
144 тэрыялогія
ды і паветр. прастора, што ляжыць над сушай і водамі. С у ш a — уся сухапут-ная тэр. ў межах граніц дзяржавы. Водную тэрыторыю склада-юць унутр. (нац.) і тэр. воды. Н е т р ы, што знаходзяцца пад сухапутнай і вод-най тэр., з’яўляюцца прыналежнасцю дадзенай дзяржавы да тэхнічна даступ-най глыбіні. У паветраную прастору ўваходзяць трапасфера, стратасфера, а таксама значная частка вышэйляжачай прасторы. Бакавыя ме-жы Т.дз. вызначаюцца дзярж. граніцамі. У межах сваёй тэр. дзяржава ажыццяў-ляе сваё вяршэнства, якое называецца тэрытарыяльным і з’яўляецца састаўной часткай дзярж. суверэнітэту. Права на Т.дз. звычайна замацоўваецца кансты-туцыямі дзяржаў. Канстытуцыя Рэспуб-лікі Беларусь (арт. 9) абвяшчае тэр. краіны натуральнай умовай існавання і прасторавай мяжой самавызначэння народа, асновай яго дабрабыту і суверэ-нітэту. Тэр. Беларусі, якая складае пл. 207,6 тыс. км2, адзіная і неадчужальная; яна падзяляецца на вобласці, раёны, га-рады і інш. адм.-тэр. адзінкі.
Г.А.Маслыка.
ТЭРЫЯЛбгіЯ (ад грэч. therion звер + ...логія), мамаліялогія, м а м a -л о г і я, раздзел заалогі^ які вывучае млекакормячых.
Вывучае сістэматыку млекакормячых, іх паходжанне і сувязі з інш. групамі жывёл, біялогію, геагр. пашырэнне, шляхі міграцый, гасп. значэнне дзікіх звяроў. Адна з асн. за-дач Т. — распрацоўка біял. асноў рацыяналь-нага выкарыстання дзікіх млекакормячых. Выкарыстоўвае метады: назіральны, апісаль-ны, параўнальна-анат., колькаснага ўліку і інш. Тэрмін «Т » прапанаваны рас. заолагам С.І.Агнёвым у 1928.
На Беларусі пытанні Т. вывучаюцца ў Інстытуце заалогіі Нац. АН, Бярэзінскім біясферным запаведніку, нац. парках рэс-публікі і інш. Сярод бел. вучоных, якія займаліся пэўнымі пытаннямі ў галіне Т., \.М.Сяржанін, П.Р.Козла, А.М.Кур-скоў, В.М.Міхалап, Э.Р.Самусенка, В.Ф.Цераховіч і інш.
Літ.: Соколов В.Е. Смстематнка мле-копнтаюшнх [Т. 1—3]. М., 1973—79; Терно-логня в СССР. М., 1984; Жвзнь жмвотных. Т. 7. 2 нзд. М„ 1989.
ТЭРЙДА, гл. Карабельныя чэрві.
ТЭР^ЗА (Teresa), Маці Тэрэза [свецкае Баяджыў Агнес Гондж a (Bojaxhiu); 26.8.1910, Скоп’е, Македонія — 5.9.1997], албанская ката-ліцкая манахіня, заснавальніца і кіраў-ніца Ордэна міласэрнасці. 3 1928 па-слушніца ордэна «Ірл. сёстраў Ларэта», выкладала ў місіянерскай школе св. Марыі ў Калькуце (Індыя). У 1935 пры-няла манаскі пострыг пад імем Т. У 1946 заснавала Ордэн міласэрнасці, члены якога павінны дапамагаць усім абяздоленым. Пад кіраўніцтвам Т. ство-рана больш за 50 школ у Індыі і інш. краінах для дзяцей самых бедных плас-тоў насельніцтва, засн. прытулак для паміраючых жабракоў, лепразорый,