• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    першы цэнтр для хворых на СНІД і інш. дабрачынныя ўстановы. Нобелеў-ская прэмія міру 1979.
    ТЭРЭЗІНА (Teresina), горад на ПнУ Бразіліі. Адм. ц. штата Піауі. Засн. ў 1830. Больш за 600 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Парнаі-ба. Міжнар. аэрапорт. Важны гандл. цэнтр. Прам-сць: харч., тэкстыльная. Ун-т. Філал. акадэмія. Гіст. музей штата Піауі.
    ТЭРЭНКЎР (ням. Terrainkur ад франц. terrain мясцовасць + ням. Kur лячэнне), метад лячэння дазіраванай па адлеглас-ці, часе, з улікам ступені нахілу мар-шруту хадзьбой па спец. арганізаваных маршрутах; таксама назва самой дарож-кі для такой хадзьбы.
    Умацоўвае і аднаўляе зніжаную функцыю мышцаў, ліквідуе вянозны застой, паляпшае абмен рэчываў. Выкарыстоўваюць у пач. ста-дыях сардэчна-сасудзістых захворванняў (асабліва пры аслабленні скарачальнай функ-цыі сардэчнай мышцы), некат. хваробах орга-наў дыхання, пасля траўм ніжніх канечнас-цей, з мэтай аздараўлення.
    ТЭР^НЦЫЙ Публій Афр (Publius Terentius Afer; каля 195, Карфаген — 159 да н.э), рымскі драматург. Быў ра-бом сенатара Тэрэнцыя Лукана, які даў яму адукацыю і волю. Уваходзіў у арыс-такратычны элінафільскі гурток аратара і палкаводца Сцыпіёна Афрыканскага Малодшага. Пісаў у жанры паліяты — рым. камедыі на ўзор грэч. бытавой Менандра. Паміж 166 і 160 да н.э. па-ставіў 6 камедый (усе захаваліся); «Ан-дрыянка», «Свякроў», «Сам сябе карае», «Еўнух», «Фарміён», «Браты». У цэнтры іх — праблемы выхавання, сям’і, ка-хання, якія вырашаюцца ў мяккай, гу-маніст. манеры; ім уласцівы сур’ёзны тон, паслядоўнасць у развіцці дзеяння і фарміравання характараў, вытанчанасць мовы, наватарскае выкарыстанне пра-логаў.
    Тв.. Рус. пер. — Комеднн. М., 1988.
    Літ.: Савельева Л.й. Художествен-ный метод П.Теренцмя Афра. Казань, 1960; Ярхо В.Н У нстоков европейской коме-дмн. М., 1979. СДз.Малюковіч.
    ТЭРЭФТАЛЕВАЯ КІСЛАТА, 1, 4-6 е н -золдыкарбонавая кіслата, n-ф талевая кіслата, адна з фталевых кіслот, С6Н4(СООН)2-
    ТЭР’ЙН Ваан (сапр. Тэр-Гры-гар’ян Ваан Сукіясавіч; 9.2.1885, в. Гавдзані, Грузія — 7.1.1920), армянскі паэт і грамадскі дзеяч. Скончыў Лаза-раўскі ін-т усх. моў у Маскве (1906), ву-чыўся ў Пецярбургскім ун-це (1913— 16). Друкаваўся з 1905. Першы зб. вер-шаў «Мроі сутоння» (1908). Аўтар цык-лаў вершаў «Ноч і ўспаміны», «Залатая казка» (абодва 1912), «Краіна Наіры» (1915). Спачуваў абяздоленым, выказваў любоў да бацькаўшчыны. Лірыка Т. вызначаецца вытанчанасцю форм, багаццем рытмікі, музыкальнасцю. Удзельнічаў у заключэнні Брэсцкага мі-ру 1918.
    7в.: Рус. пер. — Стмхотворенмя. Л., 1980.
    Літ:. Асмарян Л. Ваан Терьян. Ереван, 1971; Грнгорьян К.Н. В.Терьян. 2 взд. Л„ 1985.
    ТЭСЕЙ Т э з е й, старажытнагрэчаскі герой, цар г. Афіны (паводле традыцыі, каля 13 ст. да н.э.), вобраз якога быў у значнай ступені міфалагізаваны. Ант. традыцыя прыпісвае Т. шэраг легендар-ных подзвігаў (удзел у вайне з амазон-камі і паходзе арганаўтаў, перамогу над разбойнікам Пракрустам, забойства пачвары-людаеда Мінатаўра і інш.) і гіст. дзеянняў: вызваленне Афін ад геге-моніі Крыта, аб’яднанне Атыкі, засна-ванне /стмійскіх гульняў, першы сац. падзел афінян на еўпатрыдаў (знаць), геамораў і дэміургаў. Культ Т. сфарміра-ваўся ў Афінах у 5 ст. да н.э. У яго го-нар наладжваліся штогадовыя (дзень, калі паводле міфа Т. выратаваў афін-скую моладзь ад Мінатаўра) і штоме-сячныя святы.
    ТЭСІН (Tessin), шведскія архітэктары, бацька і сын; вядучыя прадстаўнікі швед. класіцызму. Нікадэмус Т. Старэйшы (7.12.1615, г. Штраль-зунд, Германія — 24.5.1681). Па пахо-джанні фламандзец. 3 1639 у Швецыі, з 1649 прыдворны архітэктар. Вучыўся ў арх. Ж. дэ ла Вале. Вандраваў па Фран-цыі і Італіі. Пабудаваў замак Мельсакер у Сёдэрманландзе (каля 1660); палац Дротнінгхольм каля Стакгольма (з 1662), які капіраваў тып каралеўскага палаца ў Версалі; ратушу ў Гётэбаргу (1669); паводле яго праекта ўзведзены сабор у Кальмары (1660—80). Ніка-дэмус Т. Малодшы (23.5.1654, г. Нючэпінг, Швецыя — 10.4.1728), сын Нікадэмуса Т. Старэйшага. Вучыўся ў бацькі. У 1673—78 у Італіі, зазнаў уп-лыў Л.Берніні і Ц.Фантаны. У творчасці спалучаў пышнасць барока з выкарыс-таннем прыёмаў класіцызму 17 ст., у т.л. паладыянства. Будаваў палацы (ка-ралеўскі ў Стакгольме, з 1697), загарад-ныя палацава-паркавыя комплексы (з 1681 дабудоўваў пачаты бацькам палац Дротнінгхольм). Сярод інш. работ: цэрк-вы ў Кунгсёрэ (1689) і Карлскруне (1697), гал. дом маёнтка Гюленшэрны ў Стэнінгу (1694—98). Аўтар праекта рэ-канструкцыі цэнтра Стакгольма (ажыц-цёўлены часткова).
    Да арт. Тэсін. Нікадэмус Тэсін Малодшы. Галоўны дом маёнтка Гюлен-шэрны ў Стэнінгу.
    тэтнульды 145
    ТЭСІТЎРА (італьян. tessitura літар. — тканіна), вышыннае становішча гукаў у муз. творы адносна дыяпазону пеўчага голасу ці інструмента, для якіх твор на-пісаны. Неабходнай умовай свабоды і натуральнасці выканання з’яўляецца адпаведнасць Т. характару голасу ці тэхн. магчымасцям інструмента. Адроз-ніваюць Т. сярэднюю, высокую і ніз-кую. Найб. натуральнай для канкрэтна-га выканаўцы лічыцца яго сярэдняя Т.
    Г.Р.Куляшова.
    ТЭСЛА. адзінка магнітнай індукцыі ў Міжнар. сістэме адзінак (СІ). Роўная індукцыі аднароднага магн. поля, у якім на адрэзак прамога правадніка даўж. 1 м з эл. токам сілай 1 А дзейнічае макс. сі-ла 1 Н. Названа імем Н.Тэсм. Абазна-чаецца Тл. 1 Тл = 1 Вб/м2 = 1 Н/(А-м). Выкарыстоўваецца таксама дольная адзінка мілітэсла (Ю'3 Тл).
    ТЙСЛА (Tesla) Нікола (10.7.1856, Смі-лян, Харватыя — 7.1.1943), вынаходнік і вучоны ў галіне электра- і радыётэхні-кі. Вучыўся ў Політэхн. ін-це ў Грацы і Пражскім ун-це (1875—80). 3 1882 у Парыжы, з 1884 у ЗША. Распрацаваў шэраг канструкцый мнагафазных эл. машын і схем размеркавання мнагафаз-ных токаў. Незалежна ад італьян. фізіка Г.Ферарыса адкрыў з’яву вярчальнага магн. поля (1888). Вынайшаў высокачас-тотны трансфарматар (гл. Тэсла транс-фарматар) і эл.-мех. генератары высо-кай частаты (1889—91). Сканструяваў некалькі радыёкіравальных самаходных механізмаў, вынайшаў эл. лічыльнік, частатамер і інш. Даследаваў магчы-масць перадачы сігналаў і энергіі без правадоў. Яго і.мем названа адзінка магн. індукцыі — тэсла. Медаль Т.А.Эдысана (1917).
    Літ.'. Ржонснпцкнй Б.Н. Ннкола Тесла. М., 1959; Цверава Г.К. Ннкола Тесла. Л., 1974.
    ТЙСЛА ТРАНСФАРМАТАР. электрыч-ная трансфарматарная прылада для ат-рымання высакавольтных ваганняў вы-сокай частаты. Складаецца з высока-частотнага трансфарматара (без фера-магн. асяродка), разрадніка і эл. кандэнсатара. Вынайдзены Н.Тэыа (1891) як крыніца ваганняў для радыё-станцый.
    Першасная абмотка Т.т. мае некалькі віт-коў тоўстага дроту, якую далучаюць да крыні-цы сілкавання пераменнага току праз разрад-нік і кандэнсатар. Другасная абмотка, разме-шчаная ўнутры першаснай ці побач з ёй, мае
    вял. колькасць віткоў тонкага дроту. Пры вы-кананні ўмоў рэзанансу ў Т.т. ўзнікаюць ва-ганні з частатой да 150 кГц пры напружанні да 7 MB. Выкарыстоўваецца ў дэманстрацый-ных мэтах.
    ТЭСТ (англ. test выпрабаванне, дасле-даванне), 1) сістэма заданняў, якія да-зваляюць вымяраць узровень развіцця пэўных якасцей (уласцівасцей, ведаў) асобы. 2)У вылічальнай т э х -н і ц ы — кантрольная задача для пра-веркі дакладнасці работы ЭВМ. Гл. так-сама Тэсціраванне.
    ТЭСТАВЫ УЧАСТАК, тое, што ключа-вы ўчастак.
    ТЭСТАСТЭРОН (ад лац. testis мужч. яечка + грэч. stereos цвёрды), стэроідны мужчынскі палавы гармон пазваночных жывёл і чалавека з групы андрагенаў. Утвараецца ў семянніках, яечніках. над-нырачніках, плацэнце, печані. Вызна-чае палавую дыферэнцыяцыю рэпра-дуктыўных органаў і ўсяго арганізма па мужчынскім тыпе. У антагенезе ўдзель-нічае ў развіцці мужчынскіх палавых органаў, другасных палавых адзнак, рэ-гулюе палавыя паводзіны, сперматаге-нез. У жаночых асобін Т., які выпра-цоўваецца яечнікамі, садзейнічае раз-віццю малочных залоз (у час цяжарнас-ці яго канцэнтрацыя павялічваецца).
    Метабалічныя пераўтварэнні Т. ажыццяў-ляюцца ў печані, нырках, кішэчніку, лёгкіх, скуры і інш. органах. Сакрэцыя залежыць ад сезонных і ўзроставых змен. Канцэнтрацыя ў плазме крыві мужчын 0,5—0,9 мкг/100 мл, у жанчын — 0,12 мкг/100 мл. За суткі ў арга-нізме мужчыны ўтвараецца каля 15 мг Т. He назапашваецца ў арганізме, метабалізуецца ў андрастэрон, выводзіцца з мачой. Выкарыс-тоўваецца ў медыцыне.
    ТЭСТЫКУЛЫ, мужчынскія палавыя залозы, тое, што семяннікі.
    Т&СЦЕР (англ. tester ад test выпраба-ванне, даследаванне), прылада, сістэма ці праграма для кантролю аб’ектаў да-следаванняў (правільнасць функцыяна-вання, вымярэнне асн. параметраў, прыналежнасць да пэўнага класа і інш.). Увузкім сэнсе — камбі-наваная электравымяральная прылада (напр., ампервальтомметр), прызнача-ная для праверкі работаздольнасці і на-ладкі радыёэлектроннай апаратуры.
    ТЭСЦІРАВАННЕ (ад тэст), метад псі-хал. дыягностыкі і сацыялагічнага да-следавання, які выкарыстоўвае тэс-ты — стандартызаваныя заданні, па вы-ніках выканання якіх вымяраюць пэў-ныя псіхал. характарыстыкі, узровень развіцця навыкаў, уменняў і ведаў рэс-пандэнтаў. Асн. сферы выкарыстання Т. — адукацыя, прафес. падрыхтоўка і адбор, псіхал. кансультаванне. Уключае 3 этапы: распрацоўка тэста і вызначэн-не ступені яго валіднасці (дакладнасці); правядзенне Т. на аснове распрайава-най інструкцыі; інтэрпрэтацыя вынікаў Т. У залежнасці ад мэты Т. тэсты класі-фікуюцца паводле спосабу іх правя-дзення (індывід. і групавыя), паводле фармальнай структуры (простыя і скла-даныя, што ўключаюць некалькі субтэс-
    таў), паводле аб’екта вывучэння (тэсты дасягненняў: сенсорныя, маторныя, на інтэлект, творчыя здольнасці, веды; асобасныя: характаралагічныя, на тэм-перамент, устаноўкі, інтарэсы), паводле ступені дасведчанасці рэспандэнтаў пра задачы Т. (прамыя і непрамыя) і павод-ле інш. крытэрыяў.
    ТЭТАНІЯ, сутаргі ў дзяцей, тое, што спазмафілія.
    ТЙТАНУС (лац. tetanus ад грэч. tetanos напружанне, здранцвенне, сутарга), стан працяглага скарачэння і макс. на-пружання мышцаў; аснова дынамічнай і статычнай дзейнасці арганізма. Выклі-каецца паступленнем нерв. імпульсаў з такой частатой, што іх эфекты падсу-моўваюцца (кожнае наступнае раздраж-ненне трапляе ў фазу павышанай узбуд-лівасці мышачнага валакна). Адрозніва-юць Т. зубчасты (узнікае, калі ў адказ на раздражненне мышца пачынае скарачацца, не паспеўшы поўнасцю расслабіцца) і г л а д к і (утвараецца пры больш высокай частаце раздраж-нення, калі кожны наступны стымул прыходзіць у фазу ўкарочвання мыш-цы). Па амплітудзе і працягласці Т. значна перавышае адзінкавае скара-чэнне, а для мышачных валокнаў, што тэтанічна скарачаюцца, характэрна ад-носна хуткая стамляльнасць з прычыны значнага расходу энергіі. С.С.Ермакова.