• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ.: А н т а н ю к Л.А. Беларуская наву-ковая тэрміналогія: Фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніра-ванне. Мн., 1987; Тэорыя і практыка беларус-кай тэрміналогіі. Мн., 1999. Л.А.Антанюк.
    ТЭРМІНАЛЬНЫ СТАН, стан арганізма на мяжы жыцця і смерці. Пры ім яшчэ магчыма рэанімацыя арганізма, а пры адсутнасці эфектыўнага лячэння настае смерць. Да Т.с. адносяцца паміранне і пачатковыя этапы паслярэанімацыйнага перыяду, звязаныя з поўнай дэзаргані-зацыяй усіх жыццёвых функцый. Уклю-чае перадаганальны стан, тэрмінальную паўзу, агонію, клінічную смерць. Ва ўзнікненні Т.с. асн. ролю адыгрывае гі-паксія з парушэннем метабалізму і рас-ходаваннем энергет. рэсурсаў. У перад-аганальным стане — рухальнае ўзбу-джэнне, тахікардыя, частае дыханне; потым брадыкардыя, больш рэдкае ды-ханне, значнае зніжэнне артэрыяльнага ціску, парушэнне свядомасці, кома, знікненне эл. актыўнасці галаўнога
    140	ТЭРМІНОВАЯ
    мозга. У час тэрмінальнай паўзы (1—4 мін) спыняецца дыханне, знікае рэак-цыя зрэнак на святло. Агонія перахо-дзіць у клінічную, потым у біял. смерць.	І.М.Семяненя.
    ТЭРМІНбВАЯ ВАЁННАЯ СЛЎЖБА, абавязковая служба ва ўзброеных сілах грамадзян прызыўных узростаў на пра-цягу ўстаноўленага законам тэрміну. У многіх дзяржавах, у т.л. ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца асн. формай воін-скай службы. На Т.в.с. прызываюцца грамадзяне мужчынскага полу, якія да-сягнулі да дня прызыву ўстаноўленага законам узросту (у некат. дзяржавах абавязковая і для асоб жаночага полу, напр., у Ізраілі). Працягласць Т.в.с. мо-жа быць рознай у залежнасці ад віду ўзбр. сіл, узроўню адукацыі і інш. На Беларусі парадак прызыву на Т.в.с., яе праходжанне, звальненне ў запас і інш пытанні вызначаюцца законам «Аб усе-агульным воінскім абавязку і ваеннай службе» і «Палажэннем аб праходжанні тэрміновай ваеннай службы ва Узброе-ньгх Сілах Рэспублікі Беларусь», стату-тамі воінскімі і інш. У мірны час на Т.в.с. прызываюцца грамадзяне Рэспуб-лікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 27 га-доў. Тэрміны службы: для тых, хто мае вышэйшую адукацыю, — 12 месяцаў, для інш. катэгорый грамадзян — 18 ме-сяцаў. Гл. таксама Абавязак воінскі, Во-інская павіннасць.	С.М.Абрсшаў.
    ТЭРМІСТАР, тое, што тэрмарэзістар. ТЭРМІТ (ад грэч. therme цяпло, гара-чыня), сумесь парашкоў металаў (пера-важна алюмінію і магнію) і аксідаў менш актыўных металаў (жалеза Fe2O3 і Fe3O4, медзі CuO, марганцу МпО2 і інш.), якая згарае з вылучэннем вял. колькасці цеплаты. Т-ра загарання найб. пашыранага жалезаалюмініевага Т. (сумесь А1 з Fe3O4) 1300 °C, т-ра га-рэння 2000—2800 °C. Пры загаранні Т. адбываецца экзатэрмічная акісляль-на-аднаўляльная рэакцыя, якая прыво-дзіць да аднаўлення металу аксіду. Вы-карыстоўваюць Т. як загаральныя сас-тавы, для тэрмітнай зваркі, вытв-сці безвугляродзістых металаў (напр., мар-ганцу, хрому; гл. Металатэрмія) і фе-расплаваў, драблення руды.
    ТЭРМІТНАЯ ЗВАРКА, зварка, пры якой для нагрэву выкарыстоўваецца энергія гарэння тэрміту.
    Робіцца спосабамі: прамежкавага ліцця, пры якім злучэнне ажыццяўляецца запаўнен-нем зазору паміж дэталямі расплаўленым ме-талам (выкарыстоўваецца пры вырабе зварна-літых і зварна-каваных канструкцый вял. ся-чэння); упрытык, калі цеплата шлаку і рас-плаўленага металу ідзе на нагрэў да пластычнага стану металу дэталей, што звар-ваюцца, а злучэнне дэталей робіцца прыкла-даннем сціскальнага намагання (выкарыстоў-ваецца для зваркі труб, правадоў, рэек і інш.); камбінаваным (для зваркі рэек).
    ТЭРМІТЫ (Isoptera), атрад насякомых. 6 сям., каля 2600 відаў. Найб. прымі-
    тыўная група сярод грамадскіх насяко-мых. Пашыраны пераважна ў тропіках. Жывуць сем’ямі ў гнёздах у глебе або драўніне, некат. віды — у тэрмітніках (надземных гнёздах выш. да 15 м). Ры-ючая дзейнасць Т. — важны фактар глебаўтварэння. Асн. разбуральнікі расл. рэшткаў у тропіках; некат. віды
    шкодзяць раслінам, разбураюць драўля-ныя збудаванні і інш. Найб. небяспеч-ны паўднёваафр. Т. усёразбуральны (Bellicositermes natalensis).
    Сям’я складаецца з некалькіх кастаў: здольныя да размнажэння самка («царыца», даўж. да 14 см, з гіпертрафіраванымі яечніка-мі) і самец (значна меншы); бяскрылыя стэ-рыльныя рабочыя асобіны, знешне падобныя да лічынак, буйныя і дробныя (даўж. да 1,5 см; асн., найб. шматлікая ч. сям’і), нарыхтоў-ваюць корм, кормяць самку, клапоцяцца аб патомстве; «салдаты» (даўж. да 2 см), што абараняюць сям’ю ад ворагаў — інш. відаў Т., мурашак. У крылатых асобін 2 пары ад-нолькавых перапончатых крылаў, якія пасля раення і спароўвання абломліваюцца. Бяс-крылыя асобіны светлыя (адсюль устарэлая назва — белыя мурашкі). У рабочых асобін і «саддат» вочы недаразвітыя або адсутнічаюць, ротавыя органы грызучыя. Кормяцца расл. рэшткамі, пэўнымі грыбамі, што вырошчва-юць у т.зв. «грыбных садах». Засваенне корму (клятчаткі) адбываецца з дапамогай сімбія-тычных кішэчных прасцейшых (жгуцікавых). Ператварэнне няпоўнае. А.М.Петрыкаў. ТЭРМІЧНАЕ ЗАБРЎДЖВАННЕ, цеп-лавое забруджванне, празмер-нае павышэнне т-ры навакольнага ася-роддзя; адна з форм фізічнага забру-джвання. Асн. крыніцы Т.з.: ЦЭС, АЭС, прамысл. і камунальныя прад-прыемствы, цеплатрасы і інш. На аха-лоджванне агрэгатаў ЦЭС і АЭС у пра-мыслова развітых краінах расходуюць да 40—60% вод паверхневага сцёку. Т-ра вады ў месцах выпуску з ахаладжаль-ных сістэм электрастанцый на 8—10 °C вышэй, чым у прыродных вадаёмах ле-там, з-за чаго парушаюцца тэмператур-ны, газавы, салявы, біял. рэжымы. Ва ўмовах Беларусі павышэнне т-ры да 25—26 °C стымулюе рост, развіццё большасці відаў водных арганізмаў, уз-мацняе «цвіценне» вады, паскарае за-
    растанне мелкаводдзяў макрафітамі і інш. Пры т-ры 27—30 °C збядняецца відавы склад флоры і фауны вадаёмаў, узмацняецца развіццё сапрафітнай мік-рафлоры, ствараюцца ўмовы для замору водных жывёл. Пабочны фактар Т.з. — таксічнае ўздзеянне шкодных дамешкаў у вадзе і паветры. Л./.Лабанок.
    Тэрміты: 1 — тэр-мітнік; 2 — самка;
    3 — самец; 4 — ра-бочы; 5 — салдат.
    ТЭРМІЧНАЯ АПРАЦбЎКА, сукуп-насць аперацый цеплавога ўздзеяння на матэрыялы (у асноўным металы і спла-вы) з мэтай патрэбнай змены іх струк-туры і ўласцівасцей. Ажыццяўляецца ў тэрмічных печах.
    Заключаецца ў награванні матэрыялу да пэўнай т-ры, адпаведнай вытрымцы пры гэ-тай т-ры і наступным ахаладжэнні з зададзе-най скорасцю. Асн. віды Т.а.: адпал, загар-тоўка, водпуск, штучнае старэнне металаў, нармалізацыя (награванне сталі да т-р аўстэ-нітнага стану, прыкладна да 750—950 °C, вытрымка і ахаладжэнне на паветры для на-дання аднароднай дробназярністай структу-ры), патэнцыраванне (награванне дроту да 870—950 °C, хуткае ахаладжэнне ў солевым або свінцовым расплаве, вытрымка і наступ-нае ахаладжэнне на паветры або ў вадзе з мэ-тай павелічэння абціскання пры валачэнні і павышэння трываласці). Цеплавое ўздзеянне можа спалучацца з дэфармацыйным (тэрма-механічная апрацоўка), хімічным (хіміка-тэр-мічная апрацоўка), магнітным (тэрмамагн. ап-рацоўка). Разнавіднасці Т.а. — ізатэрмічная апрацоўка, электратэрмічная апрацоўка, ла-зерная (метал награваюць выпрамяненнем лазера) і інш. А.П.Ласкаўнёў.
    ТЭРМІЧНАЯ ПЕЧ, прамысловая печ для тэрмічнай апрацоўкі метал. вырабаў.
    Класіфікуюцца па прызначэнні (печы для загартоўкі, адпалу, хіміка-тэрмічнай апрацоў-кі, цэментацыі і інш.), спосабе нагрэву (элект-рычныя печы, полымныя печы, ускоснага на-грэву), канструкцыі (вярчальныя печы, камер-ныя печы, канвеерныя печы, ванныя, каўпако-выя, прахадныя, тунэльныя і інш.), асяроддзі рабочай прасторы (з некантралюемым павет-раным, кантралюемым ахоўным газавым, вад-кім асяроддзем), рэжыме работы (перыядыч-нага, паўперыядычнага, пульсоўнага і беспе-рапыннага дзеяння). Пашыраны таксама па-точныя загартовачна- і нармалізацыйна адпускныя, нітрацэментацыйныя (для нітра-цэментацыі) і інш. печы.
    ТЭРМІЧНЫ АНАЛІЗ, метад даследа-вання фіз.-хім. і хім. працэсаў, што ад-бываюцца ў рэчыве ва ўмовах праграма-ванага змянення т-ры; адзін з метадаў фізіка-хімічнага аналізу. Дазваляе вы-значаць т-ры фазавых пераходаў, буда-ваць дыяграмы стану, атрымліваць інш. даныя аб саставе і структуры рэчываў.
    Устаноўка для Т.а. ўключае печ, трымаль-нік узораў, датчык для вызначэння т-ры печы і ўзору (тэрмапара з самапісцам). Пры награ-ванні (ахалоджванні) узору даследуемага рэ-чыва з дапамогай фотарэгіструючых піромет-раў і аўтам. патэнцыяметраў у каардынатах т-ра — час запісваюць тэрмаграмы — крывыя награвання (ахалоджвання); зломы або гарыз. ўчасткі на іх адпавядаюнь ператварэнням у рэчыве, што адбываюцца з цеплавым эфек-там. Больш адчувальны дыферэнцы-яльны тэрмічны аналіз (ДТА), калі ў часе рэгіструюць змяненне рознасці т-р узору і эталону — рэчыва, якое ў дадзеным інтэрвале т-р не мае ніякіх ператварэнняў (звычайна гэта аксід алюмінію А12О3). ДТА часта выкарыстоўваюць у спалучэнні з адным або некалькімі фіз. ці фіз.-хім. метадамі (напр., тэрмагравіметрыяй — метадам рэгіс-трацыі змянення масы ўзору пры праграмава-ным змяненні т-ры, мас-спектраметрыяй, дылатаметрыяй).
    Літ.: Б е р г Л.Г. Введенме в термографвю. 2 нзд. М., 1969; Уэндланд У. Терммчес-кне методы аналнза: Пер. с англ. М., 1978.
    ТЭРМІЧНЫ ЭКВАТАР, ц е п л а в ы э к в а т а р, лінія, якая злучае пункты з найб. высокімі каля зямной паверхні сярэднімі тэмпературамі паветра. У сту-дзені ён прыкладна супадае з геагр. эк-ватарам (сярэдняя т-ра каля 26 °C), у ліп. знаходзіцца каля Паўн. тропіка (ся-рэдняя т-ра каля 28 °C), вясной і во-сенню размешчаны каля 10° паўн. ш. У больш шырокім паняцці Т.э. — паласа паміж 20° паўн. ш. і 10° паўд. ш. з найб. высокімі на зямным шары сярэднегада-вымі т-рамі паветра.
    ТЭРМІЧНЫЯ ПАЯСЬІ, тое, што цеп-лавыя паясы.
    ТЭРМбГРАФ (ад тэрма... + ...граф), прылада для бесперапыннай рэгістра-цыі тэмпературы паветра. Адчувальныя элементы Т.: біметал. пласціна, вадкас-ны тэрмометр або тэрмометр супраціў-лення. Найб. пашыраны Т. з выгнутай біметал. пласцінай, якая дэфармуецца пры змене т-ры. Перамяшчэнне канца пласціны перадаецца стрэлцы з пяром і фіксуецца на дыяграмнай стужцы ў выглядзе крывой. На метэаралагічных станцыях Т. ўстанаўліваюць у будцы для самапісцаў на выш. 2 м над паверх-няй зямлі.
    ТЭРМбМЕТР (ад тэрма... + ...метр), прылада для вымярэння тэмпературы. Прынцып дзеяння грунтуецца на роз-ных фіз. з’явах, залежных ад т-ры (цеп-лавым расшырэнні газаў, вадкасцей і цвёрдых цел, узнікненні тэрмаЭРС і інш). З’явіліся ў канцы 16 — пач. 17 ст. (тэрмаскоп Галілея, спіртавьы фла-рэнційскія Т. і інш). Адрозніваюць Т. газавыя, вадкасныя, тэрмаэл. (гл. Тэрмапара), Т. супраціўлення і інш.