Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
якімі атрымліваюць аптымістычную (Н.Вінер), песімістычную (Л.Мэмфард) або экалагічную афарбоўку. Аўтары Т.т. незалежна ад канкрэтных асаблівасцей лічаць, што ў сістэме «посткапіталіс-тычных» грамадскіх форм роля гал. ге-нератара ўсёабдымных змен належыць тэхналогіі, пад якой яны разумеірць паслядоўнае выкарыстанне навук. і інш. сістэматызаваных ведаў дзеля вырашэн-ня практычных задач. Мноства назваў тэорый адлюстроўвае суб’ектыўны по-гляд іх аўтараў на вынікі тэхнал. змен, але шэраг прынцыповых палажэнняў ідэнтычны. Напр., у эканоміцы — не-абходнасць планавання і ўдзелу дзяржа-вы ў эканам. працэсах; у палітыцы — зліццё карпарацый з дзяржавай у адзіны комплекс на аснове супадзення паліт. інтарэсаў; у сац. сферы — змена тра-дьш. класавай структуры грамадства і характару сац. канфліктаў, якія ўзніка-юць паміж «новым тэхналагічным кла-сам» і «неадукаванай масай». В І.Боўш. ТЭХНАЛбГІЯ (ад грэч. techne майстэр-ства + ...логія), сукупнасць прыёмаў і спосабаў перапрацоўкі сыравіны, матэ-рыялаў і паўфабрыкатаў, вырабу пра-дукцыі ў розных галінах вытв-сці; наву-ка, якая распрацоўвае і ўдасканальвае гэтыя прыёмы і спосабы. Т. або тэхнал. працэсамі наз. таксама самі аперацыі атрымання, апрацоўкі, перапрацоўкі, транспартавання, складавання матэрыя-лаў, зборкі або буд-ва тэхн. аб’ектаў, апісанне гэтых аперацый.
Т. звычайна разглядаецца ў адносінах да канкрэтных галін вытв-сці, кожная з якіх мае сваю Т., што звычайна складаецца з сумы Т. розных вытв. працэсаў. Напр., хімічная тэхналогія — вывучае і распрацоўвае метады і сродкі хім. перапрацоўкі сыравіны, паўфаб-рыкатаў і прамысл. адходаў; Т. машынабуда-вання — спосабы апрацоўкі металаў (рэзанне іх на такарных, фрэзерных, свідравальных і інш. металарэзных станках), Т. ліцейнай выт-ворчасці — спосабы адліўкі дэталей з рас-плаўленага металу (гл. Ліццёў, Т. тэрмічнай апрацоўкі — спосабы апрацоўкі металаў на-грэвам і ахаладжэннем для надання ім па-трэбных уласцівасцей (трываласці, цвёрдасці, пругкасці); Т. буд. вытв-сці — комплекс за-гатоўчых, транспартных, падрыхтоўчых і ман-тажна-ўкладачных работ. Вытв. Т. выбіраецца з улікам тэхналагічнасці, якая вы-значае адпаведнасць канструкцыі вырабу пат-рабаванням вытв-сці і эксплуатацыі. Рэжым апрацоўкі і неабходную для яе аснастку тэх-налагічную (набор спец. кандуктараў, штам-паў, інструментаў і прыстасаванняў для маца-вання, падачы і кантролю загатовак і дэталей) вызначаюць тэхнолагі. На кожную дэталь яны складаюць маршрутную тэхнал. карту, дзе ўказаны паслядоўнасць усіх аперацый, маршругы дэталі з цэха ў цэх. Тэхнал. карта з’яўляецца таксама асн. дакументам на аб’ек-тах буд-ва, дзе рэгламентуе характар і парадак буд. аперацый. Т. разглядаецца таксама ад-носна да пэўнага віду матэрыялу (напр., тэх-налогія металаў), да ўзроўню рабатызацыі вытв-сці (тэхна/іогія бязлюдная), мінімізацыі адходаў і затрат энергіі (безадходныя тэхнало-гіі, энергазберагальныя тэхналогіі) і інш.
На Беларусі разнастайныя прамысл. Т. распрацоўваюцца ў Беларускім тэх-налагічным універсітэце, Бел. нац. тэхн. ун-це, інш. ВНУ, НДІ Нац. АН і галі-
ТЭХНІКА 149
новых. Найб. значныя навук. дасягнен-ні ў Т. будаўніцтва і буд. матэрыялаў, машына- і прыладабудавання, хімічнай; дэфектаскапіі, кібернетыцы тэхнічнай, матэрыялазнаўстве, парашковай мета-лургіі, робататэхніцы, фізіцы неразбу-ральнага кантролю, якія шырока выка-рыстоўваюцца пры стварэнні Т. розных галін ВЫТВ-СЦІ. І.І.Леановіч У.М.Сацута.
ТЭХНАЛбГІЯ БЯЗЛЮДНАЯ, тэхнала-гічныя працэсы, якія ажыццяўляюцца аўтаматызаванымі тэхн. комплексамі (аўтаматычныя лініі, прамысловыя роба-ты, маніпулятары і да т.п.).
Тэхн. асновай стварэння Т.б. з’яўляюцца рабатызацыя і аўтаматызацыя вытворчасці, укараненне робататэхнічных комплексаў. Знайшла выкарыстанне бязлюдная выемка карысных выкапняў (вугалю і інш.), пры якой не патрабуецца прысугнасць рабочых у забоях, а кіраванне абсталяваннем ажыццяў-ляецца дыстанцыйна. Найб. перспектыўнае ўкараненне Т.б. у шкодных вытв-сцях.
ТЭХНАЛбПЯ МЕТАЛАЎ, сукупнасць спосабаў атрымання і апрацоўкі мета-лаў; навуковая дысцыпліна, якая рас-працоўвае гэтыя спосабы. Ахоплівае ўсе асн. працэсы металургіі: падрыхтоўку метал. руд, здабыванне з іх металаў, вытв-сць метал. сплаваў, атрыманне з іх загатовак і дэталей. Як навук. дысцып-ліна Т.м. звязана з металазнаўствам, фізічнай хіміяй і інш., яе асновай былі металаграфія, металургічная хімія і ас-новы тэорыі рэзання металаў. 3 пашы-рэннем выкарыстання канструкцыйных матэрыялаў на неметал. аснове (пласт-масы, шкло, кераміка, гума і інш.) па-няцце «Т.м.» паступова замяняецца па-няццем «тэхналогія матэрыялаў» (матэ-рыялазнаўства).
3 металургічных працэсаў Т.м. уключае таксама апрацоўку металаў ціскам, тэрмічную апрацоўку, тэрмамеханічную апрацоўку, хімі-ка-тэрмічную апрацоўку; з неметалургіч-ных — тэхналогію ліцейнай вытворчасці, зварку і пайку металаў, апрацоўку металаў рэ-заннем, электрафізічную апрацоўку, электрахі-мічную апрацоўку, нанясенне на метал ахоў-ных пакрыццяў. У Расіі навук. асновы Т.м. заклалі П.П.Аносаў і Дз.К.Чарноў. Значны ўклад у развіццё Т.м. зрабілі рас. і ўкр. вучо-ныя ААБайкоў, АА.Бочвар, ЯА.Патон, ^ Я.Патон, В.М.Скчнікаў, К.Ф.Старадубаў і інш.
На Беларусі праблемы Т.м. даследу-юцца ў Бел. нац. тэхн. ун-це, Фізіка-тэхн. ін-це, Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН, БДУ, галіно-вых НДІ.
Літ.: Технологня металлов. М., 1974; Ве-н е ц к н й С.Н Рассказы о металлах. 4 нзд. М., 1985; Ннкнфоров В.М. Технологня металлов н конструкцнонные матерналы. 7 нзд. Л., 1986. А.П.Ласкаўнёў, У.М.Сацута.
ТЭХНАПАРК, тэрытарыяльнае аб’яд-нанне навук. apr-цый, праектна-кан-структарскіх бюро, навуч. устаноў, вытв. прадпрыемстваў, форма інтэгра-цыі навукі, адукацыі і вытв-сці. Асна-шчаны вытв., інфарм., эксперым. базай і высокакваліфікаванымі кадрамі. Ства-раецца з мэтай паскарэння распрацо-вак, аператыўнага ўкаранення навук-тэхн. і тэхніка-тэхнал. дасягненняў. З’я-
віліся ў 1960-я г. ў ЗША і Японіі, у 1990-я г. ў Расіі.
ТЭХНАПОЛІС (ад грэч. techne май-стэрства + polis горад), форма тэрыта-рыяльнай інтэграцыі навукі і вытв-сці; адна з форм свабодных эканамічных зон. Ствараецца для актывізацыі інавацый-ных працэсаў, садзейнічання хуткаму і эфектыўнаму выкарыстанню тэхніка-тэхнал. навін. Уяўляе сабою міжгаліно-вы навук.-тэхнал. комплекс, што скла-даецца з даследчых лабараторый, інвес-тыцыйных, укараняльных і буйных пра-мысл. кампаній, пасрэдніцкіх фірм і інш., якія групуюцца вакол буйнога ун-та ці даследчага цэнтра. Прыкладам Т. з’яўляецца Акадэмгарадок Сіб. ад-дзялення Pac. АН.
ТЭХНАСФЁРА (ад грэч. techne май-стэрства + сфера), сукупнасць штучных аб’ектаў у межах геаграфічнай абалонкі Зямлі (будынкі, збудаванні, механізмы і інш.), створаных чалавекам з рэчываў навакольнай нежывой прыроды. Гл. таксама Наасфера, Тэхнагенез, Тэхнаген-ны ландшафт.
ТЭХНЕЦЫЙ (лац. Technetium), Тс, ра-дыеактыўны хім. элемент VII групы пе-рыяд. сістэмы, ат. н. 43; першы штучна атрыманы хім. элемент. Найб. доўгажы-вучыя радыенукліды: 97Тс (перыяд паў-распаду Т|д2,6-10б гадоў), 98Тс(Т|/24,2Ч06 гадоў) і "Тс(Т|/22,13-105 гадоў). У пры-родзе трапляецца ў нязначнай колькас-ці ва уранавых рудах (утвараецца пры дзяленні ядзер урану). Сінтэзаваны ў 1937 Э.Д.Ж. Сегрэ разам з італьян. фізі-кам К.Пер’е пры бамбардзіроўцы ядзер малібдэну дэйтронамі; назва ад грэч. technetos — штучны.
Серабрыста-шэры метал, t 2200 °C, tKin 4600 °C, шчыльн. 11487 кг/м .Хім. ўласцівас-цямі падобны да рзнію. Раствараецца ў азот-най і канцэнтраванай сернай к-тах. Найб. ус-тойлівыя злучэнні Tc(VlI) і Tc(IV). Вылуча-юць з сумесі прадуктаў дзялення урану-235 — адходаў атамнай прам-сці, метал. Т. атрымліваюць аднаўленнем яго злучэнняў вадарода.м або электрахімічна. Выкарыстоўва-юць ™Тс (Т1/2 6,02 гадз, у-выпрамяняльнік) у мед. дыягностыцы пухліны галаўнога мозгу.
Літ:. С п н ц ы н В.Н., К у з н н а А.Ф. Технецмй. М., 1981; Савушкнн М.А. Ос-новы экологмческн чнстой технологмм полу-чення технецня-99т. Мн., 2000.
Т^ХНІКА (ад грэч. techne майстэрства), сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнас-ці, створаных для ажыццяўлення матэ-рыяльнай вытворчасці і задавальнення невытворчых патрэб грамадства; сродкі працы, адзін з асн. элементаў сродкаў вытворчасці і прадукц. сіл грамадства. У Т. матэрыялізаваны назапашаныя чала-вентвам веды і вытв. вопыт, яна абляг-чае працу і павышае яе прадукцый-насць, пашырае магчымасці чалавека ў яго прац. дзейнасці, часткова або цал-кам вызваляе чалавека ад працы ў не-бяспечных для здароўя умовах. Тэрмін «Т.» ўжываецца таксама для сукупнай характарыстыкі навыкаў і прыёмаў, што выкарыстоўваюцца ў якой-н. сферы дзейнасці (Т. жывапісу, Т. танца,
Т. справаводства і інш.). Па меры раз-віцця вытв-сці Т. паступова замяняе ча-лавека ў выкананні тэхнал. функцый, звязаных з фіз. і разумовай працай.
Сродкі Т. выкарыстоўваюцца: для ўздзеян-ня на прадметы працы пры стварэнні матэ-рыяльных і культ. каштоўнасцей; даследаван-ня законаў развіцця прыроды і грамадства; атрымання, перадачы і пераўтварэння энергіі; збору, захоўвання, апрацоўкі і перадачы ін-фармацыі; кіравання вытв. працэсамі і гра-мадствам; стварэння матэрыялаў з зададзены-мі ўласцівасцямі; перамяшчэння грузаў, лю-дзей і сувязі; быт. і культ. абслугоўвання; за-беспячэння абараназдольнасці і вядзення вайны. Адрозніваюць Т. вытворчую (машыны, у тл. рухавікі, механізмы, інстру-менты, апаратура кіравання машынамі і тэх-нал. працэсамі, сродкі аўтаматызацыі выт-ворчасці, вытв. будынкі і збудаванні, дарогі, чыгункі, масты, каналы, сродкі транспарту, энергетыкі, камунікацый, сувязі і інш.) і н е -вытворчую (сродкі камунальнага і быт. прызначэння — камунальныя машыны, легка-выя аўтамабілі, матацыклы, веласіпеды, хала-дзільнікі, тэлевізары, магнітафоны, пыласосы, пральныя і кухонныя машыны, спарт. і ту-рысцкі рыштунак, кіна- і фотаапаратура, тэхн. сродкі навучання, аргтэхніка, чарцёж-на-канструктарская тэхніка, сцэнічная Т. і інш.). Асобную групу складаюць тэхн. сродкі ваен. прызначэння: танкі, артылерыя, ракеты і ракетныя комплексы, караблі ваенныя (у т.л. падводныя лодкі), лятальныя апараты (у т.л. бамбардзіроўшчыкі, знішчальнікі, штурмавікі, інш. баявыя і ваенна-трансп. самалёты і вер-талёты). Звычайна Т. класіфікуюць паводле галіновай структуры вытв-сці (напр., Т. пра-мысловасці, транспарту, сельскагаспадарчая тэхніка), яе галіновых падраздзяленняў (напр., авіяц., меліярац., энергет. Т.), часам па навук. асновах асобных галін Т. (напр., ядзерная тэхніка, халадзільная тэхніка, вылі-чальная тэхніка, вымяральная тэхніка, роба-татэхніка). Асноўныя паказчыкі Т.: пра-дукцыйнасць (колькасць прадукцыі, якая вы-рабляецца, апрацоўваецца або перавозіцца за адзінку часу), надзейнасць, эканамічнасць эк-сплуатацыі (расход спажытай сыравіны, матэ-рыялаў, паліва, энергіі, неабходных для нар-мальных умоў выкарыстання Т.). Сучасная Т. павінна адпавядаць патрабаванням эргано-мікі, тэхн. эстэтыкі, экалогіі. Яна характары-зуецца высокімі тэмпамі мадэрнізацыі і аўта-матызацыі, уніфікацыяй, стандартызацыяй, інтэнсіўным развіццём энергетыкі, электра- і радыётэхнікі, электронікі, прыладабудавання, авіяц., хім. і нафтахім. Т., шырокім выкарыс-таннем аўтаматыкі, прамыс/ювых робатаў, ЭВМ і інш. Дасягненні Т. грунтуюцца на фундаментальных навук. адкрыццях і дасле-даваннях, з’яўляюцца асновай навукова-тэх-нічнага прагрэсу.