• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Ю.М.Сохар.
    «ТЭАТРАЛЬНАЯ БЕЛАРЎСЬ», назва час. «Тэатральная творчасць» у 1992—95. ТЭАТРАЛЬНАЯ МЎЗЫКА, музыка да спектакляў драм. т-раў; абавязковьг кампанент сцэнічнага мастацтва. Істот-на ўплывае на форму і змест спектакля, ідэйны сэнс драм. твора, на яго рытм і тэмп, надае дзеянню інтанац. адзінства, падкрэслівае кульмінацыі, характарызуе дзейных асоб, стварае пэўную эмац. ат-масферу, канкрэтызуе час і месца дзе-яння. Т.м. падзяляюць на ўнутрысцэн., прадугледжаную драматургам і абумоў-леную сітуацыяй (песні, танцы, сігна-лы, фанфары), а таксама музыку, выне-сеную за рамкі сцэн. дзеяння («па-за сцэнай»), якая вылучаецца абагульне-ным сэнсам і канцэнтруе ідэю паста: ноўкі ў цэлым (уступы, антракты, зас-таўкі, фіналы). Для сучаснага т-ра ха-рактэрна музыка, што выконвае фун-
    ТЭАТРАЛЬНЫ	101
    кцыі каментарыя і падтэксту, сэнсавай і эмац. нюансіроўкі, «мікраструктур-насць» муз. пабудоў, разамкнутасць фрагментаў цытаванай музыкі, выка-рыстанне магнітафонных запісаў, увя-дзенне сінтэзатара. Магчымасць выка-рыстання музыкі ўсіх часоў і народаў і стварэнне ўласнай гукавой сферы спек-такля можа прыводзіць да падбору му-зыкі, т.зв. абсалютызаванага муз. афар-млення, ці абмежавання толькі шума-муз. эфектамі і гукапісам. Важную ролю адыгрываюць суадносіны запісанай і «жывой» музыкі, а таксама сучаснай быт. і эстр. (масавай) музыкі.
    Гісторыя Т.м. ўзыходзіць ад сінкрэтызму нар. абрадаў і відовішчаў да сінтэтычнасці ант. і стараж.-ўсх. драмы, ад літургіі і містэ-рыі сярэдневякоўя да нар. драмы. У прафес. еўрап. т-ры да сярэдзіны 18 ст. музыка сва-бодна пераносілася з аднаго спектакля ў дру-гі. Пытанне пра непасрэдную сувязь музыкі са зместам п’есы ўзняў Г.Лесінг («Гамбург-ская драматургія», 1769). У 19 ст. Т.м. ўяўляла сабой пераважна закончаныя муз. нумары для сімф. аркестра ці вак.-інструментальныя. Ся-род найб. значных музыка Л.Бетховена, Ф.Мендэльсона, Р.Шумана, Э.Грыга, Ж.Бізэ, М.Глінкі, П.Чайкоўскага. На мяжы 19—20 ст. у Т.м. ўзнік новы кірунак, прадстаўнікі якога (рэжысёры К.Станіслаўскі, У.Меерхольд, Э.Крэг) выступілі за стварэнне музыкі не да п’есы, а да канкрэтнай пастаноўкі, з улікам яе спецыфікі і асаблівасцей, што прывяло да пошукаў новых гукавых фарбаў, выкарыстан-ня арыгінальнай інструментоўкі, арганічнасці ўвядзення муз. эпізоду ў драму. Сярод дасяг-ненняў Т.м. 20 ст. — калектыўныя творы членаў франц. «Шасцёркі», ням. аўтараў К.Орфа, К.Вейля, Г.Эйслера, П.Дэсаў да тво-раў ББрэхта. Сярод буйных партытур сав. Т.м. — музыка С.Пракоф’ева, Ю.Шапорына, Ц.Хрэннікава, А.Хачатурана, Г.Свірыдава і інш.
    На Беларусі вядома пра выкарыстан-не музыкі ў паказах школьных і спек-таклях прыватнаўласніцкіх т-раў, ука-занні на муз. эпізоды сустракаюцца ў творах Сімяона Полацкага (17 ст.) і Ф.У.Радзівіл (18 ст.). Развіццё бел. нац. т-ра звязана з нар. музыкай (пастаноўкі І.Буйніцкага, п’есы В.Дуніна-Марцін-кевіча). У 1920—30-я г. на далейшае развіццё Т.м. паўплывала дзейнасць БДТ-1 (меў хор і балетную трупу), БДТ-3, БДТ-2, з якімі звязана дзей-насць кампазітараў А.Аленіна, А.Грача-нінава, А.Красева, У.Крукава, Л.Марке-віча, Р.Пукста, Н.Сакалоўскага, У.Тэраў-скага. 1930—40-я г. адметныя паяўлен-нем у т-рах значных буйнамаштабных партытур да спектакляў: музыка Я.Ці-коцкага («Бацькаўшчына» К.Чорнага, 1932; «Паўлінка» Я.Купалы, 1944), В.За-латарова («Канец дружбы» К.Крапівы, 1934), Цікоцкага і І.Любана («Кацяры-на Жарнасек» М.Клімковіча, 1938; усе ў БДТ-1), Любана («Несцерка» В.Вольс-кага ў БДТ-2, 1941). У 1950—70-я г. з драм. тэатр. калектывамі супрацоўнічалі У.Алоўнікаў, А.Багатыроў, Ю.Бяльзацкі, Г.Вагнер, Я.Глебаў, С.Картэс, Пукст, М.Русін, Ю.Семяняка, Цікоцкі, А.Ту-ранкоў і інш. 3 1970-х г. пашырыўся падбор фрагментаў з розных муз. тво-раў, павялічылася выкарыстанне запіса-най музыкі. Праца бел. кампазітараў у
    галіне Т.м. з яе спецыфічнымі патраба-ваннямі, выразнай, бачнай вобразнасці абумовіла асаблівую відовішчнасць, яр-касць, тэатральнасць іх твораў буйной формы — опер, балетаў, сімфоній, сюіт і інш. Музыку да спектакляў розных бел. т-раў стварьші таксама С.Бельцю-коў, У.Браілоўскі, В.Войцік, А.Залётнеў, В.Іваноў, В.Кандрасюк, У.Кандрусевіч, Б.Насоўскі, А.Рананскі, Дз.Смольскі, Р.Уласюк і інш. У 1980-х г. вылучылася Т.м. А.Янчанкі, ІДучанка, якая з’яўля-ецца выразным сродкам характарыстыкі дзейных асоб, робіць вял. эмац. ўздзеян-не. У 1990—2000-я г. пастаўлены шэраг драм. спектакляў з адметнай Т.м.: музы-ка У.Кур’яна да спектакля «Тутэйшыя» Я.Купалы (1990), створаная з яго ўдзе-лам музыка да спектакля «Ідылія» Дуні-на-Марцінкевіча (1993), дзе ў якасці цытат-украпін выкарыстаны фрагменты музыкі М.К.Агінскага, Ф.Шапэна, С.Манюшкі, таксама ўдзельнічае «жы-вы» камерна-інстр. ансамбль, музыка В.Капыцько да спектакляў «Князь Ві-таўг» (1997) і «Чорная панна Нясвіжа» (2000) А.Дударава (усе ў Нац. акад. т-ры імя Я.Купалы). Традыц. муз. спектаклі для дзяцей і юнацтва (Бел. рэсп. т-р юнага гледача, лялечныя т-ры). Плённа ў гэтай сферы працуе Кандрусевіч. Многія творы Т.м. набылі самастойнае жыццё на канцэртнай эстрадзе, тэлеба-чанні і радыё (вальс і мазурка Багаты-рова з музыкі да драмы «Маскарад» МДермантава, песні Семянякі з музыкі да спектакля «Узнятая цаліна», арк. сю-іта Э.Зарыцкага з музыкі да камедыі «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра, вальс Картэса з музыкі да спектакля «Мой бедны Марат» А.Арбузава і інш.).
    Літ.: Г л у м о в А. Музыка в русском дра-матнческом театре. М., 1955; Музыка в дра-матнческом театре. Л., 1976; Т а р ш н с Н. Музыка спектакля. Л., 1978; Ю в ч е н к о Н. «Монтаж» — нлн партмтура? // Сов. му-зыка. 1978. № 11; Я е ж. Музыка ў пастаноў-ках першых беларускіх савецкіх драматычных тэатраў // Весці АН БССР. Сер. грамад. на-вук. 1980. № 2; Я е ж. Музыка ў сучасным драматычным спектаклі: (на прыкладзе паста-новак тэатра імя Я.Коласа) // Мастацтва Бе-ларусі. 1983. № 5; Я е ж. Музыка ў пастаноў-ках драматычных тэатраў // Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959. Мн., 1993; Я е ж. Му-зыка ў пастаноўках драматычных тэатраў // Музычны тэатр Беларусі, 1960—1990. Мн., 1997. Н.А.Юўчанка.
    «ТЭАТРАЛЬНАЯ ТВОРЧАСЦЬ», часо-піс драматургіі і сцэн. мастацтва. Выда-ваўся ў 1992—98 у Мінску на бел. мове адзін раз у 2 месяцы, да 1995 (№ 5) наз. «Тэатральная Беларусь». Сістэматьгчна змяшчаў новыя шматактовыя і аднаак-товыя п’есы для дарослай і дзіцячай аў-дыторыі, лялечных калектываў (творы МАрахоўскага, ГАўласенкі, Р.Баравіко-вай, У.Бутрамеева, В.Жуковіча, Х.Жыч-кі, С.Кавалёва, Г.Марчука, Я.Міклашэў-скага, Т.Мушынскай, Л.Рублеўскай, І.Сі-дарука, А Федарэнкі, І.Чыгрынава і інш.). Публікаваў творы са спадчыны, якія pa-Heft не друкаваліся ці сталі бібліягр. рэдкасцю (п’есы Ф.Аляхновіча, Н.Ар-сенневай, К.Буйло, М.Радзівіла, Л.Родзе-віча, М.Чарота, В.Шашалевіча і інш ), a
    таксама пераклады на бел. мову п’ес Я.Баршчэўскага, А.Пушкіна, А.К.Тал-стога, Л.Талстога. Змяшчаў артыкулы па праблемах развіцця драматургіі, сцэн. мастацтва, па гісторыі тэатра, пра творчасць аматараў, публіцыст. артыку-лы пра сувязь мастацтва з рэаліямі жыц-ця, рэцэнзіі на найб. значныя спектаклі. Асвятляў міжнар. фестывалі, тэатраліза-ваныя святы, нар. традыцыі. Публікаваў творчыя партрэты дзеячаў тэатра, успа-міны пісьменнікаў і акцёраў. Калектыў рэдакцыі ў 1994 заснаваў штогоднік «Беларуская драматургія», у якім змя-шчаліся новыя неапублікаваныя п’есы, забытыя творы са спадчыны, пераклады з інш. моў на беларускую. Выдаў буклет «Балтыйская тэатральная вясна—92» (1992), кн. «Паўлюк Багрым» (1994), «Культура беларускага замежжа» (ч. 3, 1998), «Тэатры Беларусі» (на бел. і англ. мовах, 1998). А.В.Сабалеўскі.
    «ТЭАТРАЛЬНЫ МІНСК», часопіс Са-юза тэатральных дзеячаў Беларусі. Вы-ходзіў у 1961—90 у Мінску на бел. мове 6 разоў на год. Асвятляў найб. значныя падзеі тэатр. жыцця (фестывалі, кон-курсы, агляды і інш.). Спец. выпускі прысвячаліся асобным т-рам з нагоды юбілею, гастроляў і важным у гісторыі культуры Беларусі датам. Меў рубрыкі: «Праграмы спектакляў», «Рэцэнзіі», «Творчыя партрэты», «Старонкі гісто-рыі», «Кніжная паліца», у якіх змяшча-ліся праграмы бягучага рэпертуару мін-скіх т-раў, артыкулы па тэорыі і гісто-рыі тэатр. мастацтва, рэцэнзіі на прэм’еры і кнігі па т-ры, творчыя пар-трэты дзеячаў сцэны. Л.Г.Клімовіч
    102	ТЭАТРАЛЬНЫ
    ТЭАТРАЛЬНЫ МУЗЁЙ і м я А.А.Ба-хрушына, Дзяржаўны ц э н -тральны тэатральны м у -зей імя A. А. Б а х р у ш ы н а, найбуйнейшы ў свеце тэатр. музей. Засн. ў 1894 у Маскве рас. тэатр. дзея-чам АА.Бахрушыным на аснове ўласнай калекцыі. 3 1909 літ.-тэатр. музей, пас-ля перадачы літ. збору ў інш. архівы — тэатральны. У 1913 перададзены Бахру-шыным Pac. АН, з 1918 дзярж., з 1919 імя Бахрушына, які прызначаны па-жыццёвым дырэктарам музея. У фондах больш за 1 млн. адзінак па гісторыі рас. т-ра: асабістыя фонды, рукапісы буй-нейшых акцёраў, рэжысёраў, драматур-гаў і інш., зборы тэатр. праграм і афіш, эскізаў дэкарацый і касцюмаў вядомых тэатр. мастакоў, рэдкіх фотаздымкаў і негатываў. У кніжным фондзе больш за 70 тыс. тамоў. Дзейнічае (з 1948) паста-янная выстаўка, прысвечаная Ф.Шаля-піну.
    Літ:. Государственный центральный теат-ральный музей нм. А.А.Бахрушнна: Альбом. М., 1971; По странмцам театральных рукопн-сей. М., 1988.
    ТЭАТРАЛЬНЫЯ БУДЫНКІ Прызна-чаны для падрыхтоўкі і правядзення тэ-атр. паказаў. Звычайна размяшчаюцца ў гар. грамадскіх цэнтрах, на плошчах або гар. магістралях і актыўна фарміруюць іх арх. аблічча. Паводле арх.-планіро-вачнай структуры памяшканні падзяля-юцца на 4 асн. групы: відовішчную (глядзельная зала, касавы і ўваходны вестыбюль з гардэробам, фае, буфет, кулуары і інш.), сцэнічную (сцэна, ар-тыстычныя прыбіральні, рэпетыцый-ныя залы, склады аб’ёмных дэкарацый, мэблі і рэквізіту, касцюмерныя), вытв. майстэрняў і рэзервовых складоў. Па-водле аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі 1 размяшчэння месцаў для гледачоў залы сучасных Т.б. падзяляюцца на партэр-на-ярусныя, амфітэатр і такія, дзе пар-тэр ці амфітэатр дапаўняюцца балкона-мі. Т-ры лічацца вялікімі, калі маюйь залы больш як на 1200 глядзельных месцаў, сярэднімі — да 1200 і малы-мі — да 800 месцаў.
    Спец. збудаванні для тэатр. паказаў вядомы з антычнасці. У Стараж. Грэцыі склаўся кла-січны тып адкрытага т-ра з круглай ігравой пляцоўкай — архестрай і размешчанымі ам-фітэатрам месцамі для гледачоў (т-р Дыяніса ў Афінах, 6 ст. да н.э.). Далейшае развіццё Т.б. атрымалі ў Стараж. Рыме. У 1-й пал. 17 ст. з’явіліся Т.б. са шмат’яруснай глядзельнай залай. 3 канца 17 ст. пашыраны т.зв. італьян. тып Т.б. з авальнай у плане шмат’яруснай глядзельнай залай з лоджыямі. У 2-й пал. 18 ст. склаўся т.зв. франц. тып т-ра з круглай за-лай, на 3/4 па перыметры абкружаны адкры-тымі суцэльнымі ярусамі, якія апіраюцца на