Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Пры вядзенні лакальнай вайны Т.в. можа супадаць з тэр. тэатра ваен. дзе-янняў або яго часткай (гл. напр., Кувей-цкі крызіс 1990—9Г).
«ТЭАТР ВСПУЛЧкНЫ., Сучас-н ы т э а т р. Засн. ў 1946 у г. Лодзь (Польшча) як «Тэатр Камеральны», з 1949 дзейнічае ў Варшаве пад сучаснай назвай. У 1954—57 аб’яднаны з «Тэат-рам Нарадовым». У 1949—81 дырэктар, маст. кіраўнік і гал. рэжысёр Э.Аксер. У рэпертуары пераважна творы сучаснай польскай (Л.Кручкоўскі, Е.Шаняўскі, С.Мрожак і інш.) і сусв. (С.Бекет, Т.Уайлдэр, Б.Брэхт, М.Фрыш, Э.іанес-ка, Э.Олбі і інш.) драматургіі. Ставяцца і класічныя п’есы (У.Шэкспір, І.В.Гётэ, А.Чэхаў, А.Фрэдра, А.Міцкевіч і інш ).
«ТЭАТР ДРАМАТЫЧНЫ» ў Вар-ш а в е. Створаны ў 1955 у выніку рэ-фармавання «Т-ра Дому Войска Польс-кага», з 1957 сучасная назва. У розны час т-р узначальвалі М.Мелер, Я.Сві-дэрскі, Я.Касінскі, Г.Галоўбек, З.Запа-севіч, М.Прус і інш. У рэпертуары пе-раважае сучасная польская (С.І.Вітке-віч, С.Мрожак, Т.Ружэвіч, В.Гамбро-віч), замежная (Б.Брэхт, Э.іанеска, Ж.Ануй, Ф.Дзюрэнмат, Ж.П.Сартр, А.Мілер, М.Фрыш) і класічная драма-тургія. У 1965—81 і з 1987 у т-ры адбы-ваюцца агульнапольскія Варшаўскія тэ-атр. сустрэчы (паказы лепшых спектак-ляў мінулага сезона).
ТЭАТР ДРАМЫ I КАМЁДЫІ пры Белдзяржэстрадзе. Існаваў у 1949—56 у Мінску. Паводле характару дзейнасці — вандроўны, абслугоўваў жыхароў раёнаў Беларусі. Гастраліраваў у Вільнюсе, Каўнасе, Калінінградзе і інш. У рэпертуары арыентаваўся на та-гачасную і класічную драматургію: «Хто вінаваты» Г.Мдывані, «За гарызонтам» І.Гайдаенкі і І.Беркуна, «Страчаны дом» С.Міхалкова, «Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка, «Персанальная справа» А.Штэйна, «Шальменка-дзяншчык» Р.Квіткі-Аснаўяненкі, «Палкоўнік Фос-
тэр прызнае сябе вінаватым» Р.Ваяна, «Беспасажніца» А.Астроўскага, «Дама-невідзімка» П.Кальдэрона, «Украдзенае шчасце» І.Франко, «Мачаха» А.Бальза-ка. Рэжысёры: Ю.Юроўскі (1951—52), А.Струнін (1952—54), В.Пацехін (1954—55), А.Аркадзьеў (1955—56); асобныя пастаноўкі ставілі рэжысёры Т.Гагава, У.Кухта, К.Саннікаў. У скла-дзе трупы: засл. арт. Беларусі Ю.Арон-чык, Г.Лаўроў, П.Масцераў, Л.Федчан-ка; акцёры Т.Бандарчык, М.Бярозкін, Р.Герштэйн, Я.Громаў, В.Дземянкова, Я.Краўчанка, І.Падляхоўскі, Н.Сава, С.Сакалоў, К.Струніна. Рэарганізаваны (гл. Бабруйскі вандроўны беларускі дра-матычны тэатр). Г.Р.Герштэйн.
ТЭАТР ІМЯ Я.ВАХТАНГАВА Створа-ны ў 1921 у Маскве як 3-я Студыя Мас-коўскага Маст. т-ра на аснове Студэн-цкай драм. студыі, арганізаванай Я.Вах-тангавым у 1913 (у 1917—20 Маскоў-ская драм. студыя пад кіраўніцтвам Вахтангава), з 1926 сучасная назва, з 1956 акадэмічны. Гал. рэжысёры: Р.Сі-манаў (1939—68), Я.Сіманаў (1968— 87), М.Ульянаў (з 1987). У маст. трады-цыях т-ра, закладзеных Вахтанга-вым, — яркая відовішчнасць (прыёмы гратэску, гіпербалізацыя і інш ), псіхал. напоўненасць дзеяння, увага да сродкаў знешняй выразнасці — рытму, пласты-кі, жэсту. Сярод пастановак: «Прынцэ-са Турандот» К.Гоцы (1922, 1992), «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага (1932), «Многа шуму з нічога» У.Шэк-спіра (1936), «Фронт» А.Карнейчука (1942), «Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана (1943), «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа (1956), «Ідыёт» паводле Ф.Даста-еўскага (1958), «Антоній і Клеапатра» (1971) і «Рычард III» (1976) Шэкспіра, «Зойчына кватэра» М.Булгакава (1989), «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага (1993), «Мілы лгун» Дж.Кілці (1994), «Пікавая дама» паводле А.Пушкіна (1996), «Жыццё ёсць сон» П.Кальдэро-на (1997), «Амфітрыён» Мальера (1998), «Уваскрэсенне, або Цуд святога Анто-нія» М.Метэрлінка (1921, 1999), «Атэла» НІэкспіра і «Зямля запаветная» С.Моэ-ма (2000) і інш. У розныя гады ў т-ры працавалі рэжысёры Р.Вікцюк, А.Кац, В.Ланской, Р.Стуруа, П.Фаменка, Г Чарняхоўскі, А.Шапіра. Значны ўклад у станаўленне і развіццё мастацтва т-ра зрабілі акцёры А.Абрыкосаў, М.Астан-гаў, Ю.Барысава, М.Вярцінская, Ю.Ва-лынцаў, М.Грыцэнка, А.Дзікі, Ю.Завад-скі, Б.Захава, І.Купчанка, В.Ланавой, Ю.Любімаў, С.Макавецкі, Л.Максакава, Ц.Мансурава, А.Папоў, Ю.Рутберг, Ульянаў, Л.Цалікоўская, В.Шалевіч, Б.Шчукін, У.Этуш, Ю.Якаўлеў і інш. Пры т-ры дзейнічае Вышэйшае тэатр. вучылішча імя Шчукіна.
ТЭАТР ІМЯ MACCABtTA драма-т ы ч н ы. Створаны ў 1923 у Маскве пад назвай Т-р імя МГСПС (Маскоў-скага гар. Савета прафес. саюзаў), з 1930 Т-р імя МАСПС (Маскоўскага абл. Савета прафес. саюзаў), з 1938 су-
часная назва, з 1964 акадэмічны. У 1925—40 т-р узначальваў Я.Любімаў-Ланской. 3 першых дзён існавання стаў лабараторыяй новай драматургіі, свой стыль сцэн. ўвасаблення жыцця вызна-чаў як cau. аналіз падзей, дакументаль-насць, пафаснасць у перадачы рэв. ге-роікі. Пастаўлены «Шторм» У.Біль-Бе-лацаркоўскага (1925), «Цэмент» паводле Ф.Гладкова (1926), «Мяцеж» паводле Дз.Фурманава (1927), «Горад вятроў» У.Кіршона (1929), «Ворагі» М.Горкага (1933), «Моцарт і Сальеры» А.Пушкіна (1937), «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага (1938) і інш. У 1940—77, калі гал. рэж. быў Ю.Завадскі, спектаклі вызначаліся ўмоўнасцю ў спалучэнні з псіхал. нюан-сіроўкай, увагай да выяўл. боку паста-новак: «Карчмарка» К.Гальдоні (1940), «Нашэсце» ЛЛявонава (1943), «Маска-рад» М.Лермантава (1952, 1963), «Васіль Цёркін» паводде А.Твардоўскага (1961, 1972), «Вачамі клоуна» паводле Г.Бёля (1968), «Пецярбургскія сны» паводле рамана Ф.Дастаеўскага «Злачынства і кара» (1969), «Царскае паляванне» Л.Зорына (1977) і інш. 3 1985 гал. рэж. П.Хомскі. Сярод пастановак 1980— 2000: «Браты Карамазавы» паводле Дас-таеўскага (1982), «Цытата» Зорына, «Тармажэнне ў нябёсах» Р.Сонцава (1988), «Ісус Хрыстос — суперзорка» Э.Уэбера і Т.Райса (1990), «Каля варо-таў царства» К.Гамсуна (1991), «На за-латым возеры» Э.Томпсана (1992), «Бе-лая гвардыя» паводле М.Булгакава (1993), «Фама Апіскін» паводле аповес-ці Дастаеўскага «Сяло Сцяпанчыкава і яго жыхары» (1995), «Не будзіце мадам» Ж.Ануя, «Мілы друг» Гі дэ Мапасана (1998), «Лялька» Т.Уільямса (1999), «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта (2000) і інш. У т-ры ў розныя гады пра-цавалі акцёры Л.Арлова, В.Астравумава, Г.Бортнікаў, Н.Дробышава, Г.Жжонаў, Б.Іваноў, І.Карташова, М.Мардвінаў, В.Марэцкая, І.Мураўёва, Р.Плят, Ф.Ра-неўская, Я.Сцяблоў, В.Талызіна, Г.Та-раторкін, Н.Ценякова, МЦерахава, Л.Шапашнікава, С.Юрскі і інш.
ТЭАТР ІМЯ Ю.СЛАВАЦКАГА Адкры-ты ў 1893 у Кракаве (Польшча), з 1909 імя Славацкага. У 1946—54 аб’яднаны з «Тэатрам Старым». У розныя часы т-р узначальвалі: Т.Паўлікоўскі, Ю.Катар-бінскі, Л.Сольскі, Ю.Астэрва, К.Ску-шанка і інш. На сцэне т-ра адбыліся прэм’еры шэдэўраў польскага раман-тызму («Кардыян» Славацкага, 1899; «Дзяды» А.Міцкевіча, 1901; «Не-Боская камедыя» З.Красінскага, 1902), п’ес С.Выспянскага («Вяселле», 1901, «Выз-валенне», 1902, «Баляслаў Смелы», 1903, і інш.). У рэпертуары т-ра польс-кая і сусв. драматургія розных стыляў і эпох (С.І.Віткевіч, П.Кладэль, Л .Піран-дэла, С.Жаромскі, А.Чэхаў, Мальер і інш.).
Літ.: Poskuta-Wlodek D. Co dzien powtarza si? gra.Tealr im. Juliusza Slowackiego w Krakowie, 1893—1993 Krakow, 1993.
ТЭАТР МІНІЯЦібР. тэатр, y рэперту-ары якога пераважаюць творы малых
тэатр 95
форм (аднаактовыя п’есы-жарты, агля-ды, пародыі, інтэрмедыі, маналогі, куп-леты, муз., эстрадныя і цыркавыя нума-ры). Узнік у 2-й пал. 19 ст. ў Францыі. У Расіі і на Беларусі пашыраны ў пач. 20 ст. (у петраградскіх Т.м. працаваў Е.Міровіч, ён жа і аўтар шматлікіх са-тыр. мініяцюр). У пач. 1920-х г. Т.м. набыў агітацыйна-прапагандысцкі ха-рактар і існаваў як Тэатр рэвалюцыйнай сатыры. Вядомы Дзярж. т-р мініяцюр, створаны А.Райкіным у 1939 у Ленін-градзе (з 1983 у Маскве, з 1987 драм. т-р «Сатырыкон»). 3 1987 працуе Мінскі тэатр сатыры і гумару «Хрыстафор». Іс-нуюць і аматарскія Т.м.
«ТЭАТР НАРАДбВЫ», Н а ц ы я -нальны тэатр, першы пастаянны прафес. т-р у Польшчы. Адкрьггы ў 1765 у Варшаве па ініцыятыве Стані-слава Аўгуста Панятоўскага. У 1833 па-дзелены на оперную, балетную і драм. трупы, з 1924 сучасная назва. Т-р узна-чальвалі: Ю.Астэрва, К.Камінскі, Л.Сольскі, \.3ельвяровіч (паміж война-мі), Э.Аксер, К.Дэймек, Х.Ганушкевіч і інш. У рэпертуары пераважна творы польскай і сусв. класічнай драматургіі.
«ТЭАТР ПбЛЬСКЬўВаршаве. Ад-крыты ў 1913 па ініцыятыве А. Шыф-мана (дырэктар у 1913—57 з перапын-кам). У 1918—39 меў яшчэ адну сцэн. пляцоўку — «Малы т-р»; з 1949 «Ка-мерны т-р». Пасля 2-й сусв. вайны т-р узначальвалі Л.Шылер, Е.Крэчмар, А.Кавальчык, К.Дэймек, А.Лапіцкі, Я.Кілян і інш. У рэпертуары пераважа-юць творы польскай (А.Міцкевіч, Ю.Славацкі, З.Красінскі, С.Выспянскі, А.Фрэдра) і сусв. (У.Шэкспір, Мальер, Б.Шоу) класічнай драматургіі, а таксама сучасныя п’есы (С.Мрожак, М.Гласка).
ТЭАТР РАБбЧАЙ МбЛАДЗІ, т р а м, савецкі паўпрафесійны або аматарскі т-р у 1920—30-я г. Меў на мэце срод-камі т-ра весці агітацыю і прапаганду сярод моладзі (статут прыняты ў 1929 на 1-й Усесаюзнай канферэнцыі тра-маў). Грамадзянская накіраванасць, публіцыстычнасць, кантакт з гледачамі вызначалі мастацтва трама. Вытокі тра-ма ў агітац. аматарскім мастацтве 1920-х г. — «жывой газеце» і «сіняй блузе». Пачынальнік трамаўскага руху — Ле-нінградскі трам (засн. ў 1925), які стаў узорам для інш. т-раў гэтага тыпу. Існа-валі ў Маскве, Варонежы, Харкаве, Ба-ку і інш. Пастаноўкі пераважалі на тэ-мы жыцця і побыту рабочай моладзі, прац. энтузіязму і сацыяліст. спаборніц-тва, у іх выкрываліся адмоўныя з’явы і недахопы. Трамы распрацавалі ўлас-ную эстэтыку, стваралі публіцыст. муз.-танц. сінтэтычныя паказы з гал. дзей-най асобай — камсамольскім калекты-вам. Тыповы трамаўскі спектакль — з песнямі і калектыўнай дэкламацыяй, спарт. практыкаваннямі, кінакадрамі; звычайна пачынаўся маршам, закан-чваўся паказам панарамы новабудоўляў, камсамольскім мітынгам, масавай пес-няй. У 1930-я г. эстэт. праграма трамаў
страціла вастрыню і зжыла сябе. У вы-ніку яны былі рэарганізаваны (лепшыя ператвораны ў т-ры Ленінскага камса-мола). На Беларусі трамы развіваліся ў рэчышчы ўсесаюзнага трамаўскага руху. У 1929—35 існавалі Беларускі трам у Мінску, Бабруйскі, Барысаўскі, Віцеб-скі, Гомельскі, Мазырскі, Полацкі тра-мы. Потым рэарганізаваны пераважна ў калгасна-саўгасныя тэатры.
Літ:. Стэльмах У. Шляхі і перспекты-вы трамаўскага руху БССР // Узвышша. 1931. № 6—7; Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985.