Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТЭАРЭТЫЧНАЯ МЕХАНІКА. навука, якая вывучае найб. агульныя закана-мернасці мех. руху і ўзаемадзеяння ма-тэрыяльных аб’екгаў (часціц, іх дыс-крэтных сістэм і абсалютна цвёрдых цел); частка агульнай механікі. Шырока карыстаецца матэм. метадамі, многія з якіх абавязаны ёй сваім узнікненнем і развіццём. Уключае аналітычную меха-ніку, механіку суцэльных асяроддзяў, ме-ханіку цел пераменнай масы. а таксама тэорыі: аўтаматычнага рэгулявання, ва-ганняў, удару, устойлівасці руху і інш. Законы і метады Т.м. знаходзяць шмат-лікія дастасаванні ў балістыцы, касма-
наўтыцы, нябеснай механіцы, механізмаў і машын тэорыі, матэрыялазнаўстве і інш., а таксама ў авіяцыі. транспарце і інш. галінах тэхнікі.
Літ.: Космодемьянскнй АА Тео-ретнческая механнка н современная техннка. 2 нзд. М., 1975. А.І.Болсун. ТЭАРЭТЫЧНАЯ ФІЗІКА. раздзелы фі-зікі, у якіх даецца тлумачэнне вядомых і прадказанне новых з’яў на падставе фундаментальных фіз. законаў, а такса-ма фармулююцца новыя законы. Т.ф. карыстаецца метадамі матэматыкі і ма-тэматьгінай фізікі, камп’ютэрным мадэ-ліраваннем і інш. сродкамі вьыіч. тэхнікі. Уключае фундаментальныя фіз. тэорыі: адноснасці тэорыю, квантавую механіку, квантавую статыстыку, квантавую тэо-рыю паля, класічную механіку, поля тэо-рыю, статыстычную фізіку, тэрмадына-міку і электрадынаміку.
ТЭАСОФІЯ (ад грэч. theos бог + Sophia мудрасць), ушырокім сэнсе — містычнае богапазнанне. У адрозненне ад тэалогіі, якая базіруецца на рэліг. дог-матах, у аснове Т. — суб’екгыўны міс-тьмны вопыт, выкладзены ў выглядзе цэласнай сістэмы. Да Т. адносяць герме-тызм, гнастыцызм, кабалу, неаплатанізм, разенкрэйцараўскае светаразуменне, a таксама шэраг вучэнняў 16—18 ст., якія знаходзяцца па-за межамі царк. традыцыі (Я.Бёме, Парацэльс, Л.К.Сен-Мартэн, Э.Сведэнбарг, Ф.Этынгер і інш.). Ф.Шэлінг разумеў пад Т. сінтэз містыч-нага богапазнання і рацыянальнай фі-ласофіі; набліжана да такога вызначэн-ня паняцце «свабодная Т.» ў У.С.Салаў-ёва. Ідэі Т. паслужылі прадметам асэн-савання М.Гандзі, А.І. і М.К. Рэрыхаў, В.Кандзінскага і інш. У в у з к і м с э н с е Т. — эзатэрычнае вучэнне А.П.Блавацкай, выкладзенае ёй у працы «Сакрэтная дактрына» (1888). Склалася пад уплывам брахманізму, будызму, ін-дуізму, акультызму і некат. элементаў гнастыцызму; характарызуецца імкнен-нем аб’яднаць розныя рэліг. вучэнні праз раскрыццё тоеснасці сэнсу рэліг. сімвалаў і стварыць на гэтай аснове уні-
версальную рэлігію, не звязаную^ пэў-най дагматыкай. У 1875 у Нью-Йорку было створана тэасофскае т-ва, уплыў якога хутка пашырыўся ў краінах Еўро-пы і Азіі; у 1879 яго цэнтр перанесены ў Індыю. У канцы 1900 — пач. 1910-х г. у тэасофскім т-ве адбыўся раскол, у вы-ніку чаго створана антрапасофская школа на чале з Р.Штайнерам (гл. Ан-трапасофія).
ТЭАТР (ад грэч. theatron месца для ві-довішчаў), 1) род мастацтва, спецыфіч-ным сродкам выражэння якога з’яўля-ецца сцэн. дзеянне, якое ўзнікае ў пра-цэсе ігры акцёра перад публікай. Адна з форм грамадскай свядомасці, мае вял. значэнне ў грамадскім і эстэт. выхаван-ні. Развіццё Т. залежыць ад развіцця грамадства, ад стану агульнай культуры народа. Т. — мастацтва сінт., спалучае дзейсны і відовішчны пачаткі, магчы-масці часавых і прасторавых мастац-тваў, сродкі выразнасці л-ры, музыкі, жывапісу, танца, архітэктуры. Асн. твор тэатр. мастацтва — спектакль. У залеж-насці ад перавагі пэўных сродкаў сцэн. выразнасці склаліся асн. тыпы Т.: драм., оперны (гл. Опера) і балетны (гл. Балет) з некат. прамежкавымі формамі (аперэта, пантаміма, тэатр мініяцюр). Аснова дзеяння ў Т. — драма як род л-ры. Як мастацтва грамадскае Т. патра-буе калект. ўспрымання гледачоў. Не-пасрэдны выразнік драм. дзеяння ў Т. — акцёр, які стварае характар перса-нажа (гл. Акцёрскае мастацтчаў Сінтэ-тычнасць тэатр. вобразнасці абумовіла паяўленне рэжысёра як вытлумачальні-ка п’есы, творчага кіраўніка тэатр. ка-лекгыву (гл. Рэжысёрскае мастацтва). Актыўныя ўдзельнікі стварэння спек-такля — тэатр. мастак (гл. Сцэнагра-фія), кампазітар і балетмайстар, якія ствараюць зрокавы, муз. і пластычны вобразы тэатр. паказу, узмацняюць яго эмац. ўздзеянне на гледача. Гісторыю і тэорыю Т. вывучае тэатразнаўства.
Вытокі Т. ў стараж. прац. і быт. абра-дах і гульнях, дзе элементы драм. дзе-яння аб’ядноўваліся з песняй і танцам. Паступова элемент відовішчнасці
Да арт Тэатр На-цыянальны акадэ-мічны драматычны тэатр імя М.Горкага. Сцэна са спектакля «Раскіданае гняздо» Я.Купалы. 1997.
ТЭАТР 91
ўзмацняўся, паявіўся сюжэт, падзел на выканаўцаў і гледачоў, узнік дыялог, выкарыстоўваліся розныя культавыя маскі. Найб. стараж. формы Т. ўзніклі ў Егіпце (4 тыс. да н.э.), дзе ў аснове тэ-атр. дзеяння былі танец, пантаміма, рэ-лігійна-абрадавыя і свецкія, ваен. відо-вішчы, містэрыяльныя паказы паводле міфал. сюжэтаў. Своеасаблівыя і бага-тыя формы відовішчаў ствараліся ў кра-інах Стараж. Усходу, у Індыі, Кітаі, Японіі, М’янме, Інданезіі і інш., дзе яны звязаны з нар. эпічнай творчасцю. У Стараж. Грэцыі канчаткова сфарміра-ваўся тэатр. паказ, заснаваны на тэксце (4 ст. да н.э.; гл. ў арт. Грэцыя Стара-жытная). Міфал. сюжэты і вобразы ат-рымлівалі тагачаснае асэнсаванне, узба-гачаліся дэмакр. і гуманіст. ідэямі (тра-гедыі Эсхіла, Сафокла, Эўрыпіда, каме-дыі Арыстафана). Традыцыі грэч. тэатр. культуры атрымалі развіццё ў Стараж. Рыме (драматургі Плаўт, Тэрэнцый, Се-нека і інш ), дзе вял. ўвага аддавалася пастановачнаму боку спектакляў, раз-віццю тэатр. тэхнікі (гл. ў арт. Рым Ста-ражытны). Для сярэдневяковага Т. ха-рактэрна суіснаванне форм нар. т-ра (творчасць гістрыёнаў, жанглёраў, ска-марохаў) і рэліг. тэатр. жанраў (літургіч-ная драма, міракль, містэрыя). У 14—16 ст. ў шэрагу краін Еўропы дасягнуў росквіту дэмакр. жанр сярэдневяковага Т. — фарс. Імклівы росквіт тэатр. куль-туры адбываўся ў эпоху Адраджэння: з’яўленне новай тэатр. формы — каме-дыі дэль артэ-, адасабленне розных відаў Т., якія атрымалі самаст. развіццё (опе-ра, балет, аперэта); фарміраванне асаб-лівасцей сцэн. культуры (з’яўленне аў-тарскай рэжысуры, стабільных т-раў, прыватных і прыдворных). Ідэйная на-кіраванасць Т. Адраджэння, яго гума-нізм, народнасць вызначылі творчасць Н.Макіявелі (Італія), К.Марла, У.Шэк-спіра (Вялікабрытанія), М.Сервантэса, Лопэ дэ Вэгі, П.Кальдэрона (Іспанія) і інш. 3 развіццём класіцызму ў Т. яго гал. прадстаўнікі (П.Карнель, Ж.Расін, Францыя), імкнуліся стварыць вобраз ідэальнага чалавека тагачаснага грамад-ства, акцёрскае мастацтва падпарадкоў-валася пэўным канонам (падкрэсленая пластычная і вакальна-дэкламацыйная выразнасць). У выніку дзейнасці Маль-ера (стварыў жанр высокай камедыі) была ажыццёўлена рэформа класіцыс-цкай камедыі, пад уплывам якой адбы-ліся змены і ў акцёрскім мастацтве (М.Барон, А.Лекуўрор). У 2-й пал. 18 ст. Т. выражаў ідэі Асветніцтва, якія атрымалі развіццё ў драматургаў Г.Ле-сінга, Ф.Шылера (Германія), Д.Дзідро, П.Бамаршэ, Л.Мерсье (Францыя), Г.Філдынга, Р.Шэрыдана (Англія), К.Гальдоні (Італія), В.Багуслаўскага (Польшча), А.Сумарокава, Я.Княжніна, І.Дзмітрэўскага (Расія). Ідэю адзінства абавязку і пачуцця прапаведаваў у сваіх трагедыях Вальтэр. Узніклі жанры мя-шчанскай драмы, слёзнай камедыі, раз-віваліся пантаміма, баладная опера, са-тыр. драматургія. Рэфарматарская дзей-
насць, імкненне да прастаты і натураль-насйі выканання характэрна для акцё-раў Д.Гарыка, С.Сіданс (Вялікабрытанія), К.Экгафа і Ф.Л.Шродэра (Германія), Ф.Ж.Тальма (Францыя). Рамантызм Т. 19 ст. парушыў законы класіцызму, абвясціўшы сваімі прынцыпамі жыццё-вую праўду і свабоду творчасці, зварот да нац. гісторыі, нар. эпасу. Сярод драматургаў-рамантыкаў: Дж.Байран, П.Б.Шэлі (Вялікабрытанія), В.Гюго (Францыя), Э.Т,А.Гофман, Л.Цік (Гер-
Да арт. Тэатр. Нацыянальны акадэмічны тэ-атр балета Беларусі. Сцэна з балета «Раймон-да» А.Глазунова. 1997.
манія), Ю.Славацкі, А.Міцкевіч (Поль-шча), Ш.Пецёфі, М.Вёрэшмарці (Вен-грыя) і інш.; акцёраў: Э.Кін (Вяліка-брытанія), Л.Дэўрыент (Германія), М.Дарваль, Фрэдэрык-Леметр (Фран-
Да арт. Тэатр. На-цыянальны акадэ-мічны драматычны тэатр імя Я.Коласа. Сцэна са спектакля «Несцерка» В.Вольс-кага. 1941.
цыя), Г.Модэна (Італія), Г.Эгрэшы (Венгрыя), П.Мачалаў (Расія) і інш. 3 сярэдзіны 19 ст. фарміруецца рэаліст. кірунак у Т., развіццю якога садзейніча-ла драматургія П Мерымэ, А.Бальзака (Францыя), Г.Ібсена (Нарвегія), Б.Шоу (Вялікабрытанія), Г.Гаўптмана (Герма-нія), А.Стрындберга (Швецыя), А.Пуш-кіна, М.Гогаля, І.Тургенева, А.Сухаво-Кабыліна, А.Астроўскага, А.Чэхава, М.Горкага (Расія) і інш. Тонкай індыві-дуалізацыяй вобраза, паўнатой унутр. пераўвасаблення вызначалася мастацтва акцёраў-рэалістаў: Э.Росі, Т.Сальвіні, Э.Дузе (Італія), Ж.Каклена, Э.Го (Францыя), К.Зайдэльмана (Германія), Г.Ірвінга, Э.Вестрыс, Э.Тэры (Вяліка-брытанія), М.Шчэпкіна, І.Сасніцкага, А.Мартынава, П.Стрэпетавай, М.Ярмо-лавай, А.Ленскага (Расія) і інш. На мя-жы 19—20 ст. абазначыўся новы этап тэатр. рэформ, які закрануў рэжысуру, акцёрскае мастацтва і ўсю сістэму вы-разных сродкаў Т., пачаліся актыўныя пошукі вобразнага вырашэння спектак-ля. Рэжысура сімвалізму прапанавала сцвердзіць прынцып стылізацыі, муз,-рытмічнае, пластычнае і зрокава-пра-сторавае вырашэнне сцэн. вобраза (П.Фор, А.Люнье-По, Францыя; Г.Крэг, Вялікабрытанія; А.Апія, Швей-царыя; Г.Фукс, Германія і інш ). У Расіі ў гэты перыяд развіваліся рэаліст. тра-дыцыі ў Маскоўскім Мастацкім тэатры (МХТ) — пачала складвацца Стані-слаўскага сістэма (рэж. К.Станіслаўскі, У.Неміровіч-Данчанка). Эксперымен-тальны характар мела рэжысёрская дзейнасць У.Меерхольда, А.Таірава. У перыяд паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі наватарскія пошукі ў Т. характэрны для рэжысёраў Ш.Дзюлена, Л.Жувэ, Г.Баці, Ф.Жэм’е (Францыя), Б.Брэхта (Герма-нія), Ю.Астэрвы, С.Ярача, Л.ІІІылера (Полынча) і інш. У 2-ю сусв. вайну і
92 ТЭАТР
пазней развіваюцца «інтэлектуальная драма» і «эпічны Т.» (Брэхт, Германія; Ж.П.Сартр, Ж.Ануй, Францыя) з харак-тэрнай для яго ўвагай да філас.-мараль-ных праблем. Кірунак «паэтычнага на-туралізму» прадстаўлялі драматургі Дж.Осбарн, Б.Біэн, А.Уэскер (Вяліка-брытанія), часткова Т.Уільямс (ЗІІІА). Філас. і паліт. скептыцызмам адзначана творчасць прадстаўнікоў тэатра абсур-ду (С.Бекет, Э.Іанеска, Францыя; у пэўнай ступені М.Фрыш, Ф.Дзюрэн-мат, Швейцарыя; С.Мрожак, Польшча; В.Гавел, Чэхія, і інш.). У 1960-я г. па-шыраны жанр дакумент. драмы (П.Вайс, Германія; Дж.Кілці, Вяліка-брытанія; часткова А.Мілер, ЗША). Важ-нае значэнне ў Т. 1960—70-х г. у СССР