Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Фарнезе» (1545—46). У позні перыяд творчасці дасягнуў вяршынь у жывапіс-ным майстэрстве і ў эмацыянальна-псі-хал. выяўленні рэліг. і міфалагічных тэм: «Даная» (каля 1554), «Венера і Адоніс» (1554), «Палажэнне ў труну» (1559), «Ве-нера перад люстэркам» (1550-я г.), «Ма-рыя Магдаліна каецца» (1560-я г.), «Ап-
Тыцыян. Унебаўзяцце Марыі («Асунта»), Каля 1516—18.
А.Тычына. Архітэктурны помнік 18 ст. 1971.
лакванне Хрыста» (1573—76). У аснове каларыту позніх твораў — найтанчэй-шая колеравая гама, падпарадкаваная залацістаму тону; яна будуецца на тон-кіх адценнях карычневага, сіне-сталь-нога, ружова-чырвонага, блякла-зялёна-га колераў. Манера пісьма стала вык-лючна свабоднай; кампазіцыю, форму і колер ён будаваў з дапамогай смелай пластычнай лепкі, фарбы накладваў на палатно і пэндзлем, і шпатэлем, і паль-цам; празрыстыя лесіроўкі не хавалі падмалёўкі, часам праглядвалася зярніс-тая фактура палатна. Са спалучэння разнастайных гнуткіх мазкоў нараджалі-ся вобразы трапяткой жыццёвасці і дра-матызму. Жывапісная тэхніка Т. зрабіла выключны ўплыў на далейшае развіццё сусветнага выяўл. мастацтва.
Літ.: Смнрнова Н.А Тнцнан н вене-цнанскнй портрет XVI в. М., 1964; Лаза-рев В.Н. Поздннй Тнцнан // Лазарев В.Н. Сгарые нтальянскне мастера. М., 1972; Тнцн-ан. [Альбом]. М., 1977; П оцца Н. Тлцнан: Пер. с англ. М., 1981. С.У.Пешын.
ТЫЧКА Галіна Казіміраўна (н. 11.11.1955, в. Сташулі Міёрскага р-на Віцебскай вобл.), бел. літаратуразнавец і крытык. Канд. філал. н. (1987). Скончыла БДУ (1978). Настаўнічала, працавала пера-кладчыцай, у газ. «Літаратура і мастац-тва», час. «Полымя», з 1995 выкладае ў Бел. пед. ун-це імя М.Танка. Друкуецца з 1975 (вершы). Даследуе маральна-этычныя пошукі сучаснай бел. прозы.
Тв:. Творчасць Янкі Купалы і традыцыі ду-хоўнай рэгіянальнасці ў польскай літаратуры XIX — пачатку XX стст. Мн., 2001.
/УСаламевіч.
ТЫЧЫНА Анатоль Мікалаевіч (11.5.1897, в. Грузджай Шаўляйскага пав., Літва — 22.12.1986), бел. графік, адзін з засна-вальнікаў бел. кніжнай графікі. Праца-ваў у розных графічных тэхніках, пера-важна ў каляровай лінагравюры, а так-сама ў алейным жывапісе. У пошуках нац. стылю афармлення звяртаўся да традыцый нар. мастацтва: вокладкі кніг «Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі» (1925), «Магіла льва» Я.Купа-лы, «Чалавек ідзе» Я.Маўра (абедзве 1927). Лепшым яго творам уласцівы па-этычнасць, тонкі лірызм, дасканалы ма-люнак, багацце тэхн. прыёмаў: «На элекграстанцыі» (1925), «Мінск. Савец-кая вуліца» (1940), «Разбураны Мінск» (1945), «Аднаўленне Мінска» (1948), «На рацэ Сож» (1960), «900 гадоў Мін-ску» (1967), «Архітэктурны помнік 18 ст.» (1971), «На возеры» (1976), «Я.Ку-пала ў камунараў Палесся» (1981), «М.Багдановіч у Ялце» (1982), «На дзі-цячай чыгунцы», «Зона адпачынку (Зя-лёны Луг)». «Праспект Леніна (Усход 1)» (усе 1984). Майстар экслібрыса: М.Шчакаціхіна (1926), А.Мальдзіса (1971) і інш.
Літ:. Шлюбскі A Exlibris’bi А Тычы-ны. Мн., 1928; АМ.Тычына / Аўгар тэксту П.Герасімовіч. Мн.. 1961; АМ.Тычына / Аў-тар тэксту У.Бойка. Мн., 1978. В.Ф.Шматаў.
ТЫЧЫНА Міхась (Міхаіл Аляксандра-віч; н. 10.2.1943, пас. Ленінскі Алдан-
тышкевіч 85
скага р-на, Якуція), бел. літаратуразна-вец, крытык, пісьменнік. Д-р філал. н. (2001). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1964). Настаўнічаў. 3 1970 у Ін-це л-ры імя Я.Купалы Нац. АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела). Друкуецца з 1963 (вершы), як крытык і літ.-знавец з 1970. Даследуе праблемы маст. мыслення, творчай ін-дывідуальнасці. нац. характару. трады-цый і наватарства, ролю фальклору ў абнаўленні сучаснай бел. л-ры: кн. «Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення» (1973), «Магчымасці рэаліз-му: Прычыннасць і гістарызм» (з В.Жу-раўлёвым, 1982), «Карані і крона: фальклор і нацыянальная спецыфіка лі-таратуры» (1991), зб-кі крытычных ар-тыкулаў «Змена квадры» (1983), «Час прозы» (1988) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літарату-ры» (на рус. мове, 1977), «Гісторыі бе-ларускай літаратуры XX ст.» т. 1—4, 1999—2002) і інш. Прозе Т. (кн. «Да-жынкі», 1979) уласцівы аўтабіяграфіч-насць, тонкі псіхалагізм, глыбокі лі-рызм, гумар. Аўтар аповесці пра К.Чор-нага «Вяртанне» (1984). Перакладае з рус. і бел. моў.
Тв:. Народ н война: Нац. харакгер как обьект нзображення: Опыт нст.-тнпол. ана-лнза бел. воен. прозы. Мн.. 1985; Аляксандр Пуіпкін і Якуб Колас. Мн., 1999; Карані і крона: Фальклор і літаратура. 2 выд. Мн.. 2002. А.В.Спрынчан.
ТЫЧЫНА Паўло Рыгоравіч (27.1.1891, с. Пяскі Бабровіцкага р-на Чарнігаў-скай вобл., Украіна — 16.9.1967), укра-інскі паэт, дзярж. і грамадскі дзеяч. Акад. АН Украіны (1929), чл.-кар. Балг. АН (1947). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1917). У 1936—39 і 1940—43 дырэктар Ін-та ўкр. л-ры АН Украіны. У 1943— 48 міністр асветы Украіны. Друкаваўся з 1912. Першы зб. «Сонечныя кларне-ты» (1918). Шырокі эпічны план у паэ-ме «Шабля Катоўскага» (1938), драм. паэме «Шаўчэнка і Чарнышэўскі» (1939). У зб. «Перамагаць і жыць» (1942), паэме «Пахаванне сябра» (1943) — гераізм людзей у Вял. Айч. вайну. Аўтар зб-каў «Плуг», «Замест са-нетаў і актаў» (абодва 1920), «Вецер з Украіны» (1924), «Пачуццё сям’і адзі-най» (1938, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Сталь і пяшчота» (1941), «I расці, і дзейнічаць» (1949), «Магугнасць нам дадзена» (1953), «Мы — сумленне чала-вецтва» (1957), «Расці, цудоўны свет» (1960). Паэзіі ўласцівы багацце рытмікі, сувязь з укр. песеннасцю. На працягу многіх гадоў Т. звязвала творчая дружба з Я.Купалам і Я.Коласам. Пераклаў асобныя творы Ф.Багушэвіча, Я.Купа-лы, Я.Коласа, К.Чорнага, П.Броўкі, М.Танка, П.Панчанкі. На бел. мову яго творы перакладалі МАўрамчык, Броў-ка, А.Вялюгін, Х.Жычка, Я.Колас, М.Танк і інш. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1962.
Тв:. Бел. пер. — Выбр. творы. Мн., 1954; Рус. пер. —Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1971.
Літ.: Ахрыменка П. Паўло Тычьша і Беларусь // Ахрыменка П. Летапіс братэр-ства. Мн., 1973.
ТЫЧЫНКА. мужчынскі генератыўны орган кветкі, гамалагічны мікраспара-філу. Тыповая Т. складаецца з тычын-кавай ніткі, дзе знаходзіцца праводны пучок, пыльніка, у якім размешчаны мікраспарангіі. і звязніка, што іх злучае. Сукупнасць Т. у кветцы складае яе ан-драцэй. На кветаложы Т. размяшчаюцца па спіралі (казяльцовыя), кругамі (ру-жавыя), дасягаюць вял. колькасці (да 300 у кактусаў), зрастаюцца ці склейва-юцца пыльнікамі (складанакветныя) або поўнасцю (гарбузовыя), у пучкі (святаяннікавыя), а таксама з інш. ч. кветкі. У аднаполых жан. кветках Т. трацяць сваю асн. функцыю і пера-твараюцца ў стэрыльныя стамінодыі, часам у нектарнікі. Лічыцца, што з Т. утварыліся пялёсткі венчыка. Форма Т. з’яўляецца сістэм. адзнакай.
П.Р.Тычына
К.П Тышкевіч
ТЫЧЭЦКІ Б.Л, бел. архітэктар канца 18 — і-й пал. 19 ст. У 1827 пабудаваў Сноўскі палацава-паркавы ансамбль. Ства-рыў шэраг праекгаў пабудоў для сядзібы ў в. Беніца Маладзечанскага р-на Мін-скай вобл. і ў г. Пружаны Брэсцкай вобл.
ТЫШКА (Tyszka) Ян [сапр. 1 а г і х е с (Jogiches) Лео; 17.7.1867, Вільня — 10.3.1919], польскі і германскі паліт. дзеяч, рэвалюцыянер. 3 1885 адзін з кі-раўнікоў рэв. гуртка ў Вільні. У 1888 і 1889 быў арыштаваны. У 1890 эмігрыра-ваў у Швейцарыю, у 1900 — у Берлін. Адзін з заснавалыіікаў (1893), чл. гал. праўлення (з 1903) і рэдактар выданняў (1901—05) Сацыял-дэмакратыі Каралеў-ства Польскага і Літвы. Удзельнік рэв. падзей 1905—07 у Польшчы, за што ў 1906 арыштаваны і сасланы ў Сібір, ад-куль у 1907 уцёк. У 1907 чл. ЦК РСДРП. 3 1916 выдаваў «Пісьмы Спар-така», быў адным з заснавальнікаў і кі-раўнікоў «Спартака саюза», потым Ка-муніст. партыі Германіі (1918/19). У сак. 1919 арыштаваны, забіты ў турме ў Берліне.
ТЫШКАВІЧЫ, вёска ў Мотальскім с/с Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл., на р. Ясельда. Цэнтр унітарнага камунальна-га с.-г. прадпрыемства. За 28 км на Пн ад г. Іванава, 166 км ад Брэста, 30 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 1466 ж., 566 два-роў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка,
амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Пом-нік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі стаянкі эпохі неаліту і бронзавага веку.
ТЫШКЕВІЧ (Tyszkiewicz) Беата (н. 14.8.1938, Варшава), польская кінаак-трыса. 3 роду Тышкевічаў. Вучылася ў Вышэйшай тэатр. школе ў Варшаве (1957—58). Дэбютавала ў фільме «Пом-ста» (1957). Творчасць Т. вызначаецца артыстызмам, тонкім адчуваннем сты-лявых асаблівасцей твора. Сярод знач-ных дасягненняў — ролі ў фільмах рэ-жысёраў А.Вайды «Самсон» (1961), «Попел» (1965), «Усё на продаж» (1968); К.Занусі «Кантракт» (1980), «Дотык ру-кі» (1992). Здымалася ў СССР («Два-ранскае гняздо», 1969; «Еўрапейская гісторыя», 1984), на кінастудыях інш. краін. Сярод інш. фільмаў: «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» (1964), «Марыся і Напалеон» (1966), «Лялька» (1968), «Новыя амазонкі» («Сексмісія»), «Эдзіт і Марсель» (абодва 1983), «Двое» (1988), «Фердыдурке» (1991), «Малы Апакаліп-сіс» (1992), «Прыгожая незнаёмка» (1993), «Немцы» (1996), «Закаханыя» (1999), «У жніўні 1944» (2000). Знялася ў тэлесерыялах: «Стаўка большая, чы.м жыццё» (1967), «Вялікая любоў Бальза-ка» (1973), «Польскія дарогі» (1977), «Найдаўжэйшая вайна сучаснай Еўро-пы» (1981), «Слава і хвала» (1997), «Пракажоная» (2000) і інш.
ТЫШКЕВІЧ Канстанцін Піевіч (17.2.1806, г. Лагойск Мінскай вобл. — 13.7.1868), бел. гісторык, археолаг, края-знавец, адзін з заснавальнікаў бел. на-вук. археалогіі. 3 роду Тышкевічаў, брат Я.ПЛ’ышкевіча. Вучыўся ў Полацкім езуіцкім, Забельскім дамініканскім ка-легіумах. Скончыў Віленскі ун-т (1828). У 1828—36 у мін-ве фінансаў Царства Польскага. 3 1836 жыў у Лагойску, дзе заснаваў ашчадны банк для мяшчан і сялян, цукровыя з-ды, Лагойскую па-латняную мануфактуру і інш.; на аснове ўласных калекцый разам з бацькам і братам стварыў Лагойскі музей стара-жытнасцей. У 1861 удзельнічаў у рабоце Мінскага губ. к-та па сял. пытаннях. Шмат вандраваў па Расіі і замежжы, чл. навук. т-ваў у Вільні, Кракаве, Маскве, Празе, Парыжы, Лондане. Адзін з зас-навальнікаў Віленскага музея стара-жытнасцей, чл. Віленскай археалагічнай камісіі. Даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў у Мінскай губ., стварыў першыя тапагр. планы га-радзішчаў. Лічыў курганы старадаўнімі пахаваннямі, а гарадзішчы месцамі, дзе выконваліся розныя абрады. Першы класіфікаваў знаходкі па тэхніцы і матэ-рыялах выканання і звёў іх у табліцы. У 1856 арганізаваў экспедыцыю па р. Ві-лія, у выніку якой сабраў багаты этнагр. матэрыял і напісаў краязнаўчую мана-графію «Вілія і яе берагі» (Дрэздэн, 1871; на польск. мове). Адзін з раздзе-