Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
эмалі, абмазкі электродаў для электразваркі і інш. Пыл ТіО, выклікае бранхіт, пнеўмаскле-роз і інш. паІпкоджанні лёгкіх; ГДК у атм. паветры 0,5 мг/м’, у вадзе 0,1 мг/л.
ТЫТАНУ ГАЛАГЕНІДЫ, злучэнні mu-many з галагенамі агульнай ф-лы ТіХп (X — галаген, п = 2—4). Найб. устой-лівыя вышэйшыя Т.г. (тэтрагалагеніды) ТіХ4; выкарыстоўваюць пераважна тэт-рахларыд і тэтраёдыд тытану.
Тытану тэтрахларыд, хларыдты-тану (IV) — празрыстая бясколерная вад-касць, дыміць у паветры (гідралізуецца вадзя-ной парай), І^ 136,3 °C, шчыльн. 1730 кг/м’. Агрымліваюць узаемадзеяннем хлору з дыак-сідам тьгтану ТіО, у прысутнасці аднаўляль-ніка (коксу) пры 700—800 °C. Выкарыстоўва-юць для атрымання тытану, ТІО2 (гл. Тытану аксіды). а таксама каталізатараў арган. сінтэ-зу, як дымаўтваральнае рэчыва. Пашкоджвае слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў і рота, рагавіцу вачэй; ГДК 1 мг/м’. Т ы т a -ну тэтраёдыд, ёдыд тыгану (IV) — чырвона-рудыя крышталі 3 метал. бляскам, t 155 °C, шчыльн. 4400 кг/м’ рэчываў пры 100—200 °C або ТІС14 з ёдзістым вадародам HI. Выкарыстоўваюць для атрымання чыстага тытану (ТІІ4 раскладаецца пры 1300—1500 °C), як каталізатар арган. рэакцый.
ТЫТАНЫ, у старажытнагрэчаскай мі-фалогіі божаствы 1-га пакалення, 6 бра-тоў (Акіян, Кой, Крый, Гіперыён, Іапет, Кронас) і 6 сясцёр (гл. Тытаніды), наро-джаных Уранам і Геяй. Яны ўвасабля-юць стыхійныя сілы прыроды. Паводле міфаў, Кронас вылегчыў Урана і стаў вярхоўным богам. У сваю чаргу, сын Кронаса і Рэі Зеўс — правадыр,новага пакалення багоў-алімпійцаў — адабраў вярхоўную ўладу ў Кронаса. У 10-гадо-вай вайне з алімпійцамі Т. (акрамя Акі-яна) пацярпелі паражэнне і былі скіну-ты ў Tapmap. У пазнейшых міфах Т. атаясамлівалі з гігантамі. Часам у мі-фах і л-ры Т. называюць і тытанідаў — дзяцей і ўнукаў уласна Т. (напр., Пра-метэя, сына Іапета). У пераносным сэнсе Т. называюць выключна талена-вітых людзей.
ТЫТУЛ (ад лац. titulus надпіс, ганаро-вае званне), 1) ганаровае родавае або дараванае званне (напр., граф, барон, герцаг), якое падкрэслівае прывілеява-нае становішча асобы, патрабуе суад-носнага тытулавання (напр., ваша вы-сокасць, вялікасць, сіяцельства). Пашы-рана ў шэрагу дзяржаў (Вялікабрытанія, Францыя). Прысвойваецца таксама ў гонар прызнання заслуг якой-н. асобы (напр., Т. чэмпіёна свету). 2) У грама-дзянскім праве аснова якога-н. права (напр., Т. уласнасці). 3) Т. як элемент кнігі, брашуры гл. ў арт. Тытульны ліст. 4) Устарэлае — атэстат, дыплом пра набыццё адукацыі ў якой-н. навуч. ус-танове.
ТЫТУЛЬНЫ ЛІСТ, тытул (ад лац. titulus надпіс, загаловак), загаловачны ліст выдання (кнігі), на якім змяшча-юцца асноўныя (выхадныя) звесткі: за-галовак, прозвішча аўтара, назва выда-вецтва. год і месца выдання.
Бывае. адзінарны (першая старонка кніж-нага блока з адваротам), падвойны (з 4 старо-
ТЫХУАНА 83
нак) разваротны або расхінны (левая частка яго наз. контртытулам. адваротная старонка контртытула — авантытулам). Паводле афармлення Т.л. бывае шрыфтавы, дэкара-тыўна-шрыфтавы і сюжэтны. У папірусных і пергаментных скрутках ролю Т.л. выконваў ярлык з загалоўкам, прывязаны да скрутка шнурком. Першы поўны Т.л. з’явіўся ў 1476 (Венецыя).
ТЫТУН ЁВ A- МАХО РАЧ Н АЯ П РА-МЫСЛбВАСЦЬ. галіна харчовай пра-мысловасці, якая нарыхтоўвае тытунё-вую і махорачную сыравіну, праводзіць ферментацыю тытуню, вырабляе махо-рачныя і тытунёвыя вырабы.
Тытунёвыя ф-кі ўзніклі ў 17 ст. ў Вяліка-брьгганіі і Галандыі. На Беларусі Т.-м.п. па-чала развівацца ў 18 ст. У 1860 дзейнічалі 32 дробныя прадпрыемствы (напр., брэсцкія ты-тунё'выя мануфактуры). У 1913 было 19 тыту-нёва-махорачных фабрык, з іх найб.: Гро-дзенская тытунёвая ф-ка, ф-ка «Нёман», акц. т-ва «Шараіпэўскі і К°», Лідская і Віцебская ф-кі; выраблена 48 млн. шт. цыгарэт і папя-рос, 371 тыс. скрынак курыльнай махоркі. У 1940 вьшушчана 705 тыс. скрьшак курыльнай махоркі. Пасля Вял. Айч. вайны прадпрыем-ствы адноўлены, пачалі дзейнічаць Мінская тытунёвая ф-ка і тытунёва-ферментацыйны з-д у Гродне. Да 1975 дзейнічала Віцебская тытунёвая ф-ка. У 2001 найб. буйныя Гро-дзенская тытунёвая фабрыка і Мінская. Вы-раблена ў 1990 — 16.4; У 1995 — 6,2; у 1999 — 9,3; у 2000 — 10,4 млрд. шт. папярос і цыгарэт. Т.-м.п. найб. развіта ў ЗША, Індыі. краінах Паўд. Амерыкі.
ТЫТУНЁВЫЯ ВЫРАБЫ вырабы з лісця тытуню, а таксама махоркі. Прам-сць выпускае курыльныя Т.в. (папяросы, цыгарэты, цыгары, тытуні для люлькі і курэння і інш.), а таксама жавальную і нюхальную табаку. Для
Тытунь: 1 — сапраўдны; 2 — крылаты; 3 — Сандэра.
змяншэння ў дыме нікаціну, смол і інш. шкодных рэчываў вырабляюць цы-гарэты з фільтрам з ацэтатнага валакна ці спец. паперы. Гл. таксама Тытунёва-махорачная прамысловасць.
ТЫТУНЬ, табака (Nicotiana), род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Больш за 60 відаў. Пашыраны ва ўмера-ных і субтрапічных паясах Амерыкі, Аў-страліі і Палінезіі. На Беларусі культы-вуюць махорку, якая часам дзічэе, не-калькі сартоў і форм Т. сапраўднага, або курьшьнага (N. tabacum), крылата-га, або пахучага (N. alata), і Сандэра (N. sanderae).
Адна- і шматгадовыя травы, радзей кусты. Сцёблы прамастойныя, простыя або разгалі-наваныя, выш. да 2 м. Лісце чаргаванае, су-цэльнае, часта залозістаапушанае. Кветкі буйныя, жоўтыя, ружовыя або чырв., сабра-ныя ў рыхлую мяцёлку. Плод — каробачка. Многія віды маюць (пераважна ў лісці) ядаві-ты алкалоід нікацін. Выкарыстоўваюцца для атрымання тытунёвых вырабаў, чыстага ніка-ціну для фармацэўтычнай прам-cni і аховы раслін ад шкоднікаў. Тэхн. і дэкар. расліны.
A. М. Скуратовіч.
ГЫТУНЯВОДСТВА. галіна раслінавод-ства, якая займаецца вырошчваннем тытуню і махоркі для атрымання ты-тунёвых вырабаў, а таксама некат. арга-нічных рэчываў. Вырошчваюць тытунь культурны. або курыльны, і махорку. Нягледзячы на пэўную небяспеку для здароўя. тытунь і махорка карыстаюцца вял. попытам. Тытунь патрабуе высокіх т-р паверта (24—28 °C) для прарастан-ня насення, росту і развіцця раслін; значнай вільгаці, вял. колькасці пажыў-ных рэчываў у глебе. Лепшыя глебы
для вырошчвання тытуню •— чарназё-мы, шэразёмы і каштанавыя. Выро-шчванне, уборка і сушка тьггуню — працаёмкія працэсы. Т. здаўна існавала ў карэннага насельніцтва Амерыкі, ад-куль у канцы 15 — пач. 16 ст. прыйшло ў Іспанію і інш. краіны. На Беларусі яго пачалі вырошчваць з 17 ст. Сусв. плошчы пад пасевамі тьпуню больш за 4 млн. га. Асн. вытворцы — Кітай, ЗША, Індыя, Бразілія і Турцыя; развіта Т. таксама ў краінах Зах. Афрыкі, у Аў-страліі, Паўд.-Афр. Рэспубліцы, Балга-рыі, Кубе. У краінах СНД высакаякас-ны тытунь вырошчваюць у Малдове, на Украіне (Крым), на Пд Расіі, у Таджы-кістане, Грузіі і Азербайджане; махор-ку — у Расй. На Беларусі махорку ра-ней вырошчвалі ў грамадскіх гаспадар-ках некат. раёнаў Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абл. У наш час гэтую культуру ў невял. аб’ёмах вырошчваюць толькі ў асабістых гаспадарках расад-ным спосабам. Рабіліся спробы (2-я пал. 20 ст.) вырошчваць якасны тытунь у некат. грамадскіх гаспадарках Брэсц-кай вобл. Г.С.Смалякоў.
ТЫТЫКАКА (Titicaca), салёнае возера ў Паўд. Амерыцы, на мяжы Перу і Балі-віі, у Цэнтр. Андах; самае вял. высака-горнае возера на зямным шары (на выш. 3812 м). Пл. 8,3 тыс. км2. Даўж. 150 км, шыр. да 70 км, глыб. да 304 м. Катлавіна тэктанічнага паходжання, бе-рагі парэзаныя, месцамі стромкія, густа парослыя трыснягом. У возера ўпадае 45 рэк (найб. р. Раміс) і ручаёў, сцёк па р. Дэсагуадэра ў воз. Паапо. Замярзае каля берагоў. Т. — рэшткі вялікага ста-раж. вадаёма. Рыбалоўства. Суднаход-ства. Найб. горад і порт — Пуна (Пе-ру). На паўд.-ўсх. беразе і астравах пом-нікі стараж.-індзейскай культуры ціаў-анака.
ТЫФЫ (ад грэч. typhos зацямненне свядомасці), вострыя інфекц. хваробы, якія характарызуюцца ліхаманкай, ін-таксікацыяй і з’явамі парушэння (за-цямнення) свядомасці. Адрозніваюць брушны тыф, зваротны тыф, сыпны тыф, паратыфы, клешчавы Т. Кожны з Т. мае па некалькі клінічных форм (напр., брушны Т. бывае абартыўны, амбулаторны, гемарагічны).
ТЫХУАНА (Tijuana), горад на ПнЗ Мексікі, у штаце Ніжняя Каліфорнія Паўночная, каля граніцы з ЗША. Каля 800 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўта-дарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна арашальнага земляробства (бавоў-на, фрукты, агародніна, збожжавыя). Прам-сць: харчасмакавая, у т.л. тытунё-вая; бавоўнаачышчальная, тэкст., цэлю-лозна-папяровая: прадпрыемствы кам-паній ЗША па вытв-сці спажывецкіх тавараў. Цэнтр гандлю з ЗША. Транзіт-ны пункт для амер. турыстаў.
84 тыхы
ТЫХЫ (Tychy), горад на Пд Польшчы ў Верхнесілезскай агламерацыі, у Шлёнскім ваяводстве. Каля 200 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Цэнтр здабычы каменнага вугалю. Прам-сць: аўтамабілебуд., электронная, цэлюлозна-папяровая, хім., харчасмака-вая, у т.л. піваварная.
ТЫЦЫУСА — БбДЭ ІІРАВІЛА. эмпі-рычнае правіла, якое ўстанаўлівае за-лежнасць паміж адлегласцямі планет ад Сонца. Прапанавана ням. вучоным І.Тыцыусам (1766), стала вядома з прац ням. астранома І.Бодэ (1772).
Паводле Т.—Б.п. адлегласці планет ад Сонца знаходзяцца па формуле: 10а = 3 х 2"'; + 4, дзе ап — адлегласць, выражаная ў астр. адзінках, п — нумар планеты, пачьшаючы ад Венеры (для Меркурыя І-ы член сумы роўны нулю). Дакладнасць вызначаных адлегласцей каля 3%. Тэарэтычна Т.—Б.п. не расглумачана.
ТЫЦЫЯН [Titien; сапр. Т ы ц ы я н a Вечэліо (Tiziano Vecellio); 1488/89, г. Венецыя, Італія — 27.8.1576], італь-янскі жывапісец; найбуйнейшы прад-стаўнік венецыянскай школы жывапісу эпохі Адраджэння. Вучыўся ў С.Цуката, Джэнтыле Беліні, Джавані Беліні, Джарджоне. Працаваў пераважна ў Ве-нецыі, а таксама ў Падуі (1506), Фера-ры (1516 і 1523), Мантуі (1536—37), Урбіне (1542—44), Рыме (1545—46), Аўгсбургу (1548 і 1550—51). Раннія тво-ры з іх цікавасцю да пейзажу, паэтыч-насцю, лірычнай сузіральнасцю, тонкім каларытам («Хрыстос і грэшніца», т.зв. «Цыганская мадонна») блізкія да работ Джарджоне. Пасля знаёмства з работамі Рафаэля і Мікеланджэла Т. выпрацаваў самастойны стыль, адметны пошукам ідэалу велічнай, гарманічнай і спакой-най прыгажосці: «Святая гутарка». «Са-ламея», «Маладая жанчына за туале-там», «Любоў зямная і нябесная», «Ма-донна з вішняй», «Флора» (каля 1515), «Дынарый кесараў» (1518). Пазней ствараў манум. алтарныя карціны, ад-метныя велічным пафасам, адчуваль-насцю прасторы («Унебаўзяцце Марыі», каля 1516—18, царква Санта-Марыя Гларыёза дэі Фрары, Венецыя), творы на евангельскія і міфалагічныя тэмы («Свята Венеры», 1518; «Палажэнне ў труну», 1520-я г.; «Увядзенне ў храм», 1534—38; «Венера Урбінская», 1538), якім уласцівы гучны каларыт, засн. на інтэнсіўных кантрастах сініх і чырв. ко-лераў, багаты арх. фонамі з невял. жан-равымі сцэнамі і быт. дэталямі. Пісаў спакойныя і строгія па кампазіцыі, ба-гатыя адценнямі, тонка псіхал. партрэ-ты («Мужчынскі партрэт». «Юнак з пальчаткай», каля 1520). У 1530—40-я г. аддаваў перавагу партрэтам сваіх сучас-нікаў, у якіх праз позу, ракурс, жэст, колеравы строй перадаваў розныя, ча-сам супярэчлівыя рысы іх характараў: «Іпаліта Медычы» (1532—33), «Ла Бела» (каля 1536), «П’етра Арэціна» (1545), «Папа Павел III з Алесандра і Атавіо