• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Я.М.Бабосаў.
    ТЫІПЗАЦЫЯ ўтэхніцы і бу-даўніцтве, распрацоўка тыпавых чарцяжоў, праектаў (рашэнняў) на асно-ве аіульных для шэрагу вырабаў (кан-струкцый, збудаванняў, тэхнал. працэсаў або работ) тэхн. характарыстык; адзін з метадаў стандартызацыі і уніфікацыі.
    У тэхніцы Т. служыць асновай для групавых метадаў апрацоўкі дэталей і вузлоў.
    паточна-масавай і серыйнай вытв-сці па найб. дасканалых тэхналогіях. Дазваляе адбі-раць узоры з найлепшымі параметрамі і ты-папамерамі, уніфікаваныя элементы, тыпавое абсталяванне і аснастку тэхналагічную. У будаўніцтве Т. ажыццяўляецца на ас-нове модульнай сістэмы (гл. Модуль у архі-тэкгуры), харакгарызуецца выкарыстаннем тыпавых секцый і канструкцый. стандартных дэталей. Паскарае праектаванне аб’екгаў, скарачае тэрміны ўзвядзення будынкаў і збу-даванняў, садзейнічае ўкараненню прагрэс. метадаў вытв-сці, павышэнню прадукцыйнас-ці працы, паляпшэнню якасці прадукцыі.
    ТЫПОВАЕ ў мастацтве, абагуль-ненае ўвасабленне ў маст. творчасці ў вобразнай форме рэальных людзей, па-дзей, фактаў. У аснове тыпізацыі (спо-саб маст. абагульнення) — адлюстра-ванне спецыфічнага, характарнага ў з’я-вах рэчаіснасці, адносінах і паводзінах людзей, сац.-культ. працэсах. Харакгар-нае ў Т. дасягае макс. выяўлення, уста-лёўваецца раўнадзеянне, баланс паміж індывід. і агульным. Т. ў маст. культуры адрозніваюць ад тыповага ў рэчаіснас-ці — сярэдняга, стэрэатыпнага, безаб-лічнага. Катэгорыя Т. — адна з вяду-чых у эстэтыцы, якая адцае перавагу мастацтву рэалізму.
    У 19—20 ст. паняцце «Т.» шырока выка-рыстоўвалася тэарлыкамі мастацгва, крыты-камі, мастакамі; займала цэнтр. месца ў мар-ксісцкай эстэтыцы. У сав. крытыцы 1920— 50-х г. Т. разумелася вузка: як увасабленне ў мастацгве сац. пачатку; героі маст. твораў асэнсоўваліся ў якасці шповых прадстаўні-коў пэўных сац. класаў, а іх індывід. рысы прызнаваліся класава абумоўленымі, што прыводзіла да схематызацыі і збяднення маст вобразаў. 3 канца 20 ст. эстэт. тэорыя адмаў-ляе такі падыход да маст. творчасці і ігнара-ванне ролі індывід., непаўторнага ў Т.
    В.А. Салееў.
    ТЫІібВАЙ ГРАБЕНЬЧАТА-ЯМКА-ВАЙ КЕРАМІКІ КУЛЬТЎРА. археала-гічная культура неалітычных плямён, якія ў 2-й пал. 3-га тыс. да н.э. жылі на тэр. паўд.-ўсх. Прыбалтыкі і паўн. Бела-русі. Насельніцтва займалася паляван-нем, рыбалоўствам, збіральнііггвам. Ме-ла наземныя жытлы, што размяшчаліся па берагах азёр і невял. рэчак. Крамя-нёвыя вырабы •— кароткія наканечнікі стрэл вербалістай або рамбічнай формы і коп’і з двухбаковай рэтушшу, а такса-ма нажы, скрабкі, разцы і інш. касця-ныя і рагавыя прылады. Кераміка — вялікія з круглаватым донцам гаршкі з дамешкамі жарствы ў тоўстых і добра абпаленых сценках, арнаментаваныя га-рыз. паясамі з глыбокіх круглых ямак і адбіткаў шыраказубага грэбеня, якія ўгваралі рамбічныя ўзоры. У канцы неалі-ту плямёны гэтай культуры змяшаліся з носьбітамі нарвенскай культуры. На тэр. Беларусі найб. значныя помнікі: Скема. паселішчы на р. Свольна, воз. Бярэшча.
    М.М. Чарняўскі.
    ТЫПЎ СУЛТАН (1750—4.5.1799), пра-віцель (падзішах) паўд.-інд. дзяржавы Майсур [1782—99]. Вёў 3 вайны з Вялі-кабрьпаніяй (гл. Англа-майсурскія вой-ны). Уступіў на прастол у час 2-й англа-
    майсурскай вайны 1780—84. Пасля па-ражэння ў 3-й англа-майсурскай вайне 1790—92 спрабаваў стварыць баяздоль-ную армію шляхам пераймання пэўных элементаў еўрап. ваен. арганізацыі. Дзе-ля гэтага заключыў саюз з урадам рэв. Францыі. У час 4-й англа-майсурскай вайны 1799 загінуў пры штурме англ. войскамі сталіцы Майсура — г. Серын-гапатам.
    ТЫГІЫ НЕРВОВАЙ СІСТЭМЫ, т ы -пы вышэйшай нервовай дзейнасці, комплекс асн. прыро-джаных і набытых індывід. уласцівасцей нервовай сістэмы чалавека і жывёл. што вызначае адрозненні ў паводзінах і ад-носінах да адных і тых жа ўздзеянняў навакольнага асяроддзя. Уведзены І.П.Паўлавым (1927). У аснове класіфі-кацыі — уяўленне пра сілу, ураўнава-жанасць і рухомасць працэсаў узбу-джэння і тармажэння. Існуе 4 гал. Т.н.с. Моцны неўраўнаважа-н ы т ы п (адпавядае тэмпераменту халерыка) характарызуецца хуткай вы-працоўкай станоўчых (узбуджальных) умоўных рэфлексаў (УР) і слабай тар-мазных; у жывёл такога тыпу вегетатыў-ныя функцыі аднаўляюцца працягла і няроўна. Для моцнага ў р а ў н a -важанага інертнага тыпу (флегматык) характэрна павольнае ўтварэнне станоўчых і тармазных УР; у жывёл рэакцыі прыстдсавадьнасці і ўзнаўлення вегетатыўных працэсаў ад-бываюцца павольна. У моцнага ўраўнаважанага рухальна-г а т ы п у (сангвінік) станоўчыя і тар-мазныя УР утвараюцца хугка і лёгка трансфармуюцца пры змене раздраж-няльніка; жывёлам уласціва лёгкая прыстасавальнасць вегетатыўных фун-кцый да змен навакольнага асяроддзя. С л а б ы т ы п (меланхолік) характа-рызуецца слабымі ўзбуджальнымі і тар-мазнымі працэсамі, УР выпрацоўваюц-ца з цяжкасцю, а тыя, што ўтварыліся, лёгка тармозяцца; у жывёл вегетатыў-ныя працэсы вялыя, лёгка парушаюцца, цяжка і няпоўна аднаўляюцца. У чала-века вылучаюць спец. тыпы, якія харак-тарызуюцца ўзаемадзеяннем 1-й сіг-нальнай сістэмы, што адлюстроўвае рэ-чаіснасць у форме адчуванняў і ўспры-манняў, і другой сігнальнай сістэмы: тып мысліцельны з перавагай 2-й сігнальнай сістэмы; т ы п мас-т а ц к і з перавагай першай; т ы п с я р э д н і, калі абедзве сігнальныя сістэмы прадстаўлены ў роўных суадно-сінах. Неўрозы і псіхасаматычныя за-хворванні ўзнікаюць пераважна ў прад-стаўнікоў моцнага неўраўнаважанага і слабага Т.н.с.
    Літ.: Русалов В.М. Бйолотческне ос-новы ннднвцдуально-пснхологмческнх разлм-чнй. М.. 1979. С.С.Ермакова. ГЫР, старажытньг фінікійскі горад-дзяржава на ўсх. узбярэжжы Міжземна-га м. (цяпер г. Сур у Ліване). Узнік у 4-м тыс. да н.э. У 3—2-м тыс. да н.э. важны рамесніцкі і гандл. цэнтр Фінікіі. У 2-м тыс. (з перапынкамі) пад уладай Егіпта.
    Найб. росквіту дасягнуў у сярэдзіне 10 ст. да н.э. пры цару Хіраме I. У канцы 9 ст. да н.э. выхадцы з Т. засн. Карфа-ген, Утыку і інш. 3 8 ст. да н.э. Т. пад уладай Асірыі, з пач. 6 ст. да н.э. — Новававілонскага царства, з 2-й пал. 6 ст. да н.э. — Ахеменідаў дзяржавы (фар-мальна захоўваў суверэнітэт). Меў важ-ную ролю ў гандлі паміж краінамі Між-земнамор’я і Пярэдняй Азіі. У 332 да н.э. разбураны войскамі Аляксандра Македонскага. Пасля адбудовы Т. вало-далі Пталамеі і Селеўкіды. 3 64 да н.э. ў складзе рым. правінцыі Сірыя, захоўваў аўтаномію. Да араб. заваявання (7 ст. н.э.) заставаўся буйным гандл. цэнтрам Усх. Міжземнамор’я. Раскопкі вядуцца з 2-й пал. 19 ст.
    ТЫРА (Thera), Сантарын (Santorin), група астравоў у Эгейскім м., у архілела-гу Кіклады; тэр. Грэцыі. Пл. каля 80 км2. Найб. в-аў — Тыра (74 км2). Астра-вы — рэшткі разбуранага магутным вы-вяржэннем вулкана Сантарын (1,4 тыс. гадоў да н.э.). Складзены з туфаў, лаў, шлакаў. Выш. да 566 м (на в-ве Тыра); на в-ве Каймені — малады дзеючы вулкан (вывяргаўся ў 19 ст.). Здабыча пемзы. Вінаграднікі. Порт — Тыра.
    ТЫРА, Т ы р a с (Tyras), старажытна-грэчаскі горад, заснаваны ў 6 ст. да н.э. на зах. беразе лімана р. Тырас (сучасны Днестр) перасяленцамі з Мілета. У Т. развіваліся рамяство. рыбалоўства, гандаль з мясц. насельніцтвам і гарада-мі Прыднястроўя. Каля 360 да н.э. тут пачалі чаканіць уласную манету. Увахо-дзіла ў склад дзяржавы Мітрыдата VJ Еўпатара. Пры імператару Аўгусце пад-парадкавана Рыму. У раннім сярэдневя-коўі наз. Белгарад, з 1484 — Акерман, з 1944 — Белгарад-Днястроўскі.
    А.Г.Зельскі.
    ТЫРАД^НТЫС (Tiradentes; сапр. Ж a -акін Жазэ да Сілва Ша-ўе р; Silva Xavier; 12.11.1748, Памбал — 21.4.1792), кіраўнік рэв. арг-цыі ў Бразі-ліі ў 1780-я г. Калі быў на партуг. ваен. службе. далучыўся да сакрэтнага т-ва, у якім удзельнічалі прадстаўнікі лібераль-най інтэлігенцыі і афіцэрства. Пад яго кіраўніцтвам арг-цыя падрыхтавала змову з мэтай антыпартут. паўстання з наступным абвяшчэннем незалежнай Бразільскай рэспублікі. У маі 1789 Т. і інш. змоўшчыкі арыштаваны партуг. ўладамі. Т., як кіраўнік змовы, пакара-ны смерцю. У Бразіліі Т. шануецца як заснавальнік руху за незалежнасць Бра-зіліі.
    Літ.'. Мгнатьев О. Тнрадентнс. М.. 1966.
    ТЫРАЖ (франц. tirage ад tirer друка-ваць), 1) колькасць экзэмпляраў якога-н. друкаванага выдання аднаго выпуску. Вызначаецца выдавецтвам. Адрозніва-юць Т. малыя (да 15 тыс. экз.), сярэднія (да 100 тыс.), масавыя (больш за 100 тыс.). 2) У фінансавай дзейнасці — ро-зыгрыш выйгрышаў у пазыках або лата-рэях; таксама пагашэнне аблігацый па-
    зыкі або інш. папер установай, якая іх выпусціла. 3) У пераносным значэн-ні — тое, што выйшла з ужытку. уста-рэла.
    ТЫРАЗІН, заменная амінакімата, C6H4(OH)CH2CH(NH2)COOH. Увахо-дзіць у састаў мнэгіх жывёльных і расл. бялкоў. Удзельнічае ў сінтэзе адрэналі-ну, меланінаў і інш. Выкарыстоўваюць у медыцыне.
    ТЫРАКСІН, тэтраёдтыранін, CI5HUO4NJ4, ёдзмяшчальны гармон пазваночных жывёл і чалавека, які вы-працоўваецца шчытападобнай залозай; вытворнае тыразіну.
    Mae 65,4% ёду. У земнаводных і некат. касцістых рыб стымулюе метамарфоз, у цеп-лакроўных жывёл павышае інтэнсіўнасць асн. абмену, уплывае на рост і дыферэнцыраванне тканак, функцыі сэрца, павышае ўзбуджаль-насць нерв. сістэмы. Недахоп Т. ў арганізме чалавека прыводзіць да крэцінЬму. мікседэмы', залішак — да тырэатаксікоза.
    ТЫРАНА (Tirana, Тігапё), горад, сталіца Албаніі. Знаходзіцца ў міжторнай катла-віне за 40 км ад Адрыятычнага м. Адм. ц. аднайм. рэці; утварае самастойную адм. адзінку. Каля 300 тыс. ж. (2001). Чыгункай звязана з портам Дурэс. Ву-зел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гал. эканам. і культ. цэнтр краіны. У Т. і прыгарадах вырабляецца больш за 20% прамысл. прадукцыі Албаніі. Прам-сць: тэкст., металаапр.. маш.-буд., харч., шкляна-керамічная, абутковая. Цэнтр маст. апрацоўкі дрэва, серабра, керамі-кі. Алб. АН. 2 ун-ты. Нац. гіст. музей, галерэя выяўл. мастацтваў і інш. Т-р оперы і балета. Арх. помнікі: мячэць Хаджы-Этхем-бея (1794—1821), ансамбль пл. Скандэрбега (1920—30-я г.) і інш. Паблізу здабыча вугалю.
    Упершыню згадваецца як невял. гандл. па-селішча. У 1614 на яго месцы Сулейман-паша Бардзіні заснаваў горад, развіццю якога са-дзейнічала выгаднае размяшчэнне на пера-крыжаванні гандл. шляхоў. У пач. 20 ст. — 15 тыс. ж. У 1912 увайшла ў склад Албаніі, з 1920 яе сталіца. У крас. 1939 — вер. 1943 акупіравана італьян., у вер. 1943 — ліст. 1944 — герм. войскамі.