• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТЫГРОВЫ ЯР. запаведнік у ніжнім цячэнні р. Вахш у Таджыкістане. Засн. ў 1938 для аховы прыроднага комплексу тугайных лясоў і прылеглай пясчанай пустыні. Пл. 52,2 тыс. га. Рэльеф пой-мавай тэрасы раўнінны, з паніжэннямі, у цэнтры якіх знаходзяцца азёры. Глебы поймавай тэрасы р. Вахш алювіяльна-лугавога тыпу. Тугайная расліннасць прадстаўлена ўчасткамі лесу з таполі-ту-рангі з травяным покрывам з эфемераў і эфемероідаў; значныя плошчы пад за-раснікамі трыснягу і эрыянтусу. Звы-
    чайны алень бухарскі, кот чаротавы, шакал, заяц-талай, фазан, кобра, гюрза, пясчаная эфа; у пустыннай частцы сус-тракаюцца джэйран і драфа. У азёрах-старыцах сом, сазан, вусач, плотка і інш.; зімой шмат вадаплаўных птушак.
    ТЫДЗЕНЬ. прамежак часу ў сем сутак. Існуе амаль ва ўсіх календарах. Уведзе-ны на Стараж. Усходзе. У 1 ст. н. э. за-пазычаны рымлянамі. 7 дзён Т. атая-самлівалі з вядомымі ў той час 7 плане-тамі. Субота была названа днём Сатур-на, а наступныя па парадку — днём Сонца, Месяца, Марса, Меркурыя, Юпітэра, Венеры. Бел. назвы паказва-юць парадак дзён на Т. пасля нядзелі (дня, калі «не дзелаюць», г. зн. не пра-цуюць): панядзелак (адразу «па нядзе-лі»), аўторак (уторы, г. зн. другі), серада (сярэдзіна Т.), чацвер (чацвёрты), пят-ніца (пяты); выключэнне — субота [ад стараж.-яўр. сабат (шабаш) — адпачы-нак, канец працы].
    ТЫЕС (Thies), горад на 3 Сенегала. Адм. ц. аднайм. вобласці. Каля 250 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: вытв-сць фосфарных угнаен-няў, тэкст., дрэваапр., ліцейная. Чыг. майстэрні. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (арахіс, збожжа: жывёлагадоўля). У на-ваколлі — здабыча фасфарытаў.
    ТЫЗЕНГАЎЗ Антоній (1733, г.п. Нава-ельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 31.3.1785), дзяржаўны і грамад-скі дзеяч ВКЛ, мецэнат. 3 роду Тызен-гаўзаў. Падстароста гродзенскі з 1757, вял. пісар ВКЛ у 1763—64, канюшы ВКЛ у 1764—65, падскарбі надворны ВКЛ з 1765, адначасова староста гро-дзенскі, адміністратар каралеўскіх эка-номій у ВКЛ. Пасол на соймы з 1761, у 1773—80 узначальваў на соймах кара-леўскую партыю. Намаганнямі Т. Грод-на стала месцам работы дзярж. устаноў: Скарбовай камісіі ВКЛ, Трыбунала ВКЛ, задворнага асэсарскага суда. Іні-цыятар буйнамаштабных пераўтварэн-няў у каралеўскіх эканоміях ВКЛ у ranine адміністрацыі, сельскай гаспадаркі, прам-сці, шляхоў зносін, навукі і адука-цыі. Правёў Тызенгаўза рэформу. Аргані-заваў шэраг мануфактур (перш за ўсё Гродзенскія каралеўскія мануфактуры). Адм. цэнтрам эканам. дзейнасці Т. ста-ла збудаванае ім прадмесце Гродна — Гарадніца, дзе размяшчаліся заснаваны Ж.Э.Жыліберам бат. сад, Гродзенская ме-дыцынская акадэмія, кадэцкі корпус, школы мернікаў, бухгалтараў, будаўні-коў. Праводзіў ачышчэнне рэчышча Нёмана, арганізаваў Гандл. і эканам. кантору. Займаўся гадоўляй мяса-ма-лочных парод жывёлы, племянных жа-рабцоў. Выкарыстоўваў парнікова-цяп-лічную сістэму. Арганізаваў Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, Гродзенскую капэлу Тызенгаўза, Гродзенскую музычна-тэат-ральную школу Тызенгаўза, сетку парафі-яльных школ. Заснаваў Гродзенскую дру-карню, ініцыятар выдання газ. «Газэта Гродзеньска». Рэканструяваў цэнтр мяст. Паставы. Увядзенне мануфактур на ас-
    нове крэдыту, неэканомнае выкарыс-танне сыравіны, высокія цэны і як вы-нік слабы збыт прадукцыі, адсутнасць зацікаўленасці майстроў і рабочых, не-эфектыўнасць прыгоннай працы пры-вялі да заняпаду прадпрыемстваў і да няўдачы гасп. палітыкі Т. У ліп. 1780 Т. адхілены ад кіравання каралеўскімі эканоміямі ў ВКЛ. Помнік Т. ўстаноўле-ны ў Гродзенскім Фарным (б. езуіцкім) касцёле, яго імем названа плошча ў Гродне.
    Літ.: Г нбянскмй Н.Г. Граф Антонпй Тнзенгауз н гродненскне королевскне ману-фактуры. Пг., 1916; Koscialkowski S. Antoni Tyzenhauz: Podskarbi nadworny litewski. T. 1—2. Londyn, 1970—71.
    Ю.Я.Гардзееў.
    АТызенгаўз.
    ТЫЗЕНГАЎЗА РЭФОРМА, сістэма эканам. мерапрыемстваў у каралеўскіх сталовых эканоміях ВКЛ у 1760—70-я г., праведзеных па ініцыятыве і пад кіраў-ніцтвам надворнага падскарбія ВКЛ А.Тызенгаўза. Рэформа прадугледжвала: аднаўленне ў эканоміях фальяаркаў з паляпшэннем апрацоўкі зямлі і выка-рыстаннем зах.-еўрап. тэхнікі; арганіза-цыю ў эканоміях мануфактур, заснава-ных на дармавой працы каралеўскіх ся-лян; стварэнне разгалінаванай сістэмы сухапутных шляхоў і сплаву па рэках для стымулявання гандлю. Т.р. пачала-ся ў 1765 з перамеру зямлі. Для сялян была створана своеасаблівая сістэма страхавання («камунальныя магазіны» з рэзервовым запасам збожжа і «каму-нальныя касы»), У выніку рэформы ся-ляне эканомій пазбавіліся злоўжыван-няў з боку арандатараў і трымальнікаў, набылі магчымасць пашыраць сваё зем-лекарыстанне за кошт прыёмнай зямлі, са згоды адміністрацыі мелі права на перадачу зямлі па спадчыне. Значна выраслі даходы скарбу ВКЛ. Але павы-шэнне прыбыткаў было вынікам не толькі ўдасканалення гаспадаркі, але і
    дадатковага абцяжарання сельскага на-сельніцтва, якое не прыняло рэформу. Узмацненне павіннаснага абкладання сялян у выніку прывяло да пагаршэння эканам. становішча феадальна-залежна-га насельніптва эканомій. Рэформа не была канчаткова рэалізавана ў сувязі з унутрыпаліт. (адхіленне Тызенгаўза ад пасады і інш.) і знешнепаліт. (падзелы Рэчы Паспалітай) падзеямі. І.Ф.Кітурка.
    ТЫЗЕНГАЎЗЫ, ф о н Тызенгаў-з е н ы, шляхецкі род уласнага герба «Буйвал» у Рэчы Паспалітай. Маюць ням. паходжанне, у пач. 13 ст. прыбьыі з Гальштэйна ў Інфлянты. 3 Т., што жылі ў ВКЛ, найб. вядомы:
    Готард Ян (?—1640), кашталян вендэнскі ў 1621—34, ваявода дорпцкі з 1634. Г о т а р д (?—1669), канонік і суфраган віленскі з 1661. абат гебдоўскі, біскуп-намінат метонскі, біскуп сма-ленскі з 1667. Ю р ы й (?—6/7.9.1679), палкоўнік войска ВКЛ, мечнік ВКЛ з 1650. Андрэй (?—8.2.1673), лоўчы ВКЛ з 1667. С т а ф а н (?—24.12.1708), падстолі ВКЛ у 1687, ваявода новага-родскі з 1689. Ян Стафан (?— 1730), вял. пісар ВКЛ у 1669—1714, ва-явода мсціслаўскі з 1714, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1716 і 1720. М і х а л Бенядзікт (? — да 12.10.1726), вял. пісар ВКЛ з 1714. Антоній (1733—85), гл. Тызенгаўз А. Кан-с т а н ц і н (3.6.1786, г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.3.1853), арнітолаг. Аўтар прац «Асновы арніталогіі, або Навукі пра птушак» (1841), «Усеагульная арні-талогія, або Апісанне птушак усіх час-так свету» (1843—46). Захапляўся жыва-пісам, быў вучнем Я.Рустэма. У сваім маёнтку ў Паставах стварыў арніталагіч-ны музей, сабраў карцінную галерэю, значную б-ку. У.М.Вяроўкін-Шэлюта.
    ТЫКСАТРАПІЯ (ад грэч. thixis дотык + trope паварот, змена), абарачальная зме-на фізіка-мех. уласцівасцей палімерных і дысперсных сістэм пры мех. уздзеянні ў ізатэрмічных умовах. Абумоўлена аба-рачальнымі зменамі структуры матэры-ялу, напр., разбурэннем надмалекуляр-най структуры высокамалекулярных злу-чэнняу або каагуляцыйных кантактаў у дысперсных сістэмах.
    Выяўляецца, напр., у зніжэнні вязкасці вадкіх асяроддзяў пры цячэнні і яе паступо-вым павышэнні пасля спьшення цячэння, зме-не дэфармацыйных характарыстык крышт. па-лімераў і эластамераў пры паслядоўных цык-лах нагружэнне — адпачынак. Уласцівая буд. растворам. лакафарбаваным матэрыялам. многім харч. прадуктам.
    ТЫЛ, 1) тэрыторыя краіны, што ваюе, з яе насельніцгвам і эканам. рэсурсамі, акрамя раёна (зоны) ваен. дзеянняў. 2) Сістэма органаў кіравання, сіл і срод-каў, прызначаных для тылавога і тэхн. забеспячэння войск (Т. узбр. сіл). Як састаўная частка ўзбр. сіл і абарончага патэнцыялу дзяржавы Т. забяспечвае ўгрыманне запасаў матэрыяльных срод-каў і іх падвоз да фронту, падрыхтоўку.
    эксплуатацыю, тэхн. прыкрыццё і ад-наўленне шляхоў зносін (сумесна з інш. органамі і ўстановамі дзяржавы), а так-сама аказанне мед. дапамогі, гандлёва-быт., кватэра-эксплуатацыйнае, фінан-савае забеспячэнне ваеннаслужачых і інш.).
    Паняцце «Т.» узнікла ў старажытнасці ра-зам са стварэннем армій. У наёмных арміях 15—17 ст. функцыі забеспячэння выконвалі гандляры (маркітанты). пазней т.зв. магазіны (склады-магазіны). якія размяшчаліся на ве-рагодных напрамках ваен. дзеянняў. У рэгу-лярных арміях фарміраваліся падраздзяленні для цэнтралізаванага тылавога забеспячэння войск 1 флатоў. Са з’яўленнем у шэрагу краін масавых армій паняцце «Т.» станавілася больш разнастайным: ствараліся Т. відаў узбр. сіл. адпаведных родаў войск. Істотныя змены ў разуменне Т. ўнеелі ракетна-ядзер-ная зброя і інш. сучасная тэхніка.
    Т. Узбр. Сіл Беларусі падзяляецца па-водле маштабу і характару задач на стратэг., аператыўны і вайсковы; павод-ле прыналежнасці — Т. цэнтра, відаў узбр. сіл, брыгадны (палкавы) і баталь-ённы (дывізіённы). Арганізацыйна фар-міраванні і ўстановьі Т. ўваходзяць у склад аператыўных камандаванняў, злу-чэнняў і часцей узбр. сіл, а таксама зна-ходзяцца ў непасрэдным падпарадка-ванні цэнтр. органаў кіравання. Міністр абароны і ген. штаб ажыццяўляюць кі-раўнінтва Т. праз нам. міністра абароны па тыле — начальніка Т. ўзбр. сіл, ка-мандуючых відамі ўзбр. сіл і інш. цэнтр. ўстановы. Падрыхтоўка афіцэрскіх кад-раў для Т. ажыццяўляецца ў Ваен. ака-дэміі Рэспублікі Беларусь, на ваен. ка-федрах ВНУ і інш. 3) Тыльны бок строю (або ч. яго), баявога парадку. аператыўнага пастраення войск (сіл), процілеглы пярэдняму (фронту).
    І.К.Кузняцоў.
    ТЫЛАК Балгангадхар (23.7.1856, Ратна-гіры, штат Махараштра, Індыя — 1.8.1920), дзеяч інд. нац.-вызв. руху, ву-чоны. Скончыў Дэканскі каледж (г. Пу-на, 1879). Юрыст. 3 1881 выдаваў гра-мадска-паліт. газеты. У 1890-я г. супра-цоўнічаў з Індыйскім нацыянальным кан-грэсам (ІНК), лідэр яго радыкальнага крыла, т.зв. экстрэмістаў, якія стаялі за сур’ёзныя паліт. рэформы ў Брыт. 1н-дыі, за ўцягванне ў паліт. барацьбу шы-рокіх нар. мас. За арганізацыю нац.-рэ-лігійных святкаванняў і паліт. дзей-насць у 1908 брыт. суд асудзіў Т. на 6 год турэмнага зняволення. 3 1914 Т. — адзін з лідэраў барацьбы за самакіра-ванне для Індыі. У 1916 ён падпісаў т.зв. Лакхнаўскі пакт з кіраўніцтвам Мусульманскай лігі пра адзінства з ІНК у барацьбе за незалежнасць Індыі. Аў-тар навук. прац, прысвечаных аналізу ранніх этапаў інд. цывілізацыі.
    ТЫЛАЦЫН, сумчатае млекакормячае, гл. Сумчаты воўк.
    ТЫЛБЕРГ, Тыльбергс (Tilbergs, Tillbergs) Яніс (2.7.1880, Рыга — 7.11.1972), латвійскі мастак. Нар. маст. Латвіі (1955). Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1901—09). У 1911—15 выкладаў у