Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТУХМАНАЎ Давыд Фёдаравіч (н. 20.9.1940, Масква), расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1983). Скончыў Муз.-пед. ін-т імя Гнесіных (1963). Працуе ў розных жанрах, найб. актыўна ў жанры песні: «Мой адрас — Савецкі Саюз», «Які цудоўны гэты свет» (абе-дзве 1973), «Дзень Перамогі» (1975), «Радзіма мая» (1976), «Прыцяжэнне зямлі» (1977), «Дадзім шар зямны дзе-цям» (сл. Назыма Хікмета, 1978), «Алімпіяда-80», «Ненаглядная мая ста-рана» (абедзве 1980). Сярод інш. твораў: кантата «За даллю — даль» (паводле А.Твардоўскага, 1963); фп. п’есы; вак. цыклы; рок-сюіты «Па хвалі маёй па-мяці», «НЛА» (1970-я г.), музыка да спектакляў драм. т-ра, кінафільмаў і ра-дыёпастановак.
ТЎЧА, вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., каля р. Тучанка, на аўтадарозе Слуцк—Івацэвічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Клецк, 156 км ад Мінска. 785 ж., 311 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вай-ну. Помнікі архітэктуры: Свята-Іаана-Прадцечанская царква (пач. 19 ст.), ся-дзіба (2-я пал. 19 ст.).
ТУЧКЕВІЧ Уладзімір Максімавіч (29.12.1904, с. Яноўцы Чарнавіцкай вобл., Украіна — 24.7.1997), расійскі і ўкр. фі-зік, адзін са стваральнікаў вытв-сці сі-лавых паўправадніковых прылад. Акад. Pac. АН (1970, чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Кіеўскі ун-т (1928). Працаваў у НДІ Кіева. 3 1936 у Фіз.-тэхн. ін-це Pac. АН у С.-Пецярбургу (у 1967—87 дырэкгар). Адначасова ў 1935—60 праф. Ленін-градскага політэхн. ін-та. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы паўправаднікоў. Аг-рымаў чыстыя монакрышталі германію і крэмнію і прапанаваў тэхналогію вы-рабу з іх плоскасных дыёдаў і трыёдаў, фотаэлементаў і фотадыёдаў. Распраца-ваў тэхналогію вырабу сілавых паўпра-вадніковых прьшад і пераўгваральнікаў для электроннай тэхнікі і моцнатокавай электронікі. Разам з А..П.Аляксандравым і ІК.Курчатавым распрацаваў процімін-ную ахову ваен. караблёў (1941). Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1966.
Тв.: Снловое полупроводннковое прнбо-ростроенне. М., 1980 (у сааўт.).
ТУШ (ням. Tusche) у выяўлен-чым мастацтве, чорная фарба, якая з часам не траціць інтэнсіўнасці колеру. Бывае вадкая і сухая. Вырабля-юць з сажы (ад спальвання хвойнай драўніны) і клеявых рэчываў (раслін-ных алеяў і смол). Пры рабоце з пэндз-лем Т. звычайна разбаўляюць вадой; тон малюнка можа быць ад чорнага да серабрыста-шэрага. Выкарыстоўваецца для чарчэння, малявання ў тэхніках штрыхоўкі, заліўкі і адмыўкі (часта ў спалучэнні з алоўкам і вугалем). Вядома
ТУШКАНЧЫКІ 65
са старажытнасці ў Кітаі, пазней атры-мала пашырэнне ў Карэі і Японіі, з 16—17 ст. — у Еўропе. Т. называюць таксама аналагічныя чорнай каляровыя фарбы, якія вырабляюць на аснове ка-меннавугальных фарбавальнікаў.
ТУШ (ням. Tusch; англ. tucket, tuck), урачыстае муз. прывітанне, якое выкон-ваецца духавым аркестрам у час узнага-роджання, ушаноўванняў, віншаванняў. Складаецца звычайна з пяцітактавага муз. сказа, які паўтараецца ў хуткім тэмпе некалькі разоў. Першапачаткова (з сярэдзіны 18 ст.) — кароткая п’еса фанфарнага складу, з 19 ст. — сучасная форма.
ТУШАМЛІНСКАЯ КУЛЬТЎРА, археа-лагічная культура плямён, якія ў 4—7 ст. н.э. жылі ў Смаленскім Падняпроўі і Падзвінні, на У Беларусі. Вылучана П.М.Траццяковым, назва ад гарадзішча-сховішча Тушамля на Смаленшчыне. Насельніцтва займалася пераважна зем-ляробствам і жывёлагадоўляй; паляван-не, рыбалоўства, збіральніцтва мелі да-паможны характар; былі развіты такса-ма кавальская справа, здабыча і апра-цоўка жалеза, каляровых металаў. Жыло ў селішчах і гарадзішчах-сховішчах у жытлах слупавой канструкцыі. У гара-дзішчах-сховішчах знаходзіліся свяцілі-шчы, у цэнтры якіх стаяў высокі слуп з выявай гал. бажаства. Пахавальны аб-рад — трупаспаленне ў урнах або без іх, у грунтавых акруглых ямах. Для Т.к. характэрны гліняны таўстасценны і сла-бапрафіляваны посуд высокіх прапор-цый, жал. прылады працы (сярпы, ся-керы, трохгранныя наканечнікі стрэл, лістападобныя наканечнікі коп’яў і інш.). Тушамлінскія плямёны былі на стадыі пераходу ад родавай абшчыны да тэрытарыяльнай сельскай. На Беларусі найб. даследаваны гарадзішча-сховішча Нікадзімава, гарадзішча і селішча Кня-жыцы. Большасць даследчыкаў лічыць, што Т.к. адносіцца да балцкага этнічна-га масіву. А.А.Седзін
ТУШКАНЧЫК ВЯЛІКІ, млекакормя-чая жывёла атр. грызуноў, гл. Земляны заяц.
ТУШКАНЧЫКІ, тушканчыка-в ы я (Dipodidae), сямейства млекакор-мячых жывёл атр. грызуноў. Вядомы з алігацэну (каля 35 шн. г. назад). 10— 15 родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ў стэпах, паўпустынях і пустынях Еўразіі,
Паўн. і Паўн.-Усх. Афрыкі, Паўн. Аме-рыкі. Жывуць у норах. Перамяшчаюцца скачкамі. Зімой упадаюць у спячку.
Даўж. цела да 26 см, хваста да 30 см. Гала-ва і вочы вял., вушы доўгія, круглаватыя. Пя-рэднія лапкі маленькія, скакальныя заднія ў 3—4 разы даўжэйшыя, моцныя. Хвост звы-чайна з кугасікам на канцы, выконвае ролю балансіра пры скачках. Кормяцца пераважна
3. Бел. Эн. Т. 16.
66 ТУШНОВА
насеннем, цыбулінамі і зялёнымі ч. раслін, насякомымі. Нараджаюць да 8 дзіцянят 1—2 разы за год. Э.Р.Самусенка.
ТУШНОВА Вераніка Міхайлаўна (27.3.1915, Казань, Расія — 7.7.1965), руская паэтэса. Вучылася ў Ленінград-скім мед. ін-це (1931—35). Друкавалася з 1944. Аўтар зб-каў вершаў «Першая кніга» (1945), «Шляхі-дарогі» (1954), паэмы «Дарога на Клухор» (1952). У па-эт. зб-ках «Памяць сэрца» (1958), «Дру-гое дыханне» (1961), «Сто гадзін шчас-ця» (1965), «Вершы» (апубл. 1969) і інш. пранікнёны гімн каханню, успрыманне гісторыі Радзімы як глыбока асабістага, увага да ўнутр. свету лірычнага героя. Некат. яе вершы пакладзены на музыку.
Тв.: Мэбранное. М., 1988. А.В.Спрынчан.
Тушканчыкі: 1 — вялікі: 2 — зайчык земля-ны; 3 — емуранчык звычайны.
ТУІІібніКІ, бел. традыц. страва; туша-ная бульба. Называлі таксама тўшанка. Бульбу чысцілі, рэзалі на кавалачкі, ту-шылі ў печы (без вады) з салам або слі-вамі.
ТЎШПА, старажьгтны горад на ўсх. бе-разе воз. Ван, сталіца дзяржавы Урарту (9 — пач. 6 ст. да н.э.). Цытадэль Т. знаходзілася на скале, горад — каля яе падножжа на месцы сучаснага г. Ван (Турцыя). Пры цару Менуа (канец 9 ст. да н.э.) да горада праведзены канал ад горных крыніц. Арм. гісторык 5 ст. н.э. Маўсес Харэнацы апісаў скалу, канал і прывёў паданне пра будаўнштва Вана царыцай Шамурамат (Семірамідай). У 1827 ням. археолаг Ф .Шульц даследаваў рэшткі крапасных сцен, высечаныя ў скале памяшканні (магчыма, грабніцы цароў) і скапіраваў клінапісныя надпі-сы. У 1916 \А.Арбелі знайшоў у нішы на скале гары стэлу з летапісам цара Сардуры II (сярэдзіна 8 ст. да н.э.). Т. неаднаразова згадваецца ў асірыйскіх крыніцах. У 735 да н.э. асірыйцы разбу-
рьші горад, але крэпасць узяць не змаг-лі. У пач. 6 ст. да н.э. цытадэль разбу-рьші мідыйцы, але жыццё на цытадэлі працягвалася і пры Ахеменідах.
ТУШЧА, возера ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Страча (правы прыток р. Вілія), за 32 км на Пн ад г. Смаргонь. Пл. 0,34 км2, даўж. 850 м, найб. шыр. 660 м, найб. глыбіня 2 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км, пл. ва-дазбору 6,1 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 3—4 м, разараныя, на 3 і ПнЗ 12—14 м, укрытыя лесам. Пойма шыр. 50—100 м, забалочаная. Берагі пераважна сплавінныя, тарфя-ністыя, на ПнЗ і ПдУ нізкія, іысчаныя. месцамі на У і ПдУ пад хмызняком. На ПнУ некалькі заліваў. Дно сапрапеліс-тае, на ПнЗ і ПдУ вузкая паласа пяску да глыб. 0,5—1 м. Зарастае слаба. Вы-цякае р. Тушчанка.
ТУШЫНСКІ Аляксандр Іосіфавіч (н. 5.8.1945, Мінск), бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд. тэхн. н. (1983), праф. (1985). Скончыў Мінскі радыё-тэхн. ін-т (1969). 3 1969 на Мінскім з-дзе ЭВМ (з 1987 дырэкгар). 3 1988 дырэк-тар НДІ ЭВМ і адначасова ген. дырэк-тар Бел. навук.-вытв. аб’яднання выліч. тэхнікі. 3 1992 нам. міністра абароны Беларусі. 3 1994 у Бел. ун-це інфарма-тыкі і радыёэлектронікі. 3 1996 нам. ген. дырэкгара прадпрыемства «ІВА». Навук. працы па выліч. тэхніцы, сучас-ных сродках мабільнай сувязі, арганіза-цыі вьгтв-сці ЭВМ.
Тв.: Методнческое пособне по технологнн печатных плат. Мн., 1988 (разам з І.М.Руса-ком); Перспектнвы, прогнозы развлтня сов-ременных средств мобнльной связн. М.. 1999 (у сааўг.). М.П.Савік.
ТЎШЫНСКІ ЛАГЕР. урадава-адмініс-трацыйная рэзідэнцыя і ваенны лагер Ілжэдзмітрыя II у с. Тушына (пад Мас-квой) з лета 1608 да пач. 1610. Тл. быў умацаваны землянымі валамі і драўля-нымі абарончымі збудаваннямі. Унутры лагера знаходзіліся рэзідэнцыі' Лжэ-дзмітрыя II і нарачонага патрыярха Фі ларэта, будынкі тушынскіх прыказаў, жыглы польскіх і рас. войск. Пры ады-ходзе атрадаў Рэчы Паспалітай у сак. 1610 Т.л. спалены. У 1898—1901 на яго месцы праведзены археал. раскопкі, вы-яўленыя рэчы (зброя, прылады працы, рэчы побыту) зберагаюцца ў Дзярж. гіст. музеі ў Маскве.
ІУШЭ (франц. йвсЬё, ад toucher ча-паць, дакранацца), харакгар здабывання гуку (націск, удар па клавішах) пры іг-ры на фп., які непасрэдна ўплывае на яго сілу і тэмбравую афарбоўку. Важны сродак індывідуалізацыі гучання інстру-мента. Залежыць ад фізічнага складу рукі піяніста, яго маст. імкненняў і стылю пэўнага муз. твора. Адрозніва-юць: сухое і жорсткае, мяккае і пявучае Т. і інш. (напр., ігра Дж.Філда, А.Рубін-штэйна вызначалася аксамітным, сака-вітым Т.).
ТЎЯ (Thuja), род хвойных раслін сям. кіпарысавых. 5 відаў. Пашыраны ва Усх. Кітаі, Японіі. Паўн. Амерыцы. Культывуюць, у т.л. на Беларусі, Т. гі-ганцкую, або складкаватую (Т. plicata), і заходнюю (Т. occidentalis).
Вечназялёныя дрэвы вьші. 12—18, рэдка 45—60 (75) м або кусты. Н епатрабавальныя да ўмоў росту, добра пераносяць задымле-насць гарадоў. Крона пірамідальная ці каніч-ная, галімы гарыз. або ўзыходныя. Парасткі ападаюць разам з лісдем. Лісце лускападоб-нае (у маладых раслін іголкападобнае), па 4 у кальчаках. Насенне плоскае. крылатае, са смалянымі залозкамі. Эфірны алей Т. заход-няй выкарыстоўваецца ў медыцыне (асабліва ў гамеапатыі) і парфумерыі. Драўніна мяккая, шчыльная. Выкарыстоўваецца ў прам-сці, суднабудаванні. Лек., тэхн.. дэкар. расліны.
А.Д.Антанюк.
ТХАНА, горад на 3 Індыі, на Пн ад Бамбея, у штаце Махараштра. Каля 500 тыс ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чы-гунак і аўтадарог. Прам-сць: эл.-тэхн., эл.-хім., вытв-сць нафтабуравога і тэкст. абсталявання.