Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТУРЧАНІНАВА Еўдакія Дзмітрыеўна (14.3.1870, Масква — 27.12.1963), ра-сійская актрыса. Нар. арт. СССР (1943). Скончыла драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1891). 3 1891 акгрыса Малога т-ра ў Маскве. У характарных і камедыйных ролях дасягала непасрэд-насці, эмац. насычанасці, лёпшыя з якіх у п’есах класічнага рэпертуару, асабліва А.Астроўскага: Барабошава («Праўда добра, а шчасце лепш»), Гал-чыха («Без віны вінаватыя»), Усціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім»), Анфуса і Мурзавецкая («Ваўкі і авеч-кі»), Турусіна і Глумава («На ўсякага мудраца хапае прастаты») і інш. Сярод інш. роляў: Багаеўская («Варвары» М.Горкага), Крахоткіна («Сяло Сцяпан-чыкава і яго жыхары» паводле Ф.Даста-еўскага), місіс Хігінс («Пігмаліён» Б.Шоу), міс Кроўлі («Кірмаш пыхлівас-ці» паводле У.Тэкерэя) і інш. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1948.
Літ.: Фнлнппов В. Е.Д.Турчанннова. М.; Л., 1948; Е.Д.Турчанннова на сцене н в жнзнн. М., 1974.
ТУРЧЫНбВІЧ Восіп (Іосіф Цэзар) Ві-кенцьевіч (вер. 1824—?), бел. гісторык, правазнавец. Паходзіў са шляхты Магі-лёўскай губ. У 1858—60 (?) пераклад-чык Магілёўскага дваранскага сходу. У пач. 1860-х г. у Іркуцкай губ., на паса-дзе суддзі Ніжняудзінскага акр. суда. Далейшы лёс невядомы. Аўтар прац у галіне гісторыі права, а таксама выда-дзенай у С.-Пецярбургу 1-й гісторыі Беларусі — «Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў» (1857). «Аг-ляд...» даведзены да падзелаў Рэчы Пас-палітай і далучэння Беларусі да Рас. ім-перыі ў канцы 18 ст., шмат увагі ў кнізе аддадзена асвятленню паліт. падзей.
Тв.: О поземельной собственноста н на-следстве в Древней Русн. СПб.. 1853; йсто-рня сельского хозяйства Росснн от времен лсторнческмх до 1850 г. СПб., 1854.
І.Л.Грыбко.
ТЎРЫ, радовішча мелу ў Мастоўскім р-не Гродзенскай вобл., за 1 км на Пд ад в. Пескі. Назва ад б. в. Туры. 6 глы-бападобных пакладаў, звязаных з ту-ронскімі адкладамі верхняга аддзела ме-лавой сістэмЫ, залягаюць у выглядзе адорвеняў сярод ледавіковых утварэн-няў сожскага зледзянення. Мел шарава-та-белы, белы, месцамі запясочаны, мае сцяжэнні крэмнію да 6—8%, аксіду кальцыю СаО у ім 53—55%. Паміж глыбамі мелу выяўлены 4 лінзы глін. Разведаныя запасы мелу 66,5 млн. т, перспектыўныя — 5,9 млн. т. Перспек-тыўныя запасы глін 3,9 млн. т. Магут-насць карыснай тоўшчы мелу (пройдзе-ная) 0,9—40,6 м, глін — 4,1—18,3 м, ускрышы (пяскі, супескі, сутлінкі) 0,2—18 м. Мел і гліна прыдатныя на выраб цэменту. А.П.Шчураў.
ТУРЬІЗМ (франц. tourisme ад tour пра-гулка, паездка), падарожжа (паход, па-ездка) у вольны час, адзін з відаў ак-тыўнага адпачынку; від спорту. Спалу-чае розныя віды рэкрэацыйнай дзей-насці (гл. Рэкрэацыя) — аздараўленне, пазнанне, узнаўленне прадукцыйных сіл чалавека і інш. Т. — састаўная ч. аховы здароўя, фіз. культуры, сродак духоўнага, культ. і сац. развіцця асобы. Паводле напрамкаў турысцкіх патокаў падзяляецца на ўнутр. (нацыянальны), у межах адной краіны, і знешні, міжна-родны. У залежнасці ад мэты падарож-жаў вылучаюць Т. спарт., рэкрэацыйны і пазнавальны. Адрозніваюць арганіза-ваны Т. — падарожжа па праграме, абумоўленай турысцкай арганізацыяй (установай) з прадастаўленнем ком-плексу паслуг, і неарганізаваны (сама-дзейны) — падарожжа паводле плана самога турыста на аснове самаабслугоў-вання.
Спартыўны Т. ажьпіцяўляецца пешкі, на лыжах, веласіпедах, матацыклах, вёславых і ветразевых суднах і інш. Турысцкія паходы падзяляюць на 6 катэгорый складанасці. якія абумоўліваюцца даўж. маршруту, колькасцю і харакгарам прыродных перашкод і інш., маюць адпаведную тэхніку і тактыку пераадолення маршрутаў. Экскурсійны Т. ажыццяўля-ецца на аўгамабілях, цягніках, водных і па-ветр. суднах і інш., без актыўных форм руху. Яго сугнасць — наведванне адметных чым-небудзь месцаў, агляд культ., гіст., прырод-ных і інш. славугасцей. Міжнар. Т. развіваец-ца з сярэдзіны 19 ст., з 2-й пал. 20 ст. набыў масавы характар. Т. з’яўляецца самастойнай галіной эканомікі большасці краін свету ў не-вытв. сферы. прадпрыемствы і арг-дыі якой задавальняюць патрэбы турыстаў у матэры-яльных і нематэрыяльных паслугах. Прадук-цыя Т. — комплексная паслуга (т.зв. тур), якая ўключае ў якасці ўзаемазвязаных эле-ментаў паслугі транспарту, гасцінічнай гаспа-даркі. гандлю, у т.л. харчаванне, экскурсій-ных, культурна-відовішчных, спарт., лячэбна-аздараўленчых. быт. і інш. устаноў і прадпры-емстваў. Адрозненні у мэтах падарожжаў і спосабах іх арганізацыі абумоўліваюць існа-ванне розных па функцыях прадпрыемстваў (гасцініцы, турысцкія базы, матэлі, пансіяна-ты і інш.) і спецыялізацьпо турысцкіх уста-ноў, якія ўлічваюць у праграмах абслугоўван-ня асаблівасці відаў Т., спосабы арганізацыі падарожжаў, узроставыя, прафесійныя і інш. асаблівасці кліентуры. У эканоміцы многіх краін, асабліва Еўропы і Афрыкі, Т. займае адно з вядучых месцаў. Т. садзейнічае мэтам аховы прыроды, з’яўляецца экалагічна эфек-тыўнай галіной эканомікі.
На Беларусі турысцкі рух пачаў фар-міравацца ў 1920-я г. Аматарскі Т. ак-тывізаваўся з канца 1950-х г. Першы злёт турыстаў адбыўся ў 1959 (пас. Зя-лёнае Мінскага р-на). 3 1964 право-дзяцца спаборніцтвы па асобных відах Т. (арыентаванне на мясцовасці, пеша-ходны. водны, лыжны, веласіпедны, аў-тамотатурызм, спелеатурызм і інш.). Створаны і працуюць рэсп. і абл. ту-рысцкія арг-цыі, турысцкія клубы і фір-мы, якія займаюцца арганізацыяй Т. і адпачынку. Распрацаваны туры і мар-шруты падарожжаў па Беларусі і ў інш. краіны. Напр., у 2000 Беларусь наведалі 48 тыс. замежных турыстаў; беларусы зрабілі каля 1,2 млн. паездак у інш.
краіны. У рэспубліцы функцыянуе каля 250 гасцініц, турысцкіх баз, матэляў і інш. з агульнай умяшчальнасцю каля 26 тыс. месцаў (2000). У сістэме адукацыі дзіцяча-юнацкі Т. развіваецца з 1920— 30-х г. 3 канца 1940 — пач. 1950-х г. працуюць Рэсп. і абл. станцыі юных ту-рыстаў. Першы рэсп. турысцкі злёт (па-ход) вучняў адбыўся ў 1957. 3 1992 што-год праводзяцца спаборнштвы па ту-рысцка-прыкладньш мнагабор’і ў асоб-ных відах турызму, з 1999 — турысцкія злёты сярод розных катэгорый вучняў і студэнтаў. Выдаюцца час. «Падарож-нік», газ. «Турнзм н отдых». Сярод арга-нізатараў і ветэранаў турысцкага руху — П.Н.Багданаў, М.З.Гальчун, У.І.Гана-польскі, Ю.М.Кокараў, Ф.В.Наркевіч, Г.А.Новікаў і інш. У.І.Ганапольскі.
ТУРЫЙСК, Т у р ь с к, старажытны го-рад. Упершыню ўпамінаецца ў Іпацьеў-скім летапісе пад 1253. У запісе пад 1276 названа месцазнаходжанне горада: «Тоурмйскь на реце Немне». Захавалася гарадзішча Т. каля в. Турэйск Шчучын-скага р-на. У выніку археал. даследа-ванняў устаноўлена, што Т. заснаваны ў канцы 11 — пач. 12 ст. як крэпасць на славяна-літоўскім памежжы. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў, печаў-домніц для вырабу жалеза, знойдзены прылады працы для апрацоўкі зямлі, палявання і рыбалоўства, рэчы ўзбраення воіна, гасп. інвентар, упрыгожанні і інш. Віда-вочна, у 12—13 ст. Т. уваходзіў у Гара-дзенскае княства.
ТУРЫН (Torino), горад на Пн Італіі, каля ўпадзення р. Дора-Рыпарыя ў р. По. Адм. ц. вобласці П’емонт і прав. Турын. Каля 1 млн. ж., з прыгарадамі каля 1,2 млн. ж. (2001). Буйны вузел чыгунак і аўгадарог перад альпійскімі пе-раваламі. Міжнар. аэрапорт. Важны пра-мысл. і культ. цэнтр краіны. У прам-сці дамінуе буйнейшы ў Італіі індустр. ком-
Турын. Касцёл Суперга.
60 турын
плекс канцэрна «ФІАТ». Галіны прам-сці: прыладабуд., вытв-сць с.-г. машын, вы-рабаў дакладнай механікі і оптыкі, ра-дыёэлектронная, ваенная, чорная і ка-ляровая электраметалургія, хім., гума-вая, фармацэўгычная, паліграф., тэкст., швейная, харчасмакавая (вытв-сць ша-каладу і інш. кандытарскіх вырабаў, він і лікёраў). Ун-т (з 1405). Кансервато-рыя. Н.-д. цэнтр «ФІАТ». Музеі: Ан-тычнага мастацтва, стараж. зброі «Арсе-нал», археал., Егіпецкі (егіпецкія стара-жытнасці) і інш. Міжнар. аўтамаб. са-лон, міжнар. салон тэхнікі. Цэнтр італьян. моды.
У старажытнасці паселішча племя таўры-наў, пры імператару Аўгусце — рым. кало-нія, у 6—7 ст. — цэнтр Лангабардскага гер-цагства. 3 канца 8 ст. ў складзе дзяржавы Ка-ралінгаў, цэнтр графства, маркізата. У 1136 у Т. ўсталявалася камуна. У 13 ст. адышоў да Савоі. У 1536—62 акупіраваны французамі. 3 1563 Т. — сталіца Савойскага герцагства. У 16—18 ст. горад хугка развіваўся (у 1750 — 30 тыс. чал.. у канцы 18 ст. — 90 тыс. чал.). У 1720—1860 (з перапынкамі) — сталіда Сардзінскага каралеўства, у 1861—65 — ста-ліца Італьян. каралеўства. Пасля пераносу ў 1865 сталіцы ў Фларэнцыю страціў паліт. зна-чэнне. Хугка эканамічна развіваўся ў 19 ст. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны ў 1943 ням.-фаш. войскамі. адзін з цэнтраў руху Супра-ціўлення. У пач. 1945 вызвалены італьян. партызанамі.
У аснове прамавугольнай горадабуд. струк-туры Т. — планіроўка стараж.-рым. ваен. ла-гера. Сярод помнікаў: рэшткі стараж.-рым. мўроў і т-ра, гатычны касцёл Сан-Даменіка (14 сг.), рэнесансавы сабор (15 ст.) з бароч-най калліцай Сан-Сіндоне (месца захоўвання т.зв. Турынскай плашчаніцы; 1668—94. арх. Г.Гварыні), рэшткі цьпадэлі, касцёлы Сан-Дал-маца, Сан-Агасціна, Сан-Тамаза (усе 16 сг.), замак (17 ст.); барочныя пабудовы паводле праектаў Гварьші — касцёлы Сан-Ларэнца (1668—87), Сан-Філіпа Неры (з 1675; 18, 19 ст.), Сан-Андрэа. Санта-Марыя дэла Кансалата (абодва 1679—1705) з кампанілай 11 ст., Па-лацца Карыньяна (з 1679). Вылучаюцца па-лацца Мадама (13, 15 ст.; фасад 1718, арх. Ф.Ювара), Рэале (17 ст.) і інш. Асаблівую ім-пазантнасць цэнтру горада надаюць плошчы і праспекты 17—20 ст. (П'яцца Сан-Карла, 1638, арх. К. ды Кастэламонтэ; перабудова гал. вул. Вія Рома, 1931—37, арх. М.П’ячэн-ціні і інш.). Каля Т. познабарочны касцёл і маўзалей Савойскай дынастыі — Суперга (1714—31) і палац Ступініджы (1729—33, абодва арх. Ювара). Н.К.Мазоўка.
ТУРЫН, вёска ў Пухавіцкім р-не Мін-скай вобл., на правым беразе р. Свіслач, на аўтадарозе Мар’іна Горка—Чэрвень. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнУ ад г. Мар’іна Горка, 75 км ад Мін-ска, 12 км ад чыг. ст. Пухавічы. 354 ж., 140 двароў (2002). Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брац-кая магіла сав. воінаў і партызан. Пом-нік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Упершыню згадваецца ў 1536 як сяло Ту-рьшо, дзе жылі сяляне-даннікі. Уласнасць Касцевічаў, Радзівілаў, Кішкаў, Галоўчьшскіх і інш. У 1779 пад назвай Т.-Задвор'е ў скла-дзе маёнтка Пухавічы Ігуменскага пав., уні-яцкая царква, 2 млыны, карчма, бровар. 3 1793 у Рас. імперыі, у Ігуменскім пав. У 1841