Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Да арт. Турцыя. Крэпасць Румеліхісары.
Да арт. Турцыя. Мячэць Селіма II у Эдырне. Архітэктар Сінан.
турцыя 57
Да арт. Турцыя. Дыван. 15 ст.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. У 12—13 ст. развіваліся ткацтва, дыванаробства, маст. апрацоў-ка металу, разьба па дрэве. У 16 ст. да-сягнула росквіту мастацгва мініяцюры, у якім побач з традыцыйным кірункам іранскай мініяцюры сефевідскага перыя-ду, акрэсліліся самабытныя рысы (рыт-мізаваныя шматфігурныя сцэны, рэзкія лініі малюнка, яркія лакальныя колеры; Насух, Асман і інш.). Сярод дэкар. мас-тацтваў вядучае месца займала арх. (па-но і фрызы з плітак з падпаліўнай арна-ментальнай размалёўкай) і быт. (пасу-дзіны са шматколернымі рэалістычнымі кветкавымі матывамі) кераміка. У 16— 17 ст. росквіту дасягнулі дыванаробства (цэнтр. Ушак; «медальённыя», «зорка-выя» дываны), маст. апрацоўка косці, скуры, металу. У 2-й пал. 17—18 ст. мі-ніяцюра набыла рысы еўрап. жывапісу, узнік жывапіс (Леўні). Значнае развіццё атрымала каліграфія, цесна звязаная з мініяцюрай. Пад еўрап. уплывам у 2-й пал. 19 ст. жывапісцы працавалі ў духу акадэмізму, рэалізму (Асман Хамдзі, С.Сейіт-бей). У пач. 20 ст. пашырылі-ся імпрэсіянізм і постімпрэсіянізм (Н.З.Гюран, І.Чалы, Ф.Дуран. Х.А.Лі-фіж), праніклі рысы экспрэсіянізму, ку-бізму і канструкгывізму, з 1950-х г. — абстрактнага мастантва. Для творчасці шэрагу мастакоў 2-й пал. 20 ст. харак-тэрна спалучэнне вопыту навейшых еў-рап. плыней з традыц. відамі мастацтва (М.Аслыер, І.Балабан, Н.Берк, Х.Гезер, Дж.Талу). Развіваюцца традыц. віды дэ-кар.-прыкладнога мастацгва.
Музыка. Нар. песні ў сваёй аснове дыятанічныя, вызначаюцца ладавай разнастайнасцю. Побач з простымі, пе-раважна цотнымі, метрамі трапляюцца мяшаныя. Песні часцей выконваюцца унісонна з інстр. суправаджэннем. Нар. танцы звязаны з абрадамі, прац. працэ-самі, рэліг. культам. Многія з іх супра-ваджаюцца ігрой на муз. інструментах, часам са спевамі. Сярод муз. інструмен-таў: балабан, зурна, кавал (духавыя), ке-манча, саз (стр.), давул, дэф, дарабука (ударныя). 3 канца 16 ст. ў Т. пранікае еўрап. музыка, на якую, у сваю чаргу, паўплывала тур. музыка (гл. Янычарская музыка). У развіццё нац. прафес. музыкі значны ўклад зрабілі Бухуры-задэ Мус-
тафа Ітры-эфендзі (2-я пал. 17 ст.), Цз.Кантэмір, Дж.Даніцэці (1-я пал. 19 ст., яго вучні сталі пачынальнікамі тур. кампазітарскай школы). 3 19 ст. развіваецца жанр аперэты. Першая тур. аперэта — «Леблебіджы» («Гандляр га-
Да арт. Турцыя. Цырыманіяльны трон. 16 ст.
Да арт. Турцыя. Н а с у х. Мініяцюра кнігі Сулеймана. 16 ст.
рохам») Т.Чухаджана (1875). У 1930— 40-я г. вылучыліся нац. кампазітары: А.А.Сайгун, Дж.Р.Рэй, У.Дж.Эркін, Н.КАксес, Х.Ф.Алнар. Сярод вядучых музыкантаў Т. 2-й пал. 20 ст.: кампазіта-ры С.Х.Арэль, Н.Кадалы, М.Сун, Б.Тар-джан, Ф.Цюзюн, І.Усманбаш; дырыжо-ры Рэй, Г.Айкал; піяністы І.Бірэт, Д.Сайдам, М.Фенмен; скрыпачы С.Кан, А.Эрдуран; спевакі А.Баран, АГюн, А.Манізадэ, М.Чагалы; выканаўца нар. песень З.Мюрэн; даследчыкі фальклору Арэль, Г.Арансай, Сайгун, М.З.Эзгі. У Т. дзейнічаюць: Анкарская дзярж. one-pa (1949), Стамбульскі дзярж. т-р оперы і балета (1960), Стамбульскае (1946) і Анкарскае (1953) філарманічныя т-вы, Прэзідэнцкі аркестр у Анкары, Стам-бульскі (1945) і Ізмірскі (1962) дзярж. сімф. аркестры, Анкарская (1936), Із-мірская (1951) і Стамбульская дзярж.
Да арт. Турцыя. Каліграфічная кампазіцыя ў выглядзе птушкі. 17 ст.
(1973) і Стамбульская муніцыпальная (1923) кансерваторыі. 3 1972 штогод праводзіцца міжнар. муз. «Стамбульскі фестываль мастацтваў».
Тэатр. Пачатак развіцця прафес. т-ра Т. ў традыц. формах нар. творчасці — лялечны і ценявы т-ры (карагёз), пло-шчавыя гульнявыя прадстаўленні (орта оюну), выступленні апавядальнікаў-ім-правізатараў (меддахаў). У 19 ст. ў Стамбуле гастраліравалі еўрап. тэатр. трупы. У 1869—84 працаваў т-р «Ге-дык-паша» (кіраўнік А.Вардавян, псеўд. Гюлю Акоп), у рэпертуары якога п’есы тур. пісьменнікаў (А.Мідхат, Н.Кемаль і інш.), сусв. класіка. Першыя тур. акцё-ры А.Фехім, А.Неджып і інш. У 1879 А.Вефік-паша стварыў т-р у г. Бурса (існаваў 3 гады), у які ўвайшлі і акцёры т-ра «Гедык-паша». На мяжы 19—20 ст. вылучаўся т-р «Тулуат» (Т-р імправіза-цыі). Пасля 1908 з’явіліся паўпрафес. і аматарскія т-ры. У 1914 у Стамбуле ад-крыўся нац. т-р «Дарульбедайі Асмані» (Асманскі храм мастацтва, з 1934 — Гар. т-р), які з 1927 узначальваў М.Эр-тугрул. Ставіліся п’есы Фарука Нафыза, Бехчэта Кемаля Чаглара, Назыма Хік-мета і інш. Пасля 1923 узніклі т-ры ў Анкары, Адане, Ізміры і інш., у 1934 — дзіцячы т-р. Некат. трупы папулярызу-
58 турцэвіч
юць стараж. масташва карагёз і орта оюну. У 1960-я г. павялічылася коль-касць прыватных т-раў. У рэпертуары пераважае нац. драматургія, ставяцца п’есы замежных аўтараў. Сярод дзеячаў сцэны: Б.Алчан, Дж.Гёкчэр, М.Джана-ва, ЭДжэзар, Х.Дармен, В.Забу, І.Кен-тэр, Г.Суруры, Эркал і інш. Штогод праводзіцца Стамбульскі тэатр. фесты-валь. У 1993 традыц. т-р ценяў «Кара-гёз» удзельнічаў у 2-м Міжнар. фесты-валі т-раў лялек у Мінску.
Кіно. У 1914 аператар Ф.Узкынай зняў першы дакумент. фільм. 3 1915 ві-давыя і дакумент. фільмы здымала Цэнтр. армейскае ўпраўленне па пы-таннях кінематаграфіі. Першыя маст. фільмы — «Пяцярня» і «Лазутчык» (1917, рэж. Седат Сімаві). У 1919—22 кінематаграфіяй кіравала Т-ва дапамогі інвалідам і ветэранам вайны. Сярод пастановак: «Гувернантка» (1919) і «Бі-наз» (1920, рэж. абодвух А.Фехім), тры-логія «Настаўнік Біджан-эфендзі», «Сон Біджан-эфендзі» і «Эканом Біджан-эфендзі» (1921, рэж. Ш.Карагёзаглу). У 1919 браты К. і Ш. Седэнь стварылі ў Стамбуле першую кінафабрыку па пра-каце фільмаў (з 1922 кінастудыя «Ке-маль-фільм»). Яе гал. рэж. М.Эртугрул экранізаваў некалькі аперэт, зняў карці-ны на гіст. і тагачасныя тэмы («Вогнен-ная кашуля», 1923, і інш.), у 1928 ён уз-началіў кінафірму «Іпек-фільм», дзе зняў першы гукавы фільм «На вуліцах Стамбула» (1931) і кінааповесць «На-цыя прачынаецца» (1933). У 1950—60-я г. ў кіно Т. распрацоўвалася сац. пра-блематыка: «Белая хустка», «Чырвоная рака» (1955, 1967, рэж. Л.Акад), «Пом-ста змей» (1962, рэж. М.Эрксан), «Бяс-концая дарога» (1965, рэж. Д.Сахыраг-лу) і інш. Значная з’ява ў кінематогра-фе Т. 1970-х г. — фільмы рэж., акцёра і прадзюсера І.Гюнея: «Надзея» (1970), «Смутак», «Бацька» (абодва 1971), «Неспакой» (1975), «Дарога» (1981, з Ш.Гёрэнам, гал. прыз Міжнар. кінафес-тывалю ў Канах) і інш. У 1980-я г. кіно Т. выйшла на міжнар. арэну. Найб.
значныя фільмы 1990-х г. атрымалі прызы міжнар. і нац. фестываляў: «Бер-дэль» (1990, рэж. А.Йылмаз), «Piano, piano, свавольнік!» (1991, рэж. Т.Башаран) і «Блакітнае выгнанне» (1992, рэж. Э.Кі-рал), «Маё дзяцінства» (1993, рэж. М.Юн), «Хамам» («Турэцкая лазня») (1996, рэж. ФАзпетэк), «Лодачнік» (1999, рэж. Б.Іль-хан). 3 1955 развіваецца жанр навук. і на-вуч. фільмаў. 3 1964 нгтогод праводзяц-ца нац. кінафестывалі ў Антальі і Ада-не. У 1975 створаны Ін-т кінематаграфіі і тэлебачання.
Літ.\ Турцня: Новые тенденцнн экон. раз-внтня в 80-е гг. М.. 1991; Новнчев АД. йстормя Турцнн. Т. 1—3. Л., 1963—73; Но-вейшая нсторня Турцнн. М., 1968; Г a с р a -тян М.А, Орешкова С.Ф., Петро-с я н ІО.А. Очеркн нсторнм Турцмм. М., 1983; М н л л е р АФ. Турцня: Актуальные пробл. новой н новейшей мсторнн. М., 1983; Гачечнладзе Р.Г. Турцня. М., 1983; Даннлов В.й. Полнтяческая борьба в Турцнн, 50-е — нач. 80-х гг. XX в.: (Полмтач. партмм н арммя). М., 1985; Турцня: йсторня н современность: Сб. ст. М.. 1988; П е т р о -с я н Ю.А. Османская нмлерня: могуіцество н гмбель: йст. очеркн. М.. 1990; К н н р о с с Л. Расцвет н упадок Османской нмпермн: Пер. с англ. М., 1999; Алькаева Л., Б a -б а е в А Турецкая лнтература: Краткнй очерк. М., 1967; Утургаурй С. Турецкая проза 60—70-х гг. М., 1982; Гусейнов АА Турецкое кнно. М., 1978.
З.М.Шуканава (прырода, насельніцгва, гаспадарка), У. С.Кошалеў (гісторыя), Дз.У/васік (узброеныя сілы), Я.Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-пры-кладное мастацгва), АП.Бабкова (кіно).
ТУРЦЭВІЧ Арсен Восіпавіч (1848, Мінская іуб. — пасля 1915), бел. архе-ограф і гісторык. Скончыў Пецярбург-скі ун-т (1872). 3 1901 працаваў у Вілен-скай археаграфічнай камісіі. Складальнік падручнікаў па рас. гісторыі для гімна-зій (13-е выд., 1911), прадмоў да 35-га і 38-га тамоў «Акгаў Віленскай археагра-фічнай камісіі», у якіх на падставе вы-вучэння інвентароў апісаў эвалюцыю феад. рэнты на Беларусі, «Хрэстаматыі па гісторыі Заходняй Расіі» (1892). Яго манархічна-клерыкальныя погляды пас-ля 1905 сталі больш ліберальныя.
Тв:. Краткнй нсторнческнй очерк Внлен-ской комясснн для разбора н яздання древ-
нмх актов, 1864—1906. Внльна, 1906; Русскме крестьяне под владычеством Лнтвы н Поль-шм: Краткнй нст. очерк. Внльна, 1911.
Літ.: У л a m м к Н.Н. Очеркн по археогра-фнн м нсточннковеденню нсторнн Белорус-снн феодального перяода. М.. 1973. С. 117— 120.
М.Ф Турцэвіч С.В Турчак
ТУРЦЭВІЧ Мікалай Фёдаравіч (28.10.1914, в. Турцэвічы Калінкавіцкага р-на Го-мельскай вобл. — 14.2.1940), Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў ваенна-пях. вучылішча (1939). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. Камандзір узвода лейт. Т. вызначыўся 14.2.1940 у час раз-ведкі каля воз. Суванта-Ярві: з узводам зрабіў праходы ў драцяной загародзе, атакаваў праціўніка, чым выявіў сістэму агню ворага; загінуў у гэтым баі. У яго гонар перайменавана вёска, дзе ён на-радзіўся.
ТУРЧАК Стэфан Васілевіч (28.2.1938, с. Мацкавічы, каля г. Пшэмысль Падкар-пацкага ваяв., Польшча — 23.10.1988), украінскі дырыжор. педагог. Нар. арт. СССР (1977). Герой Сац. Працы (1988). Скончыў Львоўскую кансерваторыю (1962). У 1963—67 і 1973—77 гал. ды-рыжор Дзярж. сімф. аркестра Украіны, з 1967—73 і з 1977 — Кіеўскага т-ра оперы і балета. 3 1966 выкладаў у Кіеў-скай кансерваторыі (з 1985 праф.). Ся-род пастановак: оперы «Гібель эскадры» (1967) і «Мамаі» (1970) В.Губарэнкі, «Яраслаў Мудры» Г.Майбарады (1975); балеты «Каменны ўладар» Губарэнкі
Да арт Турцыя Стамбульскі дзяржаўны т-р оперы і балета. Сцэна з Да арт Турцыя. Прэзідэнцкі сімфанічны аркестр аперэты «Цыганскі барон» І.Штрауса.
турын 59
(1969), «Вольга» (1982) і «Праметэй» (1986) Я.Станковіча. Дзярж. прэмія Грузіі 1972. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1980.