• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТУРКСІБ. скарочаная назва Туркеста-на-Сібірскай чыгункі.
    ТЎРКУ. Аба (фін. Turku, швед. Abo), горад на ПдЗ Фінляндыі, адм. ц. ляні Турку-Поры. 172,1 тыс. ж., з прыгарада-мі больш за 250 тыс. ж. (2000). ГІорт каля ўпадзення р. Аўра-Іокі ў Батнічны зал. Балтыйскага м. Паром у Швецыю. Па-чатковы пункт чыгункі і аўгадарог. Аэра-порт. Важны прамысл. цэнтр. Прам-сць: маш.-буд. (суднабуд., эл.-тэхн.), тэкст., нафтаперапрацоўчая. 2 ун-ты. Абсерва-торыя. Музеі: гіст. (у замку), маст., ра-мёстваў, В.Аалтанена. Я.Сібеліуса.
    Узнік на месцы фінскага гандл. паселішча Корайнен, заваяванага ў сярэдзіне 12 ст. шведамі. Упершьшю ўпамінаецца ў 1154 у араб. крыніцах. у 1198 — у Ноўгарадскім ле-тапісе. 3 1280 тут размяшчалася сядзіба біскуп-ства і швед. адмінісграцыя. У 15—16 ст. горад меў гандл. сувязі з Галацдыяй, Англіяй, Фран-цьіяй. Пасля заснавання ў 1640 ун-та стаў гал. культ. цэнтрам Фінляндыі. У 17—18 ст. паш-коджаны ў вьшіку швед.-рус. войнаў. Павод-ле Абаскага мірнага трактата 1743 у складзе Паўд.-Усх. Фінляндыі далучаны да Расй. У 1809—12 (фактычна да 1819) Т. — сталіца Вял. княства Фінляндскага. У 1827 горад моцна пацярпеў ад пажару, у т.л. згарэў ун-т.
    які быў перанесены ў Хельсінкскі. Пазней у Т. засн. шведскі (1917) і фінскі (1920) ун-ты.
    Прамавугольная планіроўка Т. скла-лася ў 19 ст. (арх. КЛ.Энгель). Раён ста-рога горада ўцалеў пасля пажару 1827. Сярод помнікаў: рамана-гатычны сабор (13—15 ст., рэстаўрыраваны ў 19 ст.) — 3-нефавая базіліка з вежай (1310) і кап-
    Замак у г. Турку
    ліцай (18 ст.); замак (13 ст., дабудова 14—17 ст.), будынак б. астр. абсервато-рыі (17 ст.); касцёлы сярэдневяковыя св. Карыны і Дзевы Марыі, неагатычны св. Міхаіла (1899—1904, арх. Л.Сонк), грэка-каталіцкая царква (1846, арх. Эн-гель). Вылучаюцца грамадскія пабудовы 19—20 ст.: Шведскі ун-т (1802—16. арх. К.Ф.Басі і К.К.Ёрвель), ратуша (1810— 11, арх. Басі; перабудаваны ў 1885, арх. Ф.Шострам), фін. т-р (1927—28, арх. А.Аалта). шпіталь (1935), могілкавая капліца (1939—41, арх. абодвух Э.Бруг-ман), комплекс Фін. ун-та (1951—58, арх. А.Эрві), студэнцкі гарадок (1969) і інш.
    Турмалін.
    ТУРМА. а с т р о г, адзін з відаў па-праўчай установы. Паводле крыміналь-на-папраўчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь у Т. ўтрымліваюцца асуджа-ныя да зняволення ў Т., а таксама асу-джаныя, пераведзеныя ў Т. на тэрмін да 3 гадоў за парушэнне рэжыму ўтрыман-ня ў папраўчых калоніях. Асуджаных трымаюць у агульных камерах, якія за-піраюцца. Турэмны рэжым рэгулюецца заканадаўствам і правіламі ўнутр. распа-радку папраўчых устаноў.
    ТУРМА (лац. turma), падраздзяленне стараж.-рымскай конніцы ў 4—1 ст. да н.э., якое ўваходзіла ў склад легіёна. Па-дзялялася на 3 дэкурыі па 10 коннікаў у кожнай на чале з дэкурыёнам, адзін з якіх камандаваў Т. 3 сярэдзіны 1 ст. да н.э. Т. стала самаст. фарміраваннем рым. конніцы.
    ТУРМАЛІН (ад сінгальскага турмалі — той, што прыцягвае попел), мінерал падкласа кальцавых сілікатаў перамен-нага саставу. Агульная формула XY3Z6{(Si6O18)[BO3]3 (OH. F)1+3 . дзе X — Na, Са; Y — Mg, Fe2+, Fe3+, Mn, Al, Li, Cr, V i інш.; Z — Al, Fe2+, Fe3+, Cr, Mg i інш. Утварае групу мінералаў з некалькіх ізаморфных радоў. Крышталі-зуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае слупкаватыя, ігольчастыя крышталі, рады-яльна-прамяністыя, зблытана-валакніс-тыя, масіўныя агрэгаты. Разнавіднасці: ш э р л — чорны, жалезісты; д р a -в і т — буры, магнезіяльны: р у б е -л і т — чырвоны, ружовы. марганцовіс-ты; індыгаліт — сіні і інш.; п a -л і х р о м н ы Т. Цв. 7,5. Шчыльн. 2,9—3,34 г/см3. Крохкі. Піра- і п’езаэ-лектрычны. Паходжанне гідратэрмаль-нае, пнеўматалітавае. Выкарыстоўваец-ца як піраэлектрык. Празрыстыя крыш-талі — каштоўныя камяні 3-га (чырв. рубеліты) і 4-га парадкаў. Радовішчы ў ЗША, Мазамбіку, Бразіліі, Афганістане, М’янме, Расіі, Казахстане і інш.
    ТУРНАЕЎСКАЕ КАМСАМОЛЬСКА-МАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПбЛЛЕ ў В я -лікую Айчынную вайну. Дзейнічала ў жн. 1943 — чэрв. 1944 у в. Турная Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. У канцы 1943 аб’ядноўвала 17 чал. (кіраўнікі У.А.Юхімук, П.П.Казлюк). Падпольшчыкі мелі сувязь з партызана-мі, для якіх здабывалі звесткі разведкі, зброю, боепрыпасы, адзенне, харч. прадукты. Прымалі ўдзел у «рэйкавай вайне» на чыгунках на Пінск і Івацэві-чы, распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, вялі агітацыю сярод моладзі. У барацьбе з ням. фа-шыстамі загінулі 6 падпольшчыкаў. У памяць аб падпольшчыках у вёсцы па-стаўлены помнік.
    ТЎРНЕЭЛЬЕН, Торніяёкі (швед. Tornealven, фін. Tomiojoki), рака ў Швецыі і Фінляндыі. Даўж. 510 км (ад
    50	турнір
    вытоку асн. прытока — р. Муаніо-Эльв — 565 км), пл. бас. 40,2 тыс. км2. Пачынаецца ў Скандынаўскіх гарах, ця-чэ па пласкагор’ях і раўнінах Лаплан-дыі, дзе ўтварае парогі і вадаспады, упа-дае ў Батнічны зал. Балтыйскага м. Вя-сенне-летняе разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады 380 м3/с. Каля вусця — марскія парты Торніо (Фінляндыя), Ха-паранда (ІІІвецыя).
    ТУРНІР (ням. Turnier ад старафранц. tournei), ваеннае спаборніцтва рыцараў у сярэдневяковай Зах. Еўропе. Пачалі праводзіцца з 2-й пал. 11 ст. ў Фран-цыі (заснавальнікам лічаць Жафруа дэ Прэйлі). Мэта Т. — паказ баявых якас-цей рыцараў, якія складалі гал. ваен. сілу феад. апалчэнняў. Звычайна арга-нізоўваліся каралём ці інш. буйным сеньёрам у гонар урачыстых выпадкаў (каралеўскага шлюбу, нараджэння на-следніка, заключэння міру і інш.) і пра-водзіліся публічна. На выбраным рыс-талішчы рыцары на конях ў поўным уз-браенні выступалі адзін супраць аднаго, парамі ці атрадамі: адбываліся і пешыя паядынкі. Ход Т. рэгламентаваўся спец. правіламі, за выкананнем якіх назіралі герольды. Пераможца Т. ўслаўляўся, ат-рымліваў грашовую ўзнагароду. Т. ня-рэдка суправаджаліся раненнямі і нават смерцю ўдзельнікаў. У большасці краін Т. спыніліся ў 16 ст., калі рыцарская конніца страціла сваё значэнне і была заменена пяхотай.
    Літ.: йванов К.А. Многолнкое средне-вековье. М., 1996; Руа Ж.Ж. Нсторня ры-царства: [Пер. с фр.]. М., 1996.
    ТУРНІР СІІАРТЫЎНЫ форма правя-дзення спарт. спаборніцтваў у розных відах спорту, дзе адбываецца асабістае або каманднае супрацьборства. Быва-юць Т.с. к р у г а в ы (кожны ўдзельнік паслядоўна сустракаецца з усімі адзін або некалькі разоў), к у б к а в ы (алімп.; на кожным этапе выбываюць пераможаныя і вызначаецца перамож-ца); т.зв. швейцарскі (колькасць сустрэч — тураў меншая за колькасць удзельнікаў; у 1-м туры пары вызнача; юцца жараб’ёўкай, у наступных жа-раб’ёўка злучае сапернікаў, якія маюць аднолькавую колькасць ачкоў). На ад-ным Т.с. магчыма выкарыстанне роз-ных сістэм.
    Заснавальнікі Т.с. ўстанаўліваюць прызы для ўдзельнікаў. Бываюць Т.с. традыц. (напр., штогодні навагодні Гастынгскі турнір шахма-тыстаў; г. Гастьшгс, Вялікабрытанія), міжнар. (напр.. па вольнай барацьбе на прызы А.Мя-дзведзя. Мінск), турнір «Вялікага шлема» ў тэнісістаў і інш.
    ТУРНЙ (франц. tournee ад tourner пава-рочваць, абысці кругом), падарожжа па кругавым маршруце; таксама паездка артыстаў для гастрольных выступленняў або спартсменаў на спаборніцтвы.
    ТУРНгШС, кармавая рэпа (Brassica гара гара), кветкавая расліна
    сям. крыжакветных; падвід рэпы. Як кармавая расліна культывуецца ў Еўро-пе (у т.л. на Беларусі), Паўн. Амерыцы і Аўстраліі.
    Двухгадовая травяністая расліна. У 1-ы год развівае прыкаранёвую разетку лісця і кара-няплоды, на 2-і — сцёблы, суквецці і плады. Сцёблы выш. да 1 м. Лісце светла-зялёнае, апушанае. Кветкі жоўтыя, сабраныя ў суквец-це шчыток. Плод — етручок. Форма кара-няллодаў падоўжаная, шарападобная, белага, фіялетавага ці жоўгага колеру. Мякаць белая ці жоўтая. В.М.Прохараў.
    ТУРбНАК (Turonek) Юры Браніслава-віч (н. 26.4.1929, г. Дукштас, Літва), польскі даследчык бел. гісторыі, культу-ры, асветы. Д-р гіст. н. (1986). Скончыў Гал. школу планавання і статыстыкі ў Варшаве (1952). Адзін з арганізатараў і старшыня праўлення (1956—66) Варшаў-скага аддзялення Беларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ), у 1970— 75 старшыня Навук. гуртка БГКТ. Дас-ледуе гісторыю бел. школьніцтва на Бе-ласточчыне, бел. кнігавыдавецкай справы і каталіцызму, ням. акупац. па-літыку ў Беларусі.
    7k: Беларускае школьніцгва на Беласточ-чыне ў пасляваенны перыяд. Беласток. 1976; Памяці Браніслава Туронка. Ню Ёрк; Варша-ва, 1990; Каталіцызм у Беларусі — маштаб праблемы // Скарыніч. 1991. Вып 1; Фарма-ваньне сеткі рыма-каталіцкіх парафіяў у Бе-ларусі (1387—1781 г.) // Бел. гіст. агляд. 1995. Т. 2, сш. 2; Канфесійная трансфармацыя на Беларусі і нацыянальная самасвядомасць // Беларуская думка XX ст. Варшава. 1998; Бе-ларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Мн., 2002; Waelaw Iwanowski і
    odrodzenie Bialorusi. Warszawa, 1992; Ksiazka bialoruska w II Rzeczypospolitej, 1921—1939. Warszawa, 2000; Бел. nep. — Беларусь пад ня-мецкай акупацыяй. Мн., 1993; Беларускае пытанне ў палітыцы лонданскага лагеру (1941—44) // Спадчына. 1997. №3.
    ТУРОУЕ, другая назва Туравейскага во-зера.
    ТУРбЎЛЯ, Тураўля, возера ў По-лацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка (выцякае з возера), за 16 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,9 км2, даўж. 3,2 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 0,8 м, даўж. берагавой лініі 8,7 км, пл. вадазбору 803 км2. Катлавіна рэшткава-га тыпу. Схілы выш. 10—18 м (на ПнУ 7—9 м), лераважна пад хваёвым лесам, на Пн месцамі разараныя, амаль на ўсім працягу вылучаецца абразійны ўступ выш. 3—6 м над узр. возера. Бе-рагі высокія, месцамі спадзістыя, заба-лочаныя. Дно сапрапелістае, вузкая па-ласа ўздоўж берага выслана апясчане-ным ілам. Зарастае. Упадае пратока з воз. Суя і ручай.
    ТУРПАНЫ (Melanitta), род вадаплаў-ных ітгушак сям. качыных атр. гусепа-добных. 5 відаў. Пашыраны на Пн Еў-разіі і Паўн. Амерыкі ў тундрьг. леса-тундры. па берагах азёр, у поймах рэк, на марскіх узбярэжжах. На Беларусі на пралётах увосень трапляюцца 2 віды: Т. чорны, або сіньга (М. nigra), і ўласна Т. (М. fusca) — нар. назва нырок-сві-рок.
    турцыя	51
    Даўж. да 56 см, маса да 2 кг, самкі драб-нейшыя. Самцы чорныя, часам з белай пля-май на крыле; самкі цёмна-бурыя. Дзюба ка-ля асновы ўздутая, жоўгая ці чырвоная з чор-ным. Кормяцца дробнай рыбай, воднымі бес-пазваночнымі, раслінамі. Адкладваюць да 10 яец. Аб’екг палявання. Э.Р.Самусенка.