Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Узброеныя сілы. Уключаюць рэгуляр-ныя ўзбр. сілы (каля 615 тыс. чал., 2002) і ваенізаваныя фарміраванні, або
жандарскія войскі (больш за 130 тыс. чал.). Камандуючы ўзбр. сіламі — нач. Ген. штаба (прызначаецца прэзідэнтам і яму падпарадкоўваецца). Камшіекта-ванне: служаць паводле прызыву больш за 480 тыс. чал., па кантракце каля 133 тыс. чал.; тэрмін службы паводле пры-зыву — 18 месяцаў. Рэгулярныя ўзбр. сі-лы складаюцца з сухап. войск, ВПС і ППА, BMC. У сухап. войсках каля 500 тыс. чал., больш за 3,8 тыс. танкаў, 4,2 тыс. браніраваных машын, у т.л. каля 500 баявых машын пяхоты, 4,1 тыс. артыл. сістэм, у т.л. 102 рэакгыўныя сістэмы залпавага агню, 259 пускавых установак процітанк. кіроўных ракет, а таксама больш за 1600 гармат зенітнай артыле-рыі. 890 пераносных зенітна-ракетных комплексаў, 243 баявыя верталёты. У ВПС і ППА больш за 63 тыс. чал., 457 баявых і 96 трансп. самалётаў, 92 пуска-выя ўстаноўкі зенітных ракетных ком-плексаў і інш. У BMC каля 54 тыс. чал., 115 баявых караблёў, 13 падводных ло-дак, Ібтрансп. верталётаў.
Ахова здароўя. Існуе дзярж., страха-вая, прыватная медыцына. Большасць
турцыя 55
мед. кадраў сканцэнтравана ў гарадах. Дзярж. цэнтры і пункты аховы здароўя бясплатна даюць лякарствы для лячэн-ня інфекц. хвароб і аказваюць мед. да-памогу насельніцтву сельскіх раёнаў і бяднейшым слаям гар. насельнішва. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 71, жанчын 76 гадоў. Узровень нара-джальнасці — 18 на 1 тыс. чал. Смя-ротнасць — 6 на 1 тыс. чал. Натураль-ны прырост 1,3%. Забеспячэнне баль-нічнымі ложкамі — 1 на 431 чал., ура-чамі — 1 на 867 чал. Дзіцячая смяротнасць 33 на 1 тыс. нованароджа-ных (2001).
Асвета. У сістэме адукацыі Т. да-школьныя ўстановы (для дзяцей ад 3 да 6—7 гадоў), агульнаадук. школы, пра-фес.-тэхн. і вышэйшыя навуч. ўста-новы. У агульнаадук. школу ўваходзяць абавязковая 8-гадовая базавая (5 гадоў навучання ў пач. школе і 3 гады ў ня-поўнай сярэдняй) і поўная сярэдняя школа (ліцэй) — 3—4 гады навучання пасля базавай школы. У першы год на-вучанне ў ліцэі вядзецца па адзінай праграме, у наступныя гады навучэнцы размяркоўваюцца па профілях (гума-нітарны і прыродазнаўча-матэматычны). Прафесійна-тэхн. адукацыю набываюць у тэхн. і прафесійных ліцэях. У сістэме вышэйшай адукацыі 75 ун-таў, з іх 22 прыватныя (2002). Буйнейшыя дзярж. ВНУ: Стамбульскі універсітэт, Стам-бульскі тэхн. ун-т, ун-т Багазічы і тэхн. Йылдыз (усе ў Стамбуле), ун-ты Анкарскі, Хаджэт-Тэпе, Газі, тэхн. Орта Догу (усе ў Анкары); Акдэніз (г. Аііта-лья), Анадолу (г. Эскішэхір), 'Гракія (г. Эдырне), Эге і Докуз Ейлул (г. Ізмір), тэхн. Карадэніз (г. Трабзон), ун-т імя Джэляля Баяра (г. Маніса). Найб. б-кі: Нац., ун-та Білкент (Анкара). У Т. больш за 130 музеяў, найб. з іх археал. (г. Адана), анаталійскіх цывілізацый (Ан-кара), турэцкага і ісламскага мастаіпва, палацаў Тапкапы і Йылдызскага (усе ў Сгамбуле), падводнай археалоііі (г. Мугла), пад адкрытым небам «Эфес» і «Сель-джукі» (г. Ізмір). Навук. даследаванні вядуцца ў Акадэміі навук Т. і ун-тах.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 1998 у Т. каля 830 перыяд. выданняў. Найбуй-нейшыя газеты: «Hiirriyet» («Свабода», з 1948), «Sabah» («Раніца», з 1985), «Milliyet» («Нацыя», з 1950), «Gunaydin» («Добры дзень», з 1968), «Cumhuriyet» («Рэспуб-ліка», з 1923). Інфарм. агенцтвы: Аната-лійскае (АА; з 1920, акц. т-ва, падтрым-ліваецца дзяржавай) і Анкарскае (АНКА; з 1950, прыватнае). Радыёвяшчанне з 1927. Тэлебачанне з 1968. Дзейнасць ра-дыё і тэлебачання каардынуе Турэцкая радыётэлевізійная карпарацыя (засн. ў 1964 як Т-ва радыё і тэлебачання Т.). Mae 6 тэлевізійных і 4 радыёканалы. Функцыянуюць таксама 16 прыватных тэле- і радыёкампаній.
Літаратура. Развіваецца на турэцкай мове. Вытокі л-ры ў даісламскім агульна-цюрк. фальклоры і пісьмовых помніках (эпас «Агуз-намэ» і інш.). Асн. формы нар. творчасці — ліра-эпічны жанр дас-тан, 4-радковыя песні «мані», полістра-
фічныя лірычныя песні «цюркю», пры-казкі, каламбуры, анекдоты (пра Хаджу Насрэддзіна і інш.). Вальнадумствам вылучалася творчасць нар. паэтаў Юну-са Эмрэ, Піра Султана Абдала. Йершыя пісьмовыя помнікі (13 ст.) мелі рэліг. харакгар (суфійскія творы Дж.Румі, Султана Веледа, Ашык-пашы). Побач з нар. і суфійскай л-рай узнікла т.зв. прыдворная паэзія, якая адлюстроўвала эстэт. погляды султанскага двара і вы-шэйшай знаці. Лексіка паэзіі дывана насычана арабізмамі і фарсізмамі, ад-метная дасканаласцю формы (творы Неджаці, Міхры Хатун, М.Бакы, А.Не-дыма). Заняпад Асманскай імперыі (з 17 ст.) выклікаў развіццё сатыр. і паву-чальнай л-ры (творы А.Нефі, Ю.Набі). Ствараліся таксама трактаты, мемуары, кнігі падарожжаў (Эўлія Чэлебі). У 18 ст. ў суфійскай паэзіі вылучылася твор-часць Шэйха Галіба (паэма «Прыга-жосць і каханне»), У 1830—70-я г. раз-вівалася т.зв. л-ра Танзімату (пісьменні-
Да арт. Турцыя. Партал Каратай-медрэсэ ў г. Конья.
кі і публіцысты І.Шынасі, Зія-паша, Намык Кемаль, Ахмет Мідхат, С.Шэм-сецін і інш.), якая мела асветніцкі харак-тар. Наватарскімі пошукамі вылучалася паэзія А.Х.Тархана і М.Э.Рэджаізадэ. У 1890-я г. пры час. «Serveti ftnun» («Багац-це навук») узнікла літ. група (кіраўнік паэт Тэўфік Фікрэт). У прозе канца 19 — пач. 20 ст. з’явіліся матывы «ма-ленькага чалавека» (заснавальнік рэа-ліст. рамана Х.З.Ушаклыгіль, Ах.мет Хікмет, Х.Р.Гюрпынар, Р.Мехмет). Пас-ля младатур. рэвалюцыі 1908 у л-ры ак-рэсліліся 3 кірункі: асманісты (апявалі эпоху асманскіх заваяванняў і распра-цоўвалі пераважна інтымныя матывы; Я.К.Беятлы, Ахмет Хашым); панцюр-кісты (прапагандавалі тэорыі аб’яднан-ня ўсіх цюркаў у міфічную дзяржаву Туран; З.Гёкальп, Х.Э.Адывар, Мехмет Эмін); прыхільнікі нац. кірунку (рэаліс-
тычна адлюстроўвалі адсталасць тур. вёскі; Р.Х.Карай, Ака Гюндзюз, А.Сей-феддзін). Гал. тэма л-ры 1920—30-х г. — нац.-вызв. барацьба тур. народа (раманы «Вогненная кашуля» Адывар, «Садом і Гамора» Я.К.Караасманаглу, «Зялёная ноч» Р.Н.Гюнтэкіна, «Зорка Дыкмена» Акі Гюндзюза, «Незалеж-насць» Р.Мехмета). Група т.зв. кемаліс-цкіх пісьменнікаў аддавала перавагу абароне новых ідэалаў чалавека і гра-мадства, абгрунтоўвала тэзіс класавай гармоніі і «самабытнага шляху» развіц-ця Т. Пісьменнікі левага кірунку шука-лі шляхі да змены парадкаў, папярэ-джвалі пра пагрозу фашызму. Рэв.-дэ-макр. кірунак у л-ры ўзначальвалі На-зым Хікмет Ран, Садры Эртэм, Сабахацін Алі, Суад Дэрвіш. Дэмакр. ідэі развівалі паэты т.зв. Трыножніка (Архан Велі Канык, М.Дж.Андай,
Да арт. Турцыя. Маўзалей Ешыль-цюрбэ (Зя-лёны маўзалей) Мехмеда I Чэлебі ў Бурсе.
А.Р.Харазджу). У 1950—70-я г. ў л-ры Т. праявіліся мадэрнісцкія плыні — «другое новае» ў паэзіі і «новыя рама-ністы» ў прозе; адначасова ўмацаваліся пазіцыі сац. л-ры (п’есы і вершы Назы-ма Хікмета, раманы Архана Кемаля, Яшара Кемаля, Факіра Байкурта, п’есы Халдуна Танера, сатыр. апавяданні і п’есы Азіза Несіна і ініп.), развіваўся «вясковы раман» (Яшар Кемаль, Мах-муд Макал, Факір Байкурт і інш.). Пра-заік Кемаль Тахір зноў вярнуўся да тэ-мы нац.-вызв. барацьбы (раманы «Лю-дзі паланёнага горада», «Стомлены ба-ец»). У паэзіі сац. і грамадз. матывы распрацоўвалі Ф.ХДагларджа, Б.Неджа-тыгіль, Б.Р.Эюбаглу. У л-ры 1980—90-х г. вядучае месца займалі. творы пісьмен-нікаў Э.Оза, І.Гюнея, Й.Бекіра, Э.Тоя, Д.Акчама, А.Аз’ялчынера і інш. Разві-ваюцца драматургія і літ.-знаўства. У
56 турцыя
1970 створаны Саюз дзеячаў мастацтваў Т. Паасобныя творы Назыма Хікмета, Сабахаціна Алі, Суада Дэрвіша, С.Шыр-вані на бел. мову перакладалі М.Аўрам-чык, А.Вялюгін, У.Дубоўка, А.Зарыцкі, У.Паўлаў, А.Русецкі, М.Танк і інш.
Архітэктура. На тэр. Т. захаваліся помнікі першабытнага мастацтва, дзяр-жаў стараж. Усходу (гл. Хеты, Урарту). У М.Азіі развіваліся культуры, што ўва-ходзілі ў сістэмы эгейскай і элінскай цывілізацый, дзяржаў эпохі элінізму (гл. Эгейскае мастацтва, Эліністычнае мас-тацтва), Рым. імперыі, Візантыі (царк-ва св. Ірыны ў Стамбуле, 6 ст.). 3 утва-рэннем у 12—13 ст. Сельджукскага (Ка-нійскага) султаната склалася маст. куль-тура, што спалучала мясц. малаазійскія культ. традыцыі з іранскімі, іракскімі, арм. і азербайджанскімі. У гарадах узво-дзілі манум. палацы, караван-сараі, мя-чэці (Алаадзіна ў Коньі, 1156—1220), медрэсэ з багатым разным дэкорам на партале (Каратай-медрэсэ ў Коньі, 1252), кампактнымі аб’ёмамі, маўзалеі, лазні. 3 14 ст. будавалі велічныя крэпасці з высокімі абарончымі вежамі на берагах праліва Басфор, каля Канстанцінопаля (Анадалухісары, канец 14 ст., Румеліхі-сары, 1452), інтэнсіўна развіваліся гара-ды (Бурса, Эдырне). Грамадз. і культа-выя пабудовы набылі большую відові-шчнасць, ускладненасць прасторавых і пластычных эфекгаў, у аздобе інтэр’е-раў выкарыстоўвалася паліхромная ке-рамічная абліцоўка: мячэць Еіпыль-джамі (Зялёная мячэць; 1413—21, дой-лід Хаджы Іваз) і маўзалей Ешыль-цюр-бэ (Зялёны маўзалей) Мехмеда 1 Чэлебі (1420—21) у Бурсе, мячэць Уч Шэрэ-фелі ў Эдырне (1437—47), грамадскія лазні, крытыя базары. У 15—16 ст. у час росквіту асманскай архітэкгуры сфарміравалася нац. буд. школа. У гара-дах узводзілі вял. комплексы палаца-вых, гандл., навуч. і інш. збудаванняў. Вьшучаецца комплекс султанскага па-лаца ў Стамбуле (з 18 ст. наз. Тапкапы): павільёны Чынілі-кёшк (Кафельны па-
Да арг. Турцыя. Комп-лекс палаца Тапка-пы ў Стамбуле.
вільён; 1472), Ерэванскі (1635), Багдад-скі (1638), Мустафы-пашы (1704), Ме-джыдые (1840), б-ка Ахмеда III (1719), кухні, гарэм, парк, сады; цяпер музей. На аснове візант. дойлідства выпраца-ваны тып манум. цэнтрычнай купаль-
Да арт. Турцыя. Эгнаграфічны музей у Анкары.
най мячэці з 4 высокімі мінарэтамі па вуглах будынка, з багатай керамічнай абліцоўкай інтэр’ера. Станаўленне кла-січнай тур. архітэкгуры звязана з твор-часцю Сінана. У 17 ст. грамадз. буд-ва было ў заняпадзе. Культавае дойлідства апіралася на традыцыі 16 ст. (мячэць
Ахмеда I, т.зв. Блакітная мячэць, у Стамбуле, 1609—17, дойлід Мехмет-ага). У 18—19 ст. у буд-ве выявілася су-вязь з еўрап. стылямі, развіваліся эле-менты рэтра і эклектычных вырашэн-няў. 3 сярэдзіны 19 ст. пачалося ком-плекснае планаванне горадабудаўніцтва паводле зах. узораў. Старыя часткі гора-да (у Стамбуле, Ізміры і інш.) захавалі ўсх. нерэгулярную планіроўку, у новых ствараліся шырокія праспекты, дзелавыя цэнтры з банкамі, офісамі, атэлямі, бір-жамі. Пабудовам 1-й пал. 20 ст. архітэк-тары імкнуліся надаць нац. характар шляхам капіравання форм сельджукска-га і асманскага дойлідства (Этнагр. му-зей у Анкары, 1927; творчасць Кемалед-дзіна, Ведата Тэка). Гарады забудоўвалі-ся паводле генпланаў (Анкара і інш.), будавалі ў духу функцыяналізму, неа-класіцызму, а таксама ў сучасных стылях (творчасць С.Х.Эльдэма, Э.Аната і інш.). У 2-й пал. 20 ст. створаны рэгія-нальны стыль канструктывізму з выка-рыстаннем зах, і ўсх. прынцыпаў: маўза-лей Кемаля Атацюрка ў Анкары (1944— 53, арх. Анат, А.Арда), атэль «Хілтан» (1952, амер. фірма «СОМ» з арх. Эльдэ-мам), прамысл. банк (1972, арх. М.Хеп-гюлер) у Стамбуле. У 1925 створана Аб’яднанне тур. архітэктараў у Стамбу-ле, у 1954 — Саюз палат тур. інжыне-раў і архітэкгараў у Анкары.