Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ТУРЭЦ, вёска ў Карэліцкім р-не Гро-дзенскай вобл., на аўтадарозе Карэлі-чы—Мір. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 13 км на ПдУ ад г.п. Карэлічы, 198 км ад Гродна, 32 км ад чыг. ст. Гарадзея. 653 ж., 285 двароў (2002). Унітарнае прадпрыемства «Лес». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, агтгэка, камбі-нат быт. абслутоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Брацкія могілкі рас. воінаў
62 ТУРЭЦ
1-й сусв. вайны, брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і Ш.Чарняхоўскаму. Магіла ахвяр фа-шызму. Помнік архітэктуры — Турэц-кая Пакроўская царква.
Упершыню ўпамінаецца ў Валынскай хро-ніцы пад 1276. У 14 ст. ўласнасць кіеўскага кн. Уладзіміра Альгердавіча. Яго сын Аляк-сандр. родапачынальнік Слуцкіх-Алелькапі-чаў, каля 1420 перадаў землі ў наваколлі мяс-тэчка Т. Лаўрышаўскаму манастыру. 3 16 ст. належаў Хадкевічам. У 17 ст. ў Т. меліся кас-цёл, уніяцкая і правасл. цэрквы. 3 1795 у Рас. імпервіі, мястэчка Навагрудскага пав. У 1848 прыгонныя сяляне Т. належалі памешчыкам Хадкевічу, Ліпінскаму. Букатовічу і інш. У 1863 у Т. 794 ж., царк.-прыходская школа, у 1890 адкрыта нар. вучылішча; у 1897 — 1596 ж., 229 двароў, царква, капліца, 2 яўр. малі-тоўныя дамы, 2 ветраныя мльшы, 7 заезных дамоў, хлебазапаснві магазін, пошта, 18 крам, 2 кірмашві штогод; у 1908 — 1893 ж., 363 двары. У 1-ю сусв. вайну ў 1915—18 каля Т. праходзіла лінія фронту, што прьшяло да вял. разбурэнняў у мястэчку. 3 1921 у Поль-шчы. 1290 ж., 218 двароў. 3 1926 цэнтр гміны Стаўбцоўскага пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сель-савета Мірскага р-на, з 17.12.1956 у Карэліц-кім, у 1962—65 у Навагрудскім р-не. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты загубілі ў Т. 463 чал. У.У.Бянько.
ТУРЭЦ, вёска ў Смілавіцкім с/с Чэр-веньскага р-на Мінскай вобл., на р. Свіслач. Цэнтр калгаса. За 28 км на 3 ад г. Чэрвень, 44 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Рудзенск. 793 ж., 291 двор (2002). Прадпрыемства па вытв-сці кам-бікорму. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Свята-Мікольская царква. Пом-нік воінам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ТУРЭЦКАЯ МОВА, адна з цюркскіх моў (агузская група); мова туркаў. Афіц. мова Турцыі, Кіпра (разам з грэ-часкай мовай). Пашырана ў Румыніі, Расіі, Іране, Іраку, Сірыі, Грэцыі, Югаславіі, Балгарыі. Mae 2 групы дыя-лектаў: анаталійскія (паўд.-зах., сярэд-неанаталійскі, усх., паўн.-ўсх., паўд.-ўсх., кастамунійскі); балканскія і руме-лійскія (баснійскі, адакалійскі, відын-скі, радопскі, македонскі, эдырнскі). Т.м. ўласцівы: у фанетыцы — развіты сінгарманізм, у марфалогіі — аглюціна-цыя, своеасаблівыя формы дзеепрымет-ніка, стараж. імя дзеяння. Першыя пісьмовыя помнікі выкананы араб. іра-фікай (13 ст.), з 1928 алфавіт на аснове лацінскага. Літ. мова склалася ў сярэ-дзіне 19 ст.
Літ.: Кононов А.Н. Грамматнка совре-менного турецкого лнгературного языка. М.; Л.. 1956; Дмнтрнев Н.К. Турецкнй язык. 2 нзд. М-, 1960. А.А.Кожынава.
ТУРЭЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА помнік архітэктуры псеўдарус. стылю ў в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Пабудавана ў 1888 з бутавага ка-меню і цэглы на месцы драўлянага хра-ма 1747. Шматпланавая аб’ёмна-пра-
сторавая кампазіцыя храма складаецца з папярочнага прытвора-званіцы, пра-мавугольнай трапезнай, асн. 3-нефавага аб’ёму ў выглядзе крыжа, апсіды. У ар-хітэктуры выкарыстаны элементы і формы стараж.-рус. дойлідства: вісячыя падвойныя аркі на парталах уваходаў, ліштвы акон, 3-лопасцевыя какошнікі на фасадах, 5-купальная кампазіцыя асн. аб’ёму і інш. Спалучэнне прырод-нага каменю і атынкаваных белых дэта-лей дэкору ўзбагачае арх.-маст. якасці помніка. У інтэр’еры пазалочаны іка-настас канца 19 — пач. 20 ст.
Г.А.Лаўрэцкі.
ТУРЭЦКІ Абрам Хаімавіч (13.9.1905, г. Петрыкаў Гомельскай вобл. — 1.3.1975), бел. матэматык; стваральнік навук. школы па тэорыі набліжэння функцый на Беларусі. Д-р фіз.-матэм. н. (1962), праф. (1963). Скончыў БДУ (1929). 3 1935 у Віцебскім, з 1941 Улья-наўскім пед. ін-тах, з 1994 у БДУ (з 1961 заг. кафедры). Навук. працы па канструктыўнай тэорыі функцый (тэо-рыі набліжэння, тэорыі інтэрпаляцыі, квадратурных формулах). Рашыў пра-блему Гаўса аб квадратурных формулах вышэйшай трыганаметрычнай даклад-насці.
Тв.: О классах насьпцення для некоторых методов суммнровання рядов Фурье непре-рывных перноднческнх функцнй // Успехм мат наук. 1960. Т 15, вып. 6; Теорня ннтер-полнрованяя в задачах. Мн.. 1968.
П. М. Бараноўскі.
ТУРЭЯ, друтая назва р. Тур'я ў Красна-польскім р-не Магілёўскай вобл.
ТУР’Я. рака ў Рэчыцкім. Хойніцкім і Калінкавіцкім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток р. Прыпяць. Даўж. 46 км. Пачынаецца за 6 км на ПнУ ад в. Шаў-лоў Калінкавіцкага р-на. Цячэ праз азё-ры на пойме р. Прыпяць і ўпадае ў раку за 4 км на ПнЗ ад в. Ломыш Хойніцка-га р-на. Рэчышча каналізаванае ад вы-току на працягу 37 км. Прыток — Ву-жынецкі канал (справа).
ТУР’Я, рака ў Капыльскім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Нё-ман. Даўж. 35 км, пл. вадазбору 208 км2.
Турэцкая Пакроўская царква
Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Рыма-шы Капыльскага р-на, цячэ па паўн. ускраіне Капыльскай грады, вусце на У ад в. Касцяшы Уздзенскага р-на. Даліна трапецападобная, месцамі невыразная, шыр. 0,5—1,5 км. Пойма роўная, асу-шаная. Рэчышча каналізаванае, шыр. каля 10 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с. Прымае сцёк з мелія-рац. каналаў.
З.М.Тусна.юбава-Мар-чанка
ТУР’Я, Т у р э я, рака ў Краснаполь-скім р-не Магілёўскай вобл., левы пры-ток р. Счнна (бас. р. Дняпро). Даўж. 28 км, пл. вадазбору 188 км2. Пачынаецца за 500 м на У ад пас. Непа( ядзімы, вус-це за 1,5 км на ПдУ ад в. ІІільня Чэры-каўскага р-на. Асн. прытокі: Маластоў-ка, Травінка. Рэчышча звілістае, каналі-заванае на працягу 11,8 км (ад вытоку да вусця р. Маластоўка). На рацэ г.п. Краснаполле, на яго паўн.-ўсх. ускраше 2 плаціны і сажалкі.
ТУР’Я, вёска ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Крас-наполле—Чачэрск. Цэнтр сельсавета. За 3 км на Пд ад г.п. Краснаполле, 112 км ад Магілёва, 54 км ад чыг. ст. Камуна-ры. 372 ж., 138 двароў (2002). Базавая школа, Дом культуры. б-ка, амбулато-рыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ТУСНАЛбЬАВА-МАРЧАНКА Зінаіда Міхайлаўна (23.11.1920, г. Полацк Ві-цебскай вобл. — 20.5.1980), Герой Сав. Саюза (1957). Скончыла курсы медсяс-цёр. У Чырв. Арміі з 1942. У Вял. Айч. вайну з крас. 1942 на Варонежскім фронце: за 8 месяцаў вынесла з поля бою 128 параненых байцоў; у лютым 1943 у баі за ст. Гаршэчнае Курскай вобл. (Расія) цяжка паранена, абмаро-жаная, страціла рукі і ногі. Пасля вай-ны вяла актыўную парт. і грамадскую работу. Ганаровы грамадзянін г. По-лацк.
ТУСбн, Таксан (Tucson), горад на ПдЗ ЗША, у штаце Арызона.• Засн. ў 1775. 460,5 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 650 тыс. ж. (1998). Вузел чы-гунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: авіяц., ракетная, радыёэлек-тронная, эл.-тэхн., паліграф., харчовая; каляровая металургія. Ун-т (з 1885). Музеі, тэатры. Кліматычны курорт. Штогадовае радэо (каўбойскія спарт.
спаборніцтвы), У раёне Т. — здабыча медных і поліметал. руд.
ТУСТЭІІ (англ. two-step ад two два + step крок), бытавы парны танец амер. паходжання. Муз. памер 2/4. Тэмп уме-рана хуткі. Узнік каля 1900, пашырыўся ў Еўропе. Выконваецца весела і заўзята пад музыку і прыпеўкі, адпаведныя наз-ве танца. На Беларусі вядомы ў розных варыянтах і пад рознымі назвамі («Лы-сы», «Бледны», «Карапет» і інш.).
Л.К.Алексютовіч.
ТУСЭН-ЛУВЕРЦЮР (Toussaint Lou-verture) Франсуа Дамінік (20.5.1743, Га-іці — 27.4.1803), кіраўнік паўстання неграў-рабоў Гаіці. 3 сям’і раба. У 1791 далучыўся да паўстання неграў-рабоў у г. Сан-Дамінга (франц. ч. в-ва Гаіці), неўзабаве ўзначаліў армію паўстанцаў. У 1793, з пачаткам вайны Францыі (ва-лодала ч. в-ва Гаіці) з Вялікабрытаніяй і Іспаніяй, перайшоў на бок Іспаніі. Пасля скасавання франц. урадам раб-ства (1794) выступіў і супраць іспанцаў, нанёс ім шэраг паражэнняў, што пры-мусіла Іспанію адмовіцца ад сваёй ч. Гаіці на карысць Францыі. Франц. ўрад прызначыў Т.-Л. ген. (1795) і галоўна-камандуючым узбр. сіламі Сан-Дамінга (1797). У 1798 Т.-Л. выгнаў з Гаіці ан-глічан, да 1800 усталяваў сваю ўладу над усім в-вам Гаіці. У ліп. 1801 абве-шчаны правіцелем (консулам) Гаіці пры фармальным прызнанні франц. суверэні-тэту. У 1802 аказаў супраціўленне франц. войскам, якія высадзіліся на Гаіці, трапіў у палон. Памёр у франц. турме.
Літ.: Гоннонсккй С.А Гантянская трагедая. М., 1974.
ТЎТАВА Эвеліна Рыгораўна (23.8.1933, Кіеў — 18.6.1995), бел. вучоны ў галіне цеплафізікі. Д-р тэхн. н. (1989). Скон-чыла Ленінградскі політэхн. ін-т (1957). 3 1959 у Акадэмічным навук. комплексе «Інстытуту цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава». Навук. працы па распра-цоўцы тэхналогій і абсталявання для сушкі і тэрмаапрацоўкі тэрмалабільных і тэрмапластычных матэрыялаў, у т.л. прадуктаў мікрабіял. сінтэзу (кармавога канцэнтрату лізіну, малочна-кіслых бакіэрыяльных прэпаратаў, тарфянога нітрагіну і ініп.).
Тв:. Теплообменные аппараты тнпа «газо-взвесы»: (Теорня н расчет). Мн., 1969 (разам з І.Л.Любошьшам, У.АШэйманам); Сушка продуктов мнкробнологнческого пронзвод-ства. М.. 1987 (разам з П.С.Куцам).
ТЎТАВАЕ ДРЙВА, тое, што шаўкоўніца.
ТУТАВбДСТВА, галіна шаўкаводства па вырошчванні шаўкоўніцы (тутавага дрэва) для выкормлівання тутавага шаўкапрада. Уключае: закладку і экс-плуатацыю кармавых пасадак, арганіза-цыю насенных і чаранковых матачні-каў; нарыхтоўку і захоўванне насення шаўкоўніцы, вырошчванне пасадачнага матэрыялу ў тутавых гадавальніках; вы-вядзенне новых сартоў шаўкоўніцы, іх вьшрабаванне і раянаванне, барацьбу з захворваннямі і шкоднікамі шаўкоўні-
цы. Пашырана пераважна ў Японіі, Ki-Tai, Італіі, таксама ў краінах паўд. Еўразіі, Афрыцы, Цэнтр. і Паўд. Амерыцы.
ТЎТАВЫ ШАЎКАПРАД (Bombyx mori), матыль сям. сапраўдных шаўка-прадаў. Адамашнены ў Кітаі каля 3 тыс. гадоў да н.э. Разводзяць пераважна ў краінах Індакітая і паўд. Еўропы. Выка-рыстоўваецца для атрымання шаўкоў-нічных коканаў — сыравіны для выра-бу натуральнага шоўку (гл. Шаўкавод-ства). Штучным адборам створаны па-