• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ТХАНЬХАА (Thanh Нба), горад на Пн В’етнама, на р. Ма. Адм. ц. аднайм. правінцыі. Каля 150 тыс. ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: дрэва-апр., тэкст., харчовая. Саматужныя про-мыслы. Паблізу — хромавы руднік, і абагачальная ф-ка.
    ТХАР, найбольш засушлівая паўд.-зах. частка Інда-Гангскай раўніны; тое, што Tap.
    ТХАРЫ (Putorius), падрод млекакормя-чых роду ласак і тхароў (Mustela) сям. куніцавых атр. драпежных. 3 віды. Па-шыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць у лясах, каля вадаёмаў, у стэ-пах, паўпустынях, на высечках, у хмыз-
    ТЫБЕЦКАЕ	67
    няках, норах; часам трапляюцца ў насе-леных месцах. Існуе прыручаная альбі-носная форма Т. чорнага (M.puto-rius) — фуро. 1 від (Т. амерыканскі — M.nigripes) занесены ў Чырв. кнігу МСАП. На Беларусі жыве Т. чорны, або лясны.
    Даўж. цела да 56 см, хваста да 19 см, маса да 2 кг. Тулава гнуткае, выцягнутае, ногі ка-роткія. Футра пушыстае, мяккае. афарбоўка ад чорна-бурай да палева-пясочнай. Кормяц-ца пераважна грызунамі. Анальныя залозы вьгдзяляюць пахучы сакрэт. Нараджаюць да 19 (звычайна 4—8) дзіцяняг за год. Аб’ект промыслу. Э.Р.Самусенка.
    ТХІМПХУ. горад, сталіца Бутана, ва Усх. Гімалаях, у міжгорнай даліне р. Чынчу (бас. Брахмапутры). Каля 35 тыс. ж. (2001). Вузел аўтадарог і кара-ванных шляхоў. Аэрапорт. Гал. рэлігій-ны цэнтр краіны. Гандл.-рамесніцкі цэнтр. Дрэваапр. і харч. прадпрыем-ствы. Крэпасць Дзонг — рэзідэнцыя караля.
    ТХЭКВАНДб. від спартыўнай бараць-бы: тое, што таэквандо.
    ТШАШЧКОЎСКАЯ (дзявочае М а н ь -коўская) Зоф’я Адамаўна (1847, в. Дарагавіца Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 7.11.1911), польская і бел. пісьменніца, перакладчыца. Удзельніца рус.-тур. вайны 1877—78. Вярнуўшыся ў г. Ноўгарад, пасябравала з удзельні-кам паўстання 1863—64 і паплечнікам К.Каліноўскага Ф.П.Зянковічам, які значна паўплываў на паэтэсу. Першыя літ. спробы Т. падтрымаў яе сваяк У.Сыракомля. Роднай вёсцы прысвяці-ла цыкл вершаў на польскай мове «Да-рагавіцкія песні». Аўтар вершаванага зб. на польскай мове «Адзін з многіх» (1890). У вершах шырока выкарыстоў-вала бел. фальклор і лексіку. Захаваліся яе бел. верш «Божа, наш бацька, мы твае людзі...» і пераклады паэт. твораў Я.Чачота («Казак»), Т.Ленартовіча («Ка-ліна»), М.Канапніцкай («Ля аконца», «Як жа мне цябе, дзяўчына...»). Пад-трымлівала творчыя кантакты з В.Кара-тынскім, Я.Лучынам.
    Літ.: Казбярук У.М. Ступені росту: Бел. літ. канца XIX — пачатку XX ст. і тра-дыцыі пол. пісьменнікаў. Мн.. 1974; Я г о ж. Беларускія вершы Адама М-скага // Мала-досць. 1971. № 12; Заняпад і адраджэнне: Бел. літ. XIX ст. Мн.. 2001. У.М.Казбярук.
    ТШЦІНЕЦКАЯ КУЛЬТЎРА. археала-гічная культура плямён. якія ў 15—11 ст. да н.э. насялялі тэр. ўсх. Польшчы, паўн. Украіны і паўд. Беларусі. Назва ад могільніка каля в. Тшцінец (Польшча). Насельніцтва жыло на паселішчах у
    Тхор чорны.
    зямлянках і наземных жытлах слупавой канструкцыі па берагах рэк і азёр. Асн. яго занятак — земляробства і жывёла-гадоўля. Вырабляла гаршкі, глыбокія міскі, кубкі, сіта- і вазападобныя пасу-дзіны, арнаментаваныя гарыз., дугапа-добнымі і касымі пракрэсленымі лінія-мі, ружанцавым, вусеневым і шнуравым арнаментам, а таксама бронз. кінжалы, бранзалеты, шпількі, падвескі, камен-ныя і крамянёвыя сякеры, наканечнікі стрэл, скрабкі і інш. Пахавальны аб-рад — трупапалажэнне на баку ў скур-чаным становішчы ў курганных і грун-тавых могільніках. Сляды Т.к. трапля-юцца на стаянках Здзітаў, Камень, Хомск (Іванаўскі р-н), Востраў, Горна-ва, Грыўковічы, Сошна (Пінскі р-н), у
    Да арт. Тшцінецкая культура. Гліняны посуд і прылады працы. выяўленыя пры даследаван-ні помнікаў гэтай культуры ў Прыпяцкім Па-лессі Беларусі.
    бас. Нёмана. Каля в. Прылукі (Брэсцкі р-н) выяўлены тшцінецкі грунтавы мо-гільнік з абрадам трупаспалення. У ме-жах Бел. Палесся найб. канцэнтрацыя помнікаў у нізоўях Гарыні, на берагах Прыпяці, на Тураўшчыне.
    М.М.Крывальцэвіч.
    ТЫАЗбл, 1, 3-тыазол, араматычнае ге-тэрацыклічнае злучэнне, адзін з асн. азо-лаў. Бясколсрная вадкасць, tKln 117—118 °C, шчыльн. 1198 кг/м3 (20 °C). Рас-твараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Утварас солі з моцнымі к-тамі. Структур-ны фрагмент каферменту тыяміну. Вы-
    творныя Т. выкарыстоў-ваюць як фарбавальні-кі (напр.. у каляровай фатаграфіі), лек. прэ-параты (напр., нор-сульфазол — 2-суль-фаніламідатыазол).
    ТЫБА, горад у Японіі, на ПдУ в. Хон-сю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. Каля 900 тыс. ж. (2001). Порт у Такійскім зал., 2-і па грузаабароце пасля г. Кобе. Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, нафта-хім., судна- і авіябудаванне, харчовая. Ун-т.
    ТЫБЕРЫЙ Клаўдзій Нерон (Claudius Nero Tiberius; 16.11.42 да н.э. — 16.3.37 н.э.), рымскі імператар (14—37 н.э.]. Палкаводзец у арміі Аўгуста, у 20 да н.э. здзейсніў паход у Арменію, у 15 да н.э. — да вытокаў Дуная, у 12—9 да н.э. ваяваў з панонцамі, у 8—7 да н.э. з германцамі. Усыноўлены Аўгустам у 4 н.э. і ў завяшчанні абвешчаны наслед-нікам. У 13 стаў суправіцелем Аўгуста, пасля яго смерці — імператарам. Пры Т. ўмацаваны прынцыпат, павялічана дзярж. казна (за кошт скарачэння вы-даткаў на відовішчы, раздач плебсу, грамадскага будаўніцтва), палепшана сістэма кіравання правінцыямі; правы абрання магістратаў перададзены сена-ту. Узмацніў ганенні на апазіцыю сена-та праз суд. працэсы за знявагу велічы імператара. 3 27 жыў на в-ве Капры і адтуль кіраваў імперыяй.
    Літ.: Светоннй Г.Т. Жнзнь двенадца-тн Цезарей: Пер. с лат. М., 1993; Ф е д о р о -в a Е.В. Нмператорскнй Рнм в лнцах. 2 нзд. Смоленск, 1995. А.Г.Зельскі.
    ТЫБЕСТЫ (Tibesti), вулканічнае на-гор’е ў Цэнтр. Сахары, на Пн Рэспублікі Чад. Выш. да 3415 м (вулкан Эмі-Кусі). Складзена з крышт. сланцаў, пясчанікаў, лаў. Расчлянёна глыбокімі цяснінамі з часовымі вадацёкамі. Тэрмальныя кры-ніцы. Ападкаў да 100 мм за год. Уздоўж падножжаў і па далінах да выш. 1200 м растуць фінікавая пальма, пальма дум, акацыі, з 1600—1800 м — паўпустын-ная і пустынная расліннасць.
    ТЫБЕЦКАЕ НАГбР’Е, Т ы б е т, адно з найбольш высокіх і вялікіх нагор’яў Зямлі. Займае паўд. ч. Цэнтр. Азіі, пе-раважна на тэр. Кітая. Абмежавана гор-нымі сістэмамі: на 3 — Памір і Гінду-куш, на Пн — Куньлунь, на У — Сіна-Тыбецкія горы, на Пд — Гімалаі. Пл. каля 2 млн. км2. У рэльефе спалучаюцца горныя хрыбты выш. да 6000—7000 м, раздзеленыя шырокімі, плоскімі або сла-баўзгорыстымі раўнінамі выш. 4000— 5000 м.
    Раўніны Т.н. складзены з пясчанікаў, вап-някоў, кварцытаў, гліністых сланцаў, хрыб-ты — з гранітаў і гнейсаў. Паўн. ч. ўтварыла-ся ў перыяд герцынскай, сярэдняя' — ціха-акіянскай. паўд. — альпійскай складкавасцей. У перыяд альпійскай складкавасці адбылося агульнае падняцце Т.н. На паўд. ускраіне, уз-доўж паўн. схілаў Гімалаяў — тэктанічны пра-гін. Многія раёны сейсмічныя, ёсць гарачыя крыніцы, у т.л. мінеральныя. Радовішчы зола-та, каляровых металаў, каменнага вугалю, гару-чых сланцаў. жал. руды, сурмы, мыш’яку. ка-меннай солі і інш. Клімаг рэзка кантыненгаль-ны, халодны. Сярэдняя гадавая т-ра 0—5 °C.
    68	ТЫБЕЦКАЕ
    Ападкаў на Пн 100—200 мм, на Пд 500—700 мм за год. Бываюць моцныя вятры. На раўні-нах зіма бясснежная. У далінах на ПдУ клімат больш мяккі, анадкаў да 400 мм за год. Сне-гавая лінія на выш. 5000—6000 м (самая вы-сокая на Зямлі), ледавікі найб. у Каракаруме. Рачная сетка рэдкая, рэкі горныя, парожыс-тыя. ледавіковага і снегадажджавога жыўлен-ня. багатыя гідраэнергіяй. На Пн рэкі ўпада-юць у бяссцёкавыя салёныя азёры, найб, Намца; на Пд і У вытокі вял. рэк Азіі: Інд, Брахмапутра, Салуін, Хуанхэ, Янцзы, Меконг і іх прытокаў. Пераважае расліннасць высака-горных пустынь і паўпустынь на маламагутных горна-пустынных глебах. У паўн. ч. нагор’я і на ПдЗ — нізкая травяная расліннасць, знач-ныя тэр. заняты друзавай або саланчаковай пустыняй. Характэрныя прадстаўнікі раслін-насці — тыбецкая асака і балотніца. На Пд трапляюцца ўчасткі горных стэпаў. Лясы на крайнім У (елка, хвоя, бяроза) і ў далінах на ПдУ (тугайныя лясы — лаза, таполя. ціс. па-дуб, хвойныя). Жывёльны свет: на Пн харак-тэрны капытныя — як. кулан. антылопы аронга і ада, архар, блакітны баран. Ёсць мя-дзведзі, воўк, ліс, шакал, зайцы, пішчухі, тар-баган; з птушак — барадач-ягнятнік. гіма-лайскі сііі, арлан-даўгахвост, тыбецкі улар, тыбецкая саджа і інш. На Пд (асабліва ў да-лінах) трапляюцца тыгр. кабарга. газель, выд-ра, янот, малпы макакі; з птушак — каршун, сава, сокал і інш. Пра насельніцгва і гаспа-дарку гл. ў арт. Тыбецкі аўтаномны раён.
    І.Я.Афнагель.
    ТЫБЁЦКАЕ ПІСЬМб, пісьменства, якое склалася ў 8—11 ст. у манастырах Цэнтр. Азіі на аснове індыйскага пісьма брахмі эпохі гупта. Алфавіт значна па-шыраны за кошт дадатковых сімвалаў, адсутнічаюць спец. знакі для абазна-
    чэння сэнсаўтваральнай вышыні гала-савога тону. Падзяляецца на кніжны і друкаваны шрыфт і на курсіўнае пісь-мо, у якім таксама вылучаецца некалькі тыпаў. На аснове Т.п. развіліся некат. іншыя пісьмовыя сістэмы, напр., ман-гольскае пісьмо.
    Літ.: Ф р н д р н х Н. Нсторня пнсьма: Пер. с нем. М., 1979. АЛКожынава. ТЫБЕЦКАЯ МбВА, мова тыбецка-бір-манскай галіны кітайска-тыбецкіх моў. Літ. пісьмовая Т.м. як мова ламаісцкай царквы ўжываецца ў Кітаі. Манголіі, Бураціі, Тыве. Пашырана ў зах. частцы Тыбецкага нагор’я (Кітай). Пісьмовая Т.м. і яе лхаскі дыялект — сродкі між-племянных зносін і справаводства на ўсёй тэр. Тыбецкага р-на Кітая. Нале-жыць да моў ізаляванага ладу (з некат. адхіленнямі). Узнікненне літ. мовы звя-зана з паяўленнем пісьменства (самы стараж. помнік — надпіс у манастары Сам’е, 7 ст.) і пранікненнем у Тыбет будызму. Сучасная літ. Т.м. захавала са стараж. часоў традыц. арфаграфію, гра-матыка змянілася мала, інавацыі пера-важна ў лексіцы.
    Літ.: Рернх Ю.Н. Тнбетсклй язык. М., 1961; Парфноновнч Ю.М. Тнбетскнй пнсьменный язык. М., 1970. А.А.Кожынава.
    ТЫБЁЦКІ АЎГАНбМНЫ РАЁН, Т ы -б е т (кіт. Сіцзан-Цзычжыюй), нацыя-нальна-адм. адзінка Кітая ў межах Ты-бецкага нагор’я. Пл. 1221 тыс. км2. Нас. каля 2,6 млн. чал. (2001), жывуць ты-бетцы і кітайцы. Адм. ц. — г. Лхаса. У рэльефе пераважаюць слабаўзгорыстыя або плоскія раўніны і адносна кароткія
    горныя хрыбты пераважна шыротнага або субшыротнага напрамку (выш. да 6 тыс. м) з шырокімі і плоскімі водапа-дзеламі, з пакатымі схіламі. Праяўленні вулканізму і сейсмізму. Ёсць радовішчы золата, касітэрыту, поліметал. руд, ка-меннага вугалю, соды і інш. Клімат су-ровы і сухі. На ўскраінах вытокі Хуан-хэ, Янцзы, Меконга, Салуіна, Брахма-путры, Інда. Шмат бяссцёкавых салё-ных азёр. Пераважаюць ландшафты высакагорных халодных пустынь і паў-пустынь. Характэрна нізкарослая ізрэ-джаная травяністая і паўхмызняковая расліннасць. 3 галін эканомікі перава-жае сельская гаспадарка. У далінах і на горных схілах сеюць галазёрны ячмень, авёс, гарох, грэчку. Меншае значэнне маюць пшаніца і рыс (на ПдУ), бульба, рэпа, бручка, цыбуля. Садоўніцгва (яб-лыня, груша). Адгонная жывёлагадоўля (які, авечкі, козы, коні, аслы, мулы). У земляробчых раёнах гадуюць буйн. par. жывёлу і свіней. Невял. здабыча кам. вугалю, солі, золата. Некалькі ГЭС. Прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі, лесапільныя, цагельныя, фармацэўтычныя, тэкстыльныя. Тран-спарт пераважна аўтамаб. і ўючны.