• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ:. Нсторня Тувы. Т. 1—2. М., 1964; Сердобов Н.А. Нсторня формкровання тувннской нацнн. Кызыл, 1971; Нбвейшне нсследованмя по археологнн Тувы н этноге-незу тувянцев. Кызыл, 1980; Очеркн соцн-ального развнтня Тувннской АССР. Новосн-бнрск, 1983; Маннай-оол М.Х. Тува в эпоху феодалнзма. Кызыл, 1986; Республнкн Россмн: Этнонст. очеркм. М., 1999; Аксе-нов А.Н. Тувннская народная музыка. М., 1964; Вайнштейн С.Н. Мсторнческая этнографня тувннцев. Пробл. кочевого хозяй-ства. М., 1972; Я г о ж. Нсторяя народного нскусства Тувы. М.. 1974; Сузукей В.Ю. Тувннскне траднцяонные народные ннстру-менты. Кызыл, 1989; Кыргыс З.К. Про-блемы горлового пення. Кызыл, 1991. В.М.Сасноўскі (прырода, гаспадарка), І.А.Літ-віноўскі (гісторыя).
    ТЫВЕРЫЯДСКАЕ ВОЗЕРА Г е н і -сарэцкае возера, Бахр-Та-б а р ы я, возера ў гіст. вобласці Палес-ціна, на тэр. Ізраіля (усх. ўзбярэжжа на мяжы Ізраіля і Сірыі). Размешчана ў паўн. ч. тэкганічнай упадзіны Гхор (Эль-Гор) на 212 м ніжэй узр. мора. Пл. 145 км2. Глыб. да 48 м. Праз Т.в. дячэ р. Іардан. Суднаходства. Рэзерват Бет-Сайда (месца зімоўкі качак, гусей, ру-жовых фламінга). На зах. узбярэжжы г. Тыверыя (Ізраіль). У Бібліі (Новы за-павет) Т.в. звязана з многімі падзеямі жыцця Ісуса Хрыста.
    ТЫГЕЛЬ (ням. Tiegel), 1) пасудзіна для плаўлення, варкі ці награвання розных
    ТЫГРАН	71
    матэрыялаў. Выкарыстоўваецца, напр., для плаўлення металаў і сплаваў у газа-вым ці вадкім асяродцзі зададзенага саставу (гл. Горан, Тыгельная плаўка ме-талаў). У залежнасці ад т-ры апрацоўкі і хім. уласцівасцей матэрыялаў, іігго ап-рацоўваюцца, Т. вырабляюць з металаў (чыгуну, гарачатрывалых сталей і спла-ваў, плаціны і інш.), графіту, фарфору ці вогнетрывалых матэрыялаў. Форма Т. пераважна круглая (у папярочным сячэнні) і звужаная ўнізе. Прамысл. пе-чы з Т., у якіх плавяць, вараць ці награ-ваюць матэрыялы (вырабы), наз. ты-гельнымі печамі. 2) Т. у палігра-ф і і — масіўная метал. пліта для пры-ціскання паперы ці інш. матэрыялу да друкарскай формы, напр., у машынах высокага друку. Дм выраўноўвання ціс-ку на Т. замацоўваецца спец. пругкая пласціна (дэкель).
    ТЫГЕЛЬНАЯ ПЛАЎКА м е т а л а ў, працэс атрымання металаў і іх сплаваў у тыглях; найстаражытнейшы спосаб плаўкі металаў (медзі, бронзы, пазней жалеза).
    Вядома з 4 ст. да н.э. ў Індыі, Персіі, Сірыі і інш., дзе выкарыстоўвалася для вытв-сці ка-ляровых металаў і сплаваў, а таксама высака-якаснай сталі (гл. Булат, Дамаская сталь). Пазней сакрэты Т.п. былі страчаны і адноў-лены ў Еўропе англ. металургам Б.Гентсма-нам (1740) для пераплаўкі цэментаванай сталі (гл. Цэментацыя) ці крычнага жалеза (гл. Го-ран, Сырадутны працэс) у прысугнасці флюсу. Адкрыты ГІ.ТІ.Аносавым працэс газавай цэ-ментацыі жалеза пры Т.п. дазволіў скараціць працягласць вьггв-сці літай сталі. За час Т.п. чыстая метал. шыхта расплаўляецца ў закры-тым тытлі, метал кіпіць і супакойваецца. Пры гэтым метал не кантакгуе з пячнымі газамі, што выключае акісленне металу шкоднымі дамешкамі. 3 укараненнем мартэнаўскага працэсу, канвертарнага працэсу і інш. Т.п. паступова страчвае сваё значэнне. Т.п. каля-ровых металаў выкарыстоўваюць у асн. у не-вял. ліцейных і рамонтных майстэрнях.
    ТЫГЁМ, ван Тыгем (van Tieghem) Філіп (19 4.1839, г. Баёль, Францыя — 30.4.1914), французскі вучоны ў галіне батанікі. Чл. (1877), віцэ-прэзідэнт (1898) і прэзідэнт (1899) Парыжскай АН. За-межны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1908). 3 1864 у Вышэйшай нар-мальнай школе, з 1879 праф. музея прыроднай гісторыі. Навук. працы па анатоміі раслін. Аўтар сістэмы кветка-вьгх раслін, засн. на будове семязавязі і семені. Стварыў вучэнне (стэлярная тэо-рыя) пра тыпы будовы і заканамернасці эвалюцыі стэлы (цэнтр. ч. сцябла і ко-раня) вышэйшых раслін. В.Ф.Ермакоў.
    ТЫГЛАПІАЛАСАР (асірыйскае Т у -культыяпал-Эшара), асірый-скія цары. Найб. значныя: Т. I (? — ка-ля 1076 да н.э.), цар каля 1114 — каля 1076 да н.э. Здзейсніў некалькі пера-можных паходаў у М.Азію, Сірыю, Фі-нікію. Вёў войны з Вавілоніяй. Адцяс-ніў за р. Еўфрат качавыя плямёны ара-меяў, якія пагражалі Асірыі. Т. III (?— 727 да н.э.), цар у 745—727 да н.э. Правёў рэформы, накіраваныя на стабі-лізацыю ўнутрыпаліт. становішча. У
    743—740 перамог кааліцыю сірыйскіх, фінікійскіх і малаазійскіх правіцеляў, якіх падтрымлівала Урарту. У 734—732 выйграў вайну ў кааліцыі, у якую ўвахо-дзілі Дамаскае і Ізраільскае царствы, Тыр, філістымлянскія гарады, аравій-скія княствы і Эдом. У 737 умацаваўся ў Зах. Мідыі. У 738 і 735 здзейсніў па-ходы ва Урарту. У 729 да н.э. стаў ца-ром Вавілона. Перасяляў народы з ад-ных заваяваных абласцей у інш. ці ў Асірыю.
    «ТЫібдНІК ВІЛЕНЬСКІ» («Tygodnik Wilenski», «Віленскі штотыднёвік»), лі-таратурна-гістарычны часопіс. Выдаваў-ся ў Вільні на польскай мове ў 1815— 17 раз на тыдзень, у 1818—22 раз у 2 тыдні. Заснавальнікі і рэдакгары І.Ля-левель, М.Балінскі, І.Шыдлоўскі, М.Альшэўскі. У «Т.В.» адбыўся паэтыч-ны дэбют А.Міцкевіча (верш «Гарад-ская зіма», 1818), друкаваліся арыгі-нальныя і перакладныя творы ўраджэн-цаў і жыхароў Беларусі А.Адынца, А.Ходзькі, І.Храптовіча, Ф.Булгарына, В.Сянкоўскага, бел. фальклорна-этнагр. матэрыял «Вясельныя абрады вясковага люду ў Мінскай губерні...» Шыдлоўска-га (1819). УІ.Мархем.
    «ТЫГОДНІК ІЛЮСТРАВАНЫ» («Tygodnik ilustrowany», «Ілюстраваны што-тыднёвік»), польскі ілюстраваны часо-піс, прысвечаны л-ры, мастацтву і гра-мадскім праблемам. Выдаваўся ў 1859— 1939 у Варшаве на польскай мове. Змяшчаў краязнаўчыя, гіст.-літ., фальк-лорна-этнагр. матэрыялы, у т.л. пры-свечаныя Беларусі: «Адзенне сялян і мяшчан з ваколіц Брэста, Кобрына, Пружан» Ю.Крашэўскага, «Пінск і Пін-шчына» А.Бандзкевіча, «Пра паэтыч-ныя ўяўленні літоўска-крывіцкага наро-да ў яго песнях» М.Камінскага, «Кан-станцін Тышкевіч», «Рамуальд Зяньке-віч» і «Ігнат Дамейка» В.Каратынскага, «Альфрэд Ромер» Я.Карловіча, «Не-калькі слоў пра творы фантазіі народа на Беларусі» і «Людвік Кандратовіч і яго паэзія» Ф.Сурына, «Касцёл у Дзят-лаве» А.Багдановіча, «Над Нёманам» і «Успаміны з Пінскага павета» Э.Ажэш-кі, «Слядамі вешчуна» і «Францішак Багушэвіч» Н.Роўбы, «Беларускі народ» С.Горскага, «Польшча і Беларусь» Ф.Гільхэна, «Літва» Сыракомлі», «На Літве і Белай Русі» і «Беларусь прабу-джаецца...» Ч.Янкоўскага і інш. Рэпра-дукгаваў творы мастакоў М.Андрыёлі, Н.Орды, Ю.Фалата, Ф.Бжазоўскага, К.Альхімовіча, Ф.Рушчыца, Ю.Бранта, А.Ромера, Ю.Косака.
    А. Ф.Літвіновіч, І.І.Янушкевіч.
    ТЫГР, араб. Шат-эд-Дыджла, рака ў Турцыі і Іраку (часткова цячэ па мяжы гэтых краін з Сірыяй). Даўж. 1850 км, пл. бас. 375 тыс. км2. Пачьіна-ецца ў межах Армянскага нагор’я, у ся-рэднім і ніжнім цячэнні перасякае пла-то Джэзірэ і Месапатамскую нізіну. Ка-ля г. Эль-Курна зліваецца з р. Еўфрат, угварае р. Шат-эль-Араб, якая ўпадае ў
    Персідскі заліў. Асн. прытокі: Вял. і Малы Заб, Дыяла, Керхе (злева). Вес-навое разводдзе, асенняя межань. Ся-рэдні гадавы расход вады каля Багдада 1240 м3/с, ніжэй воднасць памяншаец-ца ў выніку вадазабору на арашэнне (уздоўж берагоў Т. на Месапатамскай нізіне — паласа арашальных аазісаў). Сцёк Т. зарэгуляваны плацінамі. Ва-дасх. Масул. Суднаходная да Багдада, у разводдзе да г. Масул. Ha Т. — гарады Дыярбакыр (Турцыя), Масул, Багдад, Эль-Кут, Амара, Эль-Курна (Ірак). Міжрэчча Еўфрата і Т. — адзін з найб. стараж. асяродкаў цывілізацыі, дзе зна-ходзіліся дзяржавы Асірыя, Вавілонія, Шумер.
    ТЫГР (Panthera tigris), млекакормячая жывёла роду вял. катоў сям. кашэчых атр. драпежных звяроў. 7 падвідаў. Па-шыраны ў Пярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі, на п-ве Індастан. Жыве ў разнастайных ландшафтах — лясах, хмызняках, трыс-няговых зарасніках. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
    Даўж. цела да 3,2 м (зрэдку больш), хваста да 1,1 м; выш. ў карку да 1,2 м; маса да 390 кг. Валасяное покрыва шчыльнае і нізкае ў паўд. падвідаў, пушыстае — у паўночных. Афарбоўка рыжая, з чорнымі папярочнымі палосамі на спіне і баках. Тулава падоўжанае, галава акругленая. Вушы невял., закругленыя. Ногі адносна невысокія, тоўстыя, кіпцюры ўцяжныя. Корміцца пераважна буйнымі ка-пытнымі. Нараджае 2—4 (зрэдку да 6) дзіця-нят 1 раз за 2—3 гады. Э.Р.Самусенка.
    Тыгр амурскі.
    ТЫГРАН II В я л і к і, цар Арменіі [95—56 да н.э.[. У першыя гады праўлення далучыў да свайго царства Сафену, Антрапатэну, зах. частку Мі-дыі, пазней далучыў сірыйскія ўладанні Селеўкідаў з г. Антыёхія. Цары Аюаніі Каўказскай і Іберыі прызналі сябе за-лежнымі ад Т. II. Парадніўся з Мітры-датам VI Еўпатарам і заключыў з ім
    72	ТЫГРАНАКЕРТ
    ваен. і паліт. саюз. Пры Т. II Арменія стала самай вял. дзяржавай эліністыч-нага Усходу. Як саюзнік Мітрыдата VI ваяваў з Рымам. У 91 да н.э. войскі Т. былі разбіты каля Кападокіі Л.К.Су-лай, у 69 да н.э. каля Тыгранакерта — Л.Л.Лукулам. У 66 да н.э. Т. II капітуля-ваў і прызнаў сябе залежным ад Рыма. Яго ўладанні былі абмежаваны тэр. цар-ства Арменіі Вялікай. А.Г.Зельскі.
    ТЫГРАНАКЕРТ, старажытны армянскі горад, адна з 3 сталіц Арменіі Вялікай пры цару Тыгране II. Засн. ў 77 да н.э. на ПдЗ ад воз. Ван, на месцы сучаснай в. Фаркін (Турцыя). Горад будаваўся пад уплывам эліністычных арх. трады-цый, быў абнесены крапасной сцяной выш. 25 м. Акрамя армян, у Т. жылі па-лонныя грэкі, сірыйцы і інш. У 69 да н.э. захоплены і разбураны рымлянамі. Пазней адноўлены, у 6 ст. н.э. меў грэч. назву Марытропаль, у 7—8 ст. — араб. Маяфарыкін. АГ.Зельскі.
    ТЫГРАНЯН Армен Тыгранавіч (26.12.1879, г. Гюмры, Арменія — 10.2.1950), армянскі і грузінскі кампазі-тар, харавы дырыжор. Засл. дз. маст. Арменіі (1935). Засл. дз. маст. Грузіі (1936). Скончыў Тбіліскае муз. вучылі-шча (1902). У 1902 арганізаваў у Алек-сандропалі нар. хары, з якімі вёў кан-цэртную дзейнасць. 3 1913 у Тбілісі. Аўтар першай арм. нар.-быт. оперы «Ануш» (паст. 1912), якая адкрыла новы стылістычны кірунак у арм. муз. т-ры. Сярод інш. твораў: опера «Давід-бек» (паст. 1950), песенная драма «Лейлі і Меджнун» (паст. 1918), кантаты, у т.л. «Крывавая ноч» (1936), танц. сюіта для арк. (1946), маршы для духавога арк., п’есы для фп., песні, музыка да драм. спектакляў і інш.
    ТЫГРАНЯН (Т ы г р ы н а ў) Нікагаяс (Мікалай Фадзеевіч; 31.8.1856, г. Гюм-ры, Арменія — 17.2.1951), армянскі кампазітар, фалькларыст, піяніст; адзін з заснавальнікаў нац. фп. музыкі і фалькларыстыкі. Нар. арт. Арменіі (1933). Герой Працы (1936). У 9 гадоў страціў зрок. Вучыўся ў Вене ў Ін-це сляпых, ігры на фп. — у В.Шэнера. 3 1894 выступаў як піяніст і лектар. Яму належаць першыя спробы запісу і інстр. апрацоўкі мугамаў, арм. танцаў, песень. Аўтар артыкулаў пра ўсх. музыку.