Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
тэалогія 89
Бога, які стварыў свет і кіруе ім. У ме-жах тэізму развіваюцца тэалагічныя дактрыны монатэістычных рэлігій: хрысціянства, ісламу, іудаізму. Дактры-ны будызму і індуізму да Т. можна ад-несці толькі ўмоўна, таму што тэістыч-ныя элементы ў веравучэннях гэтых рэ-лігій не развіты. Т. ўяўляе сабой скла-данаструкгураваную іерархічную сістэму; у ёй адрозніваюць нарматыўную Т. — сукупнасць сцвярджэнняў, якія змешчаны ў Свяшчэнным Пісанні (Біб-лія, Каран, Тора), і дэрыватыў-н у ю (высноўную) — багаслоўскія ка-ментарыі Свяшчэннага Пісання, рэліг.-філас. разважанні пра Бога, яго сут-насць і дзеянні. Аўтарытэт першай у рэліг. свеце непахісны, другой — можа быць аспрэчаны царквой (напр., «Т. вызвалення» крытыкавалася папам рымскім). Вылучаюць таксама фунда-ментальную, маральную, пастырскую і гіст. Т. Фундаментальная (сіс-тэматычная) Т. ўключае экзегетыку (су-купнасць трактовак зместу Свяшчэнна-га Пісання і інш. сакральных тэкстаў), дагматыку (сістэмную інтэрпрэтацыю догматаў), апалагетыку (рацыянальнае абгрунтаванне веравучэння), эклезіяло-гію (вучэнне пра царкву і яе ролю ў гіс-торыі чалавецгва), сац. Т. (сац.-рэліг. дакгрыну), параўнальную Т., якая ажыц-цяўляе кампаратыўны гісторыка-сацыя-лагічны аналіз базавага веравучэння з рэ-ліг. вучэннямі інш. канфесій. М a -ральная Т. ўключае канцэпцыю асабістага выратавання (сатэрыялогія) і маральныя каштоўнасці веравучэння, што вынікаюць з яе і павінны ўвасаб-ляцца ў паводзінах вернікаў. Пас-тырская Т. — сукупнасць прыклад-ных аспектаў культавай дзейнасці; складаецца з літургікі (тэорыя богаслу-жэння), гамілетыкі (тэорыя прапавед-ніцкай дзейнасці), катэхітыкі (прыклад-ная методыка вывучэння веравучэння і прьшучэння да яго дзяцей і юнацтва). Гістарычная Т. ўключае гісто-рыю Бібліі, гісторыю царквы, царк. ар-хеалогію.
У Стараж. Грэцыі пад тэрмінам Т. разуме-лася сістэматызацыя міфаў. Арыстоцель наз. Т. філас. вучэнне пра нерухомы першарухавік усяго свету. Сярэдневяковы багаслоў К.Тэр-туліян абгрунтаваў непахіснасць «ісціны Ад-крыцця» і сфармуляваў тэалагічную формулу: «Веру, таму што абсурдна». Аўгусцін вызначаў сваю пазіцыю да рэліг. веры формулай «веру, каб зразумець». Яго паслядоўнік Ансельм Кентэрберыйскі лічыў веру перадумовай ра-цыянальных ведаў і сцвярджаў: «Не шукаю, каб верыць. але веру, каб зразумець». Ў пач. 20 ст. рас. багаслоў ГХ.ХФларэнскі распраца-ваў канцэпцыю 3 стадый тэалагічнага асэнса-вання Бога і свету: ён лічыў, што ад ступені «веру, таму што абсурдна» адбываецца ўзыхо-джанне да ступені «веру, каб зразумець», а ад яе — да стугіені «разумею, каб верыць». Пра-тэстанцкі тэолаг П.Тыліх вызначаў Т. як «ра-цыянальную інтэрпрэтацыю рэліг. субстанцыі абрадаў, сімвалаў, міфау».
У развіцці Т. вылучаюцца 2 тэндэн-цыі: з аднаго боку, Т. абвяшчае абса-лютную першаснасць і непахіснае вяр-шэнства вечных ісцін, якія не падляга-юць гіст. зменам; з другога боку, пад уплывам сац.-эканам., паліг., навук,-
тэхн., сацыякульт. змен (асабліва імклі-вых на мяжы 20—21 ст.) яна вымушана шукаць абгрунтаваныя ў філас., навук., маральным плане спосабы канструк-тыўнага дыялога з сучасным светам (напр., аджарнамента — абнаўленне рымска-каталіцкай Т., звязанае з патра-баваннямі сучаснасці). У рэчышчы аб-наўленчай тэндэнцыі ўзнікаюць новыя дакгрыны каталіцызму і пратэстантыз-му: Т. культуры, Т. «смерці Бога», Т. надзеі, Т. вызвалення, Т. палітыкі, Т. працы, Т. развіцця, Т. рэвалюцыі, Т. «смерці Т.» і інш.
На Беларусі развіццё Т. бярэ пачатак у 10 ст. Пасля хрышчэння Русі візант. іерархі прапаведавалі на бел. землях Свяшчэннае Пісанне, багаслоўскія ідэі ўсх. айцоў царквы (Васіля Вялікага, Іаана Дамаскіна, Іаана Златавуста). Самаст. багаслоўская школа тут склалася ў 12—
17 ст. У развіцці бел. Т. можна вылучыць 5 этапаў: асветніцкі (12 — 1-я пал. 16 ст.), палемічны (2-я пал. 16—17 ст.), дагматычны з тэндэнцыяй да нацыяна-лізацыі царк. жыцця (18 — пач. 20 ст.), этап ганенняў на хрысціянства ў СССР, перыяд хрысц. адраджэння (з канца 1980-х г.). На першым этапе дамінавалі пракгычная і асветніцкая Т., гамілеты-ка, экзегетыка (Ефрасіння Полацкая, Кі-рыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Аўра-мій Смаленскі, Грыгорый Цамблакў свецкая біблеістыка Ф Скарыны. арыен-таваная на адзінства хрысціян, духоўнае абнаўленне народа. Пасля ўзмацнення каталіцтва і апазіцыйнага яму рэфарма-цыйнага руху ў бел. Т. сфарміраваліся 3 палемічныя плыні: правасл. (С.Зізаній, Хрыстафор Філалет, Л.Карповіч, А.Му-жылоўскі); рымска-каталіцкая (П.Скар-га, М.К.Сарбеўскі, А.Каяловіч) і грэка-каталіцкая (І.Пацей, І.Руцкі, \.Кунцэвіч. Р.Корсак, Л.Крэўза, Л.Кішка); пратэс-танцкая (С.Будны, В.Цяпінскі, М.Чахо-віц, Якуб з Калінаўкі). Для абірунтаван-ня сваёй канфесіі і крытыкі інш. вера-вызнанняў бел. багасловы палемічнага перыяду выкарыстоўвалі ўсе віды Т. (гісторыю царквы, дагматыку, апала-гетыку і інш.), красамоўства, гуманіт. навукі. У канцы 17—19 ст. на Беларусі адбылася стабілізацыя асн. канфесій: правасл. і рымска-каталіцкай, арыента-ваных адпаведна на рас. і польскую тэа-лагічныя школы. Уніяцкая царква як пераважна сельская захавала элементы нар. культуры і мовы. Прыхільнікамі далучэння да Расіі і уніфікацыі правасл. Т. былі архіепіскап і багаслоў Т.Каніскі, пасля ліквідацыі грэка-каталіцкай цар-квы — яе былыя епіскапы І.Сямашка і А.Зубко. 3 уніяцкага і рымска-каталіц-кага асяроддзя выйшлі першыя дзеячы нац. адраджэння: пісьменнікі Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч, ву-чоныя і тэолагі СДанісевіч, Б.Эпімах-Шыпіла, Ф.Абрантовіч, А.Станкевіч і інш. У пач. 20 ст. складвалася нац. школа бел. Т., арыентаваная на духоў-нае адзінства хрысціян, культ.-нац. са-мавызначэнне. 3 правасл. боку гэту ідэю падтрымлівалі мітрапаліт Мелхісе-дэк і інш. святары, рэпрэсіраваныя сав.
уладай. У міжваен. перыяд (1918—39) цэнтр бел. тэалагічнай думкі перамяс-ціўся ў Зах. Беларусь, дзе склаліся са-мабытныя кірункі Т,, накіраваныя на збліжэнне рэліг. і свецкай культуры (Беларуская хрысціянская дэмакратыя, газ. «Беларуская крыніца», час. «Хрысці-янская думка», асветніцкая дзейнасць Станкевіча, В.Гадлеўскага, ксяндзоў і пісьменнікаў А.Зязюлі, К.Сваяка і інш.). 3 канца 1980-х г. пачалося адраджэнне бел. багаслоўскай думкі, яе развіццё ў агульнасусв. кантэксце. Яе вынікі ас-вятляюцца ў правасл. («Веснік Беларус-кага жзархата», «Мйнскйе епархйальные ведомостй», час. «Праваслаўе») і ката-ліцкай (час. «Наша вера») перыёдыцы. Уклад у развіццё Т. робяць мітрапаліт Філарэт, кардынал К.Свёнтак, святары і багасловы С.Гардун, У.Завальнюк, ГЛатушка, І.Лашук, С.Паўловіч і інш.
Літ.: М а й к а Ю. Соцлальное ученне ка-толнческой церквн: Опыт нст. аналнза: Пер. с пол. Рнм; Люблнн, 1994; Соцнально-полн-тнческое нзмеренне хрнстнанства: Нзбр. те-ол. тексты XX в.: Пер. с нем., англ. н нсп. М., 1994; Тертуллнан К.С.Ф. Нзбр. соч.: Пер. с лат. М., 1994; Ансельм Кентербернйскнй. Соч.: Пер. с лат. М., 1995; Кокс X. Ммрской град: Секуля-рнзацмя н урбанмзацня в теол. аспекте: Пер. с англ. М.. 1995; Мень А.В. Мнровая ду-ховная культура; Хрнстнанство; Церковь. М., 1995; Т н л л н х П. йзбранное: Теологня культуры: Пер. с англ. М., 1995; К ю н г Г. Велнкне хрнстнанскне мыслнтелн: Пер. с нем. СПб., 2000; Асветнікі зямлі Беларускай, X — пач. XX ст.: Энцыкл. давед. Мн., 2001; Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед. Мн., 2001.
Я.М.Бабосаў, У.М.Конан (Т. на Беларусі).
ТЭАЛОПЯ ВЫЗВАЛЕННЯ, адна з плыняў у каталіцкай тэалогіі. Узнікла ў 1960-я г. ў Лац. Амерыцы. Заснаваль-нік — перуанскі багаслоў «Г.Гуцьерэс, які выдаў у 1971 кн. «Тэалогія вызва-лення. Перспектывы». Важкі ўклад у развіццё Т.в. зрабічі Л.Боф, К.Торэс, Э.Камара, О.Рамера і інш. Цэнтраль-ныя ў Т.в. ідэі сац. справядлівасці, ганьбаванне сац. сістэм, гвалтоўных па сваёй сугнасці, якія выклікаюць голад і жабрацтва, асуджэнне паўфеад. струк-тур Лац. Амерыкі і палітыкі неакаланія-лізму. Афіц. каталіцкай тэалогіі з ідэяй сапраўднай веры Т.в. супрацьпаставіла ідэю сапраўднага дзеяння, якое вядзе да вызвалення чалавека; у некат. выпадках апраўдваецца нават узбр. барацьба. Прапаведнікі Т.в. заклікалі да скасаван-ня несправядлівых сац. структур, экс-плуатацыі бедных багатымі, няроўнага статуса жанчын, дыскрымінацыі, паліт. тыраніі і г.д. Т.в. зрабіла вял. ўплыў на інтэлектуальную думку і сац.-паліт. працэсы ў Лац. Амерыцы 1970—80-х г., нягледзячы на асуджэнне афіц. Ватыка-на. 3 канца 1990-х г. адбываецца новы ўздым. Т.в., у якой, побач з уласна лац.-амер., дзейнічаюць афр., фемінісц-кая, экатэалогія і інш. Т.в.
Дз.Г.Ларыё'наў.
90 ТЭАРЭЛЬ
ТЭАРЭЛЬ (Theorell) Аксель Хуга Тэа-дор (6.7.1903, г. Лінчэпінг, Швецыя — 15.8.1982), шведскі вучоны ў галіне бія-хіміі. Чл. (1942), прэзідэнт (1967—69) Каралеўскай АН Швецыі, чл. Нац. АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва (1959) і інш. Скончыў Каралінсю мед. ін-т у Стакгольме (1930), дзе і працаваў. У 1932—36 ва Упсальскім ун-це, у
АТэарэль.
1933—35 разам з О.Варбургам у Ін-це фізіялогіі клеткі ў Берліне. У 1937—70 дырэкгар, праф., заг. аддзела Нобелеў-скага мед. ін-та (Стакгольм). Навук. працы па вывучэнні структуры і меха-нізмах уздзеяння акісляльна-аднаўляль-ных ферментаў. Атрымаў у крышт. выг-лядзе міяглабін, пераксідазу хрэну, цы-тахром С, алкагольдэгідрагеназу і інш. Нобелеўская прэмія 1955. В.Ф.Ермакоў.
ТЭАР^МА (грэч. theorema ад theoreo разглядаю, даследую), навуковае пала-жэнне, ісціннасць якога вызначаецца доказам. Доказ Т. заключаецца ў пры-вядзенні яе да папярэдніх тэарэм або да прапаноў, якія з’яўляюцца лагічнай ас-новай дадзенай тэорыі — аксіёмамі.
Многія Т. можна выказаць у форме 1 «калі А, то Б», дзе A — умова Т.. Б — заключэн-не. Т. 2 «ші Б, то А» наз. адваротнай аднос-на 1. Т. I і 2 узаемна адваротныя. Калі яны справядлівыя, то А наз. неабходнай і дастат-ковай умовай для Б (крыгэрыем Б). Т. 3 «ка-лі не А, то не Б» наз. процілеглай 1. Т. 4 «ка-лі не Б, то не А». адваротная да процілеглай 3, раўнасільная 1. Спосаб доказу 1 прывя-дзеннем яе да 4 наз. метадам ад процілеглага. Прыклады Т.: калі сума лічбаў ліку дзеліцца на 3, то лік дзеліцца на 3. адваротная Т. справядлівая; калі трохвугольнік прамаву-гольны. то яго 2 вуглы вострыя. адваротная Т, не справядлівая. А.А.Гусак.