Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
86 ТЫШКЕВІЧ
лаў кн. «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі» (1865) прысвяціў знаходкам ста-раж. пісьменнасці ятвягаў. Паклаў па-чатак вывучэнню стараж. Лагойска, Заслаўя, Астрашыцкага Гарадка і інш.
Літ.: Каратынскі В. Канстанцін Тышкевіч // Творы. Мн., 1981; Каханоў-с к і Г.А. Адзін з ранніх даследчыкаў бела-руска-літоўскага пагранічча // Быт і культура беларусаў. Мн., 1984; Яго ж. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI— XIX стст. Мн., 1984; Карев Д.В. Белорус-ская нсторнографня конца XVIII — нач. XX вв. // Наш радавод. Гродна, 1993. Кн. 5, ч. 2.
Дз.УКараў.
ТЫШКЕВІЧ Рэгіна Іосіфаўна (н. 20.10.1929, Мінск), бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1984), праф. (1986). Засл. работнік нар. адукацыі Рэспублікі Бела-русь (1992). Скончыла БДУ (1952), дзе і працуе з 1956. Навук. працы па алгеб-ры, тэорыі графаў, камбінаторным ана-лізе. Пабудавала асновы агульнай тэо-рыі дэкампазіцыі графаў, дастасаванай да класіфікацыйных і пералічальных за-дач пры экспаненцыйна вял. колькасці аб’екгаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.: Перестановочные матрнцы. Мн.. 1966 (разам з Дз.АСупруненкам); Лекцнн по тео-рнн графов. М., 1990 (у сааўт.); Decomposition of graphical sequences and unigraphs // Discrete mathematics. 2000. Vol. 220.
ТЫШКЕВІЧ Юрый Вікгаравіч (8.3.1929, Мінск — 27.10.1983), бел. графік. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). Працаваў у розных тэхніках і жанрах станковай графікі (каляровай і чорна-белай лінагравюры, аўталітаграфіі, афорта і інш.). Творы вызначаюцца яр-кай вобразнасцю, лаканічнасцю кампа-зіцыйных рашэнняў, дакладнасцю і вы-разнасцю ліній: «Магілёўская шаша» (1959), «Красавіцкае сонца» (1960), «Кастрычнік» (1962), «Праталіны» (1964), «Хата Я.Купалы» (1974), «Бела-рускія далі» (1980), «Дарогамі Беларусі» (1982) і інш. Аўтар серый: «Цаліна ін-дустрыяльная» (1964), «Мужнасць» (1967), «На радзіме Я.Купалы» (1968), «Гарады і гады» (1968—69), «Мой горад Мінск» (1970—73), «Беларускі трактар-ны» (1980), трыпціха «Белая бяроза» (1966). Л.Ф.Салавей.
Ю.Тышкевіч. Краса-віцкае сонца. 1960.
ТЫШКЕВІЧ Яўстафій Піевіч (18.4.1814, г. Лагойск Мінскай вобл. — 8.9 1873), бел. гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальніКаў бел. навук. археалогіі. 3 роду Тышкевічаў. брат К.П. Тышкевіча. Ганаровы чл. Пецярбургскай і Стак-
Я.П.Тышкевіч
гольмскай АН, Лонданскага археал. ін-та. Скончыў Мінскую гімназію (1831). 3 1832 працаваў у б-ках Пецярбурга. 3 1835 на службе ў губ. праўленнях Віль-ні, Харкава, Мінска. 3 1840 ганаровы апякун школ Барысаўскага пав. У 1843 з мэтай археал. і гіст. даследаванняў на-ведаў Данію, Фінляндыю і Швецыю. 3 1844 маршалак шляхты Барысаўскага пав. У 1847 у Мінску чл. часовай камісіі па зборы і выданні стараж. актаў, гра-мат і прывілеяў 16—18 ст. гарадоў Мін-скай губ. 3 1848 куратар Мінскай гімна-зіі, з 1855 папячыцель Віленскага музея старажытнасцей, які стварыў на аснове ўласных археал. калекцый. Заснавальнік і старшыня Віленскай археалагічнай ка-місіі. Пасля паўстання 1863—64 вызва-лены ад усіх пасад. Даследаваў паха-вальны інвентар крывіцкіх курганоў і першы звярнуў увагу на іх асаблі-
васць — скроневыя кольцы ў жанчын. Вывучаў гарадзішчы ў Гальшанах, Друцку, Заслаўі, Крэве, Лідзе, Мінску, Міры, Слуцку. У сваёй археал. дзейнас-ці пераймаў вопьп вучоных Зах. Еўро-пы. Стварыў альбом, прысвечаны роду Тышкевічаў. Аўтар кніг «Погляд на крыніцы мясцовай археалогіі, або Апі-санне некаторых помнікаў старажыт-насцей у заходніх губернях Рускай дзяржавы» (1842), «Апісанне Барысаў-скага павета» (1847), аповесці «Нашы краі» (1871, усе на польск. мове), успа-мінаў пра В.Ваньковіча, Я.Рустэма, І.Ходзьку і інш.
Літ:. Каратынскі В. Яўстафій Тьші-кевіч // Творы. Мн., 1981; гл. таксама да арт. Гышкевіч К.П. Дз.УКарау.
ТЫШКЕВІЧАВЫ ТЭАТРЫ прыват-ныя тэатр. трупы магнатаў Тышкевічаў у 18—19 ст. у іх рэзідэнцыях — Свісла-чы (Гродзенская вобл.) і Плешчаніцах (Лагойскі р-н Мінскай вобл.). С в і с -лацкі тэатр створаны да 1788 графам В.Тышкевічам як аматарскі. У паказах, якія адбываліся ў суправаджэн-ні прыгоннай капэлы, удзельнічалі вуч-ні гімназіі, жыхары мястэчка, прыцяг-валіся і сяляне. Муз. рэпертуар складаў-ся з твораў кампазітараў Дж.Паізіела, І.С.Баха, Л.Бакерыні і інш. Выступалі і «вольныя» драм., оперныя і балетныя трупы (Я.Шыманскага, 1803; М.Ка-жынскага, 1817—19 і інш.). ГІра дзей-насць Плешчаніцкага т э' а т -р а вядома ў 1820—30-я г. Т-р быў аматарскі, але найчасцей у ім выступалі прафес. трупы, што гастраліравалі ў Свіслачы. Меў добрае абсталяванне, не-калькі камплектаў дэкарацый і касцю-маў, якія пасля пажару ў 1835 перада-дзены т-ру ў Мінску.
Літ:. Б а р ы ш а ў Г.І. Гарадскі і маёнтка-вы прьпонны тэатр на тэрыторыі Беларусі // Гісторыя беларускага тэатра. Мн . 1983. Т 1.
ТЫШКЕВІЧЫ, шляхецкі род герба «Ляліва» ў ВКЛ. Паходзяць ад Каленіка Мішкавіча, якому ў 1437 вял. князь ВКЛ Свідрыгайла падараваў сёлы на Украіне. Пазней Т. набылі маёнткі на Беларусі (Лагойск і інш.) і ў Літве. Ад імя сына Каленіка Мішкавіча Тыійкі (Цімафея) утварылася прозвішча Т. Ад Тышкавага ўнука Івана (Скуміна) Льво-віча пайшла старэйшая лінія роду — Скуміны-Тышкевічы, якая згасла ў 1808. Ад сына Тышкі Васіля пайшла малодшая лінія роду — Тышкевічы-Ка-ляніцкія, пазней Т. Васіль Тышкевіч у 1569 атрымаў ад караля польскага і вял. князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста тытул графа «на Лагойску і Бярдзічаве».
Найб. вядомыя з лініі Скумінаў-Тыш-кевічаў:
Іван Львовіч (Скумін; ? — да 17.7.1565), сын Льва Тышкевіча, мар-шалак гаспадарскі з 1558. Ф ё д а р I в а н а в і ч ■(? — пач. 1618), сын Іва-на Львовіча, падскарбі дворны ВКЛ у 1576—86, падскарбі земскі і пісар ВКЛ у 1586—90, ваявода новагародскі з 1590.
Януш (каля 1572—27.5.1642), сын Фёдара Іванавіча, вял. пісар ВКЛ у 1607—21, ваявода мсціслаўскі ў 1621 — 26, трокскі ў 1626—40, віленскі з 1640. Людвік (каля 1750—26.6.1808), сын Юзафа, ген.-ад’ютант (1772), цівун ві-ленскі з 1775, вял. пісар ВКЛ у 1775— 80, гетман польны ВКЛ у 1780—91, падскарбі вялікі ВКЛ у 1791—93, вял. маршалак ВКЛ з 1793.
Найб. вядомыя з графскай лініі Т.:
Васіль Тышкевіч (? — 13.8.1571), сын Тышкі Каленікавіча, маршалак гаспадарскі ў 1546—58, вая-вода падляшскі ў 1558—69, ваявода смаленскі з 1569. Юрый В а с і л е -в і ч (?—1576), сын Васіля Тышкевіча, маршалак гаспадарскі ў 1558—66, вая-вода берасцейскі з 1566. Марцін (? — пасля 14.3.1595), сын Юрыя Васі-левіча, войт менскі з 1582, маршалак гаспадарскі з 1589, маршалак слонімскі. Ян Астафі (?—да 4.11.1631), сын Юрыя Васілевіча, каралеўскі ротмістр з 1601, падскарбі дворны ВКЛ у 1607— 11, ваявода мсціслаўскі ў 1611—15 і бе-расцейскі з 1615. Пій (1756—1858), сын Феліцыяна, маршалак дваранства Барысаўскага пав. ў 1814—20. М і х ал (1761—4.9.1839), сын Юзафа Ігнацыя, камандзір 17-га кав. палка войска ВКЛ у 1812—14. які сфарміраваў сваім кош-там. Атрымаў пасля Радзівілаў Біржан-скі маярат у Літве. Т а д э в у ш (17.9.1774—15.4.1852), сын Станіслава Антонія, ваенны дзеяч ВКЛ, у час паў-спіання 1794 ад’ютант Я.Ясінскага. У 1812 ваяваў на баку Напалеона Г, гене-рал кав. брыгады. 3 1813 уладальнік Свіслачы, ініцыятар будаўніцтва Свіс-лацкай гімназіі. У час паўстання 1830— 31 старшыня часовага цэнтр. ўрада Літ-вы. Памёр у Парыжы. Канстан-цін (1806—68), сын Пія, гл. Тышкевіч К.П. Яўстафій (1814—73), сын Пія, гл. Тышкевіч Я.П. А.П.Грыцкевіч.
ТЫШКб Леанід Барысавіч (н. 9.11.1945, г. Брэст), бел. артыст эстра-ды. Засл. арт. Беларусі (1979). Скончыў Брэсцкае муз. вучылішча (1964). У 1967—82 артыст вак.-інстр. ансамбля «Песняры», з 1982 артыст Аб’яднання муз. ансамбляў Мінска. Выканаўца на бас-гітары. Г.М.Загародні.
ТЫШЛЕРА ПРЫНЦЫП ЭКВІВА-ЛЕНТНАСЦІ ў э к а л о г і і, прынцып, паводле якога ў геаграфічна розных, але экалагічна канвергентных біятопах роз-ныя віды арганізмаў, што займаюць эк-вівалентныя нішы экалагічныя, выконва-юць ідэнтычныя экалагічныя функцыі. Сфармуляваны ням. эколагам В.Тыш-лерам (1955). Эквівалентнымі з’яўляюц-ца эдафічныя ўмовы (гл. Эдасфера), бія-тычныя спекгры і біяцэнатычная струк-тура экасістэм шыракалістых лясоў Еў-ропы і Канады, і ў выніку расліннаедныя млекакормячыя Паўн. Амерыкі (алень вапіці, вавёрка гудзонская, хамячок але-невы) выконваюць тыя ж экалагічныя функцыі, што і адпаведныя млекакор-мячыя Еўропы (алень высакародны, ва-
вёрка звычайная, мыш лясная). Пры наяўнасці мноства эквівалентных ніш утвараюцца аналагічныя біяцэнозы — ізацэнозы, або ізацэны (напр., амер. прэрыі і афр. саванны, паўночнаамер. і еўрап. лясы і інш.). А.М.Петрыкаў.
ТЫШЫНСКІ (Tyszyriski) Аляксандр (21.5.1811, С.-Пецярбург — 5.11.1880), польскі літаратуразнавец, крытык, пра-заік. Чл. АН у Кракаве (з 1873). Вучыў-ся ў Віленскім ун-це (1825—28). У 1829—38 жыў у в. Мясата (Маладзечан-скі р-н) і Мінску. Адзін з заснавальні-каў (1841) і вядучых аўтараў час. «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). У 1866—69 выкладчык Гал. школы ў Варшаве. Апошнія гады жыцця правёў у Мясаце. Развіваў тэо-рыю рэгіянальных, у т.л. бел., школ у польскай л-ры. Упершыню яе абгрунта-ваў у даследаванні «Пра школы ў польскай паэзіі», уключыў у яго свой раман у лістах «Амерыканка ў Поль-шчы» (1837). Матэрыялы пра літ. жыц-цё Беларусі ў асн. яго працах: «Даследа-ванні і крытыка» (т. 1—3, 1854), «Польскія вобразы» (1875), «Крытыч-ныя працы» (т. 1—2, 1904). Аўтар «Гіс-тарычнага нарыса асветы славян» (1841), «Дзённіка за 1829—1878 гг.», дзе падрабязна расказаў пра гады жыцця на Беларусі (лёс рукапісу невядомы).
А.В.Мальдзіс.
ТЫШЭВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (29.5.1923, г. Віцебск — 10.12.1980). Ге-рой Сав. Саюза (1946). Скончыў Віцеб-скі аэраклуб (1940), Омскую ваен. авія-школу пілотаў (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял. Айч. вайну з 1943 на фронце, лётчык-штурмавік, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Зрабіў 114 баявых вылетаў, знішчыў 5 самалё-таў, шмат баявой тэхнікі, 3 ваен. скла-ды, некалькі скопішчаў войск праціўні-ка. Да 1961 у Сав. Арміі.
ТЫЯ... (ад грэч. theion сераў першая складаная частка назваў хім. злучэнняў, малекулы якіх маюць атамы S(II), напр., тыяфен, тыяфенолы.
ТЫЯКОЛЫ, тое, што полісўльфідныя каўчукі.