Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФАМІЧ6Ў Юрый Канстанцінавіч (н. 30.10.1929, г. Чыстапаль, Татарстан, Ра-сія), бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-р мед. н. (1967), праф. (1968). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1954). 3 1-957 у Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. 3 1967 у БДУ (з 1969 заг. кафедры, ад-начасова ў 1971—73 дэкан). Навук. пра-цы па малекулярнай генетыцы бактэ-рый.
Тв.: Генетнческая органнзацмя хромосомы Erwinia chrysanthemi (разам з У.А.Пракулеві-чам) // Успехм современ. генетнкн. 1993. Вып. 18.
ФАМОЗЫ, інфекцыйныя хваробы рас-лін, якія выклікаюцца грыбамі з роду фома. Праяўляюцца на мясістых, бага-тых вадою і пажыўнымі рэчывамі орга-нах раслін пераважна ў выглядзе сухой гнілі, на лісці і сцёблах — плямістасцю. Крыніца інфекцыі — пасадачны матэ-рыял, расл. рэшткі, глеба. На Беларусі пашкоджваюць шматлікія агароднін-ныя, тэхн., кармавыя культуры і дзіка-рослыя травы. Найб. пашыраны Ф.: гу-зікавая гніль бульбы (язвавая і некроз-ная формы), сухая гніль капусты, сухая гніль морквы, Ф. буракоў, люцэрны.
ФАНА..., гл. Фона...
ФАНАБгІРЫЯ (польск. fanaberia), ацэ-начная катэгорыя чалавека; уласцівасць фанабэрыстага. Такога чалавека адроз-нівае зазнайства, ганарлівасць, пыхлі-васць, самаўпэўненасць.
ФАНАГОРЫЯ (грэч. Phanagoreia), ан-тычны горад на Таманскім п-ве (цяпер гарадзішча каля пас. Сянной Красна-дарскага краю Расй). Засн. ў 2-й пал. 6
Фамоз капусты. Па-шкоджаныя: 1 —ліст;
2 — стручок; 3 — сцябло; 4 — расток;
5 — качан. Фамоз морквы. Пашкоджа-ныя: 6 — сцябло;
7 — караняплод. Фа-моз цукровых бура-коў. Пашкоджаныя: 8 — ліст; 9 — на-сенне. Фамоз буль-бы: 10 — пашкоджа-ны клубень.
ст. да н.э. 3 5 ст. да н.э. ў складзе Бас-порскай дзяржавы. Росквіт Ф. прыпадае на 5—2 ст. да н.э. Горад чаканіў улас-ную сярэбраную манету. Насельнштва Ф (грэкі, меоты, сінды, сарматы) зай-малася гандлем, рыбалоўствам, рамяс-твом. 3 2 ст. да н.э. ўваходзіла ў Пан-тыйскае царства. У 1 ст. да н.э. наз. Аг-рыпія. Горад існаваў да 11—12 ст. н.э. Раскопкамі (вядуцца з 19 ст.) выяўлены ^арадзішча, частка якога затоплена мо-рам, рэшткі абарончых сцен, жылых кварталаў, храмаў, гімнасій, тэрмаў, ра-месніцкіх майстэрань. А.Г.Зельскі.
ФАНАГРАМА (ад фана... + ...грама), гу-каносьбіт з запісанымі на ім гукавымі ваганнямі, прызначаны для наступнага ўзнаўлення.
Адрозніваюць Ф. механічныя (дыск з выціснутай ці прарэзанай разцом канаўкай), магнітныя (стальны дрот або ферамагн. стужка), аптычныя (кінастужка з падоў-жнай зацямнёнай дарожкай, аптычныя харак-тарыстыкі якой зменьваюцца адпаведна гука-вым ваганням) і інш. Гл. таксама Гуказапіс.
ФАНАЛбгіЯ (ад фана... + ...логія), раз-дзел мовазнаўства, які вывучае фун-кцыянальны бок гукавога ладу мовы — адрозненне значымых адзінак (марфем, слоў, сказаў) і адрознівальныя сродкі. Вылучылася з фанетыкі, часта разгляда-ецца як яе раздзел. Зарадзілася ў рас. мовазнаўстве (І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, М.С.Трубяцкой, Л.У.Шчэрба і інш ).
У Ф. вызначаюць 3 функцыі тукаў: кульмі-натыўную (вяршынеўтваральную), дэліміта-тыўную (размежавальную) і дыстынктыўную (сэнсаадрознівальную). На аснове апошняй
316 ФАНАРЫЁТЫ
вылучаюць фанемы. Ф. падзяляецца на фане-матыку (сегментную Ф.), прасодыку (супер-сегментную Ф ); апісальную і тэарэтычную Ф. Фанематыка вывучае функцыяна-ванне сегментных элементаў (фанем), прасо-дыка — суперсегментных элементаў, якія па-шыраюода больш як на адзін сегмент (на-ціск, інтанацыя). Фанематыка выяўляе такса-ма сістэмныя адносіны паміж фанемамі, якія ў бел. мове грунтуюцца на проціпастаўленні цвёрдых і мяккіх, звонкіх і глухіх, шыпячых і свісцячых, выбухных і афрыкатыўных зыч-ных, галосных верхняга і няверхняга пад’ёму, агубленых і неагубленых. Т э а р э т. Ф. дас-ледуе прыроду фаналагічнай рэальнасці і рас-працоўвае апарат яе паняццяў, a п і с а л ь -н а я Ф. вывучае фаналагічную сістэму моў, адкрывае універсальныя фаналагічныя зака-намернасці (сінхранічная Ф.), аналізуе раз-віццё фаналагічных сістэм канкрэтных моў (дыяхранічная Ф.). У сучаснай Ф. некалькі кірункаў, якія адрозніваюцца разуменнем прыроды фаналагічнай рэальнасці і азначэн-нем яе асн. адзінак. Гал. з іх склаліся ў межах Пражскай лінгвістычнай школы, гласематыкі, дэскрыптыўнай лінгвістыкі, параджальнай граматыкі. У рас. навуцы найб. пашыраны канцэпцыі Маскоўскай і Пецярбургскай фа-налагічных школ. Фаналагічныя даследаванні на Беларусі вядуцца ў Ін-це мовазнаўства Нац. АН Беларусі (М.В.Бірыла, АА.Крывіц-кі, АІ.Падлужны) і Мінскім лінгвістычным ун-це.
Літ:. Крывіцкі АА, Падлужны АІ. Фанетыка беларускай мовы. Мн., 1984; Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.
А.І.Падлужны.
ФАНАРЫЁТЫ (навагрэч. Phanariotes літар. — жыхары Фанара, квартала ў Стамбуле з рэзідэнцыяй грэч. па'грыяр-ха), прадстаўнікі грэч. хрысц. арыстак-ратыі ў Асманскай імперыі, якія да 18 ст. займалі прывілеяванае становішча сярод хрысц. падданых імперыі. 3 іх фарміравалася кіраўніцтва правасл. цар-квы, іх прызначалі на высокія пасады ў тур. адміністрацыі (драгаманы, гаспада-ры Малдовы і Валахіі і інш.). 3 узды-мам у пач. 19 ст. нац.-вызв. руху балк. народаў уплыў Ф. падарваны.
ФАНАТЫЗМ (ад лац. fanaticus раз’ю-шаны), 1) крайняя ступень адданасці сваім вераванням і перакананням, злу-чаная з нецярпімасцю да любых інш. поглядаў і імкненняў. Небяспечная з’я-ва ў грамадскім жыцці — вядзе да раз’яднання, супрацьпастаўлення лю-дзей па рэліг., расавых, нац. і інш. пры-кметах. Існуе паняцце «ваен. Ф». У час 2-й сусв. вайны і ў наш час з фанатыч-на настроеных асоб камшіектавалі гру-пы добраахвотных самаахвярнікаў (напр., яп. камікадзе, араб. шахіды). 2) У пераносным значэнні — страсная ад-данасць чаму-н., пэўнай ідэі.
ФАНАТЭКА (ад фана... + грэч. Фёкё схо-вішча), збор іуказаііісаў (муз., літ., даку-мент., спец., навуч. і інш ), арганізава-ны ў пэўнай сістэме; установа (ці яе падраздзяленне), якая ажыццяўляе збор, спец. апрацоўку, захоўванне і вы-дачу гуказапісаў; існуюць дзярж., іра-мадскія і прыватныя Ф., універсальныя і спецыялізаваныя. Значнае пашырэнне
набылі навуч. Ф — у агульнаадук. школах, вышэйшых, сярэдніх спец. на-вуч. установах, асабліва муз., тэатр., пед., культурна-асветных. Найбуйней-шыя Ф. свету: у Расіі — Цэнтр. дзярж. архіва гуказапісаў (засн. ў 1967), Дзярж. Дома радыёвяшчання, Нац. б-кі Расіі ў Маскве і інш.; Берлінскай АН, Брытан-скага музея, франц. Акадэміі імя Ш.Кро і інш. У Рэспубліцы Беларусь матэрыялы Ф. захоўваюцца ў Бел. дзярж. архіве кінафотафонадакументаў.
Дз.І.Фанвізін.
ФАНВІЗІН Дзяніс Іванавіч (14.4.1744 або 1745, Масква — 12.12.1792), рускі пісьменнік. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1761—62). Служыў у Калегіі замеж-ных спраў. Літ. дзейнасць пачаў у 1761 перакладамі з зах.-еўрап. моў і сатыр мініяцюрамі. Перарабіў сентыменталь-ную драму Ж.Б.Грасэ «Сідней» у каме-дыю «Карыён» (паст. 1764). У сацыяль-на-быт. камедыі «Брыгадзір» (паст. 1770) высмеяў нізкапаклонства дваран перад франц. культурай. У 1781 напісаў камедыю «Недаростак» — з’едлівую са-тыру на прыгонніцтва. Актуальнасць праблематыкі, выключнае майстэрства характарыстыкі персанажаў, жыццё-васць калізій забяспечылі поспех п’есы. Асветнік па светабачанні, дэмакрат па перакананнях, Ф. выступаў за паступо-вае вызваленне сялян, за законнасць і канстытуцыйную манархію. Пасля апублікавання арт. «Некалькі пытанняў, што могуць выклікаць у разумных сум-ленных людзей асаблівую ўвагу» спро-бы Ф. выступіць у друку спыняліся Ка-цярынай II. Аповесць «Калісфен» вый-шла ананімна. Упершыню Ф. наведаў Беларусь у 1777 праездам у Парыж. У лістах з дарогі апісаў Мінск, Оршу, Стоўбцы, Мір, Слонім і інш. Яму нале-жала в. Лісна (Верхнядзвінскі р-н), дзе працаваў над апошняй сваёй камедыяй «Выбар гувернёра». Камедыю «Недарос-так» у пач. 20 ст. ставілі прафес. і ама-тарскія калектывы Беларусі, у 1930-я г. — Польскі дзярж. вандроўны тэатр БССР. На бел. мову яе пераклаў К.Кра-піва (1933; паст. БДТ-І, 1933), што пад-штурхнула яго да творчасці ў жанры драматургіі. К.Крапіва сярод інш. назы-вае Ф. сваім настаўнікам. Бел. драма-тургі вучыліся ў Ф. майстэрству моўнай характарыстыкі персанажаў.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—2. М.; Л., 1959; Бел. пер. —Недарасль. Мн., 1947.
Літ.: Благой Д.Д., Д.Н.Фонвнзнн. М., 1945; Кулакова Л.Й. Д.Н.Фонвнзнн. М.; Л., 1966; Б у к ч н н С. Судебное дело Деня-
са Фонвнзмна // Букчнн С. ...Народ, нздрев-ле нам родной. Мн., 1984; Сцяпанаў С. Фанвізін на Беларусі // Беларусь. 1955. №1;Шпадарук I. На зямлі беларускай... // ЛіМ. 1975. 8 жн. С. С.Лаўшук.
ФАНВІЗІН Міхаіл Аляксандравіч (31.8.1788, в. Мар’іна Раменскага р-на Маскоўскай вобл. — 12.5.1854), дзекаб-рыст, ген.-маёр (1820). Пляменнік Цз.І.Фанвізіна. Вучыўся ў пансіёне пры Маскоўскім ун-це. 3 1801 афіцэр гвар-дыі. Уцзельнік Аўстэрліцкай бітвы 1805, рус.-швед. вайны 1808—09, вайны 1812 і замежных паходаў рус. арміі 1813—14. У 1816 уступіў у «Саюз выратавання». 3 1818 адзін з кіраўнікоў Маскоўскай уп-равы «Саюза працвітання», чл. Паўноч-нага т-ва (1821). Быў праціўнікам цара-забойства, у поглядах на будучыню Ра-сіі вагаўся паміж рэспублікай і кансты-туцыйнай манархіяй. Пасля 1822 адышоў ад дзейнасці ў тайных арг-цы-ях. У 1826 асуджаны на 8 гадоў катаргі і ссылку, вярнуўся ў 1853. Аўтар успамі-наў і шэрагу артыкулаў па паліт. гісто-рыі і філасофіі.
ФАНДЫ (Fundy), заліў Атлантычнага ак. каля берагоў паўн. Амерыкі, паўн. частка зал. Мэн. Даўж. 300 км, шыр. 90 км, глыб. каля ўвахода да 208 м. Прылі-вы паўсутачныя (да 18 м; максімальныя для Сусветнага ак.). Порт—Сент-Джон.
ФАНЕМА (ад грэч. phonema гук), най-меншая адзінка гукавой матэрыі мовы, якая служыць для адрознення эначы-мых адзінак мовы і вылучаецца на ас-нове параўнання гукаў у аднолькавых пазіцыях у слове. У пісьмовай мове ад-павядае графеме.
Найб. надзейны прыём вылучэння Ф. — пошук мінімальных пар тыпу «дом—том», «кон—конь», «сук—сок» і г.д., дзе найб. ярка выяўляецца проціпастаўленне Ф. Прыметы, па якіх адбываецца проціпастаўленне, наз. дыферэнцыяльнымі. Гукі, якія ніколі не трапляюцца ў адной пазіцыі, з’яўляюцца ала-фонамі або камбінаторнымі варыянтамі ад-ной фанемы. Напр., у бел. мове гукі «в» і «ў» не трапляюцца ў адной пазіцыі («в» магчымы толькі перад галоснымі, «ў» — толькі пасля іх); «і» ўжываецца ў пачатку слова і пасля мяккіх зычных, «ы» — толькі пасля цвёрдых зычных. Таму «ў» — алафон Ф. «в»; «і» і «ы» належаць да Ф. «і». У бел. мове выяўляюцца галосныя: «а», «о», «э», «у», «і»; зычныя «п», «п’», «б», «б’», «ф», «ф’», «в», «в’», «м», «м », «т», «ц’», *д», «дз’», «с», «с’», «3», «з’», «ц», «дз», «н», «н’», «л», «л’», «р», «ш». «ж», «ч», «дж», «й», «к», «к'», «г», «г’» (фрыкатыўныя), «х»; Ф. «к'», «дз», «г’» проціпастаўлены ін-шым слаба. Гукі «г», «г’» выбухныя без пера-шкоды для разумення замяняюцца адпаведны-мі фрыкатыўнымі і таму з’яўляюцца свабодны-мі (факультатыўнымі) варыянтамі «г» і «г’».