Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.: Ракава А. Ціне Фаменка гэта?.. // Тэатр. Мінск. 1974. №1. А.Я.Ракава.
ФАМІЛІЯ (лац. familia сям’я), у Стара-жытным Рыме сямейная гаспадарча-юрыд. адзінка, якая аб’ядноўвала ўсіх членаў сям’і, што паходзілі па мужчын-скай лініі ад аднаго родапачынальніка або ўвайшлі праз шлюб ці ўсынаўленне. Улада галавы сям’і распаўсюджвалася на ўсю Ф., у т.л. на маёмасць і рабоў. Члены Ф. аб’ядноўваліся дамашнім культам. Ф. наз. таксама род, шэраг па-каленняў, якія маюць аднаго продка.
А.Г.Зельскі.
ФАМІЛЬЯРНАСЦЬ (ад лац. familiaris сямейны, блізкі), бесцырымоннасць, развязнасць не да месца ў адносінах з кім-небудзь.
ФАМІН Васіль Васілевіч (2.4.1884, Масква — 1942), удзельнік рэв. руху, сав. дзярж. дзеяч. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07 у Маскве, Астрахані. За рэв. дзейнасць неаднойчы быў арыштаваны і сасланы. 3 пач. 1917 у арміі, вёў рэв. работу сярод салдат Зах. фронту, чл. Мінскага Савета (з сак. 1917), франта-вога к-та Зах. фронту (з крас. 1917), яго балыпавіцкай фракцыі (з вер. 1917),
Мінскага (з чэрв. 1917) і Паўн.-Зах. абл. (з вер. 1917) к-таў РСДРП(б). Адзін з рэдактараў газ. «Звезда». Ha II Усерас. з’ездзе Саветаў выбраны чл. ВЦВК; працаваў у Петраградскім ВРК. У снеж. 1917 удзельнічаў у падпісанні дагавора аб перамір’і на Зах. фронце. 3 1918 у Маскзе, кіраўнік розных аддзелаў ВЧК, адначасова камісар Цэнтр. ўпраўлення ваен. зносін, Гал. ўпраўлення шляхоў зносін, з 1922 нам. наркома шляхоў зносін. 3 1926 працаваў у Наркамаце ўнутр. спраў, з 1931 нам. наркома вод-нага транспарту СССР, адначасова ў 1930—35 рэдактар час. «Водный тран-спорт». 3 1938 у Наркамаце ўнутр. ган-длю СССР. Чл. ЦКК РКП(б) у 1924— 25. Аўтар успамінаў. Рэпрэсіраваны. Памёр у зняволенні.
ФАМІН Віталь Міхайлавіч (н. 20.5.1927, в. Чорнае Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.), бел. гісторык. Д-р гіст. н. (1973), праф. (1974). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1979). Скончыў Мін-скі пед. ін-т (1959) і з 1960 працуе ў ім (цяпер Бел. дзярж. пед. ун-т; у 1972—97 заг. кафедры). У 1976—85 гал. рэдакгар навук. зб. «Вопросы нсторнм». Даследуе гісторыю рабочага класа, прафсаюзнага руху, навук.-тэхн. прагрэсу Беларусі ў пасляваенны час. Адзін з аўтараў вучэб-ных дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для 9—11-га класаў.
Тв.. Профсоюзы Белорусснн в борьбе за технмческнй прогресс в промышленноста (1946—1971 гг.). Мн., 1971; Мннскнй ордена Трудового Красного Знаменн государствен-ный педагогнческнй ннстнтут нм. АМ.Горь-кого (1922—1972). Мн., 1974 (у сааўт.).
ФАМІН Еўсцігней Іпатавіч (16.8.1761, С.-Пецярбург — крас. 1800), рускі кам-пазітар; адзін са стваральнікаў рус. one-
314
ФАМІН
ры. Чл. Балонскай філарманічнай ака-дэміі (Італія 1785). Скончыў муз. клас Пецярбургскай AM (1782), удасканаль-ваў майстэрства ў Італіі. 3 1786 у Расіі. Працаваў у розных муз.-драм. жанрах: героіка-трагедыйным (меладрама «Ар-фей», паст. 1792; музыка да трагедыі Ў.Озерава «Яраполк і Алег», 1798), на-родна-быт. (опера «Ямшчыкі на падста-ве», паст. 1787), камед. (оперы «Амерыка-нцы», паст. 1800; «Залаты яблык», паст. 1803), пастаральным («Кларыда і Мі-лон», паст. 1800). Яго опера «Ямшчыкі на падставе», засн. на нар. песеннасці, вызначьыа адзін з гал. кірункаў развіц-ця рус. опернай школы.
Літ:. Доброхотов Б. Евстлгней Фо-мнн. М., 1968; Е.Й.Фомнн // Нсторня рус-ской музыкн. М., 1985. Т. 3. Т.А.Дубкова.
ФАМІН Іван Аляксандравіч (3.2.1872, г. Арол, Расія —12.6.1936), рускі архітэк-тар, гісторык архітэктуры. Акад. архі-тэктуры (1915). Вучыўся ў Пецярбург-скай AM (1894—97, 1905—09) у Л.&-нуа, выкладаў у ёй. У 1897—1905 пра-цаваў у Маскве пам. арх. Л.Кекушава, Ф.Шэхтэля', зазнаў уплыў мадэрна. У 1900—10 даследаваў архітэктуру рус. класіцызму. Стваральнік неакласіцызму ў рус. архітэктуры; дамы А.Полаўцава (1911—13), САбамелек-Лазарава (1912— 14) у Пецярбургу і інш. У 1920—23 вы-канаў планіроўку і азеляненне Марсава поля. 3 1929 у Маскве. Распрацоўваў тэктанічную структуру будынкаў: у Маскве — дом т-ва «Дынама» (1928—30), новы коргіус Массавета (1930), будынак Мін-ва шляхоў зносін (1933—36), стан-цый метрапалітэна «Красныя вароты» (цяпер «Лермантаўская»; 1935), «Пло-шча Свярдлова» (цяпер «Тэатральная»; 1936—38) і інш.; Савет Міністраў Укра-іны ў Кіеве (1934—39, пры ўдзеле П.Абросімава). На Беларусі ўдзельнічаў
працаваў для гарадоў Барысаў і Ваўка-выск праекты помнікаў воінам, якія за-гінулі ў вайну 1812, праект царквы св. Мікалая ў Барысаве. У 1940 у парку імя М.Горкага ў Мінску адбылася выстаўка работ Ф. (чарцяжы, фотаздымкі, ма-люнкі, кампазіцыі лепшых арх. твораў).
Літ.: Мннкус М., Пекарева Н. Й.АФоммн. М., 1953; Лнсовскнй В.Г. Й.АФомнн. Л., 1979. В.МЧарнатаў.
С.У Фамія Я 1 Фаміных
ФАМІН Мікіта Аляксандравіч (н. 21.10.1950, г. Вял. Ноўгарад, Расія), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1986), праф. (1991). Скончыў Ленінградскі політэхн. ін-т (1973). 3 1973 у Ін-це тэарэт. і пры-кладной механікі Сібірскага аддз. АН СССР. 3 1976 у Акад. навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лы-кава» Нац. АН Беларусі (з 1981 заг. ла-бараторыі). Навук. працы па высокаска-расных метадах спекгральнай дыягнос-тыкі ў цеплафізіцы і газадынаміцы, рас-працоўцы магутных газадынамічных лазераў, лічбавай спекл-фатаграфіі і спекл-інтэрфераметрыі.
Тв.: Газодннамнческне лазеры на смеше-ннн. Мн., 1984 (разам з Р.І.Салаухіным); Спекл-ннтерферометрня газовых потоков. Мн., 1989; Speckle photography for fluid mechanics measurements. Berlin, 1998.
нікум (1925), БДУ (1930). Працаваў настаўнікам, выкладчыкам Горацкай с,-г. акадэміі (1930—34). 4.1.1935 рэпрэсі-раваны. Прыгавораны да расстрэлу, за-мененага 10 гадамі пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Паў-торна арыштаваны ў 1941. Расстраляны. Друкаваўся з 1924. Вершы змяшчаў у час. «Маладняк», «Полымя», «Малады араты», «Маладняк Барысаўшчыны», «Беларусь калгасная» і інш., у газетах. У іх шчырая любоў да Беларусі, услаўлен-не новых з’яў рэчаіснасці, тэмы сяброў-ства, дружбы, кахання, роднай гісторыі. Захапляўся творчасцю С.Ясеніна. Аўтар паэм «Балота» (1927), «За новыя дні» (1929). На бел. мову перакладаў творы У.Сасюры.
Тв:. Дымнае жыта: Вершы. Паэмы. Пера-клады. Мн., 1991.
Літ:. Скрыган Я. Сергей Фомнн н еіце некто // Нёман. 1981. №12. І.У.Саламевіч.
ФАМІН Яўхім Майсеевіч (15.1.1909, в. Калышкі Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. — 30.6.1941), адзін з кіраўнікоў Брэсцкай крэпасці абароны 1941 у Вял. Айч. вайну. Скончыў Пскоўскую акру-говую парт.-сав. школу (1929). 3 1926 на парт. і прафс. рабоце ў Пскове. 3 1932 у Чырв. Арміі. Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну восенню 1939. 3 крас. 1941 палкавы камісар у Брэсцкай крэпасці. 22.6.1941 арганіза-ваў і кіраваў абаронай каля Холмскіх вараг цытадэлі, з 24 чэрв. — нам. ка-мандзіра зводнай баявой групы абарон-цаў крэпасці. Цяжка паранены трапіў у палон, расстраляны ням. фашыстамі каля Холмскіх варот. Яго імем названы вуліцы ў Брэсце, Лёзне, Мінску і Пско-ве.
Літ.: Смірноў С.С. Брэсцкая крэ-пасць. Мн., 1967.
ФАМІНА Аліна Рыгораўна (н.. 28.3.1942, в. Шастакова Смаленскай вобл., Расія), бел. мастак т-ра лялек. Засл. дз. маст.
І.фамін. Дом таварыства «Дынама» ў Маскве
АФаміна Сцэнагра-фія да спектакля «Дзед і Жораў» В.Вольска-га. Макет.
у конкурсе па распрацоўцы праекта бу-дынка Мінскай губ. управы, стварыў абеліск у памяць разгрому напалеонаў-скіх войск пад Віцебскам (1911), рас-
ФАМІН Сяргей Уладзіміравіч (29.4.1906, в. Пепелеўка Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 4.12.1941), бел. паэт. Скончыў Магілёўскі педтэх-
Беларусі (1988). Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1962), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1968). 3 1962 мастак-паста-ноўшчык, у 1975—98 гал. мастак Бел.
ФАНАЛОГІЯ 315
дзярж. т-ра лялек. Найб. значныя рабо-ты па афармленні спектакляў па творах бел. аўтараў: «Дзед і Жораў» В.Вольска-га (1973), «Сымон-музыка» Я.Коласа (1982, 1990), «Цар Ірад» Г.Барышава (1993) у дзярж. т-ры лялек; «Рыгорка— зорка з нябёсаў» А.Вярцінскага (1989) у Люблянскім т-ры лялек (Славенія). Ся-род інш. пастановак: спекгаклі для дзя-цей «Тыграня Петрык» Г.Янушэўскай (1965), «Вясёлы цырк» Ан. Ляляўскага (1969), «Хлопчык-зорка» О.Уайльда (1978), «Папялушка» Ж.Маснэ (1991) у дзярж. т-ры лялек; «Віні-Пух і ўсе, усе, усе...» А.Мілна (1982) у Магілёўскім абл. т-ры лялек; для дарослых — «Бос-кая камедыя» І.Штока (1971), «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» П.Нэруды (1980), «Прыгоды бравага салдата Швейка» Я.Гашака (1981), «Майстар і Маргарыта» М.Булгакава (1987), «Бура» У.Шэкспіра (1990) у дзярж. т-ры лялек; «Трыстан і Ізольда» (1983) у Магілёў-скім т-ры. С.Ф.Юркевіч.
ФАМІНО, біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Расонскім р-не Віцебскай вобл. Засн. ў 1979 для захавання пры-родных журавіннікаў. Пл. 640 га. Разме-шчаны на вярховым балоце Васільева. Азёрна-ледавіковая нізіна. Глебы тар-фяна-балотныя (глыб. торфу 5,5 м, у сярэднім 2,46 м). Хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы. Значны ўчастак высокаўзроставага (60—80 гадоў) шэра-алешніка. Сустракаецца рэдкі атлан-тычна-еўрап. від — смалянка двухдом-ная. П.І.Лабанок.
ФАМІНЦЫН Андрэй Сяргеевіч (29.6.1835, Масква — 8.12.1918), расійскі вучоны ў галіне батанікі. Акад. Пецярбургскай АН (1884). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1857), дзе і працаваў з 1861. Заснаваль-нік (1890) і дырэктар лабараторыі ана-томіі і фізіялогіі раслін, заснавальнік пецярбургскай школы фізіёлагаў раслін. Навук. працы па фотасінтэзе і абмене рэчываў у раслін. Аўтар 1-га рас. пад-ручніка па фізіялогіі раслін (1887).
Тв.: Обмен вецеств н преврашенне энер-гнн в растеннях. СПб., 1883.
ФАМІНЫХ Яўген Іванавіч (24.12.1906 г. Дзяржынск Мінскай вобл. — 22.5.1977), Герой Сав. Саюза (1945), ген-.-лейтэнант танк. войск (1945). СкоНЧыў Саратаўскую танк. школу (1928), ваен. акадэміі механізацыі і ма-тарызацыі РСЧА (1941), Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1928. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўн.-Зах., Зах., 1-м і 2-м Укр., 1-м Бел. франтах: камандзір танк. батальёна, палка, нач штаба брыгады, корпуса, камандзір корпуса. Удзельнік баёў пад Ноўгара-дам, Вязьмай, Ельняй, Курскам, Кор-сунь-Шаўчэнкаўскай, Берлінскай апе-рацый, вызвалення Беларусі, Польшчы. Танк. корпус на чале з ген.-маёрам Ф. вызначыўся ў 1945 пры фарсіраванні Одэра ў час Берлінскай аперацыі. Пас-ля вайны да 1960 на камандных пасадах у Сав. Арміі, у Ваен. акадэміі браня-танк. войск.