• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФАРМАЛІЗАЦЫЯ, спосаб адлюстра-вання зместу пэўнай сукупнасці ведаў шляхам выкарыстання складанай сістэ-мы правіл, ідэалізацый, абстракцый, прыёмаў і аперацый. Забяспечвае аб-страгаванне ад канкрэтнага значэння паняццяў і зместу навук. тэорыі з мэтай выяўлення яе лагічных асаблівасцей і дэдуктыўных магчымасцей, наяўнасці супярэчнасцей ці іх адсутнасці. У матэ-матыцы і фармальнай логіцы, дзе Ф. найб. развіта, уяўляе сабой адлюс-траванне зместу ведаў у выглядзе фар-малізаванай мовы. Неабходнай умовай для стварэння такой мовы з’яўляецца выкарыстанне аксіяматычнага метаду. Тэорыя можа разглядацца як фармаль-ная сістэма, калі разам з аксіяматыза-цыяй і дакладным вызначэннем лагіч-ных сродкаў яе паняцці замяняюцца сімвалічнымі абазначэннямі. Вьыучаюць 2 тыпы фармалізаваных тэорый: цалкам фармалізаваная (з нескладанай лагічнай
    ФАРМАЦЫЯ	325
    структурай і невял. колькасцю паняц-цяў) і часткова фармалізаваная (са складанай лагічнай структурай і вял. колькасцю паняццяў). Неабходнасць у Ф. ў пэўнай навуцы ўзнікае на дастат-кова высокім узроўні яе развіцця, калі лагічная сістэматызацыя і арганізацыя ведаў становіцца першараднай задачай. Ф. стымулюе рух пазнання, адкрывае магчымасці ддя фармулёўкі і пастаноўкі новых праблем і пошуку іх вырашэння, служыць адным са сродкаў стварэння праграм для ЭВМ і мадэліравання мыс-лення.
    Літ.: Ч е р ч А. Введенме в математмчес-кую логнку: Пер с англ. Т. 1. М.. 1960; К л н нн С.К. Математмческая логнка: Пер. с англ. М., 1973; Бартон В.Н. Логнка. Мн., 2001; Тарскмй А. Введенме в логнку м методологню дедуктнвных наук: Пер. с англ. М., 2001. В.М.Пешкаў.
    ФАРМАЛІЗМ (франц. formalisme ад лац. formalis які адносіцца да формы), 1) перавага, якая аддаецца форме, а не зместу, у розных сферах чалавечай дзейнасці (гл. Змест і форма). У сферы міжасобасных адносін выяўляецца ў няўхільным прытрыюіванні правіл этыкету, абрадаў, рытуалаў; у галіне сац. кіравання — у бюракратызме (гл Бюракратыя). 2) Кірунак у асновах ло-гікі і матэматыкі, прадстаўнікі якога сваёй гал. задачай лічылі абгрунтаванне гэтых дысцыплін шляхам іх пабудовы ў выглядзе вылучэнняў сродкамі спец. тэ-орыі — метаматэматыкі. Прынцыпы Ф. ў спалучэнні з ідэямі інш. кірункаў у асновах логікі і матэматыкі (напр., кан-структыўнай матэматыкі) выкарыстоў-ваюцца для распрацоўкі праблем тэорыі доказаў. 3) Агульная назва кірункаў, плыней і тэндэнцый у маст. творчасці, эстэтыцы і крытыцы, якія абсалютызу-юць маст. форму, прызнаюць яе сама-каштоўнае, незалежнае ад зместу зна-чэнне. Тэндэнцыі Ф. выяўляюцца ў крызісныя перыяды гісторыі сусв. мас-тацтва (напр., у познім элінізме, позняй готыцы, маньерызме, акадэмізме).
    Фармалістычныя плыні і школы (футу-рызм, сюррэалізм, кубізм, абстракцыянізм, ташызм і інш.) аб'ядаоўвае непрыняцце паз-навальнай і этычнай каштоўнасці мастацтва, культ ірацыяналізму, дэфармацыя натураль-ных форм, спробы стварыць замкнёны ў сабе свет рэальнасці. Ф. нярэдка вядзе да разбу-рэння маст. вобраза (у л-ры — ускладне-насць і ломка мовы, алагізм і дэфармацыя сінтакс. струкгур; у т-ры — прыніжэнне ролі драматургіі, гранічная ўмоўнасць, схема; у выяўл. мастацтве — адвольнае канструяванне зрокавых форм, імкненне да дэкар. эфекту), у выніку чаго змястоўныя кампаненты фальклору, л-ры і інш. відаў маст. творчасці набываюць значэнне чыстай формы. У сав. мастацгвазнаўстве 1920-х г. пад Ф. разумелі сістэмы фармальнага метаду і аналізу, якія вывучалі маст. форму як самацэнны эстэт. фактар у мастацгве. 3 2-й пал. 1920-х г. Ф. наз. мастацгва, дзе форма прэваліравала над зместам. У 1930-я г. сав. крытыка вяла барацьбу супраць Ф., які разглядаўся як ан-тыпод сацыялістычнага рэа/іізму. 3 1940-х г. тэрмін «Ф » страціў навук. сэнс і стаў выка-рыстоўвацца для дыскрэдытацыі маст. твораў, якія не адпавядалі сав. афіц. дактрынам.
    У літ.-маст. крытыцы Беларусі ўпер-шыню паняцце Ф. выкарысталі публі-цысты газет «Мйнскйй лйсток», «Сеееро-Западный край», «Голос провйнцйй» і інш. выданняў для харакгарыстыкі маст. метаду сімвалізму, імпрэсіянізму, футурызму і інш. авангардысцкіх плы-ней у л-ры. Бел. крытыка і публіцысты-ка пач. 20 ст. адмаўляла наяўнасць фар-малістычных плыней і дэкадэнцтва ў л-ры нац. адраджэння. Пасля 1917 тэн-дэнцыі Ф. выявіліся ў пралеткультаўскіх устаноўках і авангардысцкіх плынях па-эзіі, жывапісу, тэатральнага і інш. відаў мастацтва (гл. Пралеткульт, «Беларус-кая літаратурна-мастацкая камуна», «Сцвярджальнікі новага мастацтва*). Вульгарна-сацыялагічная крытыка кан-ца 1920 — пач. 1950-х г. абвінавачвала ў Ф. пісьменшкаў, мастакоў і музыкан-таў, якія імкнуліся да наватарства, воб-разнай складанасці і пошуку новых вы-яўл. сродкаў. У сучаснай эстэтыцы кры-тыка Ф. страціла ранейшую актуаль-насць, а гэтая плынь набыла пазітыўнае значэнне ў кантэксце мадэрнізму і пост-мадэрнізму.
    Літ.: Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 п ). Мн., 1968; Я г о ж. Демократмческая эстетнка Белорус-снн (1905—1917 гг.). Мн., 1971; Яго ж. Проблемы нскусства н эстетнкм в обіцес-твенной мыслн Белорусснн начала XX в. Мн., 1985. У.М.Конан.
    ФАРМАЛІН, ф а р м о л, водны рас-твор (звычайна 37—40%-ны) фармаль-дэгіду, які мае таксама 6—15% метанолу (інгібітар полімерызацыі); зручная фор-ма захоўвання і транспарціроўкі фар-мальдэгіду. Бясколерная вадкасць з ха-ракгэрным рэзкім пахам, шчыльн. 1110,9—1076,4 кг/м3 (18 °C). Пры за-хоўванні мутнее з-за выпадзення белага асадку парафармальдэгіду. Выкарыстоў-ваюць як дэзінфіцыруючы і дэзадары-руючы сродак, для захоўвання аната-мічных прэпаратаў і бальзаміравання, пры дубленні скур.
    ФАРМАЛЬДЭГІД [ад лац. form(ica) му-рашка + альдэгід], мурашыны альдэгід, метаналь, найпра-сцейіпы альдэгід, НСНО.
    Бясколерны газ (t^n 19,2 °C) з рэзкім па-хам, шчыльн. 917,2 кг/мз (вадкага пры -20 °C). Добра раствараецца ў вадзе, спіртах і інш. палярных растваральніках. Моцны ад-наўляльнік (напр., асаджае серабро, плаціну, золата з раствораў іх солей). Лёгка полімеры-зуецца, асабліва пры t < 80 °C і ў прысутнасці вады, кіслот, шчолачаў; пры полімерызацыі ў непалярных растваральніках утварае поліфар-мальдэгід. У прам-сці атрымліваюць акісляль-ным дэгідрыраваннем метанолу СНзОН у па-ветры ў прысугнасді серабра або аксідаў ме-талаў (жалеза, малібдэну, ванадыю). Выпус-каюць у выглядзе водных раствораў (фармалінў) або цвёрдых парафармальдэгіду і цыклічнага трымеру Ф. — трыаксану (крышт. рэчыва, tn, 64 °C), якія пры награ-ванні з разбаўленымі мінер. к-тамі дэполіме-рызуюцца. Выкарыстоўваюдь у вытв-сці сінт. смол, гексаметылентэтраміну (уратрапіну), лек. сродкаў, фарбавальнікаў і інш., а таксама пры дубленні скур, як дэзінфіцыруючы, ан-тысептычны і дэзадарыруючы сродак. Таксіч-
    ны, раздражняе слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй. ГДК у атм. паветры 0,003 мг/мі Я.Г.Міляшкевіч.
    ФАРМАЛЬНАСЦЬ (ад лац. formalis які адносіцца да формы), 1) фармальнае стаўленне да чаго-н., што па сутнасці шкодзіць справе; тое, што фармалізм. 2) Традыц. захаванне знешняй формы, прынятага парадку пры выкананні, афар-мленні якой-н. справы; таксама знеш-няе выражэнне формы пры адносінах афіц. характару.
    ФАРМАЛЬНАЯ ЛОІІКА навука, якая вывучае формы мыслення (паняцці, су-джэнні, вывады, доказы), даследуе за-коны і правілы высноўных ведаў, якія ітрыманы з раней устаноўленых пала-«энняў. Гл. таксама Логіка.
    ФАРМАЛЬНАЯ мбВА, тое, што фар-малізаваная мова.
    ФАРМАМІД. амід мурашынай кіслаты, HC(O)NH2.
    Бясколерная гіграскапічная вадкасць (tn, 2,55 °C), txm 210,5 °C, шчыльн. 1133,4 кг/мз (20 °C). Раствараецца ў вадзе, ніжэйшых спіртах, эфірах, не раствараецца ў вуглевада-родах. Растварае казеін, жэлацін і інш. У прам-сці атрымліваюць сінтэзам з аміяку NHj і аксіду вугляроду CO пры 80—100 °C і ціску 10—30 МПа у метанольным растворы метылату натрыю CHjONa (каталізатар). Вы-карыстоўваюць як растваральнік, змякчальнік паперы, кампанент мазей для бальзаміраван-ня, сыравіну ў вытв-сці мурашынай к-ты, a таксама для сінтэзу некат. гетэрацыклічных злучэнняў (імідазолу, пірымідзіну і інш.) і ал-калоідаў. Таксічны; здольны ўсмоктвацца праз скуру і назапашвацца ў арганізме, паш-коджвае нервовую і сасудзістую сістэмы, пе-чань; ГДК у атм. паветры 0,035 мг/мЗ.
    ФАРМАНТ [ад лац. formans (formantis) які ўгварае], тое, што афікс.
    ФАРМАТ (франц. format ад лац. formo надаю форму) у друкарскай с п р а в е, памер гатовага (збрашурава-нага і абрэзанага) друкаванага выдання (кнігі, брашуры, часопіса), папяровага аркуша, дакумента і інш.; даўжыня і вышыня паласы набору, даўжыня рад-ка. Ф. наз. таксама ўзор для капіраван-ня.
    ФАРМАЦЫЯ (грэч. pharmakeia ад pharmakon лякарства), сукупнасць наву-кова-практычных дысцыплін па пошу-ках, прыгатаванні, стандартызацыі, дас-ледаванні, захаванні і водпуску лекавых сродкау. Цесна звязана з фармакалогіяй і інш. Асн. раздзелы Ф.: фармакагнозія, фармацэўтычная хімія, тэхналогія фар-мацэўтычных прэпаратаў і інш. Адзін з важнейшых кірункаў Ф. — даследаван-не будовы рэчываў, харакгару сувязей у іх малекуле, хім. і фіз. уласцівасцей, што дазваляе ажыццяўляць мэтанакіра-ваны сінтэз новых фізіялагічна акгыў-ных злучэнняў.
    326	ФАРМАЦЫЯ
    ФАРМАЦЫЯ (ад лац. formatio утварэн-не) у г е а л о г і і, заканамернае пры-роднйе спалучэнне (парагенез, ком-плекс, асацыяцыя) горных парод, ка-рысных выкапняў і інш. мінер. утва-рэнняў, звязаных агульнасцю ўмоў паходжання. Адрозніваюць марскія і кантынент., платформавыя, геасінклі-нальныя, арагенныя, магматычныя, ме-тамарфічныя, вулканагенныя, асадка-выя, рудныя, саляносныя і інш. На Бе-ларусі найб. даследаваны Ф. платфор-мавага чахла: марскія тэрыгенныя, тэрыгенна-карбанатныя, у т.л. нафта-носныя, галагенныя (галітавая і калія-носна-галітавая), кантынент. покрыўна-ледавіковыя, вугляносныя і інш.
    ФАРМАЦЫЯ ГРАМАДСКА-ЭКАНА-МІЧНАЯ, у марксісцкай канцэпцыі гіст. працэсу — грамадства, якое знахо-дзіцца на пэўнай ступені развіцця, гіс-тарычна пэўны тып грамадства. У асно-ве кожнай Ф.г.-э. знаходзіцца пэўны спосаб вытворчасці, а вытворчыя адносі-ны ствараюць яе сугнасць; разам з тым яна ахоплівае адпаведную надбудову, тьш сям’і, побыт і інш. Паводле гэтай канцэпцыі гісторыя грамадства — гэта працэс развіцця фармацый, якія пасля-доўна змяняюць адна адну: першабыт-наабшчынная, рабаўладальніцкая, феа-дальная, капіталістычная і камуністыч-ная.