• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв.: Нзбр. труды. Т. 1—2. М., 1956—57.
    ФАРТЎХ, паясная адзежына, якую на-дзявалі на спадніцу; састаўная ч. нар. касцюма бел. жанчын; наз. таксама за-паска, затулка. Шылі з 1 ці 2 полак іль-нянога палатна, мацавалі на таліі завяз-камі ці матузком. Памеры розныя, пе-раважна 30—35 см шырынёй, 50—80 даўжынёй і заўсёды на 10—15 см кара-цей за спадніцу. Святочныя Ф. багата аздаблялі натыканнем, вышыўкай, ка-рункамі, фальбонамі, часам запрасоўва-лі ў складкі. Звычайна каларыстычная гама, стылістыка арнаменту адпавядалі харакгару аздаблення кашулі. Найб. па-шыраны гарыз. палосы чырв. ці чырв,-чорнага геам. арнаменту, які паступова пераходзіў ад нізу да гладкага поля вер-ху, кампанаваўся ўзорыстымі паскамі па ўсёй даўжыні; ніжні край часта кан-
    328 ФАРТЫФІКАЦЫЙНЫЯ
    чаўся карункамі, фальбонамі, мохрыка-мі. У 1-й пал.20 ст. пашыраны Ф. з ка-ляровага ўзорыстага паркалю, аздобле-нага нашыўкамі стужак. У наш час тра-дыцыйна Ф. носяць некат. пажылыя жанчыны (пераважна на Палессі і ў Падняпроўі). М.Ф.Раманюк.
    ФАРТЫФІКАЦЫЙНЫЯ ЗБУДА-
    ВАННІ, інжынерныя пабудовы для эфектыўнага выкарыстання зброі, раз-мяшчэння і аховы ўзбраення, ваен. тэх-нікі, войск і насельнштва ад уздзеяння сродкаў паражэння праціўніка і інш. Падзяляюцца на палявыя і доўгатэрмі-новыя. Палявыя Ф.з. будуюцца ў ваен. час з выкарыстаннем мясц. матэрыялаў, а таксама элементаў і канструкцый пра-мысл. вытв-сці; бываюць адкрытага (акопы, траншэі, шчыліны і інш.) і зак-рьгтага (бліндажы, сховішчы і інш.) ты-паў. Доўгатэрміновыя Ф.з. будуюцца гал. чынам у мірны час з даўгавечных і трывалых матэрыялаў (жалезабетону, металу і інш.); абсталёўваюцца сістэма-мі энерга-, паветра-, вадазабеспячэння і інш. Паводле прызначэння адрозніва-юць Ф.з., з якіх ажыццяўляецца кіра-ванне і назіранне (гл. Назіральны пункт, Пункт камандны), ахова асабовага скла-ду і цывільнага насельніцтва і інш. Рас-працоўкай канструкцый і спосабаў буд-ва Ф.з. займаецца фартыфікацыя. РА.Шор.
    ФАРТЫФІКАЦЫЯ (позналац. fortifi-catio умацаванне), галіна ваенна-інжы-нернай справы, якая займаецца тэоры-яй і практыкай будаўніцтва фартыфіка-цыйных аб’ектаў, іх выкарыстаннем у мірны і ваенны час. Ф. падзяляецца на вайск. (палявую, або часовую) і доўга-тэрміновую. Вайсковая Ф. рас-працоўвае пытанні (звычайна ў ваен. час) абсталявання пазіцый, палос, рубя-жоў абароны і інш. фартыфікацыйных збудаванняў доўгатэрміновая — займаецца фартыфікацыйным абсталя-ваннем тэатра ваен. дзеянняў і тэр. кра-іны (у мірны і ваен. час).
    Абарончыя ўмацаванні вядомы з глыбокай старажытнасці. Са з’яўленнем дзяржаў і ар-мій яны выкарыстоўваліся для забеспячэння баявых дзеянняў войск і абароны населеных пунктаў. 3 развіццём ваен. майстэрства, ваен. і буд. тэхнікі ўмацаванні ўдасканальваліся: ствараліся крэпасці з дрэваземлянымі і мура-ванымі сценамі. Больш складаныя ўмацаван-ні будавалі вакол нас. пунктаў ці ўздоўж дзярж. граніцы; з іх найб. вядомыя рымскія валы, Вялікая кітайская сцяна і інш, Для аба-роны войск у палявых умовах ствараліся па-лявыя ўмацаванні (гл. Лагер, Лагер рымскі, Умацаваны лагер). У 10—11 ст. гарады Еўро-пы, у т.л. Беларусі, мелі розныя ўмацаванні, якія ў 11—12 ст. сталі больш дасканалымі: апрача земляных валоў і равоў узводзілі зру-бы, вежы (баявыя, вартавыя), умацаваныя брамы і інш. У 13 ст. на бел. землях пачалі будаваць мураваныя вежы-данжоны (у Брэс-це, Камянцы, Навагрудку, Тураве, Гродне, Полацку, Шклове), амаль адначасова ў сувязі з нападамі на бел. землі крыжакоў (гл. Кры-жовыя пахбды супраць славян і балтаў у 12— IS cm.) узводзіліся мураваныя замкі ў Лідзе.
    Фартух (аднаполкавы). Вёска Загор'е Чачэр-скага раёна Гомельскай вобл, 1920-я г.
    Фартух (двухполкавы). Вёска Навасёлкі Коб-рынскага раёна Брэсцкай вобл. 1930-я г.
    Крэве, Навагрудку, Гродне. 3 15 ст. ў ВКЛ пачалося будаўніцтва прыватных замкаў, пе-раважна драўляных крэпасцей (каля 40). Не-кат. магнаты і ваяводы будавалі мураваныя замкі (у Міры, Геранёнах. Любчы, Іказні. Гайцюнішках).
    3 16 ст. на землях Беларусі сталі ўзво-дзіць бастыённыя замкі, у буд-ве якіх увасобіліся перадавыя ідэі еўрап. ваен. інжынераў [Нясвіж, Заслаўе, Слуцк, Ляхавічы, Гальшаны, Каралін,- Жабер (Драгічынскі р-н), Маладзечна, Высо-кае, Мядзел]. Развіццё Ф. ў ВКЛ, Расіі, ЗША і інш. краінах у 18—20 ст. звязана з імёнамі вядомых ваен. інжынераў Я.Ясінскага (стваральнік Корпуса інжы-нераў літоўскіх), Л.Касцюшкі (ствараль-нік найвялікшых цытадэлей і Ф. у ЗША), К.І.Вялічкі (аўтар праекгаў ума-цаванняў Петраграда, Уладзівастока і інш.; з 1910 гал. рэд. ваен. энцыклапедыі), КА.Шыльдэра, Э.І. Татлебена. Н А.Буйніц-кага, А.З.Целякоўскага, Дз.М.Карбышаеа і інш. Да пач. 20 ст. асн. сродкам ума-цавання мясцовасці былі крэпасці (гл. Бабруйская крэпасць, Брэсцкая крэ-пасць). З’яўленне масавых армій, узбро-еных магутнай артылерыяй, танкамі, авіяцыяй, хім. сродкамі і інш., патраба-вала стварэння сістэмы суцэльных ума-цаваных ліній (палос; гл. «Мажыно лі-нія»; «Манергейма лінія»; у СССР — т.зв. «Лінія Сталіна» і «Лінія' Молата-ва»), якія часткова былі пабудаваны або будаваліся ў 1920 — пач. 40-х г. (гл. Умацаваны раён). Пасля 2-й сусв. вайны прыкрыццё дзярж. граніцы выконвалі ў асн. агульнавайск. часці і злучэнні, таму характар і формы абсталяваных пазіцый у прыгранічнай паласе былі блізкія да вайск. (палявой) абароны. 3 сярэдзіны 20 ст. ў сувязі з распрацоўкай манеўра-ных аперацый з выкарыстаннем ядз. зброі і інш. сучасных узбраенняў, ска-рачэннем часу на падрыхтоўку баявых дзеянняў войск. фартыфікацыйныя збу-даванні набылі новыя якасці: яны сталі высокатранспартабельныя, шматразова-га выкарыстання, маюць высокія ахоў-ныя магчымасці ад сродкаў паражэння, хутка ўзводзяцца і інш.
    Літ.: Карбышев Д.М. Нзбранные на-учные труды. М., 1962; Т к а ч о ў М.А Аба-рончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХІП—XVIII стст. Мн.. 1978; Я г о ж. Замкі і людзі. Мя., 1991; Ч е к а л н н В.С., В а р е -н ы ш е в Б.В. Фортнфнкацнонное оборудо-ванме местносгн. М., 1974; Шперк В.Ф. Нсторня фортнфнкаднм. М., 1957; К у м п ф В. Органнзацня Тодга в войне // йтогн Вто-рой мнровой войны: Пер с нем. СПб.; М., 1998; R a w s k і Т. Kosciuszko — wodz // Studia materjaly do historii wojskowosci. Warszawa, 1968. T. 14, cz. 1.
    В.В.Балута, В.А.Юшкевіч.
    ФАРТЭПІЯНА (італьян. fortepiano ад forte гучна + piano ціха), струнны ўдар-на-клавішны муз. інструмент. У пач. 18 ст. з’явілася амаль адначасова ў Італіі, Францыі і Германіі; да 1820-х г. набыло сучасны выгляд. Сучаснае Ф. прадстаў-лена ў 2 разнавіднасцях: раяль і піяніна. Mae драўляны корпус з рэзананснай дэ-кай, чыгунную раму (у раялі размешча-на ў гарыз. плоскасці, у піяніна — у
    ФАРФОР	329
    Да арт. Фартэпіяна. Канцэртны раяль.
    верт.), над якой перакрыжавана нацяг-нугы струны, малаточкавы механізм з двайной рэпетыцыяй, клавіятуру, 2—3 педалі. Храматычны гукарад у дыяпазо-не больш за 7 актаў (Аз — а* або с5). Сіла і паўната гучання, выразныя тэхн., дынамічныя і тэмбравыя мапымасці, зручнасць узнаўлення разнастайнай фактуры абумовілі універсальнае пры-значэнне Ф. як сольнага, ансамблевага, акампанавальнага, часам і арк. інстру-мента. Росквіт фп. выканальніцтва — 19—20 ст. На Беларусі Ф. пашырана з
    Літ:. Алексеев А Ясторня фортепл-анного нскусства. Ч. 1—2. М., 1962—67; Бражнмков М. Фортепмано. М.. 1967; Гл. таксама пры арт. Клавесін. І.Дз Назіна. ФАРФОР (тур. farfur, fagfur ад перс. фегфур), 1) у тэхніцы —шчыльны керамічны матэрыял, а таксама вырабы з яго; разнавіднасць керамікі. Вызнача-ецца вода- і газанепранікальнасцю, мех. трываласцю, высокімі электраізаляцый-нымі ўласцівасцямі, тэрмічнай і хім. ус-тойлівасцю (устойлівы ў кіслотах, акра-мя плавікавай).
    Паводле складу сыравіны (асн. кампанен-ты — пластычная вогнетрывалая гліна, каа-лін, кварц, палявы шпат) і рэжыму абпалу адрозніваюць Ф. цвёрды і мяккі. Агрымліва-юць абпальваннем фармаваных вырабаў. Фармаванне ажыццяўляюць паўсухім або вільготным прасаваннем, ліодём у гіпсавыя формы і інш. Паверхню Ф. звычайна пакры-ваюць белай або каляровай паяівай, без палі-вы Ф. наз. бісквітам. Выкарыстоўваюць цвёр-ды Ф. для вырабу вузлоў і дэталей хім. апара-туры, эл. ізалятараў, санітарна-тэхн. абсталя-вання, труб, мяккі — быт. і маст. вырабаў.
    2	) У мастацтве посуд, дробная плас-тыка і інш. маст. вырабы з белай абпаленай пры высокай тэмпературы масы са спец. да-мешкамі, якая вызначаецца няпорыстай бу-довай і прасвечваецца ў тонкім слоі,
    Найстараж. вырабы з Ф. вядомы з 4—6 ст. у Кітаі. Своеасаблівыя варыянты выгв-сці Ф. вядомы ў Японіі і Карэі. Пазней Ф. па-шырыўся ў інш. краінах Азіі. У Зах. Еўропе ў 16—18 ст. вырабляўся мяккі фарфор з лег-
    каплаўкай сілікатнай масы, знешне падобны да Ф. (гл. Сеўрскі фарфорУ, яго разнавід-насць — касцяны Ф. з перапаленай косцю (Вялікабрытанія, 18 ст.). У Германіі паўна-цэнны Ф. атрымаў у 1709 І.Ф.Бётгер пры са-дзеянні Э.В.Чырнгаўэа; у выніку засн. вьггв-сць майсенскага фарфору. Склад і тэхналогію Ф. ў Расіі распрацаваў у 1740-я г. Дз.Вінаградаў. У сав. час набыў вядомасць агітацыйны Ф.
    На Беларусі Ф. вырабляюць з 1951 на Мінскім фарфоравым заводзе, з 1978 — і на Добрушскім фарфоравым заводзе. У аздабленні выкарыстоўваюць падглазур-ную і надглазурную размалёўку, дэколі, штамп, аэраграфію і інш. Бел. мастакі-керамісты ствараюць узоры для масавай вытв-сці чайна-кававых сервізаў, стало-вага посуду, ваз, набораў для спецый, чайнікаў, статуэтак, сувеніраў і інш. Вылучаюцца работы Р.Алёшынай, Л.Баг-данава, М.Бяляева, І.Гагалушкі, М. і Л. Гатальскіх, В.Гаўрылава, В.Данчук, В.Кірыленкі, В.Леантовіча, ГЛітвіненкі, М.Міхалапа, І.Прохарава, Л.Рыжкоў-скага, А.Федуся, Э.Фокінай. 3 Ф. ства-раюць пластычна выразныя дэкар. станковыя кампазіцыі, выкарыстоўва-юць для аздаблення інтэр’ераў грамад-скіх будынкаў (Бяляеў, У.Васюк, В.Іванькова, В. і Л. Кавальчукі, Л.Ма-лышаў і інш.).
    Да арт. Фарфор Ваза «Шампальён». Горад Сеўр. Францыя. 18 ст.
    Да арт. Фарфор.
    Л.Б а г д а н аў. Ані-малістычная пласты-ка.
    канца 18 ст., паступова выцесніўшы клавесін і клавікорд. У 1840—50-я г. па-явіліся першыя фп. творы (ААбрамо-віч). У 1864 у Мінску была адкрыта фп. фабрыка І.Бяляўскага. У наш час вы-рабляюць на Барысаўскім прадпрыем-стве муз. інструментаў.