Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Адкрыццё Ф. адносяць да 1839, калі франц. мастак Л.Дагер з франц. вучоным Ж.Ньепсам удасканалілі вынайдзены Ньеп-сам спосаб замацавання відарыса, атрыманага ў камеры-абскуры. Гэты фатагр. працэс (даге-ратыпія) дазваляў атрымліваць адразу пазі-тыўныя (перавернутыя) відарысы, што спра-шчала працэс здымкі, аднак не дазваляла ра-біць з іх копіі. У 1841 англ. вучоны У.Толбат вьшайшаў калатыпію, паводле якой на святлоадчувальнай паперы напачатку атрым-лівалі пегатыў, а з яго рабілі любую коль-касць пазітываў. Важныя этапы ў развіцці Ф.: пераход ад камеры-абскуры да фотаапарата са спец. аб’ектывам (сгвораны ў 1840 венг.
вучоным І.Пецвалем), атрыманне каляровых фотавідарысаў (1868—69, Л.Дзюко дзю Арон, Францыя), адкрыццё з’явы фатагр. сенсібілі-зацыі (1873, Г.Фогель, Германія), стварэнНе плёначных і бессярэбраных матэрыялаў. 3 1950-х г. пачалося шырокае выкарыстанне несярэбранай Ф,, у 2-й пал. 20 ст. адбыўся масавы пераход да каляровай Ф, з 1990-х г. пашырылася прамая пазітыўная чорна-белая Ф. без прамежкавага негатыва — на абара-чальных свяглоадчувальных матэрыялах Уз-ніклі новыя галіны выкарыстання Ф — рзп-раграфія, фоталітаграфія, фазавая рэльефагра-фія і інш
Літ:. Поллак П. Нз ясторяя фотогра-флл: Пер. с англ. М., 1983; Чнбнсов К.В., Шеберстов В.Й., Слуцкнн А.А Фотографня в прошлом, настояшем м будутем. М., 1988; Мятчел Э. Фотогра-фня: Пер. с англ. М, 1988; Вартанов А.С , Луговьер Д.А Учнсь фотографм-ровать. М., 1988; Ф е д л н Л.А, Б а р с к л й Н.Я. Млкрофотографня. Л., 1971; Воку-л е р Ж. Астрономнческая фотографня: Пер. с англ. М., 1975; Власенко В.І4. Технмка обьемной фотографмм. М., 1978; Гнбсон X. Фотографлрованме в мнфракрасных лучах: Пер. с англ. М., 1982; Слуцкл н АА. Электростатаческая фотографмя. М., 1984; Хокннс Э., Эйвон Д. Фотографмя: Технлка л мскусство: Пер. с англ. М.. 1986; Перспектнвы м возможностн несеребряной фотографлл. Л., 1988; Морозов С.А. Творческая фотографня. 3 нзд. М., 1989; Фо-гографля: Энцлкл. справ. Мн., 1992.
Г.М.Бажанкоў, У.М.Сацута.
ФАТАЛІЗМ (ад лац. fatalis наканаваны лёсам), светапогляд, заснаваны на ўпэў-ненасці ў няўхільнай наканаванасці ўсіх падзей у прыродзе, ірамадстве, асабіс-тым жыцці чалавека. Перабольшвае ро-лю неабходнасці, не пакідаючы месца выпадковасці, свабодзе выбару, твор-часці (гл. Свабода). Грунтуецца на веры ў наяўнасць прыродных ці боскіх сіл, што прадвызначаюць неабходнасць. Асуджае людзей на пасіўнасць, бо ад-маўляе значэнне свабоднай дзейнасці як сродку рэалізацыі аб’екгыўнай неаб-ходнасці. Адрозніваецца ад прызнання аб’ектыўнай неабходнасці — незалеж-ных ад волі і жаданняў людзей законаў прыроды і грамадства, пазнанне якіх дае магчымасць чалавеку ўплываць на ход падзей у сваіх інтарэсах. Вылучаюць Ф. міфалагічны, рэліг. і філас.-рацыя-налістычны.
Схема фатометра: a — размеркавальнага (1 — люстэрка, паварот якога адлічваецца па вугламер-ным лімбе; 2 — крыніца святла; 3 — экран; 4 — прыёмнік вьшрамянен-ня); б — шаравога (1 — мікраамперметр; 2 — фо-таэлемент для вымярэння
яркасці шкла; 3 — акно, укрытае малочным шклом; 4 — экран; 5 — крыніца святла; 6 — сфера, унутраная паверхня якой укрыта белай дыфузна-адбівальнай фарбай).
Міфалагічны Ф. грунтуецца на ўяў-леннях пра няўхільную залежнасць людзей і нават багоў ад сляпога лёсу. Р э л і г і й н ы Ф. характэрны для монатэістычных рэлігій і выяўляецца ў веры ў божае наканаванне, ва ўсемагутнасць Бога, які стварыў сусвет і прадвызначыў яго лёс (гл. Правідэнцыялізм). Шэраг рэліг. кірункаў (джабратызм у ісламе,
кальвінізм у хрысціянстве) прапаведуе абса-лютнае прадвызначэнне Богам учьшкаў лю-дзей. У большасці ж тэалагічных канцэпцый Ф. абмежаваны, паколькі без прызнання сва-боды волі немагчыма абгрунтаваць неабход-насць выбару паміж дабром і злом, мараль-ную адказнасць чалавека перад Богам. Ф і -ласофска-рацыяналістычны Ф. найб. ярка выявіўся ў сташызме, згодна з якім усе падзеі ў свеце прадвызначаны зако-намі, іманентнымі самому свету; добраахвот-нае прытрымліванне гэтых законаў дазваляе пазбягаць прымусу і таму з’яўляецца ўмовай чалавечай свабоды. У 16—18 ст. прыхільнікі механіст. дэтэрмінізму сцвярджалі, што і з’я-вы прыроды, і ўчынкі людзей вызначаюода ланцугом прычынна-выніковых сувязей, якія выключаюць выпадковасці і свабоду дзеянняў (Т.Гобс, П.АГольбах і інш.). У 20 ст. элемен-ты Ф. характэрны для філас.-гіст. тэорый О.Шпенглера, А.Д.Ж.Тойнбі, П.А.Сарокіна. Гл. таксама Неабходнасць і выпадковасць', Свабода і неабходнасць. ВДз.Марозаў.
ФАТА-МАРГАНА (ад італьян. fata Morgana фея Маргана, якая, паводле брэтонскіх паданняў, жыве на марскім дне і падманвае падарожнікаў прывід-нымі зданямі), аптычная з’ява ў ат-масферы, якая складаецца з некалькіх форм міражоў. Аддаленыя прадметы бачны пры гэтым шмат разоў і з раз-настайнымі скажэннямі.
ФАТНЕЎ Юрый Сяргеевіч (10.2.1938, с. Акімаўка Краснашчокаўскага р-на Ал-тайскага краю, Расія), рускі пісьменнік. Друкуецца з 1955. У паэт. зб-ках «Любі-мае» (1962), «Агульны вагон» (1964), «Вочы не ўмеюць маўчаць» (1966), «Спявае ражок каля Сожа» (1967), «Дзень прасвятлення» (1978), «Месяца-вы час», «Вогнішча на прыстані» (абод-ва 1983), «Птушкі ночы» (1994), «Яшчэ азірнуся на Айчыну» (2000), «Рускі сму-так» (2002) і інш. роздум пра дзень сён-няшні і гісторыю, памяць пра дзяцін-ства, апаленае вайной, апяванне прыга-жосці роднай прыроды. Некат. яго вер-шы пакладзены на музыку. Аўтар раманаў «Куміры твараху» (1997), «Лад-дзя Харона» (1998) і інш.
ФАТбМЕТР (ад фота... + ...Memp), прыла-да для вымярэння фотаметрычных велі-чынь (асветленасці, светлавога патоку, сілы святла, яркасці), а таксама каэфі-цыентаў прапускання і адбіцця святла. Прасторава абмяжоўвае паток выпрамя-нення і рэгіструе яго прыёмнікам вып-
336 ФАТОН
рамянення з зададзенай спектральнай адчувальнасцю.
Адрозніваюць Ф.: візуальны (зрокавы; прыёмнік святла — вока назіральніка) і ф і -з і ч н ы (прыёмнік — фотаэлемент, фотарэ-зістар, тэрмаэлемент). Для градуіроўкі Ф. вы-карыстоўваюць светлавы эталон. Непасрэд-нае вымярэнне светлавога патоку (па адным вымярэнні) робяць шаравым (інтэгральным) Ф. Да Ф. належаць дэнсітометр, колераметр, люксметр, мікрафатометр, яркамер, спектра-фатометр (вымярае адносіны інтэнсіўнасці 2 светлавых патокаў у залежнасці ад даўжыні хвалі). Выкарыстоўваюць у фізіцы, астрано-міі, свяглатэхніцы, фатаграфіі і інш.
ФАТбн [ад грэч. phos (photos) святло], квант эл.-магн. поля (эл.-магн. выпра-мянення, у вузкім сэнсе — святла). Электранейтральная элементарная час-ціца з нулявым значэннем масы спа-кою, мае спін, роўны 1. Энергія Ф. Е= = Йш, імпульс р = Йш/с, дзе Й = h/in h — Планка пастаянная, <о — цыклічная частата эл.-магн. выпрамянення, с — скорасць святла ў вакууме. Ф. — пера-носчык эл.-магн. узаемадзеянняў эле-ментарных часціц (гл. Квантавая элек-традынаміка). Ф. з энергіяй, большай за 100 кэВ, наз. гама-квантам (гл. Гама-выпрамяненне).
«ФАТбН», серыя сав. і рас. штучных спадарожнікаў Зямлі. Прызначаны для атрымання ва ўмовах бязважкасці паў-правадніковых матэрыялаў з палепша-нымі ўласцівасцямі і асабліва чыстых біялагічна актыўных прэпаратаў, а так-сама для вывучэння працэсаў, што ад-бываюцца пры гэтым. Маса 6200 кг, у т.л. навук. апаратуры 700 кг. Даследа-ванні і эксперыменты праводзяцца ў рамках супрацоўніцтва з Францыяй і Еўрап. касм. агенцтвам. Запускаюцца з 1988 ракетай-носьбітам «Саюз» з кас-мадрома Плясецк.
ФАТбННЫ РАКЕТНЫ РУХАВІК, гі-патэтычны ракетны рухавік, цяга якога ствараецца накіраваным выцяканнем фатонаў. Звычайна атаясамліваецца з ракетным рухавіком, што можа дзейні-чаць на гіпатэтычным анігіляцыйным паліве — антырэчыве, метады атрыман-ня якога невядомыя. Мяркуюць, што анігіляцыйны Ф.р.р. змог бы забяспе-чыць прынцыповую мапымасць між-зорных палётаў.
ФАТУМ (ад лац. fatum прадвызначэн-не, лёс), у сгаражытных рымлян паняц-це, якое ўвасабляла волю багоў і неа-дольнасць лёсу. У рым. міфалогіі і рэлі-гіі яно адсутнічала, але было пашырана ў філасофіі. Паводле вучэння стоікаў, Ф. — разумная сіла, якая кіруе светам. Паходжанне тэрміна «Ф » звязана з ве-рай рымлян у падобных на мойраў грэч. міфалогіі багоў і багінь — фатаў (афіц. культу не мелі), якія нібыта вызначалі лёс чалавека.
ФАТХ, аль - Ф а т а х (скарачэнне ад араб. «Харакат ат-Тахрыр аль-Фаліс-тын» — «Рух вызвалення Палесціны»), палесцінская арг-цыя, створаная ў 1956 палесцінскімі эмігрантамі ў Кувейце з мэтай стварэння незалежнай араб. Па-лесцінскай дзяржавы. У 1959 створана баявая арг-цыя Ф. «аль-Асыфа», якая з 1964 ажыццяўляла баявыя акцыі суп-раць Ізраіля, ахвярамі якіх былі ваен-ныя і цывільныя асобы. Пасля выбран-ня ў 1968 кіраўніка Ф. — Я.Арафата ген. сакратаром Арганізацыі вызвалення Палесціны (АВП) Ф. стаў цэнтр. арг-цыяй у складзе АВП і ў значнай ме-ры вызначае яе палітыку і кірунак дзе-янняў. 3 канца 1980 — пач. 1990-х г. Ф. прызнае шлях паліт. ўрэгулявання Блізкаўсходняга канфлікту.
ФАТЫМІДЫ, дынастыя араб. халіфаў у 909—1171, якая выводзіла сваё пахо-джанне ад Фатымы — дачкі Мухамеда. Засн. ісмаіліцкім (гл. Ісмаіліты) прапа-веднікам Убейдалахам, які ў 900 узнача-ліў у Сірыі паўстанне супраць Абасідаў, пасля яго паражэння ўцёк у Туніс, аб’яднаў вакол сябе плямёны бербераў і, скінуўшы мясц. дынастыю Аглабідаў, абвясціў сябе махдзі і халіфам [909— 934]. Найб. тэр. пашырэння дзяржава Ф. дасягнула пры аль-Муізе [953—975], калі былі заваяваны Марока, Егіпет, Палесціна і ч. Сірыі. 3 971 сталіца Ф. — г. Каір, пасля чаго Егіпет пера-тварыўся ў цэнтральную ч. дзяржавы. Дзяржава Ф. вызначалася высокім уз-роўнем эканам. і культ. развіцця, чаму спрыяў кантроль над міжземнаморска-інд. гандлем. 3 сярэдзіны 11 ст. пачаўся заняпад дзяржавы, выкліканы бараць-бой у кіруючых вярхах і войнамі з сель-джукамі і крыжакамі. Халіфы Ф. фак-тычна страцілі ўладу, якая апынулася ў руках вярх. візіраў і военачальнікаў. У 1171 палкаводзец Салах-ад-дзін скінуў апошняга з Ф., паклаўшы канец існа-ванню дынастыі.
Да арт. ФАУ. Ба-лістычная ракета Ф-2: 1 — ударны ўзры-вальнік; 2 — галаў-ная частка э выбухо-вым рэчывам; 3 — аўтапілот і электрыч-нае абсгаляванне; 4 — паліўны бак (спірт); 5 — бак для акіс-ляльніка (вадкі кіс-ларод); 6 — газагене-ратар; 7 — помпа; 8 — стабілізатары; 9 — газавая турбіна; 10 — камера згаран-ня ракетнага руха-віка; 11 — стартавая платформа.