• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Паводле тыпу хім. сувязі Ф. падзяляюць на іонныя, кавалентныя і металападобныя. I о н н ы я (Ф. шчолачных і шчолачназя-мельных металаў) — солепадобныя рэчывы, якія лёгка гідралізуюцца вадой, добра раства-раюцца ў к-тах з вылучэннем гідрыду фосфа-ру (фасфіну) PHj. Кавалентныя (Ф. элементаў ІПА і IVА падгруп перыяд. сіс-тэмы хім. элементаў, акрамя талію) — туга-нлаўкія рэчывы (напр., Ф. бору ВР мае tm 2250 °C), пераважна тьпювыя паўправаднікі (напр., Ф. галію GaP і індыю ІпР з шырынёй забароненай зоны 2,25 эВ і 1,28 эВ адпавед-на). Металападобныя — Ф. пера-ходных металаў, састаў якіх звычайна не ад-павядае валентнасці элементаў (напр., Ф. хрому CrjP, кобальту CojP), тугаплаўкія рэчывы, устойлівыя да ўздзеяння вады і кіс-лот. Асн. метад атрымання Ф. — сінтэз з простых рэчываў у вакууме, інертнай атмас-феры або пад ціскам пары фосфару. Выка-рыстоўваюць пераважна GaP 1 ІпР як паўпра-вадніковыя і оптаэлектронныя матэрыялы, a таксама Ф. цынку ZnjPj як заацыд (для ба-рацьбы з грызунамі). Ф. таксічныя з прычы-
    ны вылучэння РНз (ядавіты бясколерны газ з пахам гнілой рыбы, ГДК 0,1 мг/мЗ).
    ФАСФГГЫ. солі і эфіры фосфарыстай к-ты Н3РО3.
    Ф. неарганічныя — солі Н3РО3, крышт. рэчывы, маларастваральныя ў вадзе (за выключэннсм Ф. шчолачных металаў); у водных растворах акісляюцца да ортафасфа-таў (гл. Фасфаты'). Пры награванні расклада-юцца. Выкарыстоўваюць як аднаўляльнікі ў неарган. сінтэзе, стабілізатары полівінілхла-рыду (напр., Ф. свінцу). Ф арганіч-н ы я — эфіры Н3РО3 агульнай ф-лы (RO)„P(OH)3.„, дзе R — арган. радыкал. Ад-розніваюць поўныя, ці трацічныя (п “ 3), і кіслыя (другасныя, л = 2; першасныя, n = 1). Большасць Ф. — бясколерныя вадкасці (не-кат. — крышт. рэчывы) з непрыемным па-хам, нерастваральныя ў вадзе. Выкарыстоўва-юць для мадыфікацыі пластмас і тэкст. матэ-рыялаў, як антыаксіданты, паверхнева-актыў-ныя рэчывы (другасныя Ф), у сінтэзе пестыцыдаў, лек. сродкаў 1 інш.
    ФАСЦЫЁЛЫ (Fasciola), род чарвей кл. трэматод. 2 віды: двухвуснаўка пячонач-ная, або смактун пячоначны, або ліс-цвяніца, або Ф. пячоначная (F. hepatica), і Ф гіганцкая (F. gigantica). Паразіты жоўцевых праток печані, жоўцевага пу-зыра авечак, буйн. par. жывёлы і інш. траваедных, радзей чалавека.
    Даўж. цела 2—7,6 см, шыр. 0,5—1,2 см. Цела лістападобнае, укрытае шыпікамі. Ма-юць 2 прысоскі. Кішэчнік і палавыя залозы моцна разгалінаваныя. Нерв сістэма склада-ецца з каляглотачнага кальца і 3 пар нерв. ствалоў. Гермафрадыты. Развіццё з удзелам прамежкавых гаспадароў — прэснаводных малюскаў, у двухвуснаўкі пячоначнай — ба-лацяніка малога. Заражэнне выклікаюць лі-чынкі (мірацыдыі), якія трапляюць у малюс-ка, дзе ператвараюцца ў спарацысгы, якія да-юць пакаленне лічынак — рэдыі, унугры якіх развіваюцца цэркарыі, што выходзяць з ма-люска, інцыстуюцца і ператвараюцца ў ада-лескарыі. Канчатковыя гаспадары (жывёлы) заражаюцца, калі паядаюць траву з адалеска-
    Фасцыёла пячоначная.
    рыямі, якія ў кішэчніку вызваляюцца ад цыс-таў, трапляюць у жоўцевыя пратокі печані, жоўцевы пузыр і выклікаюць фасцыялёзы.
    ФАСЦЫІ, ф а с ц ы (лац. fasces), пучкі прутоў (з бярозы ці вязу), перавязаныя рамянямі, з уваткнутымі ў іх сякеркамі; атрыбуг улады цароў, потым вышэйшых магістратаў у Стараж. Рыме. Неслі Ф. лікгары, якія суправаджалі магістра-таў. У 18—19 ст. выявы Ф. выкарыстоў-валіся ў дэкар. мастацтве і архітэктуры, у 20 ст. запазычаны італьян. фашыстамі ў якасці эмблемы.
    334	ФАСЦЫЯЛЁЗЫ
    ФАСЦЫЯЛЁЗЫ, гельмінтозныя хваро-бы жывёл і чалавека, якія выклікаюцца плоскімі чарвямі роду фасцыёла. Пала-васпелыя фасцыёлы паразітуюць у жоў-цевых пратоках печані і жоўцевым пу-зыры. Чалавек заражаецца пры заглы-нанні лічынак узбуджальніка з вадой і раслінамі, жывёла — на забалочанай пашы з кормам і вадой. Ф. бываюць вострыя і хранічныя.
    ФАСЦЫЯЦЫЯ (ад лац. fascia павязка, палоска), пачварная дэфармацыя рас-лін, пры якой іх органы ператвараюцца ў шырокія і пляскатыя шабле- ці раме-непадобныя ўтварэнні. Выклікаецца ві-русамі, мікагілазмамі, бакіэрыямі, мік-раскапічнымі грыбамі, фітагельмінтамі, іанізавальным выпрамяненнем, хім. му-тагенамі, стымулятарамі росту, песты-цыдамі, мех. парушэннямі і інш. У вы-ніку зрастаюцца некалькі пунктаў рос-ту, назіраецца скрыўленне, перакруч-ванне, зрастанне, разрастанне сцёблаў, лісця, кветак, суквеццяў, пладоў і інш. З’яву Ф. выкарыстоўваюць у селекцыі некат. с.-г. раслін (напр., пры вывя-дзенні буйназярністых дыплоідных сар-тоў грэчкі).
    ФАТА (ад санскр. пата — тканіна), га-лаўны ўбор нявесты ў выглядзе лёгкай белай накідкі з кісяі, цюлю або карун-каў.
    ФАТАІ'РАФІЧНАЯ ІІАПЁРА, гл /lane-pa фатаграфічная.
    ФАТАІ РАФІЧНАЯ ЭМЎЛЬСІЯ, назва воднай суспензіі жэлаціны (найб. пашы-рана) з раўнамерна размеркаванымі мікракрышталямі (зернямі) галагенідаў серабра. Ф.э., нанесеная на аснову (па-перу, шкло і інш.), пасля высушвання ўтварае. святлоадчувальны слой фата-графічных матэрыялаў.
    3	павелічэннем памераў зерняў галагенідаў павялічваюцца святлоадчувальнасць Ф.э. і яе зярністасць. Існуюць фотаматэрыялы з 2 і больш слаямі Ф.э. Неабходныя фіз.-хім. і фа-тагр. ўласцівасці надаюць увядзеннем дубіль-ных рэчываў (гл. Дубленне), сенсібілізатараў, процівуаліруючых рэчываў (напр., браміду калію), колераўтваральных кампанентаў (гл. Колерафатаграфічныя матэрыялы) і інш.
    ФАТАГРАФІЧНЫ АІІАРАТ, фота-апарат, фотакамера, оптыка-механічная прылада для атрымання на фатаграфічным матэрыяле скрытай вы-явы пэўнага аб’екта. Пасля хіміка-фа-тагр. апрацоўкі атрымліваюць бачную негатыўную (негатыў) ці пазітыўную (пазітыў) выяву.
    Асн. часткі Ф.а.: святлонепранікальная ка-мера, здымальны аб’ектыў, фатагр. затвор, відашукальнік, касета з фотаплёнкай. Асоб-ныя маюць адаптэр, бленду, зкспанометр, лямпу-ўспышку і інш. Адрозніваюць Ф.а. агульнага прызначэння (для аматараў і пра-фесіяналаў) і спец. (рэпрадукцыйныя, для аэрафотаздымкі, фотатэадаліты і інш.). Гл. таксама Лічбавая фатаграфія.
    На Беларусі Ф.а. вырабляюцца на Мінскім мех. з-дзе імя Вавілава, з-дзе «Зеніт» у Вілейцы.
    Фатаграфічны аларат: 1 — аб’ектыў; 2 — дыяфрагма; 3 — затвор; 4 — плёнка.
    Фатаграфічныя апараты: 1 — «Цэйс Ікан»;
    2 — «Зеніт ЗМ»; 3 — «Нікан F90X»; 4 — зічбавы «Нікан 990».
    ФАТАІ'РАФІЧНЫ ЗАІІІС, рэгістрацыя (запіс) сігналаў гуку ці відарыса фатагр. метадамі з утварэннем сігналаграмы. Носьбітам інфармацыі служаць фота- ці кінанлёнка, фотапласцінка і інш. свят-лоадчувальныя матэрыялы; запіс інфар-мацыі ажыццяўляецца светлавым ці элекгронным пучком. Выкарыстоўваец-ца ў гукавым кіно, тэлебачанні і інш. Гл. таксама Гуказапіс.
    ФАТАГРАФІЧНЫ ГІАВЕЛІЧАЛЬНІК, фотапавелічальнік, аптычная прылада для атрымання павялічаных фотаадбіткаў з негатыва на фотапапе-ры. Асн. вузлы: праекцыйная галоўка з асвятляльнікам, негатыватрымальнікам і вузлом перамяшчэння праекцыйнага аб’ектыва; абёктыў, верт. стойка (штанга) з кранштэйнам і экран (стол). Найб. пашыраны верт. Ф.п. з 8—15-кратным павелічэннем. Ф.п. аснашчаны прыстасаваннем для аўтам. факусіроўкі аб’ектыва пры змеце маштабу павелі-чэння, маюць латак для карэкціруючых святлафільтраў (для фотадруку каляро-вых відарысаў).
    ФАТАГРАФІЧНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ, фотаматэрыялы, матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў фатаграфіі і кіне-матаграфіі для атрымання фатагр. віда-рысаў. Да іх адносяць святлоадчуваль-ныя матэрыялы, фотарэактывы для іх апрацоўкі і дапаможныя матэрыялы.
    Фотарэактывы служаць для пераўтварэння скрытага фатагр. відарыса ў бачны, а таксама для паляпшэння якасці бачнага відарыса. Для гэтага выкарыстоўваюць праяўляльныя (гл. Праяўленне фатаграфічнае), замацавальныя (гл. Замацаванне фатаграфічнае) і дубільныя
    Фатаграфічны павелічальнік: a —схема павелічальніка (1 —крыніца святла; 2 —кандэнсар; 3 — негатыватрымальнік; 4 — праекцыйны аб’екпяў; 5 — неактьшічны святлафільтр; 6 — фотапапера); б — павелічальнік «Крокус».
    ФАТОМЕТР	335
    (гл. Дубленне ў фатаграфіі) рэчывы. Да д a -паможных матэрыялаў адаосяць спец. святло- і вілыацеахоўную паперу для ўпакоў-вання святлоадчувальных Ф.м., кляі для склейвання кінаплёнкі і наклейвання фота-паперы на інш. матэрыялы, спец. лакі для аховы відарысаў на розных матэрыялах (кера-міцы, метале і інш.) ад уздзеяння атмасферы і інш. шкодных фактараў.
    Літ.: Дьяконов АН. Хммня фотогра-фнческнх матерналов. М., 1989.
    ФАТАГРАФІЯ (ад фота... + ...графія), атрыманне фотавідарысаў аб’ектаў на святлоадчувальных матэрыялах; галіна навукі, тэхнікі і мастаіггва, якая распра-цоўвае і выкарыстоўвае тэорыю і мета-ды атрымання фотаздымкаў. Адрозніва-юць чорна-белую (монахраматычную) і каляровую фатаграфію, сярэбраную (га-лагенідасярэбраную) і несярэбраную, плоскую (звычайную) і аб’ёмную (стэ-рэаскапічную), мастацкую (гл. Фота-мастацтва) і навукова-тэхн. (аэра-, мікра-, астрафатаграфію, рэнтгенаў-скую, інфрачырвоную і інш.), а таксама лічбавую фатаграфію, заснаваную на выкарыстанні лічбавай формы атры-мання і захоўвання відарыса. Асобны від аб’ёмнай Ф. — галаграфія (пада-бенства яе са звычайнай Ф. у выкарыс-танні святлоадчувальных слаёў для запі-су відарыса). Ф. — найважнейшы сро-дак дакументавання і захоўвання інфар-мацыі, складае аснову кінематаграфіі, з’яўляецца асн. тэхн. сродкам палігра-фіі, фоталітаграфіі і фотатэлегр. тэхнікі, факсімільнай сувязі.
    Заснавана на здольнасці святла ствараць у фатаграфічных матэрыялах, якім уласціва святлоадчувальнасць (напр., у фатагр. плёнках, ПЗС-матрыцахў скрыты фатагр. відарыс аб’екта пры яго фотаздымцы з дапамогай фа-таграфічнага апарата. Пасля хіміка-фатагр. анрацоўкі (праяўлення фатаграфічнага, зама-цавання фатаграфічнага і інш.) або камп’ю-тэрнай апрацоўкі гэты відарыс пераўтвараец-ца ва ўстойлівы да дзеяння святла бачны воб-раз аб’екта — спачатку ў негатыў, а потым у п а з і т ы ў (адбітак з негатыва, на якім раз-меркаванне яркасцей або колераў такос ж, як на аб’екце здымкі). Фотаадбіткі друкуюць на паперы фатаграфічнай, павялічаныя адбіткі атрымліваюць з дапамогай фатаграфічнага павелічальніка. У некаторых фагагр. працэсах выкарыстоўваюць абарачальныя матэрыялы. якія даюць пасля адпаведнай апрацоўкі не-пасрэдна пазітыўны відарыс. Створаны ад-наступенны дыфузійны фатагр. працэс — ад-начасовае хуткае атрыманне негатыўнага і па-зітыўнага відарысаў у самім фотаапараце (у вьшіку дыфузіі галагенідаў серабра негагыў-най плёнкі ў святлоадчувальны слой папяро-вай або палімернай асновы). Да аднаступен-ных працэсаў адносяць і ксераграфію