• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв:. Пронзводственные обьедянення: Террн-торнальный аспект органнзацнн. Мн., 1987; Менеджмент н регнональная полнтнка за ру-бежом. Мн., 1994; Европейскне страны с пе-реходной экономнкой: регнональные пробл. н полнтнка. Мн., 2000; Экономнка регнона. Мн., 2002 (у сааўт.).
    ФАЦЫДЫЯЛЬНЫЯ (Phacidiales), па-радак сумчатых грыбоў — дыскаміцэ-таў. 2 сям., 11 родаў. Пашыраны ў Еў-разіі, Паўн. Амерыцы, Аўстраліі. На Бе-ларусі каля 20 відаў з родаў какаміцэс, клітрыс, крыптаміцэс, рытысма, сфера-пецыя, фацыдый. Сапратрофы. Трапля-юцца на апалым лісці, ламаччы, некат. паразіты сеянцаў і маладняку дрэў.
    Пладовыя целы (апатэцыі) утвараюцца адзіночна на міцэліі або групамі на шчыль-ным перапляценні гіфаў (строме), цёмнага ці чорнага колеру. Раскрываюцца шчылінаю або некалькімі лопасцямі. Слой сумак і парафізаў вертыкальна адыходзіць ад асновы апатэцыя. Сумкаспоры эліпсоідныя, падоўжаныя, бяс-колерныя, аднаклетачныя ці з некалькімі па-
    пярочнымі перагародкамі. Парафізы ніткапа-добныя, часам слабаразгалінаваныя, бурава-тыя.
    ФАЦЫЯ (ад лац. facies выгляд), 1) у г е а л о г і і — фізіка-геаграфічныя ўмовы намнажэння асадкавай пароды; пласт або некалькі пластоў з аднолькавымі лі-талагічнымі прыкметамі і аднолькавымі арган. рэшткамі. Тэрмін увёў швейц. ге-олаг А.Грэслі (1838). Адрозніваюць Ф. марскую, лагунную, азёрную, рэчы-шчавую, старычную і інш. Таксама Ф. наз. інш. тыпы парод, якія адрозні-ваюцца паводле саставу, але адпавяда-юць пэўным умовам утварэння (Ф. ме-тамарфізму, вывергнутых парод, жыль-ных утварэнняў і інш.). Ф. метамарфіз-му (увёў фін. геолаг П.Эскола; 1939) адлюстроўвае вобласць тэрмадынаміч-най устойлівасці метамарфічных парод і наз. паводле тыповых яе прадстаўнікоў (Ф. зялёных сланцаў, амфібалітаў, глі-ністых сланцаў і інш.). Геахімічная Ф. (увёў Л.В.Пуставалаў; 1933), выкап-нёвая геахім. Ф., што паказвае геахім. асаблівасці асяроддзя асадкаўтварэння і дыягенезу парод пласта. 2)У э к а л о -г і і — найменшая фітацэнатычная адзін-ка расл. згуртавання, у якой пераважае пэўны від; аб’яднанне падобных біяцэ-нозаў. 3) У ландшафтазнаўстве (геатоп) — найпрасцейшы прырод-ны тэрытарыяльны комплекс, дзе за-хоўваецца адзін літалагічны склад маця-рынскай пароды, глебы, тып рэльефу, характар мікраклімату, увільгатнення, інсаляцыі і адзін біяцэноз; найменшая марфалагічная адзінка ландшафту геа-графічнага, структурная частка ўрочышча. Варыянты Ф. абумоўлены натур. пры-роднымі адрозненнямі, а таксама дзей-насцю чалавека — высечка лясоў, мелі-ярацыя, разворванне зямель і інш.
    ФАЦЬЙНАЎ Аляксей Іванавіч (5.3.1919, с. Малое Петрына Уладзімірскай вобл., Расія — 13.9.1959), рускі паэт. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве. Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1938). Вядомы як паэт-песеннік (каля 200). Вял. папулярнасць набылі песні, напісаныя ім у 1942 разам з кампазіта-рам В.Салаўёвым-Сядым («На сонечнай паляначцы», «Салаўі»), Музыку на тэк-сты Ф. пісалі М.Багаслоўскі, М.Блан-тэр, Б.Макравусаў і інш.
    Тв.: йзбр. лнрнка. М., 1972; Роднна. М., 1976; Однополчане. М., 1980.
    Літ:. Когда весна прлдет: [Сб., посвяш. А.Й.Фатьянову]. Ярославль, 1979.
    ФАЦЬЯНАЎСКАЯ КУЛЬТЎРА. археа-лагічная культура плямён бронзавага веку, якія ў 2-м тыс. да н.э. жылі ў між-рэччы Волгі і Акі; разнавіднасць шнура-вой керамікі культуры. Названа па мо-гільніку каля в. Фацьянава непадалёку ад г. Яраслаўль. Даследавалі А.А.Спі-цьш, Д.А.Крайноў. Насельніцтва вы-рабляла крамянёвыя і бронзавыя сяке-ры, свідраваныя каменныя сякеры, у т.л. лодкападобныя; скрабкі, нажы, стрэлы, долаты, медныя і сярэбраныя ўпрыгожанні, кругладонны танкасцен-
    ны посуд, упрыгожаны насечкамі і ад-біткамі шнура, штампа ў выглядзе пая-соў, фестонаў і ромбікаў; шарападоб-ныя амфары. Займалася жывёлагадоў-ляй, земляробствам, апрацоўкай бронзы. Пахавальны абрад трупапалажэнне на бескурганных могільніках. Нябожчыкаў хавалі ў ямах на падсцілцы з кары дрэў скурчанымі на баку. Ф.к. мае некалькі лакальных груп, найб. ранняя маскоў-ская група падобная да сярэднедняпроў-скай культуры ўсх. тэр. Беларусі.
    Літ.: К р а й н о в Д.А. Древнейшая нсто-рня Волго-Окского междуречья: Фатьянов-ская культура, II тысячеленне до н.э. М., 1972. У.Ф.Ісаенка.
    ФАЦЭЛІЯ (Phacelia), род кветкавых раслін сям. вадаліснікавых. Каля 200 ві-даў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Аме-рьшы. На Беларусі як пустазелле ў па-севах і на сенажацях трапляецца Ф. піжмалістая (Ph. tanacetifolia).
    Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 20—70(80) см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, густаапушаныя белаватымі валас-камі. Лісце на кароткіх чаранках, перыстарас-сечанае або непарнаперыстае. Сіне-фіялета-выя шматлікія кветкі сабраны ў густыя кола-сападобныя суквецці. Плод — каробачка. Меданосныя, кармавыя, дэкар. расліны.
    В М. Прохараў.
    ФАЦ^ЦЫЯ (ад лац. facetia жарт, дос-ціп), кароткае апавяданне, блізкае да анекдота, пра смешны і павучальны вы-падак з жыцця; від апавядальнай гарад-ской л-ры эпохі Адраджэння. Вызнача-ецца займальнасцю сюжэта, распрацоў-кай сямейнай тэмы, выкрыццём сац. і агульначалавечых заганаў і г.д.
    Узнікла ў зах.-еўрап. л-ры ў 12—13 ст. Зас-навальнікам лічыцца італьянец Поджа Брача-ліні (15 ст.), яго зб. «Фацэцыі» на лац. мове выклікаў шматлікія перайманні. У сярэдневя-ковай л-ры Ф. змяшчалі ў зб-ках побач з інш. навеламі («Гісторыя пра сем мудрацоў», «Вя-лікае зярцала», «Рымскія дзяянні»). Праз іх трапілі на Беларусь.
    Ф. выкарыстоўвалі ў сваіх творах М.Рэй, Я.Каханоўскі, У.Сыракомля. Традыцыі Ф. прасочваюцца ў бел. л-ры 20 ст. (зб. «Здубавецця» Р.Барадуліна, 1996; «Анталогія беларускага народнага анекдота і жарга», 2001). ГЯАдамоеіч.
    ФАШЧАУКА, вёска ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Ор-ша—Магілёў. Цэнтр сельсавета і экспе-рым. базы «Спартак». За 19 км на ПдУ ад горада і 22 км ад чыг. ст. Шклоў, 40 км ад Магілёва. 682 ж., 289 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. су-вязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ФАШЫЗМ (італьян. fascismo ад лац. fascio пучок, звязка, аб’яднанне), 1) па-літычная плынь праваэкстрэмісцкага характару і адпаведны ёй таталітарны рэжым. 2) Ідэалогія, заснаваная на ва-яўнічым антыдэмакратызме і нацыяна-лізме, кульце расавай перавагі. Першыя фаш. apr-цыі ў форме дружын б. фран-тавікоў (fasci di combattimento) з’явіліся
    ў Італіі ў 1919. У 1921 створана нац. фаш. партыя, а ў 1922 уладу ў Італіі за-хапіў фаш. рэжым на чале з Ь.Мусаліні (гл. Паход на Рым 1922). У Германіі ста-наўленне Ф. звязана з дзейнасцю нацыя-нал-сацыялісцкай партыі, правадыром (фюрэрам) якой у 1921 стаў А.Гітлер, і якая ў 1933 прывяла апошняга да ўлады (гл. Нацызм). У 1920—30-я г. фаш. рэ-жым усталяваўся таксама ў Балгарыі, Партугаліі, Венгрыі, Румыніі, Славакіі і інш. краінах. Узнікненне і пашырэнне Ф. было абумоўлена шэрагам прычын: нязгодай з вынікамі Версальскага мірна-га дагавора 1919, бояззю распаўсюджан-ня сацыялізму, пагаршэннем сац.-эка-нам. становішча ва ўмовах крызісу 1920—30-х г. і інш. Напад фаш. Герма-ніі на Полынчу ў вер. 1939 паклаў пача-так другой сусветнай вайне 1939—45, у якой загінула каля 62 млн. чал., у т.л. больш за 2,5 млн. жыхароў Беларусі.
    Найб. характэрныя рысы фаш. паліт. рэжыму: адмаўленне ад дэмакр. сістэмы як формы дзярж. ладу на карысць дык-татуры; татальны масавы тэрор, шаві-нізм і ксенафобія; сцвярджэнне асаблі-вай місіі адпаведнага («выбранага») на-рода і апраўданне выкарыстання ім сі-лы для вырашэння сваіх геапаліт. інтарэсаў; насаджэнне культу пэўнага харызматычнага лідэра. Усталяванне фаш. рэжыму суправаджаецца ліквіда-цыяй дэмакр. сац. ін-таў, забаронай дзейнасці інш. паліт. партый і рухаў. Для Ф. характэрна наяўнасць значнай сац. базы, для пашырэння якой выка-рыстоўваюцца многія сацыяліст. лозун-гі: ліквідацыя існуючых класавых адроз-ненняў і беспрацоўя; абяцанне годнай аплаты працы; стварэнне сеткі даступ-ных спарт.-рэкрэацыйных устаноў і г.д.
    Ідэалаг., сац. і паліт. шіатформа Ф. знай-шла сваё канцэнтраванае ўвасабленне ў пра-грамных кнігах Гітлера «Мая барацьба» (т. 1—2, 1925—26) і Мусаліні «Дактрына фа-шызму» (1932). Прэтэндуючы на гіст. абгрун-таванне сваіх поглядаў, ідэолагі Ф. імкнуцца абапірацца на вучэнні і тэорыі мінулага: «моцнай улады» Н.Макіявелі, «грамадства-дзяржавы» Т.Гобса, «няроўнасці чалавечых рас» і «нардызму» Ж.А.Габіно, «Звышчалаве-ка» Ф.Ніцшэ, тэорыю эліт В.Парэта, ідэі Г.Гегеля, О.Шпенглера і інш. Прычым з іх тэарэт. спадчыны Ф. адбірае толькі тое, што адпавядае яго мэтам і прыдатнае для ўздзеян-ня на масавую свядомасць. Таму ідэалогія Ф. не ўяўляе сабою цэласнай светапогляднай сістэмы, яна эклекгычна спалучае розныя элементы сацыял-дарвінізму, этнацэнтрызму, элітарызму, расізму, антысемітызму, антыка-мунізму. Ва ўмовах слабасці або адсутнасці дэмакр. ін-таў і механізмаў улады захоўваецца магчымасць узнікнення разнастайных рухаў фаш. тыпу і пераўтварэння Ф. ў сур’ёзную пагрозу для сучаснага грамадства. Гл. таксама Неафашызм.
    Літ.: Тол ьяттн П. Лекцнн о фашнзме: Пер. с нтал. М., 1974; Ш н р е р У. Взлет м паденне Третьего рейха: Пер. с англ. М., 1991; Энцнклопедмя Третьего рейха. М., 1996; Zmierczak М. Spory о istot^ faszyzmu: Dzieje і krytyka. Poznan, 1988; S t e i n w e i s A. Art, ideology and economics in Nazi Germany. Chapel Hill, 1993.
    С.А.Яцкевіч.
    ФАШЬІНА (ням. Faschine ад лац. fascis вязка прутоў, пучок), некалькі аднарод-ных прадметаў, напр., галля, чароту, са-ломы і інш., туга змацаваныя дубцамі або дротам. Выкарыстоўваюць пры вяз-цы плытоў, буд-ве плацін, пракладцы дарог па забалочанай мясцовасці, а так-сама ў ваен.-інж. справе (фартыфіка-цыі). У мінулым шырока ўжывалася ў час штурму крэпасцей. У Вял. Айч. вай-ну выкарыстоўвалася Чырв. Арміяй пры фарсіраванні забалочаных участкаў, у т.л. ў час Беларускай аперацыі 1944, бел. партызанамі і інш.
    ФАЭТЙН, у старажытнагрэчаскай мі-фалогіі сьш бога Сонца Геліяса і німфы Клімены. Каб даказаць сваё паходжан-не ад Геліяса, Ф. напрасіўся кіраваць сонечнай калясніцай бацькі, але не справіўся з агнядышнымі коньмі. Ка-лясніца панеслася ў небяспечнай бліз-касці ад Зямлі і ледзь не спаліла яе. Каб выратаваць Зямлю, Зеўс маланкай забіў Ф. Міф пра Ф. адлюстраваны ў ант. мастацтве, у творчасці мастакоў Леа-нарда да Вінчы, Мікеланджэла, П.Ру-бенса, Н.Пусэна і інш.; кампазітараў Д.Скарлаці, К.Сен-Санса і інш. Найб. значны літ. твор пра міфалагічнага ге-роя Ф. — п’еса П.Кальдэрона дэ ла Баркі «Фаэтон, сын Сонца».