Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФЕГАПТбРЫС (Phegopteris), род папа-рацей сям. тэліптэрысавых. 15 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Бела-русі 1 від — Ф. звязвальны (Ph. connectilis). Трапляецца ў лясах, сярод хмызняку па берагах рэк.
Ф. звязвальны —травяністая расліна выш. да 45 см, з тонкім паўзучым карэнішчам, ук-рытым светла-карычневымі лускавінкамі. Ліс-це завостранае, з доўгімі рассеяна-валасістымі чаранкамі і трохвугольнай пласцінкай, з адаг-нутай ніжняй парай буйных перыстарассеча-ных сегментаў. Сорусы без пакрывальца, раз-мешчаны паблізу ад краю сегмента. Гамета-фіт маленькі, слаявінны, зялёны, двухполы.
ФЕДАІ, фідай, фідаіны, ф і д a -ю н (араб. — тыя, хто ахвяруе сабой), першапачаткова назва ісмаілітаў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля выка-нання загадаў сваіх рэліг. кіраўнікоў. У 20 ст. Ф сталі называць удзельнікаў узбр. вызв. барацьбы ў краінах Блізкага і Сярэдняга Усходу, часта сінонім слова «партызаны» (абаронцаў Тэбрыза ў час
Іранскай рэвалюцыі 1905—11, удзельні-каў узбр. барацьбы арм. народа супраць тур. дэспатызму, удзельнікаў супраціў-лення англічанам у зоне Суэцкага кана-ла, членаў антышахскіх арг-цый у Іране ў 1960—70-я г., найб. часта — членаў узбр. атрадаў Палесцінскага супраціў-лення).
Феафан Грэк. Маці Божая Данская. 1390-я г.
ФЕДАЛА, назва г. Махамедыя ў Марока да 1961.
ФЕДАРКбЎ Анатоль Фёдаравіч (29.9.1934, г. Маздок, Паўн. Асеція — 10.7.1994), бел. майстар дэкар.-пры-кладнога мастацтва. 3 1954 шкловыдзі-мальшчык, з 1968 майстар на шклоза-водзе «Нёман». Работы адметныя твор-чым выкарыстаннем стараж. тэхнік дэ-карыравання шкла ў спалучэнні з традыцыямі бел. нар. мастацтва. Рас-працаваў і ўкараніў у масавую вытв-сць метад дэкарыравання вырабаў сульфід-на-цынкавым шклом, т.зв. нёманская ніць, стварыў арыгінальныя паводле кампазіцыі ніцяныя ўзоры ў тоўшчы шматколернага шкла. Лепшыя яго ра-
А.Федаркоў. Кампазіцыя «Абуджэнне». 1975.
боты: набор посуду «Кветка» (Гран-пры на Міжнар. выстаўцы шкла і фарфору ў Ябланцы, Чэхія, 1973), дэкар. блюды «Хвалі Туапсе» і «Пялёсткі» (1969), ваза «Павуцінка» (1971), дэкар. кампазіпыі «Абуджэнне» (1975), «Кветкі маладосці» і «Блакітныя купалы» (абедзве 1976).
В./.Жук.
ФЕДАРбВІЧ Сяргей Уладзіміравіч (н. 22.5.1939, г. Пінск Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне алергалогіі, імуналогіі, прафпаталогіі. Д-р мед. н. (1986), праф. (1990). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў Ленінградскі сан.-гігіенічны мед. ін-т (1967). 3 1974 у Бел. мед. ака-дэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1988 заг. кафедры). 3 1993 у НДІ санітарыі і гігіены (заг. клінічнага аддзялення). На-вук. працы па алергалогіі, гігіене пра-цы, дэрматалогіі, прафпаталогіі, радые-біялогіі.
Те.: Лекарственная аллергня у меднцмн-скнх работннков н рабочнх заводов медпре-паратов. Мн., 1994; Професснональные бо-лезнн кожм. Мн., 1997 (у сааўт.); Врачебный н антндопннговый контроль в спортнвной меднцнне. Мн., 2000 (разам з Я.АЛасіцкім). ФВДАРбЎСКІ Мацвей Львовіч (9.8.1927, Кіеў — 11.6.1992), бел. акцёр, педагог. Засл. арт. Беларусі (1959). Скончыў студыю пры Кіеўскім рус. драм. т-ры імя Л.Украінкі (1948). Пра-цаваў у т-рах Расіі, Латвіі. У 1950—60 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1961 у Нац. акад. т-ры імя Я.Купалы. Адначасова выкладаў у Бел. AM (з 1969), Бел. ун-це культуры (з 1975). Яго творчая індыві-дуальнасць адметная сцэн. тэмперамен-там, майстэрствам стварэння выразнага пластычнага малюнка, раскрыцця тон-кіх душэўных зрухаў героя. Сярод ро-ляў: у т-ры імя Я.Коласа — Лабановіч («Навальніца будзе» паводле Я.Купалы), Паніч («Раскіданае гняздо» Я.Купалы), Рабцаў («Ворагі» М.Горкага), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Збышак («Ма-раль пані Дульскай» Г.Запольскай) і інш.; у т-ры імя Я.Купалы — Дзед, Крандзялёў («Зацюканы апостал», «Таб-летку пад язык» А.Макаёнка), Аскольд, Патанін («Выклік багам», «Начное дзя-журства» А.Дзялевдзіка), Інквізітар («Напісанае застаецца» А.Петрашкеві-ча), Гарадулін («На ўсякага мудраца ха-пае прастаты» А.Астроўскага), Неджмі («Дзівак» Назыма Хікмета), Саша Маш-коў («Традыцыйны збор» В.Розава), Вангель («Жанчына з мора» Г.Ібсена) і інш. Б.І.Бур’ян.
ФЕДАРбЎСКІ (Federowski) Міхал (1.9.1853, Варшава — 10.6.1923), польс-кі і бел. фалькларыст, этнограф, архео-лаг. Чл. Львоўскага этнагр. т-ва (1896), Антрапалаг. камісіі Акадэміі ведаў у Кракаве (1899), Польскага краязнаўчага т-ва, Кракаўскага нумізматычна-археал. т-ва, Т-ва сяброў навук у Вільні і інш. Скончыў Варшаўскую прагімназію (1870). 3 13 гадоў хварэў на туберкулёз. У 1873—74 вольны слухач Пятроўска-Разумоўскай акадэміі (пад Масквой). Удзельнічаў у фальклорна-этнагр. экс-педыцыях з З.Глогерам. У 1875—77 дас-
ФЕДАРЭНКА 343
ледаваў польскі фальклор і этнаграфію (манаграфія «Люд ваколіц Жарак, Севе-жа і Піліцы...», т. 1—2, 1888—89). У 1877—1904 у зах. Беларусі. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру на-рода, збіраў кнігі, гіст. дакументы, тво-ры жывапісу і графікі, раскопваў курга-ны, стараж. паселішчы і могільнікі, збі-
раў матэрыялы да археал. карты дагіст. Беларусі і інш. Сабраў больш за 5 тыс. бел. нар. песень (больш як 1,5 тыс. бел. песенных і танц. мелодый для Ф. запі-салі Я.Карловіч, Л.Патул, І.Трачык), каля 10 тыс. прыказак, сотні казак, за-гадак, легендаў, нар. павер’яў, забабо-наў, прымхаў, парад па нар. медыцыне і гд. 3 1904 у Варшаве. Падтрымліваў кантакты з рэдакцыяй «Нашай нівы», сустракаўся з ГЛеўчыкам, Р.Зямкеві-чам. Фальклорныя матэрыялы ўвайшлі ў працу «Люд беларускі» (т. 1—8, 1897—1984). Рукапісная спадчына Ф. (фальклорныя запісы, апісанні по-бьггу беларусаў, каляндарных і сямей-ных абрадаў, заняткаў насельніцтва, прылад працы і гасп. начьшня, муз. ін-струментаў і інш.) у Рукап. аддзеле б-кі Варшаўскага ун-та, у Навук. архіве Польскага этнагр. т-ва (Вроцдаў).
Тв:. Zbiory graficzne Dominika Wittke-Jezewskiego. Warszawa, 1913; Wspomnienia moje o Michale Poleskim i o Wlodowicach, Warszawa, 1917; Бел. nep. — Люд беларускі. Вяселле. Мн., 1991.
Aim:. Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972; Kozerska Н. Michal Federowski, etnograf і zbieracz dokumentow historycznych na Bialorusi Zachodniej (1853—1923) // Slavia Orientalis. 1957. R. 6; W kr?gu twdrczoSci Michala Federowskiego. Krakow, 1998; Katalog r^kopisdw Biblioteki Uniwersyteckiej w Warszawie. T. 2. Warszawa, 1973. І.У.Саламевіч.
ФЕДАРбЎСКІ Фёдар Фёдаравіч (26.12.1883, г. Чарнігаў, Украіна — 7.9.1955), расійскі тэатральны мастак. Нар. маст. СССР (1951). Віцэ-прэзідэнт AM СССР (1947—53). Скончыў Стро-ганаўскае маст.-прамысл. вучылішча (1907). Працаваў у оперным т-ры С.Зі-міна, у антрэпрызе С.Дзягілева (1913— 14). У 1921—41, 1947—53 гал. мастак Вял. т-ра ў Маскве. Лепшыя работы да опер «Кармэн» Ж.Бізэ (1922), «Ціхі Дон» І.Дзяржынскага (1936), «Емяльян Пугачоў» М.Коваля (1942), «Князь Ігар» А.Барадзіна (1944), «Барыс Гадуноў» (1948) і «Хаваншчына» (1950) М.Мусарг-скага, «Садко» М.Рымскага-Корсакава (1949). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943, 1949, 1950, 1951.
Aim.: К о с т н н a Е.М. Ф.Ф.Федоровскнй. М„ I960.
ФВДАРЎК Анатоль Тарасавіч (н. 1.4.1939, в. Хабы Брэсцкага р-на), бел. вучоны ў галіне геабатанікі. Д-р біял. н. (1991), праф. (1995). Скончыў Брэсцкі пед. ін-т (1961). 3 1970 у БДУ, з 1976 у Цэнтр. бат. садзе Нац. АН (заг. лабара-торыі, нам. дырэктара), з 1992 у Бел. пед. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, праблемах культурфітацэнозаў, папуля-цый дрэвавых інтрадуцэнтаў, рэпрадук-цыі кветкава-дэкар. раслін і садова-пар-кавага мастацтва.
Тв.: Садово-парковое нскусство Белорус-снн. Мн., 1989; Жыццёвыя формы раслін. Мн., 1996; Старннные усадьбы Мвнского края. Мн., 2000.
ФЕДАРЎК Рыгор Рыгоравіч (н. 22.3.1952, в. Слаўнае Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (2001). Скончыў БДУ (1974).
3 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. 3 2002 у Шчэцінскім ун-це (Польшча). Навук. працы па вывучэнні дынамікі квантавых сістэм у кандэнса-ваных асяроддзях метадамі электронна-га і ядз. парамагнітных рэзанансаў. Рас-працаваў метады неразбуральнай дыя-гностыкі кандэнсаваных асяроддзяў на аснове нестацыянарнай ЭПР-спектра-скапіі.
ФФедароускі Эскіз дэкарацыі да оперы «Кар-мэн» Ж.Бізэ. 1922.
М Федарэнка. Хлеб партызанам. 1984.
Тв.: Нестацнонарные когерентные явлення в парамагнптных спнновых снстемах. Мн., 2001 (разам з У.С.Кузьміным); Нестацмонар-ная нутацмонная ЭПР-спектроскопня кон-денснрованных сред // Журн. прнкладной спектроскопнн. 2002. Т. 69, №2.
ФЕДАРЙНКА Андрэй Міхайлавіч (н. 17.1.1964, в. Бярозаўка Мазырскага р-на Гомельскай вобл.), бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі ін-т культуры (1990). 3 1990 у час. «Полымя». Друкуецца з 1987. У аповесці «Гісторыя хваробы» (1989) сацыяльна-псіхал. партрэт сучас-най моладзі, у аповесці-фантасмагорыі «Смуга, альбо XII фантазій на адну тэ-му» (1994) жыццё сённяшняга грамад-ства, якое страціла маральныя арыенці-ры, у аповесці «Вёска» (1995) філас. роздум над лёсам Беларусі і беларусаў. Аўтар аповесцей «Такое кароткае лета», «Ланцуг» (абедзве 1994), «Нічые» (2001), п’есы «Жаніх па перапісцы» (1993), ттубліцыст. артыкулаў і інш. Дзецям і юнакам адрасаваны прыгодніц-кія аповесці «Шчарбаты талер» (1999), «Афганская шкатулка» (2002). Яго твор-часці ўласцівы псіхал. аналіз, гуманіс-тычны погляд на чалавека, драматызм, элементы фантастыкі, маст. ўмоўна-сці, эмацыянальнасць, спавядальнасць. Перакладае з бел. мовы на рускую. За кн. прозы «Смута» (1994) Літ. прэмія імя І.Мележа 1995.
Тв.: Гісторыя хваробы: Аповесць. Мн., 1990; Афганская шкатулка: Аповесць, апавя-данні. Мн., 2002. А.В.Спрынчан.
ФВДАР^НКА Мікалай Міхайлавіч (23.1.1922, в. Рагозіна Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 1.9.2000), бел. жыва-пісец. Вучыўся ў студыі выяўл. мастац-тва ў Магілёве (1938—41). Ствараў пе-раважна індустрыяльныя і лірычныя пейзажы, творы, прысвечаныя падзеям Вял. Айч. вайны: «Бярозкі. Восень» (1960), «Сонечны дзень», «Беларускі пейзаж», «Апошнія промні» (усе 1961), «Восень» (1962), «Індустрыяльны ма-тыў» (1965), «Пачатак вясны» (1968), «Крычаўскі цэментны завод», «Магілёў-ская фабрыка штучнага валакна» (або-два 1971), «Сакавік» (1973), «Вясна. Мсціслаўшчына» (1977), «Трывожныя ночы» (1978), «Па месцах партызанскіх баёў», «Хлеб партызанам» (абодва 1984), «Гурзуф уначы» (1985), «Мая Магілёў-шчына» (1986), «Камсамольскае пад-полле Магілёўшчыны» (1987), «Памяці партызанкі» (1997), «Дом Каровіна» (1998). Аўтар серыі «Франтавыя малюн-кі» (1942—45). Творы вызначаюцца пластычнай завершанасцю, эмацыя-нальнай насычанасцю, гарманічным ка-ларытам. А.Ф.Салавей.