Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ФЕАДАЛЬНАЯ ДЗЯРЖАВА, гл. ў арт. Дзяржава.
ФЕАДАРб (Theodoro), М а н г у п -скае княства, дзяржава на ПдЗ сучаснага Крыма ў 12—15 ст. Вылучы-лася са складу Візантыі, займала тэр. паміж р. Кача на Пн і Чорным м. на Пд, сучаснымі гарадамі Севастопаль на 3 і Алушта на У. Цэнтр — г. Феадаро (у 10—12 ст. наз. Мангуп). Насельніц-тва (аланы, грэкі, караімы, нашчадкі готаў) займалася земляробствам, жывё-лагадоўляй, рамёствамі і гандлем. У 14—15 ст. Ф. адстойвала сваю незалеж-насць ад мангола-татараў і генуэзцаў, з пач. 15 ст. валодала портам Каламіта ў вусці Чорнай рэчкі. У 1475 заваявана
ФЕАФАН 341
туркамі. Горад Феадаро спыніў існаван-не ў 18 ст., яго руіны пад назвай Ман-гуп-кале за 20 км на У ад Севастопаля. ФЕАДбСІЙ I, Феадосій В я -л і к і, Флавій (Flavius Theodosius; 11.1.347, Кока, Іспанія — 17.1.395), рымскі імператар [379—395]. Сын пал-каводца. У 379 абвешчаны аўгустам (суправіцелем імператара Грацыяна), ат-рымаў у кіраванне ўсх. ч. імперыі. Спы-ніў наступленне вестготаў і паводле пагаднення 382 рассяліў іх у якасці фе-дэратаў у ніжнім цячэнні Дуная. Пасля смерці Грацыяна (383) Ф. I аб’яднаў пад сваёй уладай усх. і зах. часткі Рым. імперыі. На 2-м Усяленскім саборы (381) ён замацаваў панаванне артадак-сальнага хрысціянства. Адмовіўся ад язычніцкага тытула вял. пантыфіка, праследаваў прыхільнікаў арыянства і язычніцтва. У 391—392 забараніў языч-ніцкія культы, у 394 — Алімпійскія гуль-ні. Пры Ф. I разбурана шмат стараж. храмаў, спалена частка Александрый-скай бібліятэкі. Абвешчаны хрысц. цар-квою Вялікім. Пасля яго смерці Рым. імперыя ў 395 распалася на ўсх. і зах. часткі.
Літ:. Федорова Е.В. ймператорскмй Рнм в лмцах. 2 вм. Смоленск, 1995.
А.Г.Зельскі.
ФЕАДбСІЙ КАСОЙ (? — сярэдзіна 1570-х г.), рэлігійны вальнадумец і пра-паведнік у Маскоўскай дзяржаве і ВКЛ; адзін з кіраўнікоў рэфармацыйнага руху ва Усх. Еўропе. Ідэолаг радыкальнай антыправасл. ерасі — феадасіянства. У 1554 прыцягнуты да следства па справе рус. вальнадумца М.Башкіна і зняволе-ны ў адзін з маскоўскіх манастыроў. Уцёк на Беларусь, дзе жыў у 1550—60-я г. (спачатку ў Віцебску). Крытыкаваў царк. абраднасць, афіц. веравучэнне, правасл. йаркву як сац. ін-т і духавен-ства як носьбіта ўласцівых царкве зага-наў. Адмаўляў боскую прыроду Хрыста, не верыў у святых і цуды, у замагільнае жыццё і ўваскрэсенне мёртвых, крыты-каваў шанаванне абразоў, асуджаў феад. адносіны і ўладу, заклікаў да грамадска-га непадпарадкавання. Выступаў за роў-насць народаў і веравызнанняў. Ідэі Ф.К. мелі шырокую падтрымку сярод гар. нізоў Беларусі і ўвогуле BKJ1. Феа-дасіянства стала агульнаславянскай з’я-вай і адыграла немалую ролю ў генезісе антыфеад. тэндэнцый у ходзе Рэфарма-цыі ў ВКЛ і ўсёй Рэчы Паспалітай, уяў-ляла небяспеку для духоўнай манаполіі правасл. царквы. Пад пагрозай распра-вы Ф.К. з аднадумцамі прымусілі пакі-нуць Віцебск. Самыя познія звесткі пра Ф.К. датуюцца сярэдзінай 1570-х г., ка-лі ён прапаведаваў на Валыні. Пра-даўжальнікам феадасіянскіх традыцый на Беларусі быў СЛован.
Літ.: Подокшнн С.А. Реформацмя н обшественная мысль Белоруссня н Лнтвы (вторая половнна XVI — начало XVII в.). Мн., 1970.
ФЕАДбСІЙ ПЯЧЭРСКІ (каля 1008, г. Васількоў, Украіна — 3.5.1074), стара-
жытнарускі пісьменнік і царк. дзеяч; адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячэрскай лаўры. 3 1057 ігумен Кіева-Пячэрскага манастыра. Упершыню на Русі ўвёў статут супольнага жыцця манастыра. Аўгарства Ф.П. лічьшйа ўстаноўленым для 11 пісьмовых помнікаў: 2 па-сланні да кн. Ізяслава Драславіча, 8 «слоў» і «павучанняў» манахам і маліт-ва. Прапаведаваў асновы хрысц. маралі. Творы Ф.П. вядомы ў рус. і паўд.-слав. спісах, самыя стараж. з іх адносяцца да 13—15 ст. Звесткі пра Ф.П. ў «Жыціі... Феадосія» Нестара (1080-я г.) і ў «Апо-весці мінулых гадоў».
ФЕАДбСІЯ, горад на Пд Украіны, у Аўт. Рэспубліцы Крым. 90 тыс. ж. (2000). Порт на Чорным м. Чыг. стан-цыя. Прам-сць: харч. (малочная, мяс-ная, вінаробная, тытунёвая), мэблевая; афсетная ф-ка, мех. з-д; вытв-сць буд. матэрыялаў. Кліматычны і бальнеагра-зевы прыморскі курорт.
Клімат пераходны ад субтрапічнага між-земнаморскага тыпу да ўмерана кантынен-тальнага. Лета цёплае (24 °C у жніўні). Асн. лек. фактары: клімат, мінер. воды (на пітное лячэнне, ванны), марскія купанні (чэрв.— кастр ), сульфідная глеевая гразь. Лечаць хва-робы органаў дыхання, кровазвароту, страва-вання, парушэнні абмену рэчываў. Санато-рыі, водагразелячэбніца. Музеі: краязнаўчы (з 1811), гісторыі марскога гандл. флоту, літ.-мемарыяльны А.С.Грыпа, карцінная галерэя імя І.К.Айвазоўскага Арх. помнікі: хрысц. цэрквы (13—14 ст.), рэшткі Генуэзскай крэ-пасці (14—15 ст.), мячэць Муфты-Джамі (16—17 ст ).
Вядома з 6 ст. да н.э. як стараж.-грэч. ка-лонія, пазней — грэч. поліс. 3 355 да н.э. ў складзе Баспорскай дзяржавы. У 107 да н.э. ф. — адзін з цэнтраў Саўмака паўстання. У 4 ст. н.э. разбурана гунамі. У 5—6 ст. Ф. — па-селішча аланаў. У канцы 6 ст. пад уладай ха-зараў. Пасля захопу ў 1239 Крыма войскамі Батыя ўвашла ў склад Залатой Арды. У 1270—80-я г. на яе тэр. генуэзцы заснавалі гандл. факторыю Кафа (назва захоўвалася да 1783). У пач. 14 ст. тут узнікла арм. калонія. У 1475 Кафу захапіла Турцыя і наз. Кефе (другая назва Малы Стамбул). У 16—17 ст. горад — гал. нявольніцкі рынак у Крыме. У 1616, 1628 і 1667 Кефе займалі эапарожскія казакі. У рус.-тур. вайну 1768—74 Кафу ўзялі рус. войскі (1771). 3 1783 у складзе Расіі (зноў наз. Ф.), з 1802 павятовы горад Таўрычаскай губерні, у 1892 злучаны з чыг. Севастопаль— Данбас. У грамадз. вайну Ф. захоплівалі аў-стра-герм., англа-франц. войскі. У 1920 выз-валена Чырв. Арміяй. 3 1921 у складзе Крым-скай АССР. У 1941—44 акупіравана ням-фаш. войскамі, вызвалена ў выніку Крымскай аперацыі 1944. 3 1945 пасля скасавання крым-скай аўтаноміі ў складзе Рас. Федэрацыі, з 1954 — Украіны.
ФЕАКРЫТ (Theokritos; канец 4 — 1-я пал. 3 ст. да н.э.), старажытнагрэчаскі паэт. Нарадзіўся ў Сіракузах (Сіцылія) ці паблізу ад іх. Росквіт літ. дзейнасці супадае з яго знаходжаннем у Алексан-дрыі пры двары Пталамея II. Засна-вальнік жанру ідыліі, напісанай пераваж-на ў форме дыялога або маналога. Вы-карыстоўваючы сіцылійскую фалькл. традыцыю пастухоўскіх спаборнійтваў у спевах, стварыў букалічныя творы з
умоўнымі вобразамі пастухоў, якія па-кутуюць ад кахання на ўлонні прыроды («Тырсіс»), У ідыліях пра гараджан пра-цягваў традыцыю дарыйскіх мімаў Саф-рона: пераважалі любоўныя пачуцці («Вядзьмаркі»), быт. характарыстыкі («Сіракузянкі, або Жанчыны на свяце Адоніса»), Некат. ідыліі напісаны на мі-фалагічныя сюжэты («Дыяскуры», «Гі-лас» і інш.). Стыль Ф. адметны спалу-чэннем вытанчанасні і натуралізму, іро-ніі і сур’ёзнасці, наіўнасці і выразнасці. Збераглося каля 30 яго ідылій (з іх не ўсе арыгінальныя) і больш за 20 эпіг-рам.
Тв.: Рус. пер. —у кн.: Феокрнт. Мосх. Бн-он: йдяллнн я эпнграммы. М., 1958.
Літ.: Чнстякова Н.А. Эллннкстмчес-кая поэзвя. Л., 1988. СДз.Малюковіч.
ФЕАКЦІСТАЎ Канстанцін Пятровіч (н. 7.2.1926, г. Варонеж, Расія), савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1964). Лётчык-касманаўт СССР (1964). Чл.-кар. Міжнар. акадэміі астранаўтыкі (1969). Д-р тэхн. н. (1967), праф. (1969). Скон-чыў Маскоўскае вьшіэйшае тэхн. вучы-лішча (МВТВ; 1949). 3 1964 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў. 12—13.10.1964 з У.М.Камаровьш і ^ Ь.Ягоравым здзей-сніў палёт на першым шматмесным касм. караблі «Узыход» (як навук. суп-рацоўнік). У космасе правёў 1 сут. У 1974—90 нам. ген. канструктара НВА «Энергія», з 1990 у МВТВ. Залаты ме-даль імя К.Э.Цыялкоўскага AH СССР. Залаты медаль «Космас». Яго імем наз-ваны кратэр на Месяцы. Ленінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія СССР 1976.
Тв.: Семь шагов в небо. М., 1984; Космн-ческая техннка: Перспектнвы развнтня. М., 1997; Траекторня жнзнн. М., 2000.
У. С.Ларыёнаў.
ФЕАФАН ГРЭК (1330—50-я г„ Візан-тыя — паміж 1405—15), іканапісец, мі-ніяцюрыст, майстар манум. размалёвак. Працаваў у Візантыі і Стараж. Русі. Раз-малёўваў цэрквы ў Канстанцінопалі, Галаце, Халкедоне, Кафе (Феадосія); на Русі — царкву Спаса на Ільіне ў Ноўга-радзе (1378), у Маскоўскім Крамлі цар-кву Нараджэння Маці Божай (1395, з Сімяонам Чорным), Архангельскі (1399) і Благавешчанскі (1405; з А.Рублёвым і Прохарам з Гарадца) саборы. Працаваў таксама ў Серпухаве, Ніжнім Ноўгара-дзе, магчыма, у Каломне і Пераслаўлі-Залескім. Яму прыпісваюць абразы дэі-суснага чына Благавешчанскага сабора ў Маскоўскім Крамлі: «Спас», «Маці Божая Данская», «Іаан Прадцеча» (пры ўдзеле і пад яго кіраўніцтвам выкананы інш. аб-разы гэтага і святочнага чыноў). Ад-крыў у Маскве майстэрню, якая ствара-ла абразы і мініяцюры. Творчасць ад-метная драматычна-эмацыянальнай трактоўкай вобразаў, дьшамічнай кам-пазіцыяй, стрыманым каларытам, плас-тычнасцю выяў, падкрэслена смелым і
342 ФЕАФАН
дакладным накладаннем светлавых блі-каў.
Літ:. Алпатов М.В Феофан Грек. М., 1979; Вздорнов Г.Н. Феофан Грек: Творч. наследме. М., 1983.
ФЕАФАН СПАВЁДШК (Theophanes Homologetes; каля 752, Стамбул —818), візантыйскі храніст. Манах Сігрыянска-га манастыра. Стаяў на пазіцыях арта-даксальнага манаства, варожа ставіўся да іканаборства\ ідэалізаваў рым. імпе-ратара Канстанціна I. Яго «Хранагра-фія» (нап. 810—814) — пагадовае апі-санне падзей за 284—813; для перыяду 769—813 з’яўляецца адзіным паслядоў-ным пераказам гісторыі Візантыі і су-межных краін. Кананізаваны царквою.
ФЕАФІЛАКТ СІМАКЛТА (канец 6 — 1-я пал. 7 ст.), візантыйскі гісторык. Нарадзіўся ў Егіпце. Вучыўся ў Алек-сандрыі і Афінах. Саветнік імператара Іраклія. У яго гал. працы «Гісторыі» (ці «Усеагульная гісторыя»; 8 кн.) на асно-ве хронік і дакументаў апісаны гісторыя Візантыі канца 6 — пач. 7 ст., краін Пярэдняй Азіі, візантыйска-іран. адно-сіны і славяна-аварскія войны з Візан-тыяй у канйы 6 ст. Аўтар твора па алхі-міі «Пытанні фізікі», лісгоў (перакла-дзены на лац. мову М.Капернікам).
ФЕАХРОМАЦЫТбМА, гарманальна-акгыўная дабраякасная пухліна. Пахо-дзіць з храмафінавай тканкі мазгавога рэчыва наднырачнікаў. Прадуцыруе ка-тэхаламіны.
ФЕБА. спадарожнік планеты Сатурн. Дыяметр 220 км. Сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 12,952 млн. км. Сі-дэрычны перыяд абарачэння 550,4 сут. Абарачаецца вакол Сатурна ў напрамку, процілеглым напрамку абарачэння пла-неты вакол сваёй восі. Адкрыты ў 1899 амер. астраномам У.Г.Пікерынгам. Гл. таксама Спадарожнікі планет.