Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Да арт. Фарфор. Я.Малышаў. На-бор «Супрэматычньы мелодыі». 1999.
330 ФАРФОРА
Jlim.: М о р о з Н.Й. Технологмя фарфоро-фаянсовых пзделнй. М., 1984.
В.Г.Гаўрылюк (у мастацтве).
ФАРФОРА-ФАЯНСАВАЯ ПРАМЫС-
ЛОВАСЦЬ, галіна прамысловасці, прад-прыемствы якой вырабляюць фарфора-выя, фаянсавыя і інш. вырабы тонкай керамікі. Уключае вытв-сць гасп., тэхн. і маст. фарфору, буд. фаянсу, паўфар-фору і маёлікі, хіміка-лабараторнага по-суду. Асн. яе сыравінай з’яўляюцца ка-алін, палявы шпат, кварцавы пясок, пластычная гліна, бентаніт. Ф.-ф.п. найб. развіта ў Германіі, Японіі, Кітаі, Вялікабрытаніі, Францыі. На Беларусі працуюць 2 прадпрыемствы Ф.-ф.п. У 1951 на базе прадпрыемства, што вы-рабляла кафлю, пачаў працаваць фар-фора-фаянсавы з-д, які вырабляў кубкі, збаны, вазы. 3 1962 наз. Мінскі фарфо-равы завод (яго філіял дзейнічае ў г. Клецк). 3-д выпускае фарфоравы посуд (чайныя, кававыя і сталовыя сервізы. заварныя і даліўныя чайнікі, кубкі), Basu, статуэткі, сувеніры, электратэхн. фарфор, радыёкераміку, вогнетрывалыя вырабы. 3 1968 працуе Добрушскі фар-форавы завод, прадукцыя якога — сер-візы, дэкаратыўныя талеркі, цукарніцы, дзіцячыя наборы і інш. Сыравіна для вытв-сці завозіцца пераважна з Украіны (каалін, пластычныя гліны, кварцавы пясок) і Расіі (каалін і палявы шпат). Вытв-сць фарфора-фаянсавага посуду на Беларусі ў 1990 склала 29 млн. шт., у 1995 — 21 млн. шт. і ў 2000 — 29 млн. шт. Асн. частка прадукцыі выкарыстоў-ваецца на Беларусі, часткова вывозіцца.
П.І.Рогач.
ФАРХАТ (сапр. X a с а н а ў) Мухіддзін (7.8.1924, кішлак Хаджанайсавор, Та-джыкістан — 30.5.1984), таджыкскі па-эт, перакладчык. Скончыў Ленінабадскі пед. .ін-т (1948). Працаваў у рэдакцыях газет, выдавецтве, з 1970 у Гал. навук. рэдакцыі Тадж. Сав. Энцыклапедыі. Друкаваўся з 1938. Аўтар зб-каў гра-мадз. і любоўнай лірыкі «Кветкі радас-ці» (1948), «Люблю» (1950), «Паэзія сва-боды» (1955), «Песні пра каханне» (1962), «Горная рака» (1964), «Вясенняя
крыніца» (1972), «Кніга сяброўства» (1976), «Белая чарэшня» (1981), твораў для дзяцей. Асобнымі кнігамі ў яго пе-ракладзе выйшлі зб-кі выбраных вер-шаў Я.Купалы «Сонцу» (1965) і «Доля беларуса» (1982), Я.Коласа «Наш шлях» (1965). На бел. мову асобныя вершы Ф. пераклалі К.Кірэенка, Р.Няхай, У.Скарынкін.
Te.: Pvc. пер. — Жнзнь. мечта, любовь. М., 1966.’
ФАРШТАТ (ням. Vorstadt ад vor перад + Stadt горад), паселішча, размешчанае па-за межамі горада або крэпасці; прад-месце.
ФАРШТЙВЕНЬ (галанд. voorsteven ад vor спераду + Steven стаяк), канструк-цыйны элемент набору корпуса судна, які праходзіць па контуры насавога за-вастрэння і злучае абшыўку з наборам правага і левага бартоў. У ніжняй час-тцы Ф. злучаецца з кілем. Ф. бываюць брусковыя, літыя і ліставыя.
ФАРЫНАВА, вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., каля р. Ушача, на аў-тадарозе Полацк—Глыбокае: чыг. ст. на лініі Полацк—Маладзечна. Цэнтр сель-савета. За 16 км на ПдЗ ад г. Полацк, 120 км ад Віцебска. 2995 ж., 96 двароў і 32 шматпавярховыя дамы (2002). Да-рожна-буд. механізаваная калона, аўта-калона, цэх па вытв-сці панэльных бло-каў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры еван-гельскай.
ФАРЫНГІТ [ад грэч. pharynx (pharyn-gos) глотка], запаленне слізістай аба-лонкі глоткі. Узнікае ад інфекцый, пры зніжэнні імунітэту, пры ўдыханні забру-джанага паветра і інш. Адрозніваюць назафарынгіт (запаленне насаглоткі) і мезафарынгіт (запаленне ротаглоткі). Бывае востры (самаст. захворванне або пры вострых захворваннях дыхальных шляхоў) і хранічны (праява хранічных захворванняў страўнікава-кішачнага трак-ту, парушэнняў абмену рэчываў, уздзе-янне прафес. шкоднасцей і інш.). Пры-кметы: сухасць у глотцы, боль пры глы-танні, пры хранічным бывае вял. коль-касць слізі ў глотцы. Лячэнне тэрапеў-тычнае. І.М.Семяненя.
ФАРЫС Мухамед Ахмед (н. 26.5.1951, г. Халеб, Сірыя), першы сірыйскі кас-манаўт. Герой Сав. Саюза (1987). Лёт-чык-касманаўт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі (1987). Палкоўнік. Скончыў лётнае ваен. вучылішча (1973). 3 1985 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. 22—30.7.1987 здзейсніў
М.А.Фарыс
(як касманаўт-даследчык) палёт у скла-дзе экіпажаў касм. карабля (КК) «Саюз ТМ-3» і арбітальнай станцыі «Мір» (па-садка на КК «Саюз ТМ-2»). У космасе правёў 7,96 суг. У.С.Ларыёнаў.
ФАРЫСЁІ (грэч. Pharisaioi ад арамей-скага — тыя, што аддзяліліся), грамад-ска-рэлігійная плынь у Іудзеі ў 2 ст. да н.э. — 2 ст. н.э. Паводле сац. складу Ф. — сярэднія і дробныя землеўласнікі, гандляры, рамеснікі, вучоныя-кніжнікі. Мелі вял. ўплыў на нар. масьі і часам узначальвалі нар. паўстанні. Ёсць свед-чанні і пра ўзаемную варожасць Ф. і простага люду. Ф. — стваральнікі т.зв. Вуснага вучэння, пісьмова зафіксавана-га ў пач. 3 ст. н.э. ў Мішне. У сваім тлумачэнні Торы (пяцікніжжа) імкнулі-ся прыстасаваць «бацькоўскія законы» да новых сац.-эканам. умоў, заклалі ідэ-алагічныя асновы далейшага развіцця іудаізму. У пераносным сэнсе Ф. — крывадушнікі, ханжы.
ФАРЭЛІ, рыбы сям. ласасёвых, гл. Стронгі.
ФАР^ЛЬ (Forel) Франсуа Альфонс (2.2.1841, г. Морж, Швейцарыя — 8.8.1912), швейцарскі натураліст; засна-вальнік азёразнаўства. Праф. Лазанска-га ун-та (1869—95). Даследаваў сей-смічныя з’явы, ледавікі і азёры ў Аль-
Да арт. Фарфор. В.Л е а н т о в і ч. Набор «Слуцкі». 1998.
Да арт. Фарфора-фаянсавая прамысл овасць. В.Л е а н т о в і ч. Чайна-кававы сервіз «Матылёк». 1973. Мінскі фарфоравы завод.
ФАСАД 331
пах, у т.л. Жэнеўскае воз., яго флору і фауну, фіз. ўмовы. Стварыў дапаможнік па азёразнаўстве (1901). Увёў тэрмін «дімналогія».
ФАРЭНГЕЙТА LUKAJIA, адна з тэмпе-ратурных шкал, адзін градус якой роў-ны '/iso частцы тэмпературнага інтэрва-ла ў ртутным тэрмометры паміж пун-кгамі плаўлення лёду і кіпення вады пры нармальным ціску (гл. Градус Фа-рэнгейта). Прапанавана ням. фізікам Г.Д.Фарэнгейтам (1724), традыцыйна выкарыстоўваецца ў некаторых краінах, напр., у ЗША. Перавод т-ры па Ф.ш. (tF) у т-ру па Цэльсія шкале (t) выконва-ецца па формуле: t = 5/9 (tF - 32 °F).
ФАРЭРСКАЯ МОВА, адна з астраўных скандынаускіх моў. Разам з найб. блізкай ісландскай мовай уваходзіць у паўн. гру-пу герм. моў. Адна з афіц. моў жыхароў Фарэрскіх астравоў. Mae значную дыя-лекгную дыферэнцыяцыю (6 дыялек-тных зон). Фанетычна блізкая да зах.-нарв. дыялектаў, лексічна — да дацкай мовы. Ф.м. ўласціва пэўная архаічнасць грамат. ладу (багатая сістэма форма-ўгварэння імя і дзеяслова). Да пач. 19 ст. была беспісьмовай (функцыі пісьмовай выконвала дацкая мова). Да канца 18 ст. адносяцца першыя запісы фарэрскіх нар. балад, якія ствараліся ў 14—17 ст. У 1846 В.У.Хамершаймб распрацаваў пісьменнасць для Ф.м. на лац. аснове. 3 1906 выкладаецца ў школах. А.Я.Міхневіч.
ФАРЭРСКІЯ АСТРАВЫ (фарэрскае Foroyar, дацкае Faererne), архіпелаг на ПнУ Атлантычнага ак., аўтаномная час-тка Даніі. Пл. 1399 км2. Нас. 45,3 тыс. чал. (2000). Падзяляецца на 8 абласцей. Адм. ц. — Торсхаўн. Афіц. мовы — фа-рэрская і дацкая. '
Прырода. Уключае 24 астравы вулка-нічнага паходжання, найб. — Стрэй-май, Эстурай і Сувурай. Складзены пе-раважна з базальтаў і туфаў, якія ўтва-раюць плато з завостранымі грабянямі. Выш. да 882 м. Шматлікія фіёрды. Ка-рысныя выкапні: буры вугаль, торф, ба-зальт. Клімат марскі з невял. розніцай паміж т-рамі летам і зімой. Харакгэрна ветранае дажджлівае надвор’е, туманы. Сярэдняя т-ра самага халоднага меся-ца — сак. 3 °C, самага цёплага — ліп. 10 °C. Ападкаў каля 1500 мм за год. Паўд. схілы плато і рачныя даліны ўкрыты травяністай расліннасцю, ска-лы — мохам і лішайнікам. Лясоў няма, трапляюцца карлікавая вярба, нізкарос-лы хвойнік, лугі, тарфянікі, верасоўнікі. Шмат птушак (болып за 200 відаў), пту-шыныя базары. Прыбярэжныя воды ба-гатыя рыбай.
Насельніцтва Каля 85% насельніцтва складаюць фарэрцы, астатнія — датча-не і прадстаўнікі інш. народаў. Паную-чая рэлігія — лютэранства. 3 24 астра-воў заселены 18. Сярэдняя шчыльн. 32,4 чал. на 1 км . Сярэднегадавы нату-ральны прырост 0,49%. Гарадоў (паселі-шчаў з насельніцтвам больш за 1 тыс. ж.) — 10 (у адм. ц. Торсхаўн 16,1 тыс. ж.).
Гаспадарка. Асн. галіна эканомікі — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка. У ры-балавецкім флоце 270 суднаў агульным водазмяшчэннем 54,5 тыс. бр.-рэг. т. Улоў рыбы ў 1999 склаў 345 тыс. т. 23 рыбаперапр. прадпрыемствы. Невял. прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці.
Галоўны (уверсе) і бакавы фасады архірэй-скага палаца ў Магілёве. Чарцёж. 2-я пал. 18 ст.
Суднаверфі. Здабыча бурага вугалю і торфу. Нар. промыслы (вязанне шар-сцяных світэраў). Асн. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля. Гадуюць авечак (68 тыс. галоў) і буйн. par. жывёлу. Раслінаводства спецыялізуецца на выро-шчванні кармавых культур для жывёлага-доўлі; невял. пасевы збожжавых. Традыц. птуіпкалоўства і збор яек на птушыных базарах захаваліся як спорт. Мясц. пера-возкі аўтамаб. і марскім транспартам. 3 Даніяй астравы звязаны марскімі лініямі. Экспарт — рыба і морапрадукгы (95%), імпарт — нафта і нафтапрадукгы, пра-мысл. і харч. тавары. Гандл. сувязі з Дані-яй, Нарвегіяй, Швецыяй і інш. Грашовая адзінка — дацкая крона.
ФАС (ад франц. face твар), 1) пярэдні (правы) бок чаго-небудзь. 2) У фарты-фікацыі — прамалінейны ўчастак тран-шэі, ходу зносін, неўзрыўных процітан-кавых і проціпяхотных загарод. Раней Ф. наз. павернуты да праціўніка бок палявога або доўгатэрміновага ўмаца-вання (напр., флешы) і крапаснога фар-тыфікацыйнага збудавання (напр., гал. вала крапасной агароджы, бастыёна) незалежна ад іх канфігурацыі.
ФАСАД (франц. facade, італьян. facciata ад faccia твар) у архітэктуры, вонкавы бок будынка, збудавання. Ад-розніваюць Ф. галоўны, бакавы, дваро-вы, вулічны, паркавы і інш. Кампазі-цыя Ф. характарызуецца яго элементамі (завяршэнне, франтоны, вежы, порцікі і інш.), прапорцыямі і дэкорам; зале-жыць ад прызначэння формы і кан-струкцыі будынка. У кампазіцыйным вырашэнні ён адлюстроўвае тыпалагіч-ныя рысы будынка (жылы дом, школа, т-р і інш.), горадабуд. патрабаванні маштабнасці, ансамблевай падпарадка-ванасці, стылявога адзінства і інш. Вы-разнасць Ф. дасягаецца спалучэннем сродкаў архітэктуры, сінтэзам мастац-тваў, каларыстыкай, узаемасувяззю збу-давання з навакольным асяроддзем. Ф. можа быць падпарадкаваны агуль-най кампазіцыі будынка і адлюстроў-ваць яго ўнутр. струкгуру. У горадабу-даўніцтве Ф. — важны элемент кампа-зіцыі ў якасці акцэнта на плошчы ці за-канчэнні відовішчнай восі.