• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    ФЕРДЫНАНД III (Ferdinand; 13.7.1608, г. Грац, Аўстрыя — 2.4.1657), кароль ч. Венгрыі (з 1625) і Чэхіі (з 1627), імпера-тар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1637—57], эрцгерцаг Аўстрыі. 3 дынас-тыі Габсбургаў. Сын Фердынанда II, бацька імператара Леапольда I. У Трыц-цацігадовую вайну 1618—48 пасля смер-ці А.Валенштайна (1634) і да ўступлен-ня на імператарскі прастол галоўнака-манд. імперскімі войскамі, генералісі-мус. 3 1636 герм. кароль. Як імператар намагаўся ўзмацніць цэнтр. ўладу. Са-пернічаў (да 1645) з Дзьёрдзем 1 Рака-цы. Пры ім завершана Трыццацігадовая вайна (гл. Вестфальскі мір 1648). Клапа-ціўся пра развіццё ў Вене італьян. опе-ры.
    ФЕРДЫНАНД УП (Fernando; 13.10.1784, Сан-Ільдэфонса, Іспанія — 29.9.1833), кароль Іспаніі [1808 і 1814—33]. 3 ды-настыі Бурбонаў, сын Карла IV [1788— 1808]. Стаў каралём 19.3.1808 пасля звяржэння ў выніку нар. паўстання ка-ралеўскага фаварыта (фактьгчнага пра-віцеля) М.Гадоя і адрачэння ад прасто-ла Карла IV. Франц. імператар Напале-он I, чые войскі вясной 1808 акупіравалі Іспанію, прымусіў Ф. VII адрачыся ад прастола і жыць у Францыі. Пасля выз-валення Іспаніі ад франц. акупацыі (сак. 1814) Ф. VII зноў заняў прастол і ліквідаваў заваёвы рэвалюцыі 1808—14. У пач. рэвалюцыі 1820—23 пад націс-кам паўстанцаў аднавіў (9.3.1820) дзеян-не Кадыскай канстытуцыі 1812, але по-тым узначаліў контррэв. лагер. Пасля задушэння рэвалюцыі зноў адмяніў у кастр. 1823 Кадыскую канстытуцыю і аднавіў абсалютысцкія парадкі.
    ФЕРДЫНАНД I КбБУРГСЮ (14.2.1861, Вена — 9.9.1948), князь [1887—1908], цар [1908—18] Балгарыі, дзе стаў засна-вальнікам дынастыі Саксен-Кобург-Гота. Сын прынца Аўгуста Саксен-Кобург-Гота. Садзейнічаў узмацненню герм. ўплыву ў Балгарыі, развязванню 2-й балканскай вайны (гл. Балканскія еойны 1912—13), уцягванню краіны ў 1-ю сусв. вайну на баку аўстра-герм. блока (з кастр. 1915). Ваен. паражэнні і Ула-дайскае паўстанне каля 30 тыс. салдат (задушана герм. войскамі) прымусілі яго 3.10.1918 перадаць прастол сыну Барысу III і эмігрыраваць у Германію.
    ФЕРДЫНАНД II АРАГбНСКІ (10.3.1452, Сос, Іспанія — 23.1.1516), кароль Ара-гона з 1479, Сіцыліі (Фердынанд II) з 1468, Кастыліі (Фердынавд V) у 1479— 1504 (як муж каралевы Кастыліі Ізабе-
    358 ФЕРМА
    лы, пасля яе смерці ў 1504 — рэгент Кастыліі пры дачцэ Хуане Вар’ятцы), неапалітанскі (Фердынанд III) з 1504. Дынастьгчная унія Арагона і Кастьшіі праз яго шлюб з Ізабелай фактычна паклала пачатак адзінаму Ісп. каралеў-ству. Завяршыў Рзканкісту (1492), далу-чыў да Іспаніі Русільён і Сердань (1493), Неапалітанскае каралеўства (1504), Верхнюю Навару (1512). Ф. II і Ізабела ўвялі ў Кастыліі інквізіцыю (1480), выгналі яўрэяў, жорстка прасле-давалі ісп. арабаў. Пры ім Х.Калумб ад-крыў Амерыку і пачалося яе заваяванне іспанцамі.
    ФЁРМА (франц. ferme ад позналац. firma арэвдная плата), прыватнае тавар-нае с.-г. прадпрыемства прадпрымаль-ніцкага тыпу на сваёй або арандаванай зямлі (Гл. Фермерская гаспадарка). Ф. наз. таксама ўнутрыгасп. вытв. падраздзя-ленні або самаст. прадпрыемствы, якія займаюцца вытв-сцю жывёлагадоўчай прадукцыі.
    ФЁРМА (франц. ferme ад лац. firmus моцны, трывалы) у будаўніцтве, стрыжнёвая нясучая канструкцыя па-крыцця будынка, пралётнай будовы мос-та, гідратэхн. і інш. збудаванняў. Быва-юць метал., жалезабетонныя, драўляныя і з некалькіх матэрыялаў. Асн. састаў-ныя часткі Ф. — прамалінейныя і полі-ганальныя паясы, рашотка. Элемецты Ф. злучаюць зваркай, заклёпкамі, уруб-камі, маналітнай адліўкай і інш.
    а	б
    в
    ^0 да
    Д	е
    Тыпы ферм (паводле рашотак): а, б, в —бэ-лечныя (раскосная, з трохвугольнай рашот-кай, двухрашотчатая); г — бэлечна-кансоль-ная (з трохвугольнай рашоткай і дадатковымі стойкамі); д, е — кансольныя (паўраскосная і двухраскосная); 1 —верхні і ніжні пояс; 2 — раскос; 3 — стойка.
    ФЕРМА (Fermat) П’ер (17.8.1601, Ба-мон-дэ-Ламань, Францыя — 12.1.1665), французскі матэматык, адзін са ства-ральнікаў аналітычнай геаметрыі і лікаў тэорыі. Атрымаў юрыд. адукацыю. На-вук. працы па матэм. аналізе, тэорыі імавернасцей і геаметрыі змешчаны ў трактаце «Розныя матэматычныя тво-
    ры» (1679). Развіў метад каардынат, вы-веў ураўненні прамой і крывых 2-га па-радку. Сфармуляваў агульныя правілы дыферэнцавання і інтэгравання ступен-най функцыі, даў правіла вызначэння экстрэмумаў. Яго імем названы 2 тэарэ-мы тэорыі лікаў (гл. Ферма вялікая тэа-рэма і Ферма малая тэарэма) і адзін з асн. прынцыпаў геам. оптыкі (гл. Ферма прынцып).
    Літ:. С т р о й к Д.Я. Краткнй очерк нсто-рнн математнкя: Пер. с нем. 5 нзд. М., 1990; йсторня математнкн с древнейшнх времен до начала XIX столетяя. Т. 2. М., 1970.
    ФЕРМА ВЯЛІКАЯ ТЭАР^МА, сцвяр-джэнне лікаў тэорыі, паводле якога для любога натуральнага ліку п > 2 дыяфан-тава ўраўненне х"+ у" = z" не мае ра-шэнняў у цэлых дадатных ліках х, у, z-Сфармулявана П.Ферма; даказана амер. матэматыкам Э.Уайлсам (1995).
    ФЕРМА МАЛАЯ ГЭАРЭМА. тэарэма лікаў тэорыі, паводле якой, калі р — просты лік і a — адвольны цэлы лік, які не дзеліцца на р, to a ? - а дзеліцца на р. Устаноўлена П.Ферма, даказана і абагульнена на выпадак адвольнага мо-дуля р Л.Эйлерам.
    ФЕРМА ПРЫНЦЫП, асноўнае пала-жэнне геаметрычнай оптыкі, паводле якога святло распаўсюджваецца ад ад-наго пункта да другога ўздоўж лініі, калі час распаўсюджвання будзе экстрэмаль-ны (найменшы ці найбольшы) у параў-нанні з часам распаўсюджвання ўздоўж інш. магчымых ліній, якія злучаюць да-дзеныя пункты. Устанавіў Й.Ферма. 3 Ф.п. вынікаюць законы прамалінейнас-ці распаўсюджвання святла (у аднарод-ным асяроддзі), люстранага адбіцця святла і пераламлення святла. У х в a -левай оптыцы Ф.п. — лімітны выпадак Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу пры ўмове, што можна не ўлічваць дыфракцыю святла, а светлавыя прамяні разглядаць як нармалі да хвалевых па-верхняў.
    ФЕРМАВбЗ, спецыялізаваны паўпры-чэп для перавозкі жалезабетонных ферм даўж. да 30 м. Ферма ўстанаўліваецца і замацоўваецца ў спец. касеце ў верт. ці нахіленым становішчы. Пагрузка і раз-грузка Ф. ажыццяўляюцца пад’ёмнымі кранамі.
    ФЕРМАПІЛЫ (Thermapylai), горны праход на мяжы Фесаліі і Сярэдняй Грэцыі, на ПдУ ад г. Ламія. Месца бою паміж грэкамі і персамі ў 480 да н.э. ў час грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. Вясной грэч. саюзнае войска (каля 5 тыс. чал.) на чале са спартанскім ца-ром Леанідам заняло абарону каля Ф., перагарадзіўшы шлях шматгысячнай арміі перс. цара Ксеркса I. Грэч. войска 2 дні ўтрымлівала праход, але з дапамо-гай перабежчыка персам удалося выйсці ў тыл абаронцам. Леанід загадаў асн. сі-лам пайсці на абарону Афін, а сам з 300 спартанцамі працягваў бой. Увесь атрад загінуў у рукапашнай схватцы. У бітве
    персы страцілі каля 20 тыс. чал., грэ-кі — каля 4 тыс. чал. Спартанцы паха-ваны ў агульнай магіле, на якой пастаў-лены помнік.
    ФЕРМАТА (італьян. fermata літар. — прыпынак), знак у нотным пісьме, які паказвае на неабходнасць прадаўжэння гуку, акорда, паўзы. Выражаецца ў па-велічэнні працягласці гуку або паўзы ў 11/2 — 2 разы і болей. Абазначаецца п ці u, ставіцца адпаведна над (радзей — пад) нотай, акордам ці паўзай.
    ФЕРМЕНТАЛдГІЯ, раздзел біяхіміі, гое, што энзімалогія.
    ФЕРМЕНТАТЬІЎНЫ КАТАЛІЗ. пра-цэс змянення скорасці біяхім. рэакцый, тое, што біякаталіз.
    ФЕРМЁНТНЫЯ ПРЭПАРАТЫ, лека-выя сродкі, асн. дзеючым кампанентам якіх з’яўляюцца ферменты. Крыніцы Ф.п. — тканкі жывёл: сэрца і падстраў-нікавая залоза буйн. par. жывёлы і сві-ней; слізістая абалонка страўніка сві-ней; страўнікавы сок сабак і коней, жоўць жывёл; плазма крыві чалавека; прадукты жыццядзейнасці раслін, грыб-коў, бактэрый. Выкарыстоўваюцца пры цяжкіх алергічных рэакцыях (пеніцылі-назы), парушэннях працэсаў страваван-ня (натуральны страўнікавы сок, аба-мін, пепсідыл і інш.), лячэнні вострых лейкозаў (а-аспарагіназа), гнойных ран, трафічных язваў, апёкаў (трыпсін, хі-матрыпсін і інш.), для рассысання руб-цоў (лідаза, ранідаза), паляпшэння тканкавага дыхання пры захворваннях дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм (цытахром С). Выкарыстоўваюць такса-ма ў вытв-сці піва, спірту, хлебабулач-ных вырабаў, кармоў, пральных параш-коў, у тэкстыльнай і гарбарнай прам-сці.
    /.М.Семяненя.
    ФЕРМЁНТНЫЯ ЙДЫ, рэчывы пры-роднага ці сінт. паходжання, якія тар-мозяць актыўнасць пэўных ферментаў. Ф.я. прыгнечваюць жыццёва важныя функцыі арганізма (напр., сінільная к-та і яе солі, злучэнні цяжкіх металаў і інш. прыгнечваюць акісляльныя фер-менты і выклікаюць тканкавую гіпак-сію). Могуць выкарыстоўвацца ў якасці ядахімікатаў, лекавых сродкаў, атрутных рэчываў і інш. І.М.Семяненя.
    ФЕРМЁНТЫ (ад лац. fennentum бра-джэнне, закваска), э н з і м ы, біялагіч-ныя каталізатары бялковага паходжан-ня, якія паскараюць (у 108-—1020 разоў) хім. рэакцыі ў жывых арганізмах за кошт зніжэння энергіі іх актывацыі. Прысутнічаюць у жывых клетках. Ма-юць вял. значэнне ў абмене рэчываў і інш. з’явах. Першы Ф. (амілаза) вылу-чылі франц. хімікі А.Паен і Ж.Пірсо (1833). Вядома больш за 2 тыс. Ф. (про-стыя і складаныя бялкі). Простыя пабу-даваны з поліпептыдных ланцугоў (напр., пепсін, трыпсін), складаныя (іх большасць) маюць бялковую частку
    (апафермент) і небялковы кампанент (кафермент). Большасць Ф. функцыя-нуюць унутры клетак, некат. пазакле-тачна (у прасвеце стрававальнага трак-ту, плазме крыві і інш.).
    Паводле класіфікацыі Ф. маюць. шыфр з 4 лічбаў (клас, падклас, падпадклас, парадкавы нумар). Вылучаюць 6 класаў Ф.: аксідарэдук-тазы, трансферазы, гідралазы, ліязы, ізамера-зы, лігазы. Існуюць 2 наменклатуры Ф.: сіс-тэмная і трывіяльная. Напр., сістэмна назы-ваюць Ф., які расшчапляе гідралітычным шляхам мачавіну на аміяк і вуглякіслы газ — мачавіна-амідагідралаза, трывіяльна — урэа-за. Актыўнасць вызначаецца біяхім., гістахім.. імунаферментнымі і інш. метадамі. Некат. Ф. прадстаўлены Ьаферментамі. Хугкасдь ферментатыўнай рэакцыі залежыць ад т-ры і pH асяроддзя, прыроды Ф.. канцэнтрацыі субстрату і каферментаў, наяўнасці актывата-раў, інгібітараў і інш. Павышэнне т-ры на 1 °C павялічвае актыўнасць Ф. на 4—10%: пры т-ры 50 °C і больш акгыўнасць Ф. паступова зніжаецца. Аптымальнае значэнне pH дая большасці Ф. — 7 (за выключэннем. напр.. стрававальных). Часта ролю актыватараў Ф. выконваюць іоны металаў (Ф. з іонам ме-талу як пастаянным кампанентам актыўнага цэнтра наз. металаферментам). Актыўны цэнтр Ф. — участак на яго паверхні, да якога далучаецца ператваральнае рэчыва-субстрат і дзе адбываецца рэакцыя каталізацыі (злучэн-не Ф. з субстратам утварае фермент-субстрат-ны комплекс). Найважнейшая ўласцівасць Ф. — субстратная спецыфічнасць (абсалют-ная — узаемадзеянне з адным субстратам і забеспячэнне толькі пэўнага шляху яго пе-раўтварэння; адносная — дзеянне Ф- на розныя субстраты аднаго хім. паходжання). Ф. могуць аб’ядноўвацца ў ферментныя сіс-тэмы (комплексы з 15 і больш), якія дзейні-чаюць паслядоўна (напр., перанос электронаў ад субстратаў да кіслароду праз сістэму ды-хальных Ф.). Вывучае Ф. і рэакцыі, якія яны каталізуюць. энзімалогія', змены акгыўнасці пры розных захворваннях — энзімапаталогія. Выкар'ыстоўваюцца ў медыцыне (гл. Фермент-ныя прэпаратыў лёгкай і харч. прам-сці.