• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    зы Нясвіжа» (з 1995), міжнар. Ф. «Я люблю балет» (1992—96) і сучаснай ха-рэаграфіі (з 1988), нац. Ф. «Музыка і тэатр» (з 1996). М у з ы ч н ы я Ф.: усе-саюзны камернай музыкі (1968, 1971, Мінск), рэсп. «Бел. муз. восень» (з 1974), «Адраджэнне бел. капэлы» (з 1991), Ф. духоўнай музыкі «Магутны божа» (з 1992, Магілёў), Ф. джазавай музыкі «Віцебская восень» (з 1979); міжнар. — «Міжнар. парад дыксілен-даў» (з канца 1970-х г., Віцебск), «Між-нар. джаз-фестываль», Міжнар. Ф. фальклору «Карагод сяброў» (1994, Брэст і Мінск), «Славянскі базар у Ві-цебску» і інш. Праводзяцца Ф. аматар-скага мастацтва, у т.л. міжнар. Ф. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (з 1991, г. Паставы Віцебскай вобл.), рэсп. духавой музыкі «Беларускія фанфары» (з 1996, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), Усебел. Ф. нац. культур (з 1996, Грод-на), міжнар. Ф. харэаграфіі «Сожскі ка-рагод» (Гомель) і сучаснай харэаграфіі «IFMC» (Віцебск), Ф. нар. творчасці «Сузор’е» (Мінск) і інш.
    ФЕСЬКА, бел. дойлід 2-й пал. 17 ст. з Магілёва. У 1679—81 удзельнічаў у буд-ве Магілёўскай ратушы.
    ФЕТ (сапр. Ш а н ш ы н) Апанас Апа-насавіч (5.12.1820, с. Навасёлкі Мцэн-скага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 3.12.1892), рускі паэт, празаік, пера-кладчык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1886). Скончыў Маскоўскі ун-т (1844). 3 1845 на вайск. службе, з 1858 у ад-стаўцы. Першы зб. вершаў «Лірычны пантэон» (1840). Творчасць Ф. — новы этап у рус. рамант. паэзіі. Яго вершы адметныя пранізлівым лірызмам у апі-санні дакладных карцін прыроды, міма-лётных настрояў і імкненняў душы. Яны вылучаюцца музычнасцю, мела-дычнасцю, разнастайнасцю рытмаў і гу-каў: зб-кі «Вершы» (1850, 1856, ч. 1—2, 1863). 3 канца 1860-х г. у паэзіі матывы трагізму, дысгармоніі і тугі: зб-кі «Вя-чэрнія агні» (вып. 1—4, 1883—91). Ay-Tap рэаліст. аповесці «Сям’я Гольц» (1870), цыклаў нарысаў, апавяданняў, навел «3 вёскі» і «Запіскі вольнанаём-най працы», кн. «Мае ўспаміны» (ч. 1 — 2, 1890), «Раннія гады майго жыцця» (апубл. 1893). Пераклаў асобныя творы ант. і ўсх. аўтараў, а таксама І.В.Гётэ («Фауст», ч. 1—2, 1882—88), Г.Гейнэ, Дж.Байрана, П.Беранжэ, А.Міцкевіча, трагедыі У.Шэкспіра, кн. А.Шапенгаўэ-ра «Свет як воля і ўяўленне» (1881). Шматлікія яго вершы пакладзены на музыку А.Арэнскім, М.Балакіравым, А Гурылёвым, С.Рахманінавым, М.Рым-скім-Корсакавым, П.Чайкоўскім. На бел. мову паасобныя вершы Ф. пера-клалі У.Данілаў, П.Макарэвіч.
    Тв.: Полн. собр. стяхотвореняй. 2 нзд. Л., 1959; Соч. Т. 1—2. М., 1982; Стнхотворення. Проза. Воронеж, 1978; Воспомннання. Т. 1—
    3.	М., 1992; Лнрнка. Мн., 2000.
    Літ:. Озеров Л. А.А.Фет: 0 мастерстве поэта. М., 1970; Бухштаб Б.Я. А.А.Фет: Очерк жнзнн н творчества. 2 нзд. Л., 1990; Бл а го й Д. Мнр как красота: О «Вечернях огнях» А.Фета, М., 1975. Л.В.Календа.
    ФЕТР (ад франц. feutre лямец), матэ-рыял, атрыманы валяннем пераважна за-ечага, трусінага і казінага пуху (тонкага воласу), а таксама адходаў футра, тон-кай і паўгрубай воўны (часам з дабаў-леннем хім. валокнаў). Бывае гладкі і ворсавы («пад за.мшу», велюр, каратка-і даўгаворсавы). Ідзе на выраб галаўных убораў (напр., капелюшоў, берэтаў), абутку (напр., тонкіх валёнкаў), тэхн. вырабаў (фільтраў, пракладак) і інш.
    ФЕТЫДА, у старажытнагрэчаскай мі-фалогіі марская багіня, найб. вядомая з нерэід, жонка героя Пелея і маці Ахіла, якога загартавала ў водах падземнай paid Стыкс. Паводле аднаго з міфаў, у час вяселля Ф. багіня разладу Эрыда, якую не запрасілі на баль, з помсты кінула на стол «яблык разладу». Гэта прывяло да Траянскай вайны, у час якой Ф. дапама-гала Ахілу.
    ФЕТЬІС (Fetis) Франсуа Жазеф (25.3.1784, г. Монс, Бельгія — 26.3.1871), белыійскі музыказнавец, кампазітар, педагог. Вучань Л.Керубіні і Ф.А.Буаль-дзьё. 3 1821 праф., з 1826 гал. бібліятэ-кар Парыжскай кансерваторыі, з 1833 дырэктар Брусельскай кансерваторыі і кіраўнік Каралеўскай капэлы. Кіраўнік франц. і бельг. музыказнаўчых школ ся-рэдзіны 19 ст. Адзін з заснавальнікаў параўнальнага і гіст. музыказнаўства. Упершыню ў Францыі ўвёў паняцце муз. эстэтыкі, заснавальнік прафес. муз. крытыкі. Аўтар фундаментальных прац па лексікаграфіі і гісторыі музыкі. Ся-род муз. твораў оперы, сімфоніі і інш.
    Тв:. Рус. пер. — О фнлософяя н поэтнке музыкн // Музыкальная эстетяка Францня XIX в. М„ 1974.
    ФЕТЫШЫЗМ (франц. fetichisme ад партуг. feiti^o амулет), вера ў звышнату-ральныя ўласцівасці прыродных або вырабленых чалавекам неадушаўлёных прадметаў (фетышаў) і іх ушанаванне. Узнік у перыяд першабытнага грамад-ства; быў пашыраны ва ўсіх першабыт-ных народаў. Характэрны, хоііь і не ў аднолькавай ступені, для ўсіх рэлігій (напр., шанаванне крыжа, мошчаў, аб-разоў у хрысціянстве, «чорнага каменя» ў г. Мекка ў ісламе і інш.). Своеасаблі-вымі рэшткамі Ф. з’яўляецца вера ў амулеты, абярэгі, талісманы.
    Тэрмін «фетыш» уведзены ў навуку галанд-скім падарожнікам В.Босманам у пач. 18 ст. Франц. асветнікі разглядалі Ф. як архаічную форму рэлігіі, звязаную з неадукаванасцю.
    ФЕШЧАНКА	363
    Г.Гегель бачыў у Ф. форму чараўніцтва, ім-кненне чалавека ажыццяўляць ускосную ўла-ду над прыродай пры дапамозе фетыша. К.Маркс лічыў Ф. з’явай не толькі рэлігійнай і ўвёў паняцце чпаварнага фетышызму», пад якім разумеў грамадскі працэс надзялення прадуктаў працы звышнатуральнымі ўласці-васцямі, абумоўлены «арэчаўленнем» сац. ад-носін. Э.Б.Тайлар, Г.Спенсер разглядалі Ф. як адну з форм анімізму.
    На бел. землях Ф. адлюстраваны ў стараж. павер’ях пра здольнасці асоб-ных камянёў вылечваць ад цяжкіх хва-роб, даваць людзям вял. энергію і ма-гічную сілу. Паводле старадаўніх уяў-ленняў беларусаў, у глыбокай стара-жытнасці камяні былі жывымі істотамі: маглі расці, размнажацца, гаварыць, ес-ці і піць, перамяшчацца ў прасторы і інш. Асобныя «свяшчэнныя камяні» мелі ўласныя імёны: Кравец, Сцяпан, Змяіны камень і інш. Культ камянёў быў даволі пашыраны на Беларусі: ка-мяні ўшаноўвалі, маліліся ім, прасілі ў іх дапамогі ў паўсядзённым жыцці, ра-білі ім ахвярапрынашэнні (грошы, па-латно, зрэдку хатніх жывёл); рэшткі гэ-тага культу назіраюцца ў некат. бел. вёсках да нашага часу. Гл. таксама Про-шча.
    Літ.: Афанасьев А.Н. Поэтнческне воззрення славян на прнроду: Опыт сравннт. нзучення славян. преданнй н верованнй в связн с мнфнч. сказаннямн другнх родствен-ных народов. Т. 1—3. М., 1995; В о л о ш н -н a Т.А., Астапов С.Н. Языческая мнфо-логня славян. Ростов н/Д, 1996; Т а й л о р Э.Б. Мнф н обряд в первобытной культуре: Пер. с англ. Смоленск, 2000; Ш а м я к і н a Т. Міфалогія: Вытокі нашай самасвядомасці // Роднае слова. 1993. № 8. Э.С.Дубянецкі.
    ФЕЎР (Febvre) Люсьен (22.7.1878, г. Нансі, Францыя — 27.9.1956), фран-цузскі гісторык. Скончыў Вышэйшую Нармальную школу ў Парыжы. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1951). Праф. ун-таў Дыжона (1912— 14), Страсбура (1919—33), Калеж дэ Франс (з 1933). Разам з М.Блокам зас-наваў ў 1929 час. «Annales d’histoire, 6conomique et sociale» («Аналы экана-мічнай і сацыяльнай гісторыі») і кіру-нак у гістарыяграфіі — «Аналаў» школу. 3 1935 кіраваў выданнем «Французскай энцыклапедыі». 3 1948 узначальваў у Практычнай школе вышэйшых ведаў секцыю эканамічных і сацыяльных на-вук. Лічыў, іігго шлях да пазнання гіс-торыі ляжьшь праз ўсебаковае асэнса-ванне пэўнага грамадства, у т.л. яго геа-графіі, агр. адносін, гандлю, рэлігіі, куль-туры, гіст. псіхалогіі і інш. Працы па ме-тадалогіі гісторыі, праблемах эпохі Адра-джэння і інш.
    7в.: Рус. пер. —Бон за нсторню. М., 1991.
    ФЕХТАВАННЕ (ад ням. fechten фехта-ваць, змагацца), від спорту, які аб’яд-ноўвае адзінаборствы з выкарыстаннем халоднай спарт. зброі (рапіра, шабля, шпага). Мэта паядынку — нанясенне саперніку найб. колькасці ўколаў (уда-раў) за фіксаваны час. Паядынкі адбы-ваюцца на спец. дарожцы 14 х 1,5—2 м. Праграмы афіц. спаборніцтваў уключа-
    юць асабістыя і камандныя турніры мужчын і жанчьш.
    Як від адзінаборстваў узнікла ў Стараж. Егіпце (каля 3000 да н.э.). Утылітарнае Ф. вя-дома ў Стараж. Грэцыі і Рыме. 3 пач. 15 ст. найб. пашырылася ў Іспаніі, з 16 ст. ў Італіі і з 17 ст. ў Францыі. У нац. відах Ф., напр., на-найскім, у якасці зброі выкарыстоўваюць шост, у грузінскім — меч са шчытом і інш. Спарт. Ф. сфарміравалася да канца 17 ст. У 2-й пал. 19 ст. вызначаны асн. правілы і пра-грамы афіц. спаборніцтваў, стандарты спарт. зброі і ахоўнага рыштунку. У праграме Алімп. гульняў з 1896 (жанчыны з 1924). Чэмпіянаты Еўропы адбываюцца з 1906, свету —з 1937. Ф. на шпагах уваходзіць у склад пяцібор’я. Міжнар. федэрацыя Ф. засн. ў 1913 (Парыж). Найб. пашырана Ф. ў Венірыі, Германіі, Іта-ліі, Расіі, Францыі.
    На Беларусі гурткі Ф. з’явіліся ў кан-цы 1920-х г. У 1928 бел. фехтавальшчы-кі ўдзельнічалі ў I Усесаюзнай спаргакі-ядзе. Афіц. спаборніцтвы з 1938 (пер-шынство Мінска). I чэмпіянат Беларусі адбыўся вясной 1941. Федэрацыя Ф. Беларусі створана ў 1960. Сярод бел. фехтавальшчыкаў — чэмпіёны Алімп. гульняў: М.Алё'хін, к.Бялова, Б.Карэцкі, к.Раманькоў, 'Т.Самусенка, В.Сідзяк; прызёры Алімп. гульняў: У.Лапіцкі, К.Ніканчыкаў, А.Паўлоўскі, Ю.Смалякоў, К.Чарнушэвіч, І.Валетаў, А.Коцешаў; чэмпіёны свету і прызёры; Дз.Ніканчы-кава, С.Прыходзька, С.Баранава, В.Заха-раў, У.Паўленка і інш. Мужчынская ка-манда шпажыстаў заняла 6-е месца на XXVII Алімп. гульнях (2000, г. Сідней, Аўстралія), 4-е — на чэмпіянаце свету (1998, г. Ла-Шо-дэ-Фон, Швейцарыя),
    Д.Феці Геро і Леандр.
    каманда шаблістаў была сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы (2000, г. Фуншал, Партугалія); жаночая камацда шпажыстак — 5-й на чэмпіянаце свету (2001, г. Нім, Францыя). Бел. трэне-ры — засл. трэнеры СССР і Беларусі: Э.У.Асіеўскі, Г.М.Бокун, Л.П.Бокун, Я.Ц.Андрэеў, А.А.Аўсянкін, С.А.Васіль-еў, А.М.Казлоўскі, М.Н.Няпраўскі, В.С.Хрэнаў; засл. трэнер Украіны А.Л.Фель. А.І.Конюхава.
    ФЕЦАН, Ф е з а н, гістарычная воб-ласць у Лівіі. Паводле Герадота, у Ф. жылі стараж. прямёны гарамантаў, умідыйцаў і інш. Аддаленасць ад мора дазваляла мясц. плямёнам адбіваць на-
    пады рымлян, вавдалаў і інш. У 7 ст. заваяваны і ісламізаваны арабамі, ува-ходзіў у склад розных араб. дзяржаў, але фактычна захоўваў аўтаномію. Пасля захопу' прыбярэжных раёнаў Лівіі Ас-манскай імперыяй (1551) плямёны Ф. больш за 30 гадоў супраціўляліся туркам, у 1838—42 адбылося буйное ан-тьпур. паўстанне. У час і пасля італа-тур. вайны 1911—12 насельніцтва Ф. ўпарта супраціўлялася італьян. вой-скам. У 1943 акупіраваны франц. вой-скамі (выведзены ў 1956). У 1951—63 адм. правінцыя незалежнай Лівіі. У 1963 прав. скасавана і падзелена на 2 мухафазы.