Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.: Археалогія Беларусі. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. Мн., 1999.
ФІВЫ (грэч. Thebai, стараж.-егіп. У а с е т), адзін з найбуйнейшых гарадоў, паліт., рэліг. і культ. цэнтр Стараж. Егіпта. Вядомы з 3-га тыс. да н.э. У 22—20 — 10—8 ст. да н.э. сталіца Erin-Ta, потым рэліг. цэнтр. Каля 730 да н.э. захоплены царствам Куш, у 663 да н.э. разбураны царом Асірыі Ашурбаніпалам, у 88 да н.э. — Пталамеем IX Сатэрам.
Паступова ператварыліся ў правінцы-яльны горад. 3 пач. 19 ст. н.э. вядуцца археал. раскопкі, у т.л. рэстаўрацыйныя работы ў храмах. На тэр. Ф. знаходзяц-ца грандыёзныя храмавыя ансамблі (на ўсх. беразе Ніла ў Карнаку, Луксоры). На зах. беразе захаваліся некропалі і ру-іны памінальных храмаў фараонаў. Ка-ля Ф. знаходзіцца стараж.-егіпецкі ком-плекс Дэйр-эль-Бахры.
Літ:. Л н в р a r a Х.А. Фнвы: Пер. с нсп. 3 нзд. М., 2002.
Да арт. Фівы. Паляванне фараона. Фрагмент размалёўкі з грабніцы ў Фівах. XVIII дынас-тыя. Канец 15 ст. да н.э.
ФІГАВАЕ ДРЭВА. тое, што інжыр.
«фігарО» («Le Figaro»), французская незалежная газета. Выдаецца з 1826 у Парыжы штодзённа. Публікуе навіны палітыкі, эканомікі, культуры. Распаў-сюджваецца амаль ва ўсіх краінах свету. Mae карпункты ў Вашынггоне, Токіо, Маскве.
ФІГЕЙР^ДУ (Figueiredo) Гільермі (н. 13.2.1915, г. Кампінас, Бразілія), бра-зільскі драматург і пісьменнік. Скончыў ун-т у Рыо-дэ-Жанейра. Дэбютаваў як тэатр. крытык. Яго п’есы «Герой», «Лі-сістрата» (абедзве 1943), «Трагічная пантаміма» (1948), «Бог пераначаваў у доме» (1949), «Усеагульная забастоўка» (1950), «Балада для Сатаны» (1957), «Марыя да Понці» (1959) і інш. адмет-ныя алегарычнасцю, міфалагічнымі ма-тывамі, гратэскавасцю сітуацый. Сусв. вядомасць прынесла драма «Ліса і ві-наград» (1953), у якой сцвярджаецца права чалавека на свабоду і годнасць. Аўтар раманаў сатыр. «Трыццаць гадоў без ландшафту» (1939), псіхал. «Па той бок ракі» (1961), трактата пра драм. мастацтва «Ксанф» (1957), вершаў, гу-марэсак і інш. На Беларусі яго п’есу «Ліса і вінаград» ставілі Бел. т-р імя Я.Купалы (1957), абл. т-ры Магілёўскі драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцін-кевіча (1987), Гродзенскі (1997), а так-сама аматарскія тэатр. калектывы.
Тв.: Рус. пер. — Эзоп (Лнса н вннограл); Смешная трагедня. М., 1960.
ФІГЕЙР^ДУ ДЫ АЛІВЁЙРА (Joao Baptista de Oliveira Figueiredo) Жуан Ба-тыста (15.1.1918, г. Рыо-дэ-Жанейра — 24.12.1999), ваенны і дзярж. дзеяч Бра-зіліі. Ген. (1978). Скончыў акадэмію Генштаба. Адзін з арганізатараў ваен. перавароту 1964. 3 1974 — шэф ваен. разведкі. У 1979—85 прэзідэнт Бразіліі. Пачаў дэмакратызацыю паліт. жыцця, вызваліў палітвязняў, аслабіў цэнзуру ў прэсе, скасаваў абмежаванні, накладзе-ныя на прафсаюзы пасля перавароту 1964. У 1985 перадаў уладу цывільнаму прэзідэнту, чым скончыў 20-гадовы пе-рыяд ваен. кіравання ў Бразіліі.
ФІГЛбЎСКАЯ Любоў Іванаўна (30.9.1908, в. Пятровічы Шумяцкага р-на Смален-скай вобл., Расія — 13.10.1979), бел. лі-таратуразнавец. Д-р філал. н. (1957), праф. (1960). Скончыла БДУ (1930). Настаўнічала (1925—27). У 1933—59 у Ін-це л-ры АН Беларусі. 3 1960 заг. ка-федры рус. л-ры БДУ. Друкавалася з 1931. Даследавала пытанні гіст. л-ры, творчасць Я.Коласа, К.Крапівы, М.ІІІо-лахава і інш. Аўтар манаграфіі «Твор-часць Я.Коласа» (1959), адзін з аўтараў падручнікаў для 8-га класа «Беларуская літаратура» (10-е выд., 1958) і для 9— 10-га класаў «Беларуская савецкая літа-ратура» (9-е выд., 1958), «Нарыса гісто-рыі беларускай савецкай літаратуры» (1954).
ФІГНЕР Аляксандр Самойлавіч (1787— 13.10.1813), герой вайны 1812, палкоў-нік (1813). Скончыў 2-і кадэцкі корпус (1805). Удзельнік рус.-тур. вайны 1806—12. У вайну 1812 вызначыўся ў Барадзінскай бітве (камандаваў артыл. ротай). Пасля ўступлення франц. войск у Маскву вёў разведку пад выглядам франц. афіцэра. У час адступлення франц. войск камандаваў партыз. атра-дам, адбіў з ЬМ.Сяславіным абоз з каш-тоўнасцямі, нарабаванымі ў Маскве. У час замежнага паходу 1813 на чале ін-тэрнац. атрада добраахвотнікаў (немцы, іспанцы, італьянцы і рас. казакі) дзей-нічаў у тыле ворага, дзе і загінуў.
ФІГНЕР Вера Мікалаеўна (7.7.1852, с. Хрыстафораўка, Татарстан — 15.6.1942), дзеяч рэв. народніцтва ў Расіі. Вучылася ў Цюрыхскім і Берлінскім ун-тах (1872—75). У народніцкім руху з 1873. 3 1879 чл. Выканкома «Народнай волі», удзельнічала ў падрыхтоўцы замахаў на цара Аляксандра //у Адэсе (1880) і Пе-цярбургу (1881), арганізавала забойства адэскага ваен. пракурора ген. Стрэльні-кава (30.3.1882), падтрымлівала сувязі з бел. нарадавольцам М.Э.Янчэўскім. У 1882—83 спрабавала аднавіць разгром-леную паліцыяй «Нар. волю». 22.2.1883 арыштавана і прыгаворана да смяротна-га пакарання, замененага катаргай. Да кастр. 1904 зняволена ў Шяісельбургскай крэпасці, потым — у ссылцы. У 1906 выехала за мяжу, дзе праводзіла кампа-
нію ў абарону рас. паліт. зняволеных. У 1907—09 належала да эсэраў. 3 1915 у Расіі, займалася пераважна літ. дзейнас-цю.
Тв.: Запечатленный труд: Воспомннанмя. Т. 1—2. М„ 1964.
Літ:. Матвеева Н.Е. Вера Фнгнер. М., 1961. М.В.Біч.
ФІГЎРА (ад лац. figura вобраз, форма), 1) знешнія абрысы, выгляд, форма прадмета. 2) Абрысы чалавечага цела. 3) Становішча, пазіцыя, якую займае хто-н. пры выкананні пэўных рухаў (у танцы, фехтаванні і інш.). 4) Скульптур-нае, жывапіснае, графічнае адлюстра-ванне постаці чалавека або жывёлы. 5) Моўны зварот, стылістычны прыём, які надае мове асаблівую выразнасць.
6) Меладычны або рытмічны элемент, які ўскладняе і ўпрыгожвае муз. твор.
7) Ігральная фішка (напр., шахматная Ф.).
8) У пераносным значэнні Ф. наз. важ-ную значную асобу, таксама носьбіта якіх.-н. уласцівасцей, якасцей.
ФІГЎРА ў г е а м е т р ы і, абстрактны геам. аб’ект на плоскасці ці ў прасторы, які змяшчае канечнае ці бесканечнае мноства пунктаў. Напр., пункт, адрэзак, прамень, прамая, трохвугольнік, акруж-насць.
ФІГУРАЦЫЯ (ад лац. figuratio наданне формы, вобразнае выяўленне), адзін з метадаў фактурнай апрацоўкі муз. матэ-рыялу; фактурны малюнак галасоў. Асн. віды Ф.: рытмічная (паўгарэнні гукаў і акордаў), гарманічная (меладычны рух па гуках акордаў), меладычная (выка-рыстанне мелодыі неакордавых гукаў). У практьшы часта аб’ядноўваюцца, ут-вараючы мяшаныя віды Ф.
ФІГЎРНАЕ КАТАННЕ на л ё д з е, мастацкае катанне на каньках: адна- і двухапорныя слізганні на рэбрах кань-коў па крывых лініях у спалучэнні з па-варотамі, скачкамі, вярчэннямі па верт. восі і інш.; від спорту. Ф.к. ўласцівы высокая эмацыянальнасць і выразнасць рухаў; складаная тэхніка катання спалу-чаецца з харэаграфіяй і муз. суправа-джэннем маст. кампазіцый. Уключае адзіночнае катанне (асобна жанчыны і мужчыны), парнае катанне (жанчына і мужчына), спарт. танцы (жанчына і мужчына) і сінхроннае катанне (каман-дай). Адзіночнае катанне складаецца з кароткай праграмы (да 2 мін 40 с), адвольнай праграмы (да 4 мін у жанчын і 4,5 мін у мужчын) і інтэр-прэтаванага адвольнага катання (да 4,5 мін). Парнае катанне ўключае кароткую і адвольную праграмы. Асно-вуспартыўных танцаў склада-юць камбінацыі крокаў, якія выконва-юцца ў адпаведнасці з рытмам і харак-тарам танца. Уключаюць абавязковы, арыгінальны і адвольны танцы. Выступ-ленні па ўсіх відах Ф.к. ацэньваюцца па 6-бальнай шкале, асобна за тэхніку і маст. выкананне.
Як від спорту Ф.к. сфарміравалася ў 1860-я г. (сінхроннае катанне ў 1990-я r.). 1 чэмпія-нат Еўропы сярод мужчын праведзены ў 1891
фіджы 369
(г. Гамбург, Германія), свету — у 1896 (С-Пецярбург); жанчыны ўдзельнічаюць у чэмпі-янатах свету з 1906, Еўропы —з 1930. У пар-ным катанні чэмпіянаты свету праводзяцца з 1908, Еўропы —з 1930; па спарт. танцах ад-паведна з 1950 і 1954. У праграме зімовых Алімп. гульняў з 1924 (у 1908 і 1920 —у пра-граме летніх Алімп. гульняў), па спарт. тан-цах — з 1976. Найб. папулярнае Ф.к. ў Аў-стрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Кана-дзе, Расіі, краінах Скандынавіі.
На Беларусі Ф.к. развіваецца з пач. 1960-х г. Федэрацыя Ф.к. Беларусі ство-рана ў 1968. Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся ў парным катанні Н.Мішкуцёнак (у пары з А.Дзмітрые-вым, Расія) — чэмпіёнка XVI зімовых Алімп. гульняў (1992, г. Альбервіль, Францыя), А.Гуд і Я.Колтун — бронз. прызёры чэмпіянату свету сярод юніё-раў. А.А.Шыршоў. ФІГЎРНЫЯ ВЁРШЫ, вершы, радкі якіх размешчаны ў форме якіх-небудзь фігур: трохвугольніка, зоркі, ромба і г.д.; т.зв. графічная форма верша. Сус-тракаюцца ў творчасйі Сімяона Полац-кага.
ФІГУРОЎСКІ Мікалай Мікалаевіч (н. 7.12.1923, г. Чухлама Кастрамской вобл., Расія), расійскі і бел. рэжысёр, сцэна-рыст. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Усесаюзны дзярж. ін-т кіне-матаграфіі (1951). У 1953—66 рэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм». 3 1967 выкладае ва Усерас. дзярж. ін-це кіне-матаграфіі (з 1995 праф.). На «Бела-русьфільме» паставіў фільмы «Дзеці партызана» (1954, з Л.Голубам), «Па-леская легенда» (паводле апавяд. «Лес шуміць» У.Караленкі, 1957, з П.Васілеў-скім), па ўласных сцэнарыях «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1968, сцэнарый з А.Кучарам), «Веснавыя навальніцы» (1960), «Колькі лет, колькі зім!» (1966). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Апавяданні пра юнацтва» (1961) і «Рудабельская рэспубліка» (1972; паст. на кінастудыі «Беларусьфільм»), «Калі дрэвы былі вя-лікія» (1962), «Вясна на Одэры» (1968), «Злачынства і кара» (паводле Ф.Даста-еўскага, 1970, з Л.Куліджанавым), «Mo-pa ў агні» (1972, з Л.Саакавым), «Апо-весць пра двух салдатаў» (1977, з У.Умарбекавым, Дзярж. прэмія Узбекіс-тана 1977), «Жанчына здалёк» (1979), «Рэпартаж з лініі агню» (1985) і інш. Аўтар рамана «Знак Вадалея» (кн. 1—2, 1985—2003).
фігўры выш^йшага пілатАжу,
гл. ў арт. Пілатаж.
ФІДЖЫ (Fiji), Рэспубліка Ф і д -ж ы (Republic of Fiji), дзяржава ў Акія-ніі, у паўд.-зах. ч. Ціхага ак., на а-вах Фіджы. Пл. 18,3 тыс. км2. Нас. 832,5 тыс. чал. (2000). Сталіца — г. Сува на в-ве Віты-Леву. Падзяляецца на 4 акру-гі. Афіц. мова — англійская, выкарыс-тоўваецца фіджыйская і хіндустані. Нац. свята — Дзень незалежнасці (10 кастр.).
370 фіджы
Дзяржаўны лад. Ф. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1990 (з папраў-камі 1998). Кіраўнік дзяржавы — прэзі-дэнт з тэрмінам паўнамоцгваў 5 гадоў. Заканад. ўлада належыць двухпалатнаму парламенту (палата прадстаўнікоў — 71 член, сенат — 32 сенатары, з іх 14 чле-ны Вял. Савета Правадыроў, якія выбі-раюць прэзідэнта). Члены сената назна-чаюцца. Частка месцаў у парламенце размяркоўецца прапарцыянальна сярод прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей (у тл. 23 зарэзервавана для фіджыйцаў, 19 для індусаў), другая частка выбіраец-ца. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад з 15 міністраў на чале з прэм’ер-мініс-трам.