• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ.: Ковалев Я.Н. Актнвацнонныс технологня дорожных компознцнонных мате-рналов. Мн., 2002. Я.М.Кавалёў. ФІЗІКА АТМАСФЕ РЫ, раздзел метэа-ралогіі, які вьшучае фіз. заканамернасці працэсаў і з’яў, што адбываюцца ў ат-масферы і фарміруюць надворё і клі-мат. Падзяляецца на дынаміку атма-сферы, фізіку прыземнага слоя, аэрало-гію, фізіку верхніх слаёў атмасферы, ак-тынаметрыю, атм. оптыку, атм. акустыку, атмасферную электрычнасць, фізіку воб-лакаў і ападкаў і інш.
    Вызначае прычыны і вынікі атм. з’яў, колькасныя сувязі паміж імі, прагназуе іх. Карыстаецца фіз. і матэм. метадамі, а таксама данымі натурных метэаралагічных назіранняў і эксперыментаў, вынікамі мадзліравання з’яў у адыябатычных, кліматычных і інш. камерах.
    фізіка 373
    Фіз. заканамернасці паглынання сонёчнай радыяцыі ў атмасферы і на зямной паверхні, награвання і ахаладжэння паветра (яго цыр-куляцыйны механізм), выпарэння і кандэнса-цыі вадзяной пары ў выглядзе воблакаў і інш. даследуюцца метадамі інтэгравання дыферэн-цыяльных ураўненняў гідра- і тэрмадынамікі з выкарыстаннем звестак фактычных назіран-няў. Веданне фіз. працэсаў, што адбываюцца ў атмасферы, ляжыць у аснове стварэння трохмерных энергабалансавых мадэлей, якія матэматычна апісваюць кліматычную сістэму (узаемадзеянне атмасферы, біясферы, гідрас-феры, крыясферы, літасферы). Такія фіз.-ма-тэм. мадэлі дапамагаюць выявіць характэр-ныя рысы мінулага і сучаснага клімату, а так-сама спрагназаваць будучы клімат з улікам уздзеяння на яго антрапагенных фактараў.
    На Беларусі даследаванні па Ф.а. пра-водзяцца ў Гідраметэацэнгры, БДУ, Ін-це фізікі Нац. АН і інш.
    Літ.: Хргнан А.Х. Фязмка атмосферы. М., 1986; 0 б у х о в А.М. Турбулентность н дннамнка атмосферы. Л., 1988; М а т в е е в Л.Т. Курс обшей метеорологнн: Фнзнка ат-мосферы. СПб., 2000; Астрофнзяка н фнзнка атмосферы. Ташкент, 1989; Фнзнка атмосфе-ры: Сб. статей. Вып. 1—15. Внльнюс, 1973— 91; Семенченко Б.А. Фнзнческая мете-орологня. М., 2002. П.А.Каўрыга.
    ФІЗІКА БЕТбНУ, раздзел навукі аб бу-даўнічых матэрыялах, што пераважна разглядае фізіка-мех. ўласцівасці бетону ад дзеяння знешніх і ўнугр. сіл пры розных напружаных станах. Вырашае тэарэт. пытанні тэхналогіі бетону, пра-паноўвае новыя метады кантролю якас-ці і разліку саставу бетону з улікам яго тэхнал. і структурных уласцівасцей, ме-тады кантролю якасці бетону, распра-цоўвае метады мадэльных даследаван-няў напружанага стану бетону і жалеза-бетону і інш. На Беларусі даследаванні па Ф.б. праводзяцца з 1959 у Бел. НДІ буд-ва і Бел. нац. тэхн. ун-це.
    Літ:. Ахвердов Й.Н. Основы фнзнкн бетона. М., 1981. Я.М.Кавалёў. ФІЗІКА ВЫСбКІХ ЦІСКАЎ, раздзел фізікі цвё'рдага цела, у якім даследуюцца ўласцівасці цел, стан рэчыва пад высо-кім ціскам.
    Вывучае квантавыя эфекты ў цвёрдых це-лах, у т.л. звышправоднасць, пераходы ме-тал—дыэлектрык; пераходы вадароду і нека-торых інш. дыэлектрыкаў у метал. стан; ажыццяўляе сінтэз монакрышталёў алмазу і кубічнага нітрыду бору (атрыманне полі-крышталічных алмазаў звышвысокай трыва-ласці). Дасягненні Ф.в.ц. выкарыстоўваюцца для вытв-сці абразіўнага, рэжучага і буравога інструменту і апаратуры для атрымання звышвысокіх ціскаў.
    На Беларусі навук. даследаванні па Ф.в.ц. пачаліся ў 1958 і вядушіа ў Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН Беларусі, БДУ. Распрацаваны тэхналогіі атрымання сінт. алмазаў, ку-бічнага нітрыду бору, у т.л. полікрышт. (белбору), кампазітаў на іх аснове.
    В.Б.Шыпіла.
    ФІЗІКА ВЫСбКІХ ЭНЁРГІЙ, раздзел фізікі, які вывучае ўзаемадзеянні элемен-тарных часціц высокіх (рэлятывісцкіх і ультрарэлятывісцкіх) энергій; састаўная частка фізікі элементарных часціц.
    Асн. эксперым. сродкі — паскаршьпікі за-раджаных часціц, а таксама мішэні і дэтэкта-
    ры для касм. прамянёў, з дапамогай якіх ад-крыта ці пацверджана існаванне большасці элементарных часціц (напр., пазітрона, мезо-на, гіперона, рэзананса, нейтрына, цяжкіх лептонаў, кварка, калібровачных вектарных базонаў), устаноўлены (ці правераны) фіз. ўласцівасці і характарыстыкі, законы ўзаема-дзеянняў, спецыфічныя захавання законы і іх парушэнні. Эксперым. Ф.в.э. вызначае кірун-кі і ход развіцця тэорыі ўзаемадзеянняў эле-ментарных часціц, якая ў сваю чаргу забяс-печвае адэкватнае апісанне эксперым. назіра-ных працэсаў і фіз. інтэрпрэтацыю атрыма-ных вынікаў. Ф.в.э. адкрыла новыя магчымасні ў астранамічных і астрафіз. даследаваннях (напр., нейтрынныя і гама-прамянёвыя «тэ-лескопы»), мае дастасаванні ў тэхніцы, хіміі, біялогіі.
    На Беларусі даследаванні па прабле-мах Ф.в.э. праводзяіша з 1974 у Ін-це фізікі Нац. АН, з 1976 Гомельскім ун-це, з 1987 НДІ ядз. праблем, з 1993 у Нац. цэнтры фізікі часціц і высокіх энергій БДУ на паскаральніках гарадоў Дубна і Серпухаў (Расія), Жэнева (Швей-царыя) і інш.
    Літ.: Гл. да арт. Фізіка элементарных час-ціц. А.А.Богуш.
    ФІЗІКА ДЫЭЛЁКТРЫКАЎ, раздзел фі-зікі, у якім даследуюцца ўласцівасці ды-электрыкаў і з’явы, звязаныя з іх эл. палярызацыяй. Ф.д. — тэарэт. аснова стварэння электраізаляцыйных матэрыя-лаў, матэрыялаў для радыё- і квантавай электронікі.
    Вывучае палярызацьпо дыэлектрыкаў, элек-траправоднасць, дыэлектрычныя страты, эл. трываласць, піраэлектрычнасць, п’езаэлек-трычнасць, электрастрыкцыю і інш. Даследуе ўласцівасці лінейных дыэлектрыкаў, а такса-ма сегнетаэлектрыкаў (гл. Фізіка сегнетаэлек-трыкаў). Карыстаецца эл. метадамі вымярэн-ня характарыстык дыэлектрыкаў, дыфрак-цыйнымі метадамі даследавання структуры, рэзананснымі метадамі вывучэння структуры і палёў, спектральнымі метадамі ў шырокім дыяпазоне частот і інш.
    На Беларусі даследаванні па Ф.д. вя-дуцца з 1935 у Бел. нац. тэхн. ун-це, з 1959 — у Ін-це фізікі цвердага цела і паўправаднікоў Нац. АН, з 1964 — у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектро-нікі і інш.
    Літ.: Тареев Б.М. Фнзнка днэлектрн-ческнх матерналов. 2 нзд. М., 1982; Р е з Я.С., Поплавко Ю.М. Днэлектрнкн: Ос-новные свойства м прнмененмя в электронн-ке. М., 1989. П.А.Пупкевіч. ФІЗІКА МЕТАЛАЎ, раздзел фізікі, у якім вывучаецца будова і ўласцівасці металаў і сплаваў, умовы раўнавагі тэр-мадынамічнай і характар працякання ў іх розных працэсаў (дыфузіі, фазавых пераўтварэнняў і інш.). У Ф.м. даследу-юцца трываласць, пластычнасць, элек-траправоднасць і інш. ўласцівасці мета-лаў і сплаваў. Гл. таксама Металафізіка. фізіка неразбурАльнага кан-ТРбЛЮ, галіна навукі і тэхнікі, якая распрацоўвае фіз. метады і бескантакта-выя сродкі вымярэння і кантролю фізі-ка-мех. уласцівасцей, таўшчынь пак-рыццяў, парушэнняў суцэльнасці і структуры матэрыялаў і вырабаў. Дасле-дуе фіз. з’явы і эфекты, што ўзнікаюць у матэрыялах і асяроддзях пад уздзеян-нем вонкавых палёў і нагрузак без іх
    разбурэння (гл. Неразбуральны кан-троль, Ультрагукавая дэфектаскапія). На Беларусі навук. даследаванні па Ф.н.к. пачаліся ў 1960-я г. ў Аддзеле фі-зікі неразбуральнага кантролю АН Бе-ларусі і праводзяцца ў Ін-це прыклад-ной фізікі Нац. АН, БДУ, Бел. нац. тэхн. ун-це, Магілёўскім маш.-буд. ін-це і ІНШ. П.Л.Прахарэнка.
    ФІЗІКА НІЗКІХ ТЭМПЕРАТЎР, галіна фізікі, якая вывучае кандэнсаваныя (вадкі і цвёрды) станы рэчыва пры ніз-кіх і звышнізкіх т-рах (гл. Нізкія тэмпе-ратуры). Асн. яе праблемы звязаны з даследаваннямі пры т-рах, меншых за 0,001 К, і пошукам матэрыялаў з высо-катэмпературнай звышправоднасцю.
    Пры нізкіх т-рах выяўлены з’явы і закана-мернасці ўзаемадзеяння квазічасціц, якія пры звычайных т-рах вуаліруюцца цеплавым ру-хам часціц. Пры паніжэнні т-ры ў рэчыве змяншаюцца цеплавыя ваганні атамаў і мале-кул, што вядзе да праяўлення ў кандэнсава-ных асяроддзях квантавых эфекгаў (звышпра-воднасці, зеышцякучасці інш.). Пры нізкіх т-рах усе рэчывы (акрамя гелію) крышталізу-юцца з утварэннем крыякрышталёў (гелій да абс. нуля т-ры застаецца квантавай вадкасцю, аднак пад павышаным ціскам утварае кван-тавы крышталь). Пры гэтым у рэчыве істотна змяняюцца ўласцівасці злектронаў і крышта-лічнай рашоткі, законы размеркавання кван-таванай энергіі паміж рознымі тыпамі квазі-часціц рэчыва, адбываюцца фазавыя перахо-ды, звязаныя з упарадкаваннем часціц. На ас-нове з’яў Ф.н.т. узніклі крыягенныя тэхніка, электроніка, энергетыка, біялогія, медыцына, хімія і інш.
    На Беларусі даследаванні па прабле-мах Ф.н.т. вядуцца з 1960-х г. у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН, БДУ і інш.
    Літ.: Абрнкосов А.А. Основы теорнн металлов. М., 1987; Капнца ПЛ. Фнзмка н техннка ннзкнх температур: Науч. тр. М., 1989; Мнлошенко В.Е. Введенне в фн-знку сверхпроводннков. Воронеж, 1992.
    С.Я.Дзям ’янаў.
    Ф/ЗІКА ПАЎПРАВАДНІКбЎ, раздзел фізікі, у якім даследуюцца электрыч-ныя, аптычныя, магнітныя, цеплавыя і інш. ўласцівасці паўправаднікоў і струк-тур на іх аснове. З’яўляецца навук. ас-новай опта-, мікра- і нанаэлектронікі.
    Пачала развівацца пасля адкрыцця М.Фа-радэем паўправадніковых уласцівасцей суль-фіду серабра (1833). Уласцівасці паўправадні-коў залежаць ад знешніх уздзеянняў, а такса-ма ад наяўнасці атамаў дамешкаў і ўласных дэфектаў структуры (гл. Дэфекты ў крышта-лях). Характэрная ўласцівасць паўправадні-коў — павелічэнне канцэнтрацыі носьбітаў зараду пры наіраванні, што прыводзіць да памяншэння эл. супраціўлення. У адрозненне ад металаў (праваднікоў электрычнасці) паў-праваднікі адчувальныя да святла (фотапра-воднасць, фоталюмінесцэнцыя), эл. поля (нелі-нейнасць эл. уласцівасцей, электрычны пра-бой), іанізавальнага выпрамянення (гл. Рады-яцыйная фізіка) і інш. Паўправадніковыя матэрыялы спалучаюць адчувальнасць да знешніх уздзеянняў і магчымасць кантралюе-мага фарміравання ў іх элементаў і струкгур з рознымі ўласцівасцямі. Многія з’явы ў паў-
    374	фізіка
    правадніках залежаць ад іх памераў у 1, 2 і 3 вымярэннях, што выкарыстоўваецйа ў прыла-дах на аснове квантавых эфектаў.
    На Беларусі даследаванні па Ф.п. вя-дуцца з канца 1930-х г. у БДУ, з 1960-х г. — у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паў-праваднікоў і Ін-це фізікі Нац. АН, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.
    Літ.: Бонч - Б р у е в л ч В.Л., К a -лашнлков С.Г. Флзлка полупроводнл-ков. 2 лзд. М., 1990; Yu P.Y., Cardona М. Fundamentals of semiconductors. 3 ed. Berlin, 2001; Gaponenko S.V. Optical properties of semiconductor nanocrystals. Cambridge, 1998; B a в н л o в B.C. Полупроводннкм в совре-менном млре // Успехл флз. наук. 1995. Т. 165, № 5: А л ф е р о в Ж.й. Двойные ге-тероструктуры: концепцля н прнменення в флзлке, электроннке л технологлл // Там жа. 2002. Т. 172, № 9; Царенков Б.В. По-лупроводнлкам — 150 лет // Флзлка л тех-нлка полупроводнлков. 1983. Т. 17, № 12; Петровсклй й.й. Электронная теорля полупроводнлков. 2 нзд. Мн., 1973.